Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Аўтарскі калектыў выражае шчырую падзяку Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (і асабіста A. I. Цітавец) за прадастаўленне ілюстрацый узораў канфесійнага друку.
Глава 1
ГІСТАРЫЯГРАФІЯ I КРЫНІЦЫ
1.1. Гістарыяграфія
Праблема адаптацыі хрысціянскіх і нехрысціянскіх канфесій у прававой прасторы Расійскай імперыі да гэтага часу не станавілася прадметам спецыяльнага навуковага аналізу. Гэта адносіцца не толькі да яе комплекснага вывучэння, але і да высвятлення шляхоў прававой адаптацыі кожнай канфесіі паасобку. Так, не атрымала належнага адлюстравання праблема аб замаііаванні пазіцыі праваслаўнай царквы на беларускіх землях праз рэарганізацыю прававой сістэмы ў XIX cm. (як у агульнарасійскім, так і рэгіянальным аспекце) у айчыннай і замежнай гістарыяграфіі. У дасавецкі час некаторыя пытанні распрацоўкі і ажыццяўлення імперскай палітыкі ў дачыненні да праваслаўнай царквы беларуска-літоўскіх губерняў былі асветлены ў працах С. Рункевіча, Г. Кіпрыяