• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    прыхаджан і духоўных асоб евангелісцка-лютэранскай царквы была нямецкага паходжання, фарміраваліся адносіны да іх як да ворагаў дзяржавы. Характэрнай асаблівасцю гэтага этапу ўзаемадачыненняў «царква дзяржава» адзначаны вялікі (часам вызначальны) уплыў канфесійнага фактару на ўнутрыпалітычную сітуацыю прыфрантавой зоны.
    Далейшая эвалюцыя адносін паміж дзяржавай і асобнымі канфесіямі адбывалася як следстваўнутрыпалітычных змен. 1917 г. паклаў пачатак кардынальным зменам канфесійнай палітыкі ў дачыненні да ўсіх без выключэння канфесій. Прыйшоўшы да ўлады, Часовы ўрад абвясціў новы курс канфесійнай палітыкі, які заключаўся ў адмене ўсіх канфесійных абмежаванняў. Новы курс тычыўся ўсіх канфесій, але больш за ўсё гэта адчула праваслаўная царква: з аднаго боку, яна пазбаўлялася статусу першынства, з другога вызвалялася з-пад дыктату дзяржавы і атрымлівала перспектыву для аднаўлення патрыяршаства. Генезіс развіцця ўзаемаадносін паміж Часовым урадам і праваслаўнай царквой схематычна можна вызначыць наступным чынам: поўная падтрымка з боку праваслаўнай царквы ўрадавага курса незадаволенасць тактыкай ажыццяўлення ўрадавага курса на месцах завяршэнне двухсотгадовага «сінадальнага» перыяду і падрыхтоўка да склікання Усерасійскага Памеснага Царкоўнага Сабору. Кастрычнік 1917 г. паклаў пачатак пераходу да поўнага адмаўлення канфесійнага фактару і яго ролі ў развіцці дзяржавы і грамадства.
    2.	Абгрунтавана, што на працягу ўсяго XIXпачатку XX cm. значную ролю ў выбары вектара адносін «дзяржава царква» і праяўленні сацыяльнай акпіыўнасці духавенства і вернікаў розных канфесій адыгрывалі ваенна-палітычныя падзеі (вайна 1812 г., паўстанні 1830—1831 і 1863—1864 гг., працэс скасавання ўніяцкай царквы, Першая сусветная вайна). У працы пераканаўча даказана, што ўдзел каталіцкага і ўніяцкага духавенства ў вайне 1812 г. (на баку Напалеона) і ў паўстанні 1830-1831 гг. быў абумоўлены незадаволенасцю святароў гэтых канфесій палітыкай расійскага ўрада, якая выклікала кардынальныя змены іх прававога, эканамічнага і сацыяльнага статусу. Ступень удзелу духавенства і вернікаў у паўстанні залежала: а) ад канфесійнай прыналежнасці (прадстаўнікі праваслаўнай і пратэстанцкіх канфесій практычна не ўдзельнічалі ў паўстанні); б) ад месца, займанага ў строгай іерархічнай сістэме кіравання (прадстаўнікі вышэйшага рымска-каталіцкага і ўніяцкага духавенства, не з’яўляючыся палітычна самастойнымі фігурамі, занялі прадзяржаўную пазіцыю і выступілі ў якасці інструмента стрымлівання і заспакаення падпарадкаваных ім святароў і манахаў); в) ад размаху паўстанцкага руху на канкрэтнай тэрыторыі (найбольш актыўна каталіцкія і ўніяцкія святары ўдзельнічалі ў паўстанні на той тэрыторыі, дзе былі створаны і дзейнічалі паўстанцкія атрады).
    Крытычны аналіз звестак аб удзеле розных канфесій (як духоўных асоб, так і іх вернікаў) у падзеях 1863-1864 гг. даў магчымасць дакладна вылучыць канфесійны складнік паўстання: у паўстанні прынялі ўдзел выключна ўсе
    канфесіі беларускай тэрыторыі. Гэта сведчыць аб тым, што падзеі 1863— 1864 гг. з’яўляліся праяўленнем унутрыпалітычнай нестабільнасці дзяржавы, а не «польскай інтрыгі», як гэта сцвярджалася і сцвярджаецца да гэтага часу ў адным з кірункаў гістарыяграфіі паўстання. Зроблена навукова абгрунтаваная выснова, што ступень удзелу духавенства розных канфесій у паўстанні, як і наогул роля канфесійнага складніка, павялічылася ў параўнанні з папярэднім паўстаннем. Больш шматграннай стала і матывацыя ўдзелу ў паўстанні, што дазваляе не толькі пагадзіцца, але і падмацаваць высновы той часткі навукоўцаў, якія лічаць, што паўстанне 1863-1864 гг. стала своеасаблівым «водараздзелам», штуршком да развіцця новага кірунку грамадскага руху з акрэсленай нацыянальнай беларускай кампанентай.
