Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
У 1816 г. Св. Сінод паклаў пачатак перакладу кніг «Нового Завета» на рускую мову. Тэксты санкцыянаваліся не ад Св. Сінода, а ад прадстаўнікоў вышэйшага праваслаўнага духавенства, якія ўваходзілі ў склад біблейскага таварыства2. Чытачоў папярэджвалі, што гэта «опыты». У 1818 г. упершыню з’явілася Евангелле на рускай мове з паралельнымі царкоўна-славянскімі тэкстамі колькасцю 5 тыс. экзэмпляраў. У 1820 г. пераклад «Нового Завета» быў падрыхтаваны (пераклады рабіліся ў Маскоўскай і Кіеўскай духоўных акадэміях). У Пецярбургу яны павінны былі быць выдадзены з астатнімі часткамі Бібліі3. Акрамя кніг Бібліі на рускай мове ў 1819 г. былі выдадзены «Апостольскне послання». Актыўна выдаваліся ў 1821 г. стэрэатыпная славянская Біблія (мела 13 выданняў), стэрэатыпны славянскі Новы Запавет (12 выданняў). Працягвалася выданне Новага Запавету на рускай і царкоўна-славянскай мовах (25 тыс. экзэмпляраў). Усяго за 8 гадоў было надрукавана 100 тыс. экзэмпляраў двухмоўнага Новага Запавету4. Акрамя гэтага была выдадзена на рускай мове (без славянскага тэксту) самая папулярная ў праваслаўных вернікаў кніга «Псалтырь». У канцы 1812 г. А. Галіцын звярнуўся да Св. Сінода з прапановай скласці новы Катэхізіс, бо ранейшыя «не нмелн едннообразня, полноты, ясностн <.„> не дают нстннного руководства к практнческому ходу Хрнстнанства...»5. Гэтая справа была даручана Маскоўскаму мітрапаліту Філарэту, па выніках якой мітрапаліт быў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага6.
Змена ў выдавецкай палітыцы ў дачыненні да праваслаўнай кнігі адбылася ў 1824 г., калі Міністэрства духоўных спраў і народнай асветы было зноў раздзелена. Міністэрства народнай асветы і адначасова Галоўнае ўпраўленне духоўных спраў замежных веравызнанняў узначаліў А. Шышкоў, які катэга-
1 Пыпнн A. Н. Релнгнозные двнження пря Александре I. С. 57-58.
2 Котовяч А. Духовная цензура в Роснн (1799-1855). С. 232-234.
3 Пыпнн A. Н. Релнгяозные двнження прн Александре I. С. 71-77.
4 Тамсама. С. 90.
3 Котовнч А. Духовная цензура в Роснн (1799-1855). С. 262.
6 Тамсама. С. 265; Пыпнн A. Н. Релнгяозные двяженяя прн Александре I. — С. 125.
рычна выступаў супраць перакладу Св. Пісання «с высокого й важного языка на простонародное наречйе». Было вырашана больш не рабіць перакладаў Св. Пісання на рускую мову, аргументуючы гэта наступным чынам: «Этй переводы прйдуманы йменно для уменьшенйя йх важностй й поколебанйя в вере <...>. Еслй говорят, что употреблеййе некоторых слов вышло йз языка, это неправда, онн употребляются в Св. Пйсанйй, в церковной службе, во всех высокйх светскйх творенйях, в летопйсях й законах»1.
У адпаведнасці з новай палітыкай у 1825 г. быў «развенчаны» і Катэхізіс, створаны Філарэтам. Яго кароткая версія, надрукаваная з дазволу Св. Сінода грамадзянскім шрыфтам, была палічана А. Шышковым «рэвалюцыйным замыслам» біблейскага таварыства і, адпаведна, распаўсюджанне было спынена. Аргументы супраць Катэхізіса былі наступныя: «Нзвестно, что во времена Нйкона пройзведена одна только замена в свяіценных нашйх кнчгах некоторых славянскйх слов славянскнмн же»2.
У другой чвэрці XIX ст. быў узяты курс на архаізацыю праваслаўных выданняў, аднаўленне аўтарытэта царкоўна-славянскай мовы. Некаторы час з запасаў біблейскага таварыства, якія знаходзіліся пры камісіі духоўных вучылішчаў, у духоўныя навучальныя ўстановы адпраўляліся экзэмпляры руска-славянскага «Нового Завета». Але праз некалькі гадоў кнігі пачалі заканчвацца. У 1832 г. кантора Маскоўскай сінадальнай тыпаграфіі прасіла Св. Сінод аб дазволе зноў надрукаваць «Новый Завет» на рускай мове. Аднак Св. Сінод пастанавіў, што пасля распродажы апошніх экзэмпляраў на рускай мове могуць прадавацца выданні з рускім і славянскім перакладам, якія яшчэ ёсць у значнай колькасці.
