• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Задачай базыльянскіх друкарняў з’яўлялася забеспячэнне літургічнымі выданнямі ўніяцкіх парафій на беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх землях. Друтаснай задачай забеспячэнне школ пры базыльянскіх манастырах метадычнай і дыдактычнай літаратурай. Гэта часткова вызначала змест выдавецкай прадукцыі базыльянскіх друкарняў, які быў падобны да езуіцкіх. Разам з гэтым шырэйшай была канфесійная накіраванасць уніяцкай выдавецкай прадукцыі.
    1 Pidlypczak-Majerowicz М. Bazylianie w Koronie і na Litwie. Szkoly i ksiazki w dzialalnosci zakonu. S. 66.
    2 Марозава C. B. Уніяцкая царква ў этнакульту рным развіцці Беларусі (1596-1839 гады). С. 108.
    3 Тамсама. С. 109.
    4 Pidlypczak-Majerowicz М. Bazylianie w Koronie і na Litwie. Szkoly i ksiazki w dzialalnosci zakonu. S. 64-65.
    5 Jaroszewicz-Piereslawcew Z. Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w XVIXVIII wieku. Olsztyn, 2003.
    6 Pidlypczak-Majerowicz M. Bazylianie w Koronie i na Litwie. Szkoly i ksiazki w dzialalnosci zakonu. S. 58, 60.
    Базыльянскія друкарні выдавалі літургічныя кнігі не толькі для ўласных патрэб, але і для старавераў, рыма-католікаў і праваслаўных.
    Умоўна змест выдавецкай прадукцыі базыльянскіх друкарняў можна падзяліць на рэлігійны і свецкі. Базыльянскія друкарні павінны былі поўнасцю забяспечваць уласныя патрэбы ў друкаваных выданнях (літургічных кнігах, календарах). Рэлігійная літаратура складала большасць выдавецкай прадукцыі ўніяцкай царквы (звыш 60 %). 3 іх палова была кірылічнай'. Аднак у пачатку XIX ст. базыльянскія друкарні перасталі друкаваць літаратуру на царкоўнаславянскай мове2. Акрамя рэлігійных друкаваліся класічныя, навуковыя і палемічныя выданні.
    Для выдавецкай прадукцыі базыльянскіх друкарняў характэрны таксама шырокі моўны спектр: яна выходзіла на царкоўнаславянскай, старабеларускай, лацінскай, польскай, рускай мовах. Разам з гэтым арэал распаўсюджвання прадукцыі базыльянскіх друкарняў не абмяжоўваўся беларуска-літоўскімі, польскімі і ўкраінскімі землямі. Яшчэ ў XVIII ст. іх выданні траплялі ў Расію, дзе асноўнымі карыстальнікамі гэтых кніг з’яўляліся стараверы3.
    У XIX ст. святарам забаранілі купляць для прыходскіх цэркваў кнігі пачаеўскага друку. Указам Сената 1826 г. быў абмежаваны продаж усіх уніяцкіх службоўнікаў. У 1828 г. базыльянскім друкарням было забаронена без папярэдняга дазволу друкаваць богаслужбовыя кнігі на патрэбы ўніяцкай царквы4. 4 лютага 1834 г. у Полацку адбыўся з’езд уніяцкіх біскупаў, на якім, па прапанове I. Сямашкі, было пастаўлена пытанне увесці ў уніяцкіх цэрквах богаслужбовыя кнігі і кнігі малітоўных спеваў, надрукаваныя ў Маскоўскай сінадальнай друкарні (зацверджана пастановай грэка-ўніяцкай калегіі ад 7 лютага 1834 г.)5. Каб дапамагчы ўніяцкім цэрквам абзавесціся праваслаўнымі богаслужбовымі кнігамі, Св. Сінод па хадайніцтве I. Сямашкі разаслаў па цэрквах 1500 праваслаўных службоўнікаў і іншых царкоўных кніг. Адначасова ва ўсіх парафіях Літоўскай епархіі прадпісвалася старыя ўніяцкія службоўнікі і іншыя кнігі пачаеўскага, віленскага і супрасльскага друку выслаць у Літоўскую духоўную кансісторыю. Паслабленні маглі быць прыменены толькі ў адносінах да старых святароў, не здольных асвоіць новыя псалтыры і малітоўнікі6.
    1 Pidlypczak-Majerowicz М. Bazylianie w Koronie і na Litwie. Szkoly i ksiazki w dzialalnosci zakonu. S. 84.
    Марозава C. Моўная палітыка i практыка ўніяцкай царквы ў Беларусі // 3 гісторыі ўніяцтва на Беларусі. С. 108; Бобровскнй П. О. Протмводействне базнлнанского ордена стремленню белого духовенства к реформа.м Русской греко-уннатской церквн. С. 11.
    3 Pidlypczak-Majerowicz М. Ksiazka і biblioteka bazylianska w XVII-XVIII w. // Hereditas monasteriorum. 2012. Vol. 1. S. 85-97.
    4 Кояловнч M. Запнскн Носнфа мнтрополнта Лнтовского, нзданные Нмператорской Академней наук по завеіцанню автора. Т. 1. С. 61.
    5 Зноско К. Нсторнческнй очерк церковной уннн. Мннск, 2007. С. 213; Марозава С. Культурная спадчына Уніяцкай царквы ў Беларусі [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://novychas.info/poviaz_casou/kul_turnaja_spadchina_un_jacka. Дата доступу: 23.06.2014.
    6 Марозава С. Культурная спадчына Уніяцкай царквы ў Беларусі [Электронны рэсурс].
    CATHALOGUS patrum et fratrum provinciae lithvanae UTRIUSQUE RUSSIAE ORDINIS MINORUM S. P. FRANCISCI CONVENTUALIUM Anno Dni 1825« diebus Julii Post Convocationem Olkienicensem.
    C O MP ARA TUS.
    V IL N Ж Typis Batilianif.
    Выданне Віленскай друкарні базыльянаў
    Прызвычаенне да ўласных выданняў і нежаданне ўводзіць маскоўскія ў літургічны ўжытак выклікалі супраціў. Адной з формаў яго праяўлення былі своеасаблівыя петыцыі «журналы» аб непрыняцці святарамі ў літургічнае выкарыстанне маскоўскіх службоўнікаў. Такая сітуацыя зафіксавана, напрыклад, у Докшыцка-Барысаўскім дэканаце ў 1835 г. На арганізаваных з’ездах прысутныя падпісваліся ў «журналах» «по договору нашему между свяіценннкамн, чтобы прошенне подать одно н все подпнсать»1. Ініцыятыва паходзіла ад святара Ігнацыя Малішэўскага, падпісалі петыцыю 14 святароў. Зачыншчыкі і ўдзельнікі былі выкрыты і пакараны.
    Іншай формай супраціву было вяртанне прысланых кніг або невыкарыстанне іх у набажэнстве. 3 прыходаў паступалі пратэсты супраць увядзення праваслаўных службоўнікаў. Напрыклад, дрысенскае і себежскае духавенства прасіла пазбавіць іх «ад безумоўнага прыняцця і даслоўнага карыстання», паколькі змест кніг адрозніваўся ад уніяцкіх-.
    1 НГАБ. Ф. 3245. Воп. 2. Спр. 468. Арк. 16.
    2 Марозава С. Культурная спадчына Уніяцкай царквы ў Беларусі [Электронны рэсурс].
    Абмежаванні для ўніяцкага друку і навязванне праваслаўнай богаслужбовай літаратуры кніг стварылі ў 20-30-я гады XIX ст. дэфіцыт уніяцкай літаратуры для ўнутраных патрэб царквы. Таму ў 1829 г. Брэсцкі канонік А. Сасноўскі хадайнічаў перад Св. Сінодам аб выдзяленні 400 руб. на выданне ў Віленскай базыльянскай друкарні 3 тыс. асобнікаў малітоўніка «на дыялекце славянскім» на ўзор «старажытнай» уніяцкай кнігі і яго бясплатнай раздачы па епархіях1.
    Агулам базыльянскія друкарні Літоўскай правінцыі (Віленская, Мінская і Супрасльская) за ўвесь перыяд сваёй дзейнасці выдалі 625 пазіцый з дакладнымі выхаднымі данымі і 215 з недакладнььмі. Колькасць кірылічных выданняў адносна агульнай колькасці выдадзенай прадукцыі склала 16,4 % (138 пазіцый)2. За ўвесь перыяд свайго існавання ў базыльянскіх друкарнях было выдадзена 840 найменняў кніг, з іх 392 па-польску, 90 па-лацінску, 138 кірыліцай3. Патрэбы ўніяцкай царквы ва ўласнай друкаванай прадукцыі пасля закрыцця друкарняў на беларускіх землях забяспечвалі іншыя ўніяцкія і рымска-каталіцкія друкарні: Пачаеўская, Полацкая езуіцкая.
    Выдавецкая дзейнасць пратэстанцкіх цэркваў. На беларуска-літоўскіх землях уласнай базы друкарняў у канцы XVIII пачатку XX ст. пратэстанцкая царква не мела. У канцы XVIII-XIX ст. пратэстанцкія цэрквы і асобныя абшчыны карысталіся паслугамі прыватных друкарняў. Літоўскі евангелісцкарэфармацкі сінод у 1822 г. думаў над стварэннем уласнага выдавецкага цэнтра. Аднак у той час з-за недахопу сродкаў рэалізаваць праект не ўдалося. Разам з гэтым для пратэстантызму характэрна вялікая пашана да выдавецкай справы і кнігі. Біблія з’яўлялася не толькі асновай веравучэння і абавязковым чытаннем для пратэстанта, яна была першым падручнікам для дзіцяці, па якім вучыліся чытаць. Гэта абумовіла заангажаванне пратэстанцкіх цэркваў у дзейнасць біблейскіх таварыстваў.
    Неабходнасць друкаваць і распаўсюджваць Біблію на нацыянальных мовах з’яўлялася асноўным штуршком у развіцці выдавецкай справы пратэстанцкімі цэрквамі. Гэта паўплывала на актыўнае ўключэнне пратэстантаў у дзейнасць Расійскага біблейскага таварыства і Евангелісцкага біблейскага таварыства, створаных па ўзоры Брытанскага біблейскага таварыства. Для дапамогі ў стварэнні Расійскага біблейскага таварыства ў імперыю прыбыў пастар Патэрсан, член Брытанскага біблейскага таварыства4. Расійскае біблейскае таварыства сваю дзейнасць распачало 11 студзеня 1813 г., пад назвай Пецярбургскага, калі адбылося першае пасяджэнне савета, у які ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх хрысціянскіх канфесій. У 1814 г. арганізацыя была перайменавана
    1 МарозаваС. В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады).-С. 111.
    2 Pidlypczak-Majerowicz М. Bazylianie w Koronie і na Litwie. Szkoly i ksiazki w dzialalnosci zakonu. S. 66.
    3 Філатова O. M. Васіліане в суспільно-політнчному i культурному жнтті білорусько-літовськнх губерній: 1772-1839 рр.: історіографія//Наук. вісн. Волпн. нац. ун-ту.-2011.-№ 23.-С. 57.
    4 Чнстовнч й. А. Нсторня перевода Бнблнн на русскнй язык. СПб., 1889. С. 16.
    ў Расійскае біблейскае таварыства1. Мэты Расійскага біблейскага таварыства былі сугучнымі Брытанскаму, якое дэкларавала свой агульнахрысціянскі характар, аднак базіравалася пераважна на пратэстанцкіх прынцыпах. Да задач Расійскага біблейскага таварыства адносіліся: «... способствованне к прізведенню в Росспн в большее употребленне Бнблнй <...> без всякнх на оное прнмечаннй н поясненнй; <.„> обнтателям Росснйского государства доставлять Бнблнн <„.> на разных языках, за самые умеренные цены, а бедным без всякой платы; <...> доводнть Бнблню до рук азнатскнх в Росснн народов нз магометан
    2 н язычннков состояшнх, каждому равномерно на его языке» .
    У склад кіраўніцтва біблейскага таварыства ўваходзілі пастары пратэстанцкіх цэркваў. Так, у 1815 г. у склад дырэкцыі Расійскага біблейскага таварыства ўвайшлі пастар лютэранскай царквы св. Ганны Рэйнбат і пастар лютэранскай царквы св. Пятра Фальборт3. У 1822 г. у складзе дырэкцыі былі тры пратэстанцкія пастары4. Аддзяленні біблейскага таварыства адкрываліся ва ўсіх буйных гарадах Расійскай імперыі. 12 сакавіка 1817 г. адкрылася Мінскае аддзяленне таварыства5. У склад яго дырэктараў увайшоў і Мінскі лютэранскі пастар Карштэт6.
    Першапачаткова Бібліі закупаліся за мяжой і толькі распаўсюджваліся ў Расіі. Закупкі ажыццяўляліся дзякучы ахвяраванням дабрачынцаў, сярод якіх былі: імператарскія асобы (Аляксандр I ахвяраваў 25 тыс. рублёў на пачатак дзейнасці і па 10 тыс. у далейшым на кожны год)7. 3 часам было вырашана стварыць уласную друкарскую базу. Гэтай задачай займаліся члены Брытанскага біблейскага таварыства пастары Пінкертон, Патэрсан і Гендэрсан. На выданне Біблій на татарскай, эстскай, латышскай мовах Расійскае біблейскае таварыства атрымлівала дафінансаванне (напрыклад, літары ў друкарні) ад Вялікабрытанскага і Замежнага біблейскага таварыстваў8.