• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць

    Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць


    Выдавец: Выдавецтва БрДУ
    Памер: 325с.
    Брэст 2005
    185.85 МБ
    Аднак тэматыка гэтых лекцый была вельмі вузкай, а самі лекцыі нізкімі па навуковаметадычнаму ўзроўню і, у большасці, не дасягалі мэты. Лекцыі пераважна чыталіся на наступных тэмах: “Марксізмленінізм аб рэлігіі”, “Марксізмленінізм аб класавай сутнасці рэлігіі”, “Аб шкодзе рэлігійных абрадаў і рэлігійных святаў” [2,185].
    Асноўную колькасць лектараў складалі настаўнікі сярэдніх і сямігадовых школ. Але далёка не ўсе з іх удзельнічалі ў лекцыйнай прапагандзе. У 1955 г. у вобласці налічвалася каля 6 тыс. настаўнікаў, з якіх толькі каля трэці з’яўляліся членамі таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў. А ў некаторых раёнах гэты паказчык быў яшчэ ніжэйшым. У Драгічынскім раёне толькі 14% настаўнікаў былі членам! гэтага таварыства [1, 177, 183].
    Навуковы і метадычны ўзровень многіх лекцый быў на нізкім узроўні. Так, у адной з лекцый у Камянецкім раёне, лектарнастаўніца з вышэйшай адукацыяй на пытанне “Ці праўда, што Хрыста не было?” адказала: “Хто яго ведае, падручнікі пішуць, што не было, а як на самай справе, я адказаць не магу’ .Трэба адзначьщь, што многія з лектараў не мал! не толькі вышэйшай, а некаторыя поўнай сярэдняй адукацыі [3, 30].
    У час правядзення лекцый часта адбывалася знявага пачуццяў веруючых, не раскрываліся пытанні паходжання рэлігіі, не прыводзіліся прыклады з мясцовага жыцця, амаль не выкарыстоўваліся наглядный матэрыялы. Гэтыя і іншыя недахопы ў лекцыйнай прапагандзе
    36
    падвяргаліся крытьщы на афіцыйным узроўйі і ў той час. Так, на пленуме Брэсцкага абкома партыі ў лістападзе 1954 г. адзначалася, што ў лекцыях “замест выкрыцця з навуковых пазіцый сутнасці рэлігіі, хрысціянства, рэлігійнага сектанства, тлумачэння каму служыць рэлігія, каму патрэбны рэлігійныя святы і пасты, у чым шкода рэлігійных перажыткаў, чаму адбываецца барацьба паміж навукай і рэлігіяй, замест іпырокай прапаганды навуковых ведаў, папцлярнага тлумачэння з навуковых пазіцый пытанняў аб будове сусвету і заканамернасцяў з’яў прыроды, аб паходжанні жыцця і чалавека на зямлі, многія лектары і прапагандысты сталі на шлях антыклерыкальнай барацьбы  сталі весці барацьбу супраць служачых культа і веруючых” [1, 2829].
    У мэтах актывізацыі атэістычнай прапаганды сярод насельніцтва і падрыхтоўцы лектараў па гэтай тэматыцы Брэсцкім абкомам партыі былі арганізаваны абласныя семінары. Пры гаркомах партыі ў Брэсце, Баранавічах і Пінску былі праведзены 6месячныя курсы. Аднак эфектыўнасць такіх мерапрыемстваў была вельмі нізкай. Напрыклад, у Лагішынскім раёне на розных семінарах і курсах па атэістычнай прапагандзе прайшлі падрыхтоўку 30 лектараў, але з лекцыямі выступалі толькі 56 чалавек [4,23; 3, 31].
    Разам з узмацненнем атэістычнай прапаганды актывізавалася і дзейнасць прадстаўнікоў розных канфесій па распаўсюджванні свайго ўплыву на насельніцтва і, асабліва, на моладзь. У в. Багданы Жабінкаўскага раёна святар мясцовай царквы арганізаваў хор, у якім прымалі ўдзел 11 дзяўчын з гэтай вёскі. У в.Новая Мыш Баранавіцкага раёна, як адзначалася на пленуме Брэсцкага абкома партыі ў чэрвені 1957 г., “мясцовы святар настолькі стаў нахабным, што ходзіць па хатах і раздае дзецям малітвы” [3, 31, 74]. Асабліва актыўпа дзейнічалі прадстаўнікі пратэстанцкіх абшчын, колькасць вернікаў якіх пастаянна расла, асабліва ў Ляхавіцкім, Столінскім, Пінскім, ДавыдГарадокскім і іншых раёнах.
