Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
2 Кннгонздательская деятельность старообрядцев (1701-1918). С. 21-22.
3 Тамсама. С. 8-9; Вознесенскнй A. В. Старообрядческне нздання XVIII нач. XIX века. С. 3-4, 6.
на выданне кніг па дамовах са стараверамі. У 1782 г. друк стараверскіх кніг адбываўся пад наглядам Феафілакта Цярэнцьева з Клінцоў, а замоўцам быў В. Жалязнікоў, які атрымаў прывілей уніяцкага мітрапаліта. Канфлікт між замоўцамі і выканаўцамі 1785 г. спыніў кантракты, Усяго ў Пачаеве было надрукавана не менш за 30 выданняў. Асаблівасцю кніг пачаеўскай друкарні было тое, што ў выхадных даных заўсёды пазначаўся Пачаеў, а год выдання мог фальсіфікавацца1.
Акрамя манастырскіх друкарняў замовы ад старавераў прымала і казённая каралеўская друкарня ў Гродна, якая ўзнікла дзякуючы Антонію Тызенгаўзу ў 70-я гады XVIII ст. У 1781 г. была заключана дамова друкарні з купцом са Старадуб’я П. Губаравым на выданне «Псалтнрн» тыражом 500 экзэмпляраў. Кнігі друкаваліся да пачатку 90-х гадоў XVIII ст. У 1792 г. уладальнікам друкарні стаў Барух Ром і выданне стараверскіх кніг спынілася. За гэты час у друкарні выдадзена больш за 20 найменняў кніг, сярод якіх былі важныя ў ідэалагічным плане «Катехнзнс» Лаўрэнція Зізанія, «Кнрнллова кннга», «Кннга о вере», «Служба всем святым», «Служба н сказанне о Тнхвннской нконе Богороднцы». Гэтыя кнігі імітавалі маскоўскія выданні першай паловы XVII ст.2
Такім чынам, друкарні праваслаўнага і ўніяцкіх манастыроў індыферэнтна паставіліся да стараверскіх традыцый і кіраваліся камерцыйнымі інтарэсамі. Пры гэтым арнамент і літыя наборныя ўпрыгожванні ў стараверскіх выданнях XVIII пачатку XIX ст. не мелі ўплыву беларускай і ўкраінскай друкарскіх традыцый на афармленне стараверскай кнігі. У старавераў існавала традыцыйнае ўяўленне, якой павінна быць перавыдадзеная кніга. Тыпографы абяцалі, што кніга будзе надрукавана «с переводу старннного нн в чем отменного»3. Рабілася спецыяльная архаізацыя кніг (дакладнае друкаванне і афармленне па ўзорах маскоўскіх выданняў), а выхадныя звесткі фальсіфіцыраваліся. Рэдка сустракаліся пазначэнні на беларускія, украінскія ці польскія друкарні4. У XIX пачатку XX ст. найболып распаўсюджана было пазначэнне «Пачаев, бг.» (Пачаеў, без года выдання)5. Гэта дазваляла пры кантрабанднай перасылцы кніг у Расійскую імперыю выдаваць іх за даніканаўскія маскоўскія выданні6.
У канцы XVIII ст. стараверы спрабавалі наладзіць кнігадрукаванне ў межах Расійскай імперыі. Пасля імператарскага загада ад 15 студзеня 1783 г. пра вольныя друкарні былі заснаваны друкарні ў стараверскім цэнтры Клінцах (Чарнігаўская губерня). Вясной 1784 г. купцы В. Жалязнікоў і Д. Рукавішнікаў падалі прашэнне аб адкрыцці камерцыйнай друкарні і атрымалі на гэта дазвол з боку Суражскага намесніцкага праўлення. Аднак друкаваць царкоўныя богаслужбовыя кнігі было забаронена на агульных падставах. Купцы звярну-
1 Кнпгонздательская деятельность старообрядцев (1701-1918). С. 19-20.
2 Вознесенскнй A. В. Старообрядческне нзданая XVIII нач. XIX века. С. 6, 9-10; Кннгонздательская деятельность старообрядцев (1701-1918). С. 18.
3 Вознесенскнй A. В. Старообрядческне нздання XVIII нач. XIX века. С. 15.
4 Тамсама. С. 17.
5 Кннгонздательская деятельность старообрядцев (1701-1918). С. 15.
бВознесенскнй A. В. Старообрядческне нздання XVIII нач. XIX века. С. 14.
ліся да Маларасійскага генерал-губернатара П. Румянцава, дзякуючы якому ў абыход агульнага палажэння 5 жніўня 1785 г. атрымалі дазвол на перадрукоўку старацаркоўных кніг. У 1787 г. клінцоўскія друкары звярнуліся да дырэктара эканоміі Ніжнегародскага намесніцтва П. Пракудзіна, каб атрымаць дазвол на гандаль стараверскімі кнігамі на Макар’еўскім кірмашы. Інфармацыя дайшла да Ніжнегародскага епіскапа Дамаскіна, а праз яго і да Св. Сінода. У выніку 27 ліпеня 1787 г. быў выдадзены ўказ, які забараняў продаж царкоўных кніг, калі яны былі надрукаваны не па ініцыятыве Св. Сінода або Камісіі народных вучылішчаў. Па факце друку забароненых кніг у Клінцах была заведзена справа. Аднак дзякуючы маруднасці следства друкарня працягвала працаваць і ў пачатку 1788 г. У легальны перыяд дзейнасці было надрукавана 40 выданняў1.
Другая друкарня ў Клінцах належала Фёдару і Акіму Карташовым. Фёдар Карташоў атрымаў дазвол на заснаванне камерцыйнай друкарні 6 лістапада 1786 г. У 1787 г. ён выдаў «Псалтнрь». Гэта было адзінае выданне, дзе пазначаны сапраўдныя выхадныя даныя. Пра друк Карташовымі стараверскіх кніг стала вядома Маларасійскаму ваеннаму губернатару Міклашэўскаму і тыпаграфія была закрыта, а кнігі канфіскаваны2. Новы расійскі імператар Аляксандр I указам ад 2 чэрвеня 1801 г. зноў дазволіў дзейнасць друкарні ў Клінцах. Праўда, гэты дазвол па настойванні Св. Сінода хутка быў адменены. Тым не менш за 1801-1802 гг. Карташовы надрукавалі стараверскія кнігі, дзе ў выхадных даных была спасылка на ўказ Аляксандра I з «высочайшнм дозволеннем». У 1805 г., пасля смерці Фёдара Карташова, працу друкарні ўзначаліў Акім Карташоў. Ён зрабіў спробу легалізаваць друк богаслужбовых кніг. I з гэтай мэтай двойчы ў 1806 і 1811 гг. звяртаўся ў Чарнігаўскае губернскае праўленне з прашэннямі аб дазволе. Аднак указам Св. Сінода ад 28 чэрвеня 1812 г. дзейнасць друкарні ў Клінцах была забаронена. Акім Карташоў працягнуў выданне кніг для старавераў нелегальна да 1817 г., калі друкарня канчаткова была ліквідавана, а тыпаграфскае абсталяванне прададзена ў створаную ў 1818 г. друкарню пры аднаверскай царкве ў Маскве. У гэты час тыражы нелегальных кніг дасягалі ад 1000 да 1200 экзэмпляраў і прадаваліся як на месцы ў Клінцах, так і ў Маскве3.
У 1783 г. стараверы Старадуб’я, пры падтрымцы Румянцава і Пацёмкіна, праявілі ініцыятыву ў збліжэнні з іерархіяй пануючай царквы. Усе гэтыя ініцыятывы былі акрэслены ў дакуменце, які быў пададзены ў 1799 г. на імя Маскоўскага мітрапаліта Платона ад маскоўскіх старавераў4. Такім чынам,
1 Кннгонздательская деятельность старообрядцев (1701-1918). С. 12-13.
2 Пругавпн A. С. Старообрядчество во второй половнне XIX века. С. 127; Княгонздательская деятельность старообрядцев (1701—1918). С. 13—15; Вознесенскнй A. В. Старообрядческне нзданвя XVIII нач. XIX века. С. 6-7.
3 Кннгонздательская деятельность старообрядцев (1701-1918). С. 13-15; Вознесенскнй A. В. Старообрядческне нздання XVIII нач. XIX века. С. 6-7.
4 Русакомскнй 14. К. К вопросу об нсторян еднноверня II Старообрядчество. М., 1996. С. 50-52.
у канцы XVIII ст. тых старавераў, якія сталі прымаць св. таінствы ад святароў, пастаўленых праваслаўнай царквой, сталі называць аднаверцамі. Аднак большасць старавераў на такое збліжэнне не пайшлі1. Сінодскім указам ад 6 лютага 1801 г. «О дозволеннн старообрядцам нметь церквл, свяіценннков, посвяіценных от епархнальных архнереев» былі ўсталяваны агульныя правілы далучэння прыхільнікаў старой веры да рускай праваслаўнай царквы. У адпаведнасці з гэтым загадам стараверы розных епархій маглі адкрыта прытрымлівацца даніканаўскіх абрадаў і здзяйсняць набажэнствы па старадрукаваных 7 кнігах у аднаверскіх цэрквах .
Праект і ўладкаванне аднаверскай царквы не адразу вырашылі праблему друкавання адпаведных царкоўных кніг. Праект самастойнай тыпаграфіі доўга не рэалізоўваўся. Прычынай было стаўленне царкоўнай улады да зместу старадрукаваных кніг у тых момантах, па якіх і адбыўся раскол (напрыклад, «двуперстнн»), 3-за гэтых супярэчнасцей і цяжкасцей Св. Сінод не браў на сябе ініцыятывы па стварэнні тыпаграфіі. У 1810 г. два гандляры аднаверскімі кнігамі хадайнічалі перад Св. Сінодам, каб друк гэтых кніг быў наладжаны ў Маскоўскай сінадальнай друкарні, бо дастаўленне кніг з Клінцоў, Махноўкі і Янава мела свае цяжкасці. У якасці яшчэ аднаго аргумента гандляры ўказвалі на пэўныя памылкі і неадпаведнасць стараверскіх кніг арыгіналам, а таксама на страты для казны. Св. Сінод адказаў, што ў адпаведнасці з указамі 1801 і 1803 гг. заснаванне для аднаверцаў друкарні знаходзіцца ў кампетэнцыі грамадзянскай улады. Толькі ў 1818 г. у Маскве была заснавана друкарня для выдання аднаверскіх богаслужбовых кніг3.
У дакуменце «Об открытнн в Москве тнпографнн для старопечатных кнііг» ад 27 жніўня 1818 г. гаварылася: «На основаннн Высочайше конфнрмованного во второй день нюня 1801 г. доклада Св. Сннода, в рассужденнн нздання кннг, сходных с старопечатнымн, по конм отправляется ныне богослуженне не токмо в Еднноверческнх церквях, но даже н у раскольннков, не нмеюіцнх церквей, нметь одну только тнпографню, которой н быть в Москве на нжднвеннн прнхожан тамошней Еднноверческой церквн, как онн н прежде о снм просллн. Тлпографлл, в отношенлл печатной кнлгл, состоять под прлсмотром особых члновнлков, которые лмеют быть определены от Слнода»4.
У тым жа распараджэнні пазначаліся меры, каб забяспечыць прыбытак аднаверскай друкарні і ліквідаваць магчымую канкурэнцыю з боку нелегальных стараверскіх друкарняў у Расіі і за яе межамі: «А дабы не могло последовать сей тлпографлл подрыва от лзданля подобных кнлг в суіцествуюіцлх тлпографлях, прл посаде Кллнцовском в Чернлговской губернлл л селенлл Махновке, ныне местечко Янов, в Подольской губернлл <...> то оные унлчтожлть <...>
1 Елопов А. П. Дналог православных н древлеправославньгх: нсторня н перспектнва // Старообрядчество как лсторнко-культурный феномен. С. 74-78.
Кауркнн Р. В. Еднноверне в Росснн. СПб., 2011. С. 94.
3 Котовнч А. Духовная цензура в Росснм (1799-1855). С. 521.
4 Собранне постановленнй по частн раскола. С. 52-53.
ввоз такнх кннг нз-за граннцы ограднть строжайшнм воспретеннем н бднтельным надзором <...>. В обратном случае кннгн конфнсковать, н, не предавая нстребленню, отсылать в Московскую Сннодальную Тнпографскую Контору, нлн в тнпографню прн Св. Снноде. Внновных суднть по закону»1.
У сувязі з асаблівасцю стараверскіх друкаваных кніг, якія імітавалі даніканаўскія выданні, у 1819 г. Міністэрства духоўных спраў і народнай асветы звярнулася ў Св. Сінод з прапановай «О распознаваніш старопечатных кннг». У дакуменце гаварылася, што ў знішчаных «старообрядческнх тнпографнях Клннцовской н Махновской нздаваемы былн богослужебные кннгн на росснйском языке, церковнымн буквамн, подобные кон запрешены к прнвозу нз-за граннцы, то Св. Сннод постановнл за правнло распознавать таковые кнмгн по церковным буквам, почему, несмотря уже нн на время нздання оных, нн на нное какое-лнбо разлнчне, подвергать нх конфнскацнн»2.