    Пераканаўча паказана пазіцыя старавераў як відавочных саюзнікаў расійскага ўрада на беларускай тэрыторыі падчас усіх палітычных узрушэнняў XIX ст. (у тым ліку прасочана пазіцыя старавераў в. Жарцы, што прадэманстравалі вернападданае стаўленне ў ходзе вайны 1812 г., паўстанняў 1830-1831 і 1863-1864 гг.). Зроблены навукова абгрунтаваны вывад аб тым, што, нягледзячы на шэраг рэпрэсіўных указаў адносна старавераў Расійскай імперыі, стараверы беларуска-літоўскіх губерняў, як правіла, заўсёды падтрымлівалі дзяржаўную ўладу, з’яўляючыся носьбітамі вялікарускай культуры і менталітэту. Таму тыя характэрныя рысы, якія выяўляліся ў Цэнтральнай Расіі (перш за ўсё супрацьстаянне «ўлада стараверы» і «праваслаўная царква стараверы»), не былі ўласцівыя для беларуска-літоўскіх губерняў, дзе канфесійнапалітычная сітуацыя развівалася па іншых канонах.
    Упершыню ў гістарыяграфіі адлюстравана роля духавенства розных канфесій і наогул канфесійнага фактару падчас Першай сусветнай вайны. Разгледжаны аспекты праблемы з пазначэннем сферы распаўсюджання іх дзейнасці: а) дзейнасць на франтах, што тычылася галоўным чынам праваслаўнага ваеннага духавенства Расійскай імперыі; б) дзейнасць мясцовага (прыходскага) духавенства, што ў большай ступені тычылася святарства тых тэрыторый, якія апынуліся ў зоне ваенных дзеянняў або ў непасрэднай блізасці ад яе. Вылучаны і этапы, якія адрозніваліся не толькі інтэнсіўнасцю дзейнасці царкоўных структур, але і тым значэннем, што надавалася гэтым структурам у грамадстве. I калі на першым этапе (пачатак вайны умоўна канец 1916 г.) канфесійны фактар аказваў вялікі (іншым часам вызначальны) уплыў на ўнутрыпалітычную сітуацыю прыфрантавой зоны, то на другім (умоўна канец 1916 г. кастрычнік 1917 г.) яго ўплыў стаў відавочна змяншацца.
    3.	Даследаванне сацыякультурнага аспекту дзейнасці канфесій у XIX пачатку XX ст. паказала, што на працягу гэтага перыяду сацыяльныя функцыі хрысціянскіх культавых устаноў (адукацыйныя, дабрачынныя, выхаваўчыя, асветніцкія), якія фарміраваліся і выконваліся на працягу стагоддзяў, змяніліся пад уплывам пераўтварэння гэтых рэлігійных структур у складовыя часткі дзяржаўнага апарату. Так, традыцыйная асветніцкая роля праваслаўных брацтваў саступіла мэце замацавання пазіцый праваслаўнай царквы
    ў грамадстве (новаўтвораныя брацкія арганізацыі); уніяцкія і каталіцкія манастыры, якія ў свой час шмат зрабілі для распаўсюджвання ведаў на беларускіх землях, цалкам былі адхілены ад адукацыйнага і выхаваўчага працэсу моладзі на працягу XIX ст. У той жа час праваслаўная царква пры падтрымцы дзяржаўнага апарата паступова выцясніла ўсе іншыя хрысціянскія канфесіі ў сферы народнай адукацыі, школы якіх паступова закрываліся або перадаваліся ў падпарадкаванне Міністэрства народнай асветы. Гэта датычыла і іншых механізмаў уплыву на беларускае насельніцтва: перыядычны друк і нават дабрачыннасць становяцца прэрагатывай галоўным чынам праваслаўнай царквы.
    ЛІТАРАТУРА
    Абдулаев, й. Конфессмональные связн татар Лнтвы, Белорусснн н Украпны с Таврнческнм магометанскнм духовным правленнем в середнне XIX века / й. Абдулаев // Ісламская культура татараў-мусульман Беларусі, Літвы і Польшчы і яе ўзаемадзеянне з беларускай і іншымі культурамі. Мінск, 1996. Ч. 1С. 79-82.
