• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць

    Канфесіі на Беларусі: гісторыя, сучаснасць


    Выдавец: Выдавецтва БрДУ
    Памер: 325с.
    Брэст 2005
    185.85 МБ
    Сітуацыя змяняецца з буржуазнадэмакратычнымі пераменамі 1917 г. Часовы ўрад абвясціў доўгачаканую свабоду сумлення, якая мела на ўвазе самастойны выбар асобай сваёй веры, а не волю дзяржавы ў адносінах да духоўнай прыналежнасці чалавека. У тэты час у грамадскім жыцці назіраецца ўсталяванне адноснай згоды паміж канфесіямі. Прадстаўнікі розных веравызнанняў пачынаюць супрацоўнічаць на нацыянальнарэлігійнай глебе. Адбываюцца з’езды беларускага духавенства і ўтвараецца Хрысціянская дэмакратычная злучанасць. У апошняй супрацоўнічалі праваслаўныя і каталікі [3, 131]. Набывае размах пратэстантызм, які раней жорстка выкараняўся царскімі ўладамі.
    Новы этап у рэалізацыі свабоды сумлення пачаўся з прыходам да ўлады бальшавікоў. Гэта вельмі супярэчлівы перыяд, які спалучаў у сабе часы пагаршэння становішча канфесій, даходзячы да рэпрэсій, і часы “перагляду” дзяржаўнаканфесійных узаемаадносін. Розніца паміж Заходняй і Усходняй Беларуссю складалася ў тым, што на захадзе зноў пачала праводзіцца палітыка паланізацыі, а на ўсходзе пачалося насаджэнне атэізму. Абедзьве з’явы супярэчылі прынцыпу свабоды сумлення. Аднак становіпіча канфесій у Заходняй Беларусі было злачна лепшым. Там дзяржава не імкнулася прымусова загнаць вернікаў у нейкую рэлігію. Парушэнне свабод там больш тычылася прымусовага ўвядзення польскай мовы ў царкоўны ўжытак, ды часам гвалтоўным вяртаннем каталіцкай маёмасці, якая была канфіскавана царскім урадам. У
    7
    Польшчы працягвалі існаваць розныя канфесіі, распаўсюджваўся пратэстантызм.
    Ва Усходняй Беларусі бальшавікі прыраўналі рэлігію да наркотику, што падкрэслівала “адмоўную” ролю рэлігійных вераванняў у жыцці грамадства. Такое стаўленне выклікала барацьбу з царквой і насаджэнне атэізму, які абвяшчаўся дзяржаўнай “рэлігіяй”. Гэта можна расцаніць як гвалт дзяржавы над свабодай сумлення асобы. Зноў палітычная ўлада ўмешвалася ў духоўны свет чалавека. На змену прымусовага насаджэння праваслаўя при царизме прыйшло прымусовае насаджэнне атэізму при савецкай уладзе. Разбураліся храмы розных канфесій, набылі вялікія памеры рэпрэсіі духавенства. 3 1926 г. па пастанове УКП(б) пачалася ліквідацыя пратэстанцкіх суполак, якая працягвалася ўвесь савецкі час [3, 194195]. 3 1929 г. разгарнулася моцная хваля рэпрэсій супраць духавенства. Савецкае разумение свабоды сумлення з 1939 г. начало рэалізоўвацца на практыцы і ў Заходняй Беларусі.
    Приход фашыстаў принёс з сабой змяненне рэлігійнай палітыкі. Гітлераўцы імкнуліся аднавіць дарэвалюцыйную ролю царквы ў жыцці насельніцтва [3, 216]. Аднак нельга казаць, што яны трымаліся принципу свабоды сумлення, бо насельніцтва было пазбаўлена розных праў. Людзей маглі растраляць за працу ў нядзелю і інш. Фашысты павялі прымусовую “хрысціянізацыю” Беларусі. Штучна навязвалася вера, якая два дзесяцігоддзя дагэтуль безпаспяхова выбівалася са свядомасці беларусаў. Тэта выклікала супярэчлівыя адносіны духавенства розных веравызнанняў да акупантаў. Складанасць ваеннага часу падкрэслівалася і тым, што побач з беларусізацыяй і “хрысціянізацыяй” адбываўся генацыд беларускага народа, вынішчалася яўрэйскае насельніцтва.
    Пасля перамогі сутнасць рэлігійнай палітыкі камуністаў захавалася. Аднаўлялася атэістычная прапаганда, якая звязвала поспехі ў пабудове камунізма з пераадоленнем рэлігійных перажыткаў. У аснове навукі ляжаў навуковы атэізм. Крыху памянялася стаўленне палітычнай улады да праваслаўя, але паранейшаму адбывалася парушэнне рэлігійнай свабоды. Асабліва гэта праяўлялася ў шальмаванні пратэстантаў, за якімі ў савецкай навуцы і прапагандзе замацоўваўся штамп “секта”.
