Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
1 Александровіч Р. Татарскі след у гісторыі Навагрудчыны // Навагрудчына ў гістарычнакультурнай спадчыне Еўропы. Мінск, 2010. С. 220-221.
2 Грпшнн Я. Я. Польско-лнтовскне татары. Казань, 1995. С. 60.
3 Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (KaHeu XVIII-XX ст.). С. 147-148.
4 Канапацкая 3. Мечетн как центры сохранення культуры татар Беларусн, Лнтвы н Польшн // Іслам і мусульмане Беларусі ў XX стагоддзі. Мінск, 2002. С. 138-144.
5 Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (KaHeu XVIII-XX ст.). С. 148.
6 Канапацкая 3. Мечетн как центры сохранення культуры татар Беларусн, Лнтвы u Польшн // Іслам і мусульмане Беларусі ў XX стагоддзі. С. 143.
7 Александровіч Р. Татарскі след у гісторыі Навагрудчыны Н Навагрудчына ў гістарычнакультурнай спадчыне Еўропы. С. 222; Грншнн Я. Я. Польско-лнтовскне татары. С. 67-68.
У выніку прывіліяванага саслоўнага і рэлігійнага становішча татары беларуска-літоўскіх губерняў не мелі вострай патрэбы ў стварэнні ўнутрыгрупавых дабрачынных арганізацый грамадскай накіраванасці. У выніку такой спецыфічнай сітуацыі з 303 мусульманскіх дабрачынных арганізацый, якія былі зафіксаваны з 1867 па снежань 1917 г., было толькі тры, дзе прысутнічалі татары беларуска-літоўскіх губерняў1. У 1907 г. у сувязі з эміграцыяй татар беларуска-літоўскіх губерняў у ЗША (перад Першай сусветнай вайной у ЗША знаходзілася каля 150 сямей, у асноўным з Беларусі і Літвы2) было створана Мусульманскае дабрачыннае таварыства ў Нью-Ёрку3. Па ініцыятыве Альгерда Крычынскага 24 сакавіка 1909 г. у Вільні пачало дзейнічаць «Літоўскамусульманскае таварыства дапамогі бедным мусульманам» (адзінае на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў). Акрамя дабрачыннай дзейнасці арганізацыя праводзіла рэлігійную асветніцкую працу4. Яшчэ адно таварыства, членамі якога былі і выхадцы з беларуска-літоўскіх губерняў5, было заснавана ў Варшаве 31 кастрычніка 1913 г. пад назвай «Варшаўскае мусульманскае таварыства дапамогі бедным мусульманам». Ініцыятарамі стварэння гэтага таварыства былі паволжскія татары. Дзейнасць гэтага таварыства заключалася ў адкрыцці і ўтрыманні школ для мусульман калоніі і аказанні матэрыяльнай дапамогі бедным жыхарам калоніі. Гэта арганізацыя налічвала 118 чалавек, з якіх 55 былі перасяленцамі з Волгі і Каўказа, а астатнія так званыя польскія татары6.
Такім чынам, у канцы XVIII пачатку XX ст. дабрачыннасць (апека і дапамога сіротам, жабракам, галадаючым, інвалідам, састарэлым, цяжкахворым) была ўласціва ўсім канфесіям, што існавалі на беларускіх землях. Але ступень яе распаўсюджанасці, формы і прынцыпы арганізацыі мелі даволі значныя адрозненні, што было абумоўлена як ступенню ўмяшання расійскага ўрада ў дадзеную сферу, так і канфесійнымі традыцыямі: а) рымска-каталіцкая царква на момант далучэння беларуска-літоўскіх зямель да Расійскай імперыі мела традыцыйныя дабрачынныя арганізацыйныя структуры, але дзяржаўная палітыка пасля паўстання 1863-1864 гг., скіраваная на змяншэнне ўплыву
1 Падлічана па: Мнннуллнн 3. С. Этапы развнтня н колячественная характеркстяка мусульманскнх благотворнтельных органнзацнй Росснн (XIX начало XX в.) // Благотворнтельность в Росснн 2005/2006: йсторнческне н соцнально-экономнческне нсследовання. СПб., 2007. -С. 110-126.
Грншнн Я. Я. Польско-лнтовскне татары. С. 84.
3 Мнннуллнн 3. С. Этапы развнтня н колнчественная характернстяка мусульманскнх благотворнтельных органнзацнй Росснн (XIX начало XX в.) // Благотворнтельность в Росснн 2005/2006. С. 114.