    Пытанні актывізацыі дзейнасці царквы неаднаразова разглядаліся партыйнымі камітэтамі, якія фактычна прызнавалі перавагу рэлігійнай прапаганды ў шэрагу выпадкаў над атэістычнай. Як адзначалася на адным з пленумаў Брэсцкага абкома КПБ “недахоп у тым, што мы чамусці грэбуем нешматлікай аўдыторыі, мы хочам, каб у нас было слухачоў сотні чалавек, у той час, як служыцелі культа не грэбуюць праводзіць сваю работу па хатах, а нашы агітатары не вядуць такую работу” [1, 23, 185].
    Атэістычная прапаганда не прыносіла для яе арганізатараў жадаемых вынікаў. Колькасць веруючых не толькі не памяншалася, але ў некаторых раёнах нават узрастала, асабліва пратэстанцкіх абшчын. Быў шэраг прыкладаў, калі ў рэлігійныя абшчыны траплялі камуністы і камсамольцы. Так, у 1958 г. за ўдзел у сходах пратэстанцкай абшчыны ў г. Баранавічы быў выключаны з партыі памочнік машыніста чыгуначнай станцыі.
    37
    Некаторыя камсамольцы ў Брэсцкім, Столінскім, ДавыдГарадокскім і іншых раёнах перайшлі ў абшчыны баптыстаў.У многіх камсамольцаў дома захоўваліся іконы [5, 71].
    Паранейшаму, падаўляючая частка насельніцтва працягвала адзначаць рэлігійныя святы. У тых выпадках, калі рэлігійныя святы супадалі з дзяржаўнымі, насельніцтва, як правіла, аддавала перавагу рэлігійным святам. У красавіку 1957 г. святкаванне дня нараджэння У.І. Леніна прыйшлося на вялікдзень. Па гэтай прычыне на ўрачыстых паседжаннях у раёнах прысутнічала невялікая колькасць працоўных. Так, у Гарадзішчанскім раёне ўрачыстае паседжанне партыйнагаспадарчага актыву доўга адкладвалася зза няяўкі людзей і пачалося толькі у 10 гадзін вечара пры невялікай колькасці прысутных [3, 74].
    Аб неэфектыўнасці атэістычнай прапаганды на моладзь сведчаць наступныя факты. У 1959 г. з розных раёнаў вобласці 48 юнакоў вучыліся ў духоўных вучэбных установах. Толькі ў Мінскай духоўнай сімінарыі вучыліся 38 ураджэнцаў Брэсцкай вобласці, што складала 34 % ад усіх ссмінарыстаў. 3 гэтай колькасці 16 чалавек паступілі ў семінарыю пасля заканчэння сярэдняй школы. Сярод семінарыстаў было 5 былых камсамольцаў, а адзін з іх быў нават некаторы час сакратаром камсамольскай арганізацыі ў Пінскім раёне [5, 7071].
    У разглядаемы перыяд былі і асобныя выпадкі, калі юнакі прызыўнога ўзросту па рэлігійных матывах адмаўляліся ад службы ў Савецкай Арміі. Так, у Маларыцкім раёне ў 1959 г. тры прызыўнікі, члены пратэстанцкай абшчыны, заявілі, што ў выпадку іх прызыву ў войска, яны “прысягу прымаць не будуць і зброю ў рукі не возьмуць” [5, 67].
    Барацьба з рэлігіяй не абмяжоўвалася атэістычнай прапагандай. У гэтай барацьбе часта дапускаліся выпадкі грубага адміністрыравання, знявагі рэлігійных пачуццяў людзей. У некаторых раёнах вобласці здараліся выпадкі звальнення з працы грамадзян за іх рэлігійныя перакананні. У Кобрынскім раёне толькі ў 1959 г. з працы было звольнена 9 чалавек з розных прадпрыемстваў і ўстаноў. Грубыя парушэнні былі дапушчаны ў ДавыдГарадокскім раёне. Загадчык прапаганды і агітацыі райкома партыі гэтага раёна прымяніў свае асабістые меры барацьбы з рэлігіяй. Аднойчы ён разам з двума камуністамі зайшоў ў малітвенны дом баптыстаў у час сбору іх абшчыны. Пасля заканчэння сходу ён выступіў з прамоваю, а каб веручыя не разыйшліся, загадаў нікога з будынку не выпускаць. Затым аддаў загад зрабіць каля малітвеннага дому танцавальную пляцоўку. У гэтым жа раёне старшыня аднаго з калгасаў звальняў з працы за рэлігійныя перакананні даярак і цялятніц, падкрэсліваючы, што вызваляе іх ад працы таму, што яны  баптысткі. Абураныя калгасніцы заявілі, што яны, як грамадзяне, будуць скардзіцца. На што старшыня адказаў: “Вы для мяне не грамадзяне БССР!” [5, 72].
