Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
1 Бобровскнй П. О. Русская греко-уннатская церковь в царствованне нмператора Александра I: йсторнческое нсследованне по архнвным документам; Горючко П. С. йз нсторнн воссоедннення уннатов в Белорусснн 1795-1805 годов. Кнев, 1902; Кнпрнановнч Г. Я. Жнзнь йоснфа Семашкн, мнтрополнта лнтовского н внленского н воссоеднненне западно-русскнх уннатов с православною церковню в 1839 г. Внльна, 1893; Кояловнч М. О. йсторня воссоеднненмя западнорусскнх унпатов старых времен (до 1800 г.); Морошкнн М. Воссоеднненне уннн: йсторнческнй очерк // Вестн. Европы. 1872. Кн. 4. С. 606-643; Рункевнч С. йсторня Мннской архнепнскопнн (1793-1832 гг.) с подробным опнсаннем хода воссоедннення западнорусскнх уннатов с православной церковью в 1794-1796 гг.; Шавельскяй Г. Последнее возсоедяненне с православною церковню уннатов Белорусской епархнн (1833-1839 гг.). СПб., 1910.
Свой плён дала савецкая антыўніяцкая прапаганда, якая ўзмацнілася ў 40-80-х гадах мінулага стагоддзя ў сувязі з ліквідацыяй I. Сталіным у 1946 г. уніі ва Украіне1. На стагоддзе перажыўшы «беларускую» унію, яна займала антысавецкую пазіцыю ў Заходняй Украіне і сярод беларуска-ўкраінскай дыяспары.
Зняцце ідэалагічнага ціску з навукі ў канцы XX ст. прывяло да росту цікавасці да ўніяцкай праблематыкі даследчыкаў і грамадскасці Беларусі, Украіны, Польшчы і іншых краін. Пры гэтым высветлілася, што пры значнай навуковай прадукцыі, прысвечанай гісторыі уніі, тэхналогія «ўз’яднання» і супраціў дэмантажу ўніяцкай царквы застаюцца малавядомай старонкай нашай мінуўшчыны. У сучаснай беларускай гістарыяграфіі няма фундаментальных даследаванняў аб дэўнізацыі 1780-1839 гг. і рэакцыі на скасаванне уніі з боку мясцовага грамадства. У навуковых колах і гістарычнай свядомасці беларускага грамадства распаўсюджаны два супрацьлеглыя пункты погляду. 3 аднаго боку, пануе стэрэатып, што унія «рассыпалася сама сабой пры першым ветры з Усходу», што яе каштоўнасці былі чужымі беларускаму народу, які добраахвотна ў 1839 г. адрокся ад уніяцкай веры. 3 іншага у навуковых працах двух апошніх дзесяцігоддзяў, хоць і прысвечаных, як правіла, прыватным пытанням дадзенай праблемы, відавочная тэндэнцыя пераацэнкі тых падзей у бок паказу апазіцыі «воссоеднненню» ўніятаў.
Сукупнасцю прац цэлай групы беларускіх аўтараў (Я. Анішчанка, С. Марозава, У. Сосна, С. Токць, А. Філатава, Л. Лыч, Д. Лісейчыкаў, Л. Лаўрэш і інш.) набывае ўсё большую аргументаванасць палажэнне, што моцны рух у абарону уніі быў неразлучным спадарожнікам «воссоедннення». Гэта пацвярджаецца навейшымі даследаваннямі2, а сучасны стан базы крыніц адкрывае перспектыву больш адэкватнага бачання рэлігійнай канверсіі беларускіх уніятаў3. Адладжаная сістэма справаводства дзяржаўных устаноў Расійскай імперыі, а таксама духоўнага ведамства разам з добрай захаванасцю дакументацыі органаў свецкай і царкоўнай улады вышэйшага і сярэдняга звяна забяспечваюць даследчыкаў аўтэнтычным архіўным матэрыялам высокай навуковай каштоўнасці, які не быў запатрабаваны афіцыйнай гістарыяграфіяй імперыі, а ў XX ст. заставаўся па-за сферай увагі савецкіх гісторыкаў.