    Агееў, A. Р. Напалеонаўскія войны і лёс яўрэяў Усходняй Беларусі / A. Р. Агееў // Этнічныя супольнасці ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць. Мінск, 2001. С. 117-120.
    Агурскнй, С. X. Очеркн по нсторнн революцноннаго двпження в Белоруссян (1863-1917) / С. X. Агурскнй. Мннск, 1928.
    Айвазов, й. Г. Новая веронсповедная снстема русского государства / й. Г. Айвазов. М„ 1908.
    Акты, нздаваемые Внленскою комнсснею для разбора древннх актов. Внльна, 1889. Т. 16.
    Акты, нздаваемые Вяленскою комясснею для разбора древннх актов. Влльна, 1906. Т. 31: Акты о лнтовскнх татарах (1521-1784).
    Акты, нздаваемые Внленскою комяссню для разбора древннх актов. Внльна, 1912. Т. 37: Документы н .матерналы, относяіцнеся к нсторнн Отечественной войны 1812 г.
    Акулов, й. Б. Совре.менное уннатство оружне антнкоммуннзма / й. Б. Акулов, О. П. Малюк//Научный коммуннзм. 1980.-№ 1.-C. 112-119.
    Алакшнн, А. Э. Протестантскме обіцнны в Петербурге в XVIII веке: автореф. днс. ... д-ра нст. наук / А. Э. Алакшнн. СПб., 2008.
    Александровіч, Р. Татарскі след у гісторыі Навагрудчыны / Р. Александровіч // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы. Мінск, 2010. С. 215-225.
    Александровіч, С. X. Пуцявіны роднага слова. Праблемы развіцця беларускай літаратуры і друку другой паловы XIX пачатку XX ст. / Р. Александровіч. Мінск, 1971.
    Алексеева, С. й. Святейшнй Сннод в снстеме высшнх н центральных государственных учрежденнй пореформенной Россмн. 1856-1904 гг. / С. й. Алексеева. СПб., 2003.
    Амелька, С. У. Роля дваранства ў развіцці культуры Беларусі (канец XVIII сярэдзіна XIX стагоддзя): аўтарэф. дыс.... канд. гіст. навук / С. У. Амелька. Мінск, 2003.
    Андреев, A. Р. йсторня ордена незуктов. йезунты в Росснйской нмпернн. XVI начало XIX века / A. Р. Андреев. М., 1998.
    Андрэева, Е. Г. Пратэстанцкая адукацыя: этнічны аспект / Е. Г. Андрэева, Л. М. Лыч // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. № 3. С. 40-47.
    Антценко, Е. Еврен Белорусской губернкн / Е. Анншенко. Мннск, 2002.
    Анніценко, Е. Черта оседлостп / Е. Аняшенко. Мннск, 1998.
    Анішчанка, Я. К. Беларусь у часы Кацярыны II / Я. К. Анішчанка. Мінск, 1996. -С. 157.
    Анішчанка, Я. Перавод беларускіх уніятаў у праваслаўе ў 1781-1783 гг. / Я. К. Анішчанка // 3 гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі). Мінск, 1996. С. 77-84.
    Анофранка, Н. В. Жанчыны дваранскага саслоўя Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX ст.: сацыяльна-прававы статус, удзел у грамадскім жыцці: аўтарэф. ... канд. гіст. навук / Н. В. Анофранка. Мінск, 2012.
    Арапов, Д. Ю. ймператорская Россяя н мусульманскнй мнр (конец XVIII начало XX вв.) / Д. Ю. Арапов. М., 2006.
    Арапов, Д. Ю. Снстема государственного регулнрованяя пслама в Росспйской ямпернп (последняя треть XVIII начало XX вв.) / Д. Ю. Арапов. М., 2004.
    Арсеньев, К. К. Свобода совестн н веротерпямость / К. К. Арсеньев. СПб., 1905.
    Архнв Государственного Совета. СПб., 1869. Т. 1, ч. 1.
    Архнв еврейской ясторня. М., 2005. Т. 2.
    Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. Мінск, 1985.
    Астафьев, Н. А. Опыт нсторяя Бнблнн в Россня в связн с просвеіценяем н нравамн / Н. А. Астафьев. СПб., 1889.