4 Грншнн Я. Я. Польско-лнтовскне татары. Казань, 1995. С. 85; Мнннуллнн 3. С. Этапы развнтня н колнчественная характернстнка мусульманскнх благотворнтельных органнзацнй Росснн (XIX начало XX в.) П Благотворнтельность в Росснн 2005/2006. С. 114.
5 Мнннуллпн 3. С. Этапы развнтня н колнчественная характернстпка мусульманскнх благотворнтельных органпзацнй Росскн (XIX начало XX в.) // Благотворнтельность в Росснн 2005/2006. С. 114.
6Грншнн Я. Я. Польско-лнтовскне татары. С. 85.
касцёла, уводзіла абмежаванні і ў сферу дабрачыннай дзейнасці; б) дабрачынныя інстытуты і ініцыятывы ўніяцкай царквы перапыніліся разам з ліквідацыяй асноўных яе суб’ектаў манастыроў і прыходаў у выніку скасавання ў 1839 г. уніяцкай царквы; в) у пратэстанцкіх канфесіях суб’ектам дабрачыннасці традыцыйна выступала абшчына, з-за нешматлікасці пратэстанцкага насельніцтва беларуска-літоўскіх губерняў і яго лаяльнасці да ўрада з боку дзяржавы не было патрэбы ўмешвацца ў сферу іх дабрачыннай дзейнасці; г) дабрачынная дзейнасць у асяроддзі старавераў рэалізоўвалася выключна ўнутры абшчыны, што вынікала з прычыны іх знаходжання ў асяроддзі іншаслаўных і іншаверных канфесій і неабходнасці ўмацоўваць абшчынныя сувязі; д) мусульманская дабрачыннасць у беларуска-літоўскіх губернях у адрозненне ад іншых рэгіёнаў Расійскай імперыі не атрымала развіцця, у аснове чаго палягалі сацыяльныя прычыны: прыналежнасць да дваранскага саслоўя значнай колькасці мусульман, што давала права на дзяржаўную сацыяльную дапамогу; е) стымулам для развіцця яўрэйскай дабрачыннасці з’яўлялася самаізаляцыя яўрэйскіх абшчын і ўрадавая сегрэгацыя ў дачыненні да гэтай этнаканфесійнай групы; пасля ліквідацыі кагалаўу 1844 г. большасць напрамкаў іўдзейскай дабрачыннасці былі секулярызаваны і трансфармаваліся ў грамадскія дабрачынныя таварыствы і ўстановы, непасрэдна рэлігійная дабрачыннасць звузілася да святочнага збору міласціны ў сінагогах і традыцыйнай дапамогі ў пахаванні памерлых.
Нягледзячы на тое, што праваслаўная царква была прывіліяванай у Расійскай імперыі, яе дабрачынная актыўнасць у беларуска-літоўскіх губернях у першай палове XIX ст. знаходзілася на нізкім узроўні. Павелічэнне ролі праваслаўнай царквы ў сацыяльна-дабрачыннай сферы адносіцца да другой паловы XIX пачатку XX ст.
4.3. Выдавецкая дзейнасць
Выдавецкая дзейнасць праваслаўнай царквы. Працэс фарміравання канфесійнай ідэнтычнасці праваслаўнага насельніцтва пры дапамозе рэлігійных выданняў быў цалкам падпарадкаваны Св. Сіноду і ўраду Расійскай імперыі. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі рэгіянальная палітыка ў адносінах да праваслаўных вернікаў гэтых тэрыторый, з-за іх невялікай колькасці, не выпрацоўвалася. Яны патраплялі пад агульныя правілы і тэндэнцыі. Так, у апошняе дзесяцігоддзе свайго праўлення Кацярына II звярнула асаблівую ўвагу на абарону «кннг церковных, нлн к Св. Пнсанню, вере, лнбо толкованню закона н святостн относяіцнхся»1. Богаслужбовыя кнігі, кнігі Св. Пісання было дазволена выдаваць толькі па распараджэнні Св. Сінода і толькі сінадальным тыпаграфіям, якія знаходзіліся ў Маскве, Пецярбургу і Кіеве.
1 Котовнч А. Духовная цензура в Роснн (1799-1855). С. 3.