Акрамя таго, што было спынена выданне руска-славянскіх і рускамоўных кніг Св. Пісання ў сінадальных друкарнях, Св. Сінод супрацьдзейнічаў друкаванню рэлігійных выданняў на рускай мове і ў прыватных друкарнях. Да 1845 г. практычна ўсе асобнікі рускамоўных богаслужбовых кніг скончыліся. Пра гэта сведчыць просьба імператрыцы даставіць ёй экзэмпляр літургіі на рускай мове. Пасля складаных пошукаў дырэктар гаспадарчага ўпраўлевня адзначыў: «Препровождаю последнйй экземпляр лйтургйй русскнмй буквамй»3. Да 50-х гадоў XIX ст. не толькі экзэмпляры рускага перакладу лічыліся ўнікальнымі. Стаў адчувальным недахоп кніг Св. Пісання на царкоўнаславянскай мове. Аналізуючы тагачасную царкоўную палітыку, А. Катовіч адзначаў: «Не об евангелйзацйй паствы была тогда забота, а напротнв, — об огранйченйй доступа Св. Пйсаййя в массы»4. У выніку Біблія на рускай мове стала прадметам кантрабанды. Напрыклад, у 1855 г. былі выяўлены асобнікі «Нового Завета», «Псалтыря», якія з Лейпцыга нелегальна перавозілі ў Расійскую імперыю.
1 Цыт. па: Пыпнн A. Н. Релнгнозные двнження прн Александре I. С. 248-249.
2Котовнч А. Духовная цензура в Роснй (1799-1855). С. 265-266.
3 Цыт. па: Котовнч А. Духовная цензура в Роснн (1799-1855). С. 217.
4Котовнч А. Духовная цензура в Роснн (1799-1855). С. 247.
На фоне змяненняў царкоўнай выдавецкай палітыкі і адыходу ад шырокай евангелізацыі праваслаўнага насельніцтва ў 30-я гады XIX ст. пачаўся масавы перавод уніятаў беларуска-літоўскіх губерняў у праваслаўе. Меры, якія павінны былі гэтаму спрыяць, уключалі аднаўленне ўсходняга абраду ў базыльянскіх манастырах і ўніяцкіх цэрквах. Пры гэтым загадвалася выкарыстоўваць ва ўніяцкіх набажэнствах толькі царкоўна-славянскую мову. Пастанова сабору ўніяцкіх епіскапаў ад 7 лютага 1834 г. прадпісвала забяспечыць усе ўніяцкія цэрквы іканастасамі і «кнйгамй московской печатй». Прыхільнікі «ўз’яднання» ўніятаў з праваслаўнымі разлічвалі, што ўвядзенне праваслаўнага службоўніка будзе самым моцным ударам па уніі. У пастанове гаварылася: «Прйнять для руководства Служебнйк, напечатанный в Москве в 1831 г. в четверть лйста, т. к. он заключает все обыкновенные церковные службы с точным нзьясненнем обрядов <...> Служебнйка сего прйобресть для епархйй Белорусской шестьсот, а для Лйтовской семьсот экземпляров й разослать оные по всем прнходскнм церквам, прн койх счйтается более пятйсот обоего пола прйхожан, с тем, что первоклассные й второклассные прйходы должны будут возвратать ценность доставляемых йм служебнйков <„.> На сем же основанйй й для того же употребленйя прйобресть 1000 экземпляров последованйя молебных пенйй, напечатанных в Москве в 1826 г. <.„> кроме того, прйобресть некоторое чйсло й другйх богослужебных кнйг, особенно Св. Евангелйя, й препроводнть в веденйе епархнального начальства для доставкй удобства местному духовенству прйобретать сйй кнйгй для церквей, ймеюіцйх в оных нужду»1.
Са свайго боку Св. Сінод распарадзіўся бясплатна адпусціць з Маскоўскай сінадальнай тыпаграфіі ўсе неабходныя кнігі. У 1834 г. у Полацк была выслана партыя кніг 416 службоўнікаў, 602 малебныя спяванні, 15 Евангелляў, 15 «Апостолов», 3 мінеі святочныя і агульныя, 2 «октойха», 4 Псалтыры, 4 трэбнікі, 5 «чйнов лйтургйй Н. Златоуста», 3 «часослова»2. Па прадпісанні мітрапаліта Булгака толькі «молебные пенвя» павінны былі быць адпраўлены ва ўсе цэрквы. Службоўнікі адпраўляліся ў цэрквы з колькасцю прыхаджан не менш за 500 чалавек, астатнія кнігі размяркоўваліся платна або бясплатна па меркаванні адміністрацыі епархіі. Аднак уніяцкае духавенства не спяшалася ўводзіць новыя кнігі ў набажэнства, а адміністрацыя, са свайго боку, не вельмі катэгарычна настойвала. Падставай была адсутнасць іканастасаў ва ўніяцкіх цэрквах, таму гэтыя службоўнікі не мелі практычнага выкарыстання.
У 1836-1837 гг. сітуацыя з распаўсюджаннем богаслужбовай літаратуры ва ўніяцкіх цэрквах выглядала песімістычна. У 1836 г. па епархіях было разаслана 100 кніг Евангелля і Апосталаў, а патрабавалася (з уключэннем манастырскіх і філіяльных цэркваў) 412 экзэмпляраў Евангелля і 466 асобнікаў Апосталаў. Пры рэвізіі 36 цэркваў Себежскай, Клясціцкай і Дрысенскай благачынных акруг было знойдзена толькі 8 Евангелляў і 8 Апосталаў. У выніку
1 Шавельскнй Г. й. Последнее возсоеднненне с православною церковню уннатов Белорусской епархнн (1833-1839). С. 195.
2Тамсама. -С. 195-196.
велізарнага недахопу богаслужбовай літаратуры 31 сакавіка 1837 г. было зроблена распараджэнне, каб старыя службоўнікі (Віленскага і Пачаеўскага друку) адбіраліся толькі там, дзе ёсць праваслаўныя службоўнікі. Справа з распаўсюджаннем праваслаўнай богаслужбовай літаратуры па ўніяцкіх цэрквах зацягнулася і пасля ліквідацыі ўніяцкай царквы. Верагодна, толькі ў пачатку 50-х гадоў XIX ст. былыя ўніяцкія цэрквы былі ўкамплекатаваны праваслаўнай богаслужбовай літаратурай, бо ў 1852 г. Св. Сінод прадпісаў адабраць усе богаслужбовыя кнігі (Віленскага і Пачаеўскага друку) і адаслаць у архіў Св. Сінода1.
У другой чвэрці XIX ст. манапольнае права на выданне праваслаўнай літаратуры, як і раней, належала Св. Сіноду, прыватныя і грамадскія выдавецкія ініцыятывы абмяжоўваліся. Так, у другой палове 20-х гадоў XIX ст. быў складзены «реестр сочнненнй, собственно прннадлежашнх Снноду». Гэта было пацвярджэнне правоў Св. Сінода на шэраг сачыненняў, з адначасовым адхіленнем правоў прыватных выданняў на іх друк. У 1834 г. у рэестры ўтрымлівалася каля сотні твораў. Вытрымкі з кніг рэестра дазвалялася друкаваць толькі ў выніку адпаведнага дазволу. 3 1829 г. усе малітвы маглі друкавацца толькі ад духоўнага начальства. У выніку неабходна было выключыць з усіх азбук, лемантароў і дзіцячых кніжак нават паўсядзённыя кароткія малітвы і самыя кароткія фрагменты свяшчэннай гісторыі. Толькі разуменне, што дзіцячы ўзрост найбольш падыходзіць для рэлігійнага выхавання, вымусіла Маскоўскі цэнзурны камітэт хадайнічаць перад Св. Сінодам аб дазволе змяшчаць у дзіцячых кніжках некаторыя малітвы. Развіццё ж народнай рэлігійна-маральнай літаратуры рэестр Св. Сінода затармазіў2.
Евангелізацыя праваслаўнага насельніцтва праз рэлігійныя перыядычныя выданні таксама не атрымала развіцця, хаця ў 30-я гады XIX ст. у Міністэрства народнай асветы пачалі паступаць прашэнні аб дазволе друкавання перыядычных выданняў для шырокіх народных мас. Галоўнае ўпраўленне цэнзуры адзначыла: «...прнводнть ннзкне классы обіцества некоторым образом в двнженне н поддержнвать оные в состояннн напряженностн не только бесполезно, но даже вредно»3. Такім чынам, просьба аб дазволе выдаваць простанародныя часопісы была адхілена, на адмове Мікалай I паставіў сваю рэзалюцыю. Аднак звароты прыватных асоб на імя Мікалая I пра неабходнасць і тэрміновасць распаўсюджання рэлігійна-маральнай літаратуры вымусілі імператара звярнуцца ў Св. Сінод, які прызнаў, што выданне духоўных твораў у невялікіх кніжках можа станоўча паўплываць на народ, але павінна быць перасцярога ў выбары кніжак.