Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
26 студзеня 1820 г. выйшаў указ Св. Сінода, у якім загадвалася аб перавыданні ў заснаванай тыпаграфіі толькі старадрукаваных кніг з указаннем імя патрыярхаў, пры якіх яны былі надрукаваны. Пры любой надрукаванай кнізе неабходна было мець «выходной лнст», дзе пасля слоў «напечатана сня кннга (№) в царствуюшем граде Москве», дапаўняць: «...в тнпографнн еднноверческой церквн в лето <...> с кннгн, напечатанной тогда-то, такнм-то городе, прн таком-то патрнархе»3.
Друкарня падпарадкоўвалася Маскоўскай духоўнай кансісторыі і Маскоўскаму архірэю Філарэту. Пры ёй існаваў савет апекуноў з аднаверцаў (прызначаліся тры выбарныя апекуны з асяродку прыхаджан аднаверскай царквы) і два назіральнікі з духоўных асоб, прызначаныя Св. Сінодам. Пры неабходнасці выдання якой-небудзь кнігі апекуны хадайнічалі перад духоўным начальствам, і тое прымала рашэнне4.
Раннія аднаверскія выданні былі арыентаваны на дакладны перадрук даніканаўскіх маскоўскіх выданняў, пры гэтым спробы аднаверцаў самастойна весці выдавецкую дзейнасць сутыкаліся з супрацівам духоўных улад, якія аказвалі ўплыў на рэпертуар выданняў5. Напрыклад, Філарэт адзначаў, што яму загадам імператара і Св. Сінода ад 27 ліпеня 1821 г. «старопечатную Псалтнрь учебную, орнгнналов конх в бнблнотеке не оказалось рассмотреть н слнчнть с таковымн же нового нздання, н представнть Св. Снноду мненне»6. Філарэт даручыў апекунам аднаверскай друкарні зрабіць параўнанні, апусціўшы асаблівасці правапісу. Пасля праведзенай праверкі ён дакладаў Св. Сіноду
1 Собранне постановленнй по частн раскола. С. 52-53.
2 Тамсама. С. 56.
3 Кауркнн Р. В. Еднноверне в Росскн. С. 96; Кннгойздательская деятельность старообрядцев (1701-1918 гг.). С. 41.
4 Кннгонздательская деятельность старообрядцев (1701-1918 гг.). С. 41.
’ Тамсама.
6Собранне мненнй н отзывов Фнларета, Мнтрополнта Московского н Коломенского, по учебным н церковно-государственным вопросам, нздаваемое под редакцнею преосвяіценного Саввы, архнепнскопа Тверского м Кашннского. СПб., 1885-1888. Т. 2. 1885. С. 74.
аб магчымасці «дозволнть cue нзданне перепечатать без всякой перемены н даже без прнпечатанья полагаемых надзнрателем нзьясненнй на некоторые слова: во-первых, потому, что во всех найденных в сем нзданнн от новых пзданнй разностях нет ннчего такого, что протнворечнло бы сушествуютнм лстлнам Слова Божля; во-вторых, потому, что малейшая перемена ллл прнбавка в лзданлл может обратлться в претыканне для <.. .> неразборчнвых почлтателей древнего плсьменл, л через то все лзданле может потерять доверенность лх; в-третьлх, потому, что такле ошлбкл <...> должны быть оставлены, как онл есть, для того самого, чтобы встречая лх, неожесточенный раскольнлк мог сам прлметлть, сколь справедллва была крлтлка лсправять старые лзданля»1. У выніку Св. Сінод у 1822 г. дазволіў надрукаваць 1500 экзэмпляраў «Псалтлрл».
У 1823 г. апекуны аднаверскай друкарні зноў звярнуліся да Філарэта з хадайніцтвам на дазвол выдаць «Псалтлрь» другім выданнем (2000 экзэмпляраў) і «Большого Каноннка» (быў надрукаваны ў Пачаеўскай друкарні ў колькасці 3000 экзэмпляраў). 3 другім выданнем «Псалтлрл» праблем не ўзнікла, а адносна «Канонлка» Філарэт пісаў: «...сей Канонлк, когда печатан не лзвестно, а влдно только, что в Почаевской запреіценной тлпографлл»2. I хаця сам Філарэт схіляўся да друку гэтай кнігі, аб чым і сведчыць яго водгук, пастановай Св. Сінода дазвол на друк гэтага выдання не быў дадзены.
Паводле аднаго з гісторыкаў стараверства, спачатку стараверы недаверліва ставіліся да выданняў маскоўскай друкарні і амаль не набывалі кніг, перасцярагаючыся скажэнняў старога тэксту. I толькі «добросовестное отношенле co стороны ллц, заведуюіцлх тлпографлей, убедлло старообрядцев в безусловной верностн текста московского лзданля с кнлгамл, тнсненымн прп патрлархе Мослфе. Тогда явллся большой спрос на кнлгл, л онл вошлл в употребленле во многлх старообрядческнх моллтвенных домах. Московскле кнлгопродавцы отправлялл лх целымл транспортамл»3.
Нягледзячы на тое, што прадукцыя аднаверскай друкарні ў пэўнай меры задавальняла попыт на даніканаўскія выданні сярод старавераў, не ўсе стараверскія сагласы іх прызнавалі. Да таго ж манаполія на кнігадрукаванне спрыяла высокім коштам на прадукцыю4. Гэтымі фактарамі тлумачыцца карыстанне нелегальнымі богаслужбовымі кнігамі, якія выяўляліся і канфіскоўваліся ў старавераў і ў 20-30-я гады, і ў канцы 50-х гадоў XIX ст.5
У 50-я гады XIX ст. была складзена спецыяльныя інструкцыя, якая вучыла, якім чынам адбіраць у старавераў крыжы, іконы і кнігі. У інструкцыі гаварылася:
1 Собранне мненнй н отзывов Фнларета, Мнтрополнта Московского н Коломенского, по учебным н церковно-государственным вопросам, нздаваемое под редакцнею преосвяшенного Саввы, архнепнскопа Тверского н Кашннского. Т. 2. С. 75-76.
2 Тамсама. С. 107-109.
3 Пругавнн A. С. Старообрядчество во второй половнне XIX века. С. 128.
4 Тамсама.
5 Собранне постановленнй по частн раскола. С. 209, 553.
«...что касается до богослужебных й вообіце духовносодержаіцйх кнйг, то прн осмотре оных в частных домах отбнрать: а) те, в которых не означено, где оные напечатаны й с чьего дозволенйя, б) которые заключают в себе вредные й злонамеренные прнпйскй, в) которые вышлй йз загранйчных йлй сушествовавшнх прежде в западных губерннях тчпографйях»1. Там жа адзначалася, што кнігі, надрукаваныя ў Расіі з дазволу ўрада, калі ў іх не было прыпісак, накіраваных супраць веры і рускай праваслаўнай царквы, ні ў якім выпадку не адбіраць. Канфіскаваныя кнігі і рукапісы перадаваліся ў мясцовую кансісторыю для вырашэння, якая кніга «может быть возвратена владельцу, какне оставлены в распоряженйй епархнального начальства для храненчя в бйблнотеках йлй для передачй в едйноверческую церковь й какая подлежвт унйчтоженню».
Урадавыя інстанцыі сачылі, каб да старавераў не патрапіла тыпаграфскае абсталяванне, нават у тым выпадку, калі яно перадавалася ў спадчыну3. Нягледзячы на абмежаванні, у 1860-я гады паліцыя пачала выяўляць падпольныя друкарні, што ў значнай ступені было звязана не столькі з дзейнасцю старавераў, колькі з актывізацыяй народнікаў. Выяўленыя друкарні ў большасці сваёй дзейнічалі ў Маскве і іншых стараверскіх цэнтрах. Яны былі невялікія адзін ці два друкарскія станкі знаходзіліся ў замаскіраваных падполлях. Часам яны выяўляліся толькі ў выніку даносаў. Сфарміравалася сетка распаўсюджвальнікаў. Кнігі прадаваліся і на кірмашах, практыкавалася выданне кніг па канкрэтнай замове, пры гэтым заяўкі ішлі ў цэнтр Расіі з аддаленых куткоў краіны4.
Св. Сінод і аднаверская друкарня скардзіліся на недахоп нагляду з боку праваахоўных органаў у справе пераследу старавераў за нелегальны друк і продаж5. У сваю чаргу, паліцыя пры выяўленні незаконнага гандлю стараверскімі кнігамі і канфіскацыі накладу сутыкалася з цяжкасцямі. Асабліва, калі выяўлялася, што ў нелегальных кнігах не змяшчалася нічога супрацьзаконнага і яны з’яўляліся дакладным перадрукам кніг, выдадзеных яшчэ пры першых пяці маскоўскіх патрыярхах. Часам нават у кансісторыях (куды паліцыя адпраўляла канфіскаваныя кнігі) не маглі адрозніць кнігі нелегальных тыпаграфій ад дазволеных урадам6. Былі выпадкі, калі пры арышце падазроных кніг уладальнік тлумачыў, што «преступленчя нет, он торгует кннгамя, хотя й безцензурного йзданйя, но все-такй дозволеннымн, употребляюшймйся не только в старообрядческйх молельных, но й в едйноверческйх церквях»7. Таксама ўзнікала праблема выяўлення, калі гандляр прадаваў незаконныя кнігі ці каштоўныя рарытэтныя выданні.
1 Собранне постановленяй по частн раскола. С. 554-555.
“Тамсама.
3 Тамсама. С. 521-522.
4 Кннгонздательская деятельность старообрядцев (1701-1918 гг.). С. 4-5.
■ Пругавнн A. С. Старообрядчество во второй половнне XIX века. С. 132.
бТамсама.-С. 130.
7 Тамсама. С. 132.
На тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў пры лакальным пражыванні старавераў у другой палове XIX ст. падпольных друкарняў выяўлена не было. Аднак праваслаўны святар Васіль Волкаў, які ў першай палове 60-х гадоў XIX ст. займаўся місіянерскай дзейнасцю сярод віцебскіх старавераў, адзначыў распаўсюджаныя сярод іх сачыненні. На яго думку, у іх не было «нн научнтельностн, нн назндательностн, нн добросовестностн». Калі не ўсе, то большая частка старавераў пастаянна чыталі «Беседу трех святнтелей Васнлня Велнкого, Грнгорня Богослова н Ноана Златоустого», якая складалася з 72 пытанняў і адказаў. «Раскольннкн думают, пісаў ён, что этн святнтелн людн русскне, н поэтому онн влагают в нх уста вопросы, требуюіцне обьяснення греческнх слов н букв»1. Таксама, адзначаў святар, яны чытаюць «Повесть о птнце Алконосте» (міфічнае паданнё), «Опнсанне греческнх новых обычаев пред древле-восточной церковью», сустракаюцца апавяданні «О брадобрее», «О премудром царе Соломоне Давндовнче н о премудром его рожденнн», «О каднле», «О преннн жнвота co смертью», «О зачатнн младенческом», «О новоженском сожнтнн», «О прелестн», «О последннх временах» і інш. Асаблівую ўвагу В. Волкаў звярнуў на «смешные повестн о хмеле н о водке», асноўнымі героямі якіх быў сатана і п’яны чорт, які прыдумаў «горнлку, пьяное внно н табак». Святар адзначыў, што стараверы пілі гарэлку і віно, а тытунь не паважалі. Пры гэтым яны схільны «все прнішсывать антнхрнсту 2 н все валять на него» .
У якасці падсумавання В. Волкаў зрабіў такое заключэнне, якое, шчыра кажучы, не зусім стасуецца з другімі крыніцамі пра лад жыцця старавераў: «Сочннення упомянутых намп н другнх, нмеюіцнхся в руках раскольннков повестей, статей, сказаннй н бесед, кому прннадлежнт велнкорусскнм нлн белорусскнм раскольннкам, мы не знаем Но внднмо, что под влняннем свонх руководнтелей, давннх н современных, белорусскне раскольннкн потерялн всякое знанне свяіценной нсторнн н закона святой хрнстовой церквн; совершенно отупелн н глубоко палн в нравственностн. Между белорусскммн раскольннкамн мы не нашлн нн одного, который бы знал св. нсторню <.. > о знаннн же катехнзнса й речн нет»3. Такім чынам, у сярэдзіне 60-х гадоў XIX ст. акрамя богаслужбовых кніг у асяродку старавераў, у тым ліку і беларускіх, карысталіся попытам творы і паданні маральна-рэлігійнага зместу, якія не былі санкцыянаваны Св. Сінодам, а відавочна з’яўляліся прадуктам творчасці саміх стравераў.