1 Акулов 14. Б., Малюк О. П. Современноеуннатство-оружне антнкоммуннзма// Научный коммуннзм. 1980. -№ 1. С. 112-119; Вовк О. Л. Клернкально-націоналістмчні спробн відродження уніатськоі церквн на Украі'ні. Кпів, 1982; Дмнтрук К. Е. Уннатскне крестоносцы: вчера н сегодня. М., 1988; Коваленко М. Антннародність уніатства. КнТв, 1979; Шнш А. 3. Уніатство, його реакційна політнчна роль та ідеологія: дкс. ... канд. фялос. наук. Кнів, 1960; Uniate Church: forsible establishment, natural failure. Kiev, 1983.
2 Марозава C. B. «Сваёй веры ламаць не будзем...»: Супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780-1839 гады); Яе ж. Рэформа ўніяцкай царквы 1830-х г. у лёсе I. Андрушкевіча і I. Салтаноўскага // Актуальныя праблемы гістарычнай навукі і адукацыі. С. 65-69.
3 Морозова С. В. Сопротнвленне деуннзацнн в Беларусн (1833-1839): новые нсточннкя // Современные проблемы нзучення нсторян Церквн. М., 2014. С. 195-213.
Лёсам уніяцкай царквы цікавяцца таксама замежныя даследчыкі, асабліва польскія, якія ў розныя часы прысвяцілі ёй свае працы: Э. Лікоўскі1, У. Хаткоўскі2, В. Харкевіч7, В. Ленцык4, Л. Заштаўт5, М. Радван6 і інш. Яны акцэнтуюць сваю ўвагу на гісторыі падаўлення ўніяцкай культурна-рэлігійнай традыцыі, паказваюць супраціў яму з боку духавенства і вернікаў.
Міжнародны рэзананс на скасаванне уніі ў Беларусі, як навуковая праблема, зусім не даследаваны. Рэканструяваць гэты сюжэт гісторыі ў некаторай ступені дапамагаюць толькі працы згаданых вышэй замежных даследчыкаў: Э. Лікоўскага, М. Жыўчынскага, В. Ленцыка, а фрагментарныя звесткі нешматлікіх крыніц з архіваў суседніх краін даюць магчымасць прасачыць намаганні расійскай тайнай паліцыі ў выглядзе III аддзялення імператарскай канцылярыі7 і замежнай прэсы8 ў фарміраванні на Захадзе адпаведнай грамадскай думкі адносна ліквідацыі уніі.
Спецыяльных прац, дзе б аналізаваўся ўдзел духавенства розных канфесій Беларусі ў паўстанні 1863—1864 гг., або ўвогуле прысвечаных канфесійнаму фактару, ні ў айчыннай, ні ў замежнай гістарыяграфіі няма. Мы можам казаць толькі пра ступень прысутнасці гэтага сюжэта ў працах, што прысвечаны дадзеным падзеям. У расійскай гістарыяграфіі XIX пачатку XX ст. панавала канцэпцыя пра тое, што рымска-каталіцкія ксяндзы і манахі былі галоўнай ідэйнай сілай гэтага паўстання9. Ды і не толькі гэтага. Тагачасны ваенны міністр Д. Мілюцін адзначаў: «Ксендзы н монахн былн едва лн не самымн деятельнымн участннкамн всех народных демонстрацнй, которым онн прндавалн релнгнозный характер н тем фанатнзнровалн толпу»10. Хаця ўжо ў тыя часы з прац асобных расійскіх аўтараў вымалёўвалася, што характарызаваць удзел рымска-каталіцкага духавенства ў ваенна-палітычных падзеях XIX ст. у цэлым, і ў студзеньскім паўстанні ў прыватнасці, так адназначна неправамоцна.
1 Likowski Е. Dzieje kosciola unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX wieku. Poznan, 1880; Tenze. Dzieje kosciola unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX wieku uwazane glownie ze wzgledu na przyczyny jego upadku. Warszawa, 1906. Cz. 1-2.
2 Chotkowski W. Dzieje zniweczenia sw. Unii na Bialorusi i Litwie w swietle pami^tnikow Siemaszki. Krakow, 1898.
3 Charkiewicz W. U grobu unji koscielnej. Krakow, 1926; Tenze. Zmierzch unii koscielnej na Litwie i Bialorusi. Slonim, 1929.
4 Lencyk W. The Eastern Catholic Church and Czar Nicholas I. Romae; New York, 1966.
■ Zasztowt L. Procesy karne na ziemiach litewsko-ruskich po likwidacji unii w 1839 roku // Przeglad Wshodni. 1992/93. T. II, zesz. 3 (7). S. 611-631.