    38
    У Камянецкім раёне прымянілі свой метад барацьбы з рэлігіяй. У тых населенных пунктах, дзе знаходзіліся абшчыны баптыстаў, з другога боку вуліцы, насупраць малітвенных дамоў устанавілі радыёдынамікі і затым уключалі іх у час сходаў абшчыны [5, 61].
    Такім чынам, барацьба з рэлігійнымі вераваннямі не дасягнула сваёй мэты. Колькасць людзей у вобласці з рэлігійнымі перакананнямі не зменшылася. Жорсткія адміністратыўныя меры ў барацьбе з рэлігіяй не маглі прынесці поспеху і давалі толькі адмоўныя вынікі, асабліва ў той час, калі ў грамадстве ўжо наступіў перыяд “адлігі”. Трэба адзначыць, што на месцах пярвічныя партыйныя арганізацыі і райкомы партыі не праяўлялі ўласнай ініцыятывы ў гэтых пытаннях. Ва ўмовах каманднаадміністратыйнай сістэмы амаль усё рабілася “па ўказцы зверху”,час ад часу.
    1.	Дзяржаўны архів Брэсцкай вобласці (ДАБВ), ф.1, воп. 11, спр. 23.
    2.	ДАБВ, ф. 1, воп. 12, спр. 15.
    3.	ДАБВ, ф. 1, воп. 14, спр. 35.
    4.	ДАБВ, ф. 1, воп. 14, спр. 15.
    5.	ДАБВ, ф. 1, воп. 16, спр. 25.
    УДК [947.6 + [321.1 + 297] (=943.21)(476) (091)] “1941/1944”
    Д.А.КРЫВАШЭЙ
    Рэспубліка Беларусь, Мінск, Інстытут гісторыі НАН Беларусі
    ДА ГІСТОРЫІ ТАТАРМУСУЛЬМАН БЕЛАРУСІ Ў ГАДЫ
    ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
    Гісторыя мусульманскай канфесіі ў перыяд нямецкафашысцкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі да сённяшпяга дня застаецца недаследаванай. Дадзены матэрыял  першая спроба асвятлення праблемы.
    Напачатку заўважым, што пераважная большасць мусульман Беларусі ў вызначаны перыяд была татарскай нацыянальнасці, якая не заставалася паза ўвагай акупацыйных уладаў. Яшчэ ў верасні, а потым ў лістападзе 1941 г. Генеральны камісар Беларусіі аддаў распараджэнне ўсім абласным камісарам аб прадастаўленні звестак аб колькасці татараў а таксама прывержанцах мусульманскай веры, “да якіх павінны быць прылічаны таксама і татары”, і “што аб іх вядома” [1, 12].
    У лютым 1942 г. Генеральны камісар разаслаў ўсім абласным камісарам запыт рейхскамісара аб прадастаўленні падрабязных звестак аб татарах. Сярод іншага яны павінны былі ўтрымоўваць інфармацыю аб колькасці мячэцяў, даваць класіфікацыю і прыводзіць склад абшчыны (напрыклад, муфцій  імамы  праўленне, хто зацвярджае імама, хто
    39
    муфція), адказ на пытанне аб сувязі з замежнымі магаметанскімі краінамі (напрыклад, Турцыяй, Егіптам, Індый, вялікім муфціем Іерусаліма) і аб тым, ці маюць мясцовыя абшчыны вышэйстаячыя духоўныя інстанцыі за мяжою [1,4].
    Абагульнены матэрыял дазваляе стварыць некаторае ўяўленне аб рэлігійным жыцці татармусульман у гады акупацыі. Вядома, што ў 1942 г. мячэці былі ў Мінску, Слоніме, Глыбокім, Докшыцах, Відзах. Асобнае татарскае пасяленне ў Смілавічах выказала жаданне пабудаваць мячэць. Існаваўшая раней у Слуцку мячэць была разбурана бальшавікамі. Там, дзе не было мячэцяў, богаслужэнне праводзілася ў так званых малельнях. “Для веруючых, якія па прычыне вялікіх адлегласцей не могуць дабрацца да гэтых мясцовасцей [дзе былі мячэці ці малельні. — Д.К.], богаслужэнне праводзіцца на кватэры часова прызначанага святара” [1, 20]. Кіраўнікамі абшчынаў усюды былі муфціі. У асобных мясцовасцях, такіх як Глыбокае, Слонім, Слуцк былі святары (імамы) [1, 29].