Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
КАНФЕСІЙНЫ ФАКТАР У САЦЫЯЛЬНЫМ РАЗВІЦЦІ БЕЛАРУСІ (канец XVIII -
пачатакХХст.)
НАЦЫЯНАЛЫНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ Інстытут гісторыі
КАНФЕСІЙНЫ ФАКТАР У САЦЫЯЛЬНЫМ РАЗВІЦЦІ БЕЛАРУСІ (канец XVIIIпачатак XX cm.)
Мінск
«Беларуская навука» 2015
УДК [94+2-6](476)“17/19”
ББК 63.3(4Бен)
K19
А ў т а р ы:
В. В. Яноўская, Н. В. Анофранка, С. М. Васовіч, Р. У. Зянюк, С. В. Марозава, А. Э. Сакольчык, A. М. Філатава, К. С. Церашкова
Навуковы рэдактар кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. В. Яноўская
Рэцэнзенты:
акадэмік НАН Беларусі, доктар гістарычных навук М. П. Касцюк, доктар гістарычных навук, прафесар В. А. Фядосік
Праца выканана ў межах Дзяржаўнай прагра.мы навуковых даследаванняў на 2011-2015 гг. «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава» (навуковы кіраўнік доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі A. А. Каваленя); падпраграма № 1 «Гісторыя, духоўная і матэрыяльная кулыпура беларускага народа» (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. В. Даніловіч); заданне 1.2.01 «Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае, канфесійнае развіццё Беларусі. Канец XVIII пачатак XX cm.» (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт В. В. Яноўская).
Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII K19 пачатак XX ст.) / В. В. Яноўская [і інш.] ; навук. рэд. В. В. Яноўская ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 496 с.
ISBN 978-985-08-1931-4.
У манаграфіі разгледжаны пытанні ўключэння праваслаўнай і ры.мска-каталіцкай цэркваў беларуска-літоўскіх губерняў у прававую сістэму Расійскай імперыі; прасочана эвалюцыя імперскай палітыкі ў адносінах да ўніяцкай царквы; прааналізаваны мерапрыемствы па арганізацыі мусульман і іўдзеяў далучаных зямель; вызначана прававое рэгуляванне дзейнасці пратэстантаў, старавераў і міжканфесійных адносін. Даследаванадзейнасць навучальныхустаноў розных канфесій, паказаны іншыя механізмы ўплыву канфесій на сацыяльнае развіццё беларускага гра.мадства, такія як канфесійны друк і дабрачыннасць.
Прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі канца XVIIIпачатку XX ст.
УДК [94+2-6](476)“17/19”
ББК 63.3(4Бен)
ISBN 978-985-08-1931-4 © Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2015
© Афармленне. РУП «Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2015
УСТУП
XIX стагоддзе пакінула гісторыкам спрэчную і навукова нявырашаную праблему аб ролі канфесійнага фактару ў цэлым і розных канфесій паасобку ў гістарычным развіцці беларускага народа. За гады знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі канфесійнае становішча тэрыторыі значна змянілася. Галоўнае гэта тое, што праваслаўная царква заняла тут, як і ва ўсёй дзяржаве, пануючае становішча і была канчаткова інкарпаравана ў палітычную сістэму Расіі, з’яўляючыся структурным элементам яе сацыяльна-эканамічнага ладу. Умацаваўшы свае пазіцыі на тэрыторыі, у тым ліку і за кошт уніяцкай царквы, якая з 1839 г. перастала існаваць у Беларусі, праваслаўная царква сваімі спецыфічнымі метадамі аказвала вялікі ўплыў на ўсе бакі жыцця грамадства. Адбыліся кардынальныя змены і ў становішчы рымска-каталіцкай царквы: змены палітычнага статусу і былой уплывовасці накладвалі істотны адбітак на пазіцыю каталіцкага духавенства, што асабліва яскрава праяўлялася падчас ваенна-палітычных узрушэнняў.
Іншыя хрысціянскія канфесіі ў Беларусі (стараверства, евангелісцка-лютэранская і евангелісцка-рэфармацкая цэрквы) па прычыне сваёй малалікасці не маглі адыгрываць дастаткова ўплывовую ролю ў грамадскім жыцці краю, таму яны і не адчувалі асаблівых ганенняў з боку царскага ўрада. Больш за тое, палітычная лаяльнасць вярхушкі стараверства, падтрымка ёю ўрадавых дзеянняў у час ваенных і палітычных падзей XIX ст. прынесла стараверам калі і няпоўную рэлігійную свабоду, то магчымасць для ажыццяўлення сваіх рэлігійных патрэб і павышэння сацыяльнага статусу. Больш складаным і працяглым па часе быў працэс прававой адаптацыі ў новай дзяржаве нехрысціянскіх рэлігій ісламу і іўдаізму, што знаходзілася ў цеснай звязцы з сацыяльным статусам носьбітаў гэтых рэлігій: у першым выпадку татар, у другім яўрэяў. Так, адносіны царызму да іўдаізму былі напрамую звязаны з абмежавальнымі законамі для яўрэйскага насельніцтва і больш лаяльнымі да татар-мусульман, значная частка якіх адносілася да прывілеяванага саслоўя.
Вызначаючы прадмет даследавання і структуру працы, мы зыходзілі папершае, з разумення тэрміна «сацыяльнае развіццё» і тых дэтэрмінантных момантаў, дзе найбольш яскрава праявіўся канфесійны складнік; па-другое, з усведамлення складанасці дадзенай праблемы і неабходнасці яе асэнсавання
на працягу ўсяго перыяду знаходжання ў складзе Расійскай імперыі. Гэты перыяд стаў для беларускіх зямель часам, калі асноўнай тэндэнцыяй іх сацыяльнага развіцця была паступовая пераарыентацыя з заходняга на ўсходні вектар. Складанасць і супярэчлівасць гэтага працэсу былі абумоўлены тым, што Беларусь, не па сваёй волі апынуўшыся ў складзе абсалютысцкай дзяржавы, на працягу амаль 150 гадоў заставалася аб’ектам падзей агульнарасійскага, еўрапейскага і нават сусветнага маштабу. У той жа час даволі значная частка грамадства заставалася носьбітам палітычных, сацыяльных, духоўных, культурна-цывілізацыйных каштоўнасцей, што фарміраваліся раней у значнай меры пад уплывам агульнаеўрапейскіх працэсаў.
Уніфікацыя беларускіх зямель з агульнаімперскай сацыякультурнай прасторай уключала як складовую частку і ўніфікацыю царкоўных структур. У XIX пачатку XX ст. царкоўныя арганізацыі становяцца структурнымі часткамі дзяржаўнага аппарату, у выніку чаго змяніліся многія сацыяльныя функцыі культавых устаноў, якія фарміраваліся на працягу стагоддзяў. Разам з тым дзейнічала і агульнасусветная гістарычная тэндэнцыя свецкае жыццё значна парушыла рэлігійныя падмуркі грамадскага жыцця.
Разумеючы пад сацыяльным развіццём такі тып змен у грамадстве, які вызначае пераход усіх грамадскіх адносін да якасна новага стану і ключавыя моманты праяўлення ў гэтым працэсе канфесійнага складніка, асноўнымі кірункамі гістарычнага аналізу з’яўляюцца: а) шляхі адаптацыі хрысціянскіх і нехрысціянскіх канфесій (рэлігій) у імперскай прасторы; б) праяўленне канфесійнага фактару ў перыяд сацыяльных узрушэнняў і глабальных геапалітычных канфліктаў; в) канфесіі і фарміраванне новай сацыякультурнай прасторы, праблема захавання традыцыйных духоўных каштоўнасцей.
3 далучэннем беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі паўстала задача ўключэння ў яе прававую прастору ўсіх канфесій, што традыцыйна існавалі на гэтай тэрыторыі. Улічваючы тое, што ад прававога статусу кожнай з іх у многім залежалі магчымасці ўплываць на сацыяльнае развіццё, у кнізе разгледжаны пытанні ўключэння праваслаўнай і рымска-каталіцкай цэркваў у прававую сістэму Расійскай імперыі; прасочана эвалюцыя імперскай палітыкі ў адносінах да ўніяцкай царквы; прааналізаваны мерапрыемствы па арганізацыі мусульман і іўдзеяў далучаных зямель; вызначана прававое рэгуляванне дзейнасці пратэстантаў, старавераў і міжканфесійных адносін. У якасці асобнай праблемы вынесена пытанне мадэрнізацыі прававога статусу ўсіх рэлігійных арганізацый у пачатку XX ст.
Найбольш яскрава роля канфесійнага фактару праяўлялася падчас сацыяльных узрушэнняў і глабальных геапалітычных канфліктаў, якія ставілі пытанне выбару як перад духавенствам, так і перад іх вернікамі. Шляхі вырашэння гэтага пытання прадстаўнікамі розных канфесій прасочаны ў раздзелах: «Пазіцыя духавенства падчас вайны 1812 г.»; «Духавенства ў паўстанні 1830-1831 гг.»; «Рэакцыя беларускага грамадства і міжнародны рэзананс на палітыку рэфармавання і ліквідацыю ўніяцкай царквы»; «Канфесійны фактар
у паўстанні 1863-1864 гг.». Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі зроблена спроба прасачыць змены ў канфесійнай сітуацыі на неакупаванай тэрыторыі Беларусі ў перыяд Першай суветнай вайны.
Традыцыйна пазітыўнай роллю царквы з’яўлялася забота аб духоўным абліччы вернікаў, развіцці сацыякультурнай прасторы з захаваннем старажытных народных традыцый. Тое, што тэрыторыю Беларусі спрадвеку насялялі розныя народы і этнасы, спарадзіла неабходнасць паказаць дзейнасць навучальных устаноў праваслаўнага ведамства, высветліць ролю рымска-каталіцкіх і ўніяцкіх навучальных устаноў у сістэме народнай адукацыі, прааналізаваць адукацыйную дзейнасць нехрысціянскіх навучальных устаноў, выявіць асветніцкія традыцыі евангелісцка-лютэранскай і евангелісцка-рэфармацкай цэркваў. Паказаны і іншыя механізмы ўплыву канфесій на беларускае насельніцтва, такія як канфесійны друк і дабрачыннасць.
Храналагічна даследаванне ахоплівае перыяд з першага падзелу Рэчы Паспалітай, у выніку чаго частка беларускіх зямель апынулася ў складзе Расійскай імперыі, да рэвалюцыйных падзей кастрычніка 1917 г., якія не толькі кардынальна змянілі адносіны да царкоўных структур з боку ўлады і соцыуму, а садзейнічалі поўнаму адмаўленню ролі канфесійнага фактару ў развіцці дзяржавы і грамадства.
У працы ўжыты тэрміналагічны апарат, неабходны для аб’ектыўнага і поўнага асвятлення праблемы ў рэтраспектыве амаль 150-гадовага гістарычнага перыяду. У сувязі з тым, што на працягу ўсяго гэтага часу адбываўся працэс уніфікацыі царкоўных структур у адпаведнасці з праваслаўнымі структурамі і выпрацоўкі тэрміналагічнага апарату афіцыйнага карыстання, у працы не прымяняўся традыцыйны для айчыннай гістарыяграфіі канфесійны падзел дэфініцый у дачыненні трох вядучых хрысціянскіх канфесій праваслаўя, каталіцтва, уніяцтва. Тэрміны касцёл царква, кляштар манастыр, дыяцэзія, біскупства епархія, рымска-каталіцкі касцёл рымска-каталіцкая царква, тэалогія багаслоўе і інш. ужываюцца як сінанімічныя, не маюць сціслай прывязкі да канфесіі і выкарыстоўваюцца ўзаемазамяняльна.
Кніга створана дзякуючы супольным намаганням спецыялістаў па канфесійных пытаннях Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Ілюстрацыйны матэрыял з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, значная частка якога друкуецца ўпершыню, выяўлены і прадстаўленыД В. Лісейчыкавым, таксама выкарыстаны ілюстрацыі з асабістых калекцый касцёлаў, выяўленыя К. В. Сыцько, і ілюстрацыі з гісторыі пратэстанцтва, прадастаўленыя Ю. М. Снапкоўскім.