6 Radwan M. Carat wobec Kosciola greckokatolickiego w zaborze rosyjskim. 1796-1839. Roma; Lublin, 2001.
7 ДАРФ. Ф. 109. I экспедыцыя. 1839 год. Спр. 303. Арк. 10.
8 Religious persecution in Poland // The Catholic Magazine. 1839. Vol. VIII. P. 707-711.
9 Брянцев П. Д. Польскнй мятеж 1863 г. Внльна, 1892; Мнловндов A. Н. Заслугн графа М. Н. Муравьева для православной церквн в Северо-Западном крае; Ратч В. Сведенпя о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной Росснн. Впльна, 1867.-Т. 1.
10 Мнлютнн Д. А. Воспомннання. 1860-1862. М., 1999. С. 84.
Новы метадалагічны падыход да ацэнкі паўстання 1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі пачаў распрацоўвацца ў 1920-я гады ў звязцы з станаўленнем беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Але што тычылася вызначэння ролі канфесійнага фактару ў паўстанні, то ў супрацьвагу пануючай канцэпцыі расійскай гістарыяграфіі, гэты аспект цалкам выпаў з поля зроку даследчыкаў. Ды іначай і быць не магло. Бо, як пісаў у 1926 г. Усевалад Ігнатоўскі, з утварэннем у Вільні літоўска-беларускага паўстанцкага ўрада і падзелам яго на «белых» і «чырвоных», апошнія (на чале з Каліноўскім) паставілі сваёй мэтай «радыкальнае развязанне на Беларусі сялянскага пытання і ўтварэння незалежнай ад Расіі і Польшчы Беларускай рэспублікі (вылучана намі. аўт}»х. Цалкам зразумела, што духавенства, якое працягвала ўспрымацца галоўным чынам як носьбіт «польскасці» (рымска-каталіцкае), або «рускасці» (праваслаўнае) на беларускіх землях, не ўпісвалася ў гэтую канцэпцыю.
Змена ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў СССР і БССР (у першую чаргу палітычныя рэпрэсіі супраць дзеячаў «Другога беларускага адраджэння» ў канцы 1920-х гадоў) выклікала да жыцця іншы канцэптуальны падыход у беларускай гістарыяграфіі ў адносінах да асвятлення студзеньскага паўстання. Па сутнасці гэта было не столькі стварэннем новай, колькі адраджэннем дарэвалюцыйнай канцэпцыі. Выказнікам яе ў Беларусі стаў акадэмік С. Агурскі, які пісаў, што паўстанне 1863 г. было арганізавана памешчыкамі і духавенствам і праходзіла выключна пад шавіністычнымі лозунгамі2. 3 агульнага канцэптуальнага кантэксту выпадае праца С. Цітовіча «1863 год у Горы-Горках быўшай Магілёўскай губерні», у якой аўтар сцвярджаў, што паўстанне ў Горках было падрыхтавана галоўным чынам гадаванцамі Горацкіх навучальных устаноў3.
Матэрыялістычны падыход дыктаваў гісторыкам неабходнасць выпрацоўкі новай канцэпцыі, сутнасць якой заключалася ў ацэнцы паўстання не як сутыкнення нацый, што, на думку савецкай гістарыяграфіі, было ўласціва розным нацыяналістычным школам, а як праяву барацьбы класаў. Што датычылася рэлігійнага аспекту, то ён практычна адсутнічае ў працах гэтага перыяду. Думаецца, што тут ужо мае месца атэістычная афарбоўка, што панавала не толькі ў штодзённым жыцці, але і ў гістарыяграфіі. Іншая справа, што падобны падыход не заўсёды вытрымліваўся ў поўнай меры. Так, у працы С. Драніцына пра ўдзел духавенства ў паўстанні без усялякага абгрунтавання і пацвярджэння фактамі адзначалася: «В восстаннн <. ..> прнняло участне большое колнчество духовенства. Еслн в 1831 году арнстократня н высшее духовенство нмелн руководяіцее значенне, то в 1863 году высшее духовенство держалось в стороне от восстання»4.
1 Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. Мінск, 1991. С. 170.
Агурскнй С. X. Очеркн по нсторнн революцнонного двнження в Белорусснн (1863-1917). Мннск, 1928. С. 15.
3 Цітовіч С. Р. 1863 год у Горы-Горках быўшай Магілёўскай губерні. Мінск, 1929. С. 309.
4 Драннцын С. Н. Польское восстанне 1863 г. н его классовая суіцность. JL, 1937. С. 249.