    Нарэшце, сапраўдную свабоду сумлення беларускі народ атрымаў разам з набыццём сваёй незалежнасці ў пачатку 90х гг. XX ст. У снежні 1992 г. быў приняты закон “Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях”, які дазволіў людзям самастойна рабіць свой духоўны выбар і легальна вызнаваць абраную веру. Крыху пазней павялася адміністрацыйная барацьба з, так званымі, “дэструктыўнымі сектамі”, але да сённяшняга дня вядзецца дыскусія наконт крытэрыяў іх вызначэння. На жаль, савецкія ацэнкі дзейнасці царквы, зробленыя пад уплывам навуковага атэізму, часткова захоўваюцца і зараз [4,26 і інш.].
    8
    Такім чынам, можна заўважыць, што рэальнае прызнанне свабоды сумлення (у 1917 і 1992 гг.) знітавана з пашырэннем у беларускім грамадстве ліберальнадэмакратычных каштоўнасцей. Астатні час свабода сумлення была намінальнай і характаразавалася моцным ўмяшальніцтвам дзяржавы ў справы рэлігій, што абвастрала дзяржаўнарэлігійныя і міжканфесійныя адносіны. Да апошняга вяло і наданне пэўных прывілеяў асобным веравызнанням. Тэта прыводзіць да высновы, што згода паміж рознымі канфесіямі і дзяржавай магчыма толькі з сапраўдным прызнаннем свабоды сумлення і яе рзалізацыі ў жыцці грамадства.
    1.	Падокшын С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. Мінск: Бел. навука, 2003.
    2.	Бачышча Ю.А. Ці была атрымана свабода сумлення католікамі Беларусі ў пач. XX ст.? // Актуальных пытанні сучаснай навукі: 36. навук. прац. у 2 ч.  Мінск: БДПУ, 2004.  Ч. 1.
    3.	Канфесіі на Беларусі (к. XVII1XX ст.) / Пад рэд. У.І.Навіцкага. Мінск: ВП “Экаперспектыва”, 1998.
    4.	Дьяченко О.В. Пятидесятничество в Беларуси.  Могилёв, 2003.
    5.	Рэлігія і царква на Беларуси Энцыкл. давед.  Мінск: БелЭн, 2001.
    УДК 902/904
    А.А.БАШКОЎ
    Рэспубліка Беларусь, Брэст, УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна»
    ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ РЭЛІКВАРЫІХРЫСЦІЯН НА БЕЛАРУСІ Ў КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАГА
    АРХЕАЛАГТЧНАГА МАТЭРЫЯЛА ЭПОХІ СЯРЭДНЯВЕЧЧА
    Ад пачатку ўзнікнення і распаўсюджвання хрысціянства, рэчы хрысціянскага культу (далей РХК) індывідуальнага выкарыстання разглядаліся як пэўны гарант недатыкальнасці з боку цёмных сіл. Не дзіўна, што пастаянны кантакт з сакральным! рэчамі, нават у паўсядзённым жыцці, для хрысціяніна быў справай натуральнай, не гаворачы пра сітуацыі крытычныя, напрыклад: хвароба, вайна, а асабліва падарожжа. Менавіта тады, вернік адыходзіў ад звыклага асяроддзя, дзе мог разлічваць на духоўную і энэргетычную падтрымку з боку аднаверцаў, а так сама святых месц. Вось тады хрысціяніну, як ніколі, патрабаваўся візуальны і асязальны кантакт з рэччу, якая бараніла яго і дапамагала б, а яе дзейснасць была асвечана царквой. Такой рэччу стала рэліквія.
    9
    Тэрмін рэліквія азначае пасмертныя часткі цела хрысціянскага святого, а таксама рэчы, якія былі звязаны з яго жыццём. Хрысціянскі культ рэліквіі святых бярэ пачатак у позднеантычнай культуры. У хрысціянскіх крыніцах гэты тэрмін з’яўляецца з апошняй чвэрці IV сгагоддзя [13, 17].
    З’яўленне гэтага культурнага феномена цесна звязана з перасоўваннем хрысціян у прасторы. Варта ўспопніць такую з’яву, як рэлігійнае падарожжа ў Святую Зямлю. Распаўсюджванне ідэі пелігрымак пацягнула за сабой узнікненне адпаведнага інстытута і рэчаў, якія служылі падарожнікам. Гэтыя рэчы давалі магчымасць лягчэй распазнаць прыналежнасць пелігрымаў да пэўнай трупы альбо нацыі. Адначасова яны былі матэрыяльным доказам адбыўшайся пелігрымкі.
    Звернем увагу на РХК, ахоўная функцыя якіх была ўзмоцнена не толькі наяўнасцю адпаведных вобразаў і надпісаў, але і канструктыўнай асаблівасцю, якая дазваляла захоўваць і пераносіць святыя рэліквіі. Такія рэчы атрымалі назву — рэлікварыі. Зазвычай іх насілі на шыі, альбо проста каля цела. Старэйшыя з іх, існаванне якіх зафіксавана пісьмовымі крыніцамі з другой паловы VI ст., гэта так званыя эўлогіі [14]. Менавіта з V ст. пелігрымы прывозілі з Іерусаліма і яго ваколіц ампулкі ў форме акруглых ці пляскатых фляшак. Яны служылі для захоўвання алею з ламп пры гробу Гасподнім, альбо пры гробах святых пакутнікаў, а так сама мірра ад іх мошчаў, вады з Іардана, святой зямлі і інш. Гэта цягнула за сабой перанясенне цудоўнай моцы на рэч, вырабленую чалавекам. Ампулкі вырабляліся з тэрракоту, сплаваў недарагіх металаў, што значка абніжала іх кошт і дазваляла ім стаць серыйнай прадукцыяй. На большасці ампулак былі змешчаны вобразы святых альбо рэлігійныя сцэны. Акрамя таго, на іх меліся надпісы як доказ асвечанасці. Ампулкі з рэліквіяй павінны былі ахоўваць свайго гаспадара, адхіляць ад яго зло, злы лёс, няшчасныя выпадкі. Дадзеныя ёмістасці заўсёды нагадвалі пра меўшае месца падарожжа [13].
    Артэфакты такога кшталту ў эпоху сярэднявечча былі распаўсюджаны і на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Добрым прыкладам з’яўляюцца ампулкі ХІІХІІІ стст. з раскопак старажытнага Ноўгарада, якія чарговы раз даказваюць гіпотэзу аб распаўсюджванні гэтай катэгорыі РХК з поўдня на поўнач Еўропы [9].
    У VI ст. з’яўляецца новы тып рэлікварыя ў форме крыжа, які так сама спадарожнічаў хрысціяпам. Падвесны рэліквары, вядомы як “энкалпіён”, актыўна пачынае ўжывацца з IX ст. Назва выходзіць з грэцкай мовы і перакладаецца як “ношаны на грудзях”. Старэйшы тып гэтага энкалпіёна мае назву “палясцінскі” альбо “сірыйскі” [8]. Згодна апошніх даследаванняў, такія артэфакты вырабляліся ў Канстанцінопалю і ювелірных майстэрнях Святой Зямлі. Гэтыя энкалпіёны маюць форму
    10
    лацінскага крыжа з выявай Распяцця на авэрсе і Божай Маці на рэверсе. Асноўны арэал распаўсюджвання  паўднёвая Еўропа, хаця экземпляры ёсць і на іпшых абшарах Еўропы і ў асноўным датуюцца ХХІІ стст. [12].
    Апошнія даследаванні на Беларусі далі магчымасць акрэсліць яшчэ адзіп шлях распаўсюджвання падобных артэфактаў разам з носьбітамі хрысціянскай веры. Першыя сляды энкалпіонаў “сірыйскага” тыпу на Беларусі знойдзены падчас археалагічных раскопак старажытпага Друцка і кургана, недалёк в. Дзяніскавічы Жлобінскага pна Магілёўскай вобл. Крыжы гэтыя датуюцца XI ст. [5, 18]. Цікавым фактам з’яўляецца тое, што крыж з в. Дзяніскавічы  тэта аднабаковая копія з “сірыйскага” энкалпіёна, месца вытворчасці якой вызначыць, нажаль, не магчыма. Але мы можам канстатаваць, што знаходкі крыжоў у Друцку і Дзяніскавічах падцвярджаюць кірунак распаўсюджвання падобных РХК з паўднёвай Русі праз тэрыторыю Беларусі да скандынаўскага цэнтру ў Гняздове Смаленскай вобл., дзе так сама быў знойдзены энкалпіён гэтага тыпу [1].
    Дадзеныя артэфакты трэба разглядаць, як пакажчыкі першых міграцый і пелігрымак хрысціян па абшарам Усходняй Еўропы. У наступных сталеццях, у прыватнасці ХІІХІІІ, рэлігійныя падорожжы шырока распаўсюдзіліся па ўсёй Усходняй Еўропе, што падцверджана значнай колькасцю РХК дадзенай катэгорыі ў археалагічных помніках, іх копій, адліўчых форм для іх вытворчасці. Праўда ў тэты час з’яўляюцца зусім іншыя катэгорыі і тыпы РХК [3; 11]. Так, напрыклад, шырока вядомы факты пелігрымак у Святую Зямлю Данііла Чарнігаўскага ў пач. XII ст., Ефрасіньі Полацкай у др.пал. XII ст., вялікалітоўскага князя Войшалка ў XIII ст. і інш.