Адкрыццё ў Пецярбургу 6 снежня 1812 г. Расійскага біблейскага таварыства, якое ў 1813 г. апублікавала першую справаздачу пад назвай справаздача камітэта Расійскага біблейскага таварыства, спрыяла ажыўленню выдавецкай палітыцы. У справаздачы адзначалася: «Едннственным предметом обшества есть способствованне к прнведенню в Росснн в большем употребленнн Бнблнн, нлн кннг Св. Пнсання, Ветхого н Нового Завета без всякого на то прнмечання н пояснення»1. У той жа справаздачы было паднята пытанне аб неабходнасці выдання таннай «русской Бнблнн». Гаварылася, што для таварыства з’яўляецца важным «попеченне об умноженнн чнсла экземпляров, но в умеренной цене, Бнблнй на Славянском языке (т. е. Бнблнн Русской, нздаваемой от Св. Сннода)»2. У справаздачы за другі год дзейнасці камітэт адзначыў, што 5 тыс. экзэмпляраў Бібліі ў сінадальнай тыпаграфіі ўжо надрукавана, а ў сакавіку 1815 г. скончаны друк Новага Запавету, які можа прадавацца не даражэй за 2 руб. у простым пераплёце. Да лета 1816 г. было запланавана скончыць набор і друк Старога Запавету3.
Справаздача Расійскага біблейскага таварыства ўтрымлівала звароты ад жыхароў розных губерняў Расійскай імперыі з просьбамі даслаць экзэмпляры Бібліі па нізкіх коштах ці бясплатна. 3 тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў у справаздачы за 1814 г. змешчана толькі адна такая просьба ад стацкай саветніцы Растопавай з Магілёва. Сваё прашэнне яна абгрунтоўвала поўнай стратай маёмасці ў час наступлення Напалеона і маленькай пенсіяй пасля смерці мужа. «Осмелнваюсь проснть, пісала яна, <...> прннять 25 рублей за Бнблню, от моей бедностн, что могла собрать; а теперь скоро наступнт велнкнй пост, то н надо чнтать Бнблню н детей учнть н толковать нм закон божнй <...>. Детн мон греческого нсповедання, а я лютеранского, но хорошо знаю греческнй закон, нбо нмела счастье быть воспнтанннцей в Смольном монастыре»4.
Камітэты біблейскага таварыства хутка распаўсюдзіліся па губернскіх гарадах Расійскай імперыі. У 1816-1817 гг. яны былі адкрыты ў Віцебску, Магілёве, Мінску, Вільні, Гродне, Беластоку5. Узначальваліся рэгіянальныя камітэты, як правіла, вышэйшым праваслаўным духавенствам епархій6. Аднак, арганізаваць друк Біблій для праваслаўнага насельніцтва ў губернях яны не маглі. Функцыі камітэтаў зводзіліся толькі да збору ахвяравальных сродкаў і перасылкі кніг, надрукаваных у Пецярбургу і Маскве.
1 Первый отчет комнтета Росснйского бнблейского обшества за 1813 год. СПб., 1814. С. 1.
2 Тамсама. С. 44-45.
3 Второй отчет комнтета Росснйского бнблейского обадества за 1814 год. СПб., 1815. С. 33.
4 Тамсама. С. 106-107.
5 Об открытнн Мннского отделення Россяйского бнблейского товаряшества. СПб., 1817. С. 4; Пыпнн A. Н. Релнгнозные двнження прн Александре I. С. 66; Швед В. В. Расійскае біблейскае таварыства на Гродзеншчыне. Да гісторыі канфесійнай палітыкі царызму //Працы гістарычнага факультэта БДУ. Мінск, 2007. Вып. 2. С. 80-84.
6 Об открытнн Мннского отделення Росснйского бнблейского товарншества. С. 20.
Разам з праблемай недахопу Біблій на царкоўна-славянскай мове была паднята праблема адсутнасці Бібліі на рускай мове. У 1815 г. Аляксандр I загадаў А. Галіцыну, які ўзначальваў Расійскае біблейскае таварыства, выказаць членам Св. Сінода яго імператарскае жаданне «доставять росснянам способ чнтать слово Божее на прнродном своём». Распараджэнне імператара было абумоўлена тым, што большасць адукаваных расіян не ведалі «славянского наречня». 3 цяжкасцю чытаючы рэлігійныя кнігі на царкоўна-славянскай мове, яны аддавалі перавагу замежным перакладам біблейскіх тэкстаў. Для паляпшэння сітуацыі імператар прапаноўваў пад наглядам Св. Сінода зрабіць пераклад Св. Пісання на рускую мову і выдаваць галоўныя рэлігійныя кнігі адначасова на царкоўна-славянскай і рускай мовах. Такі падыход датычыўся толькі кніжнай прадукцыі, мовай царкоўнага карыстання павінна была заставацца выключна царкоўна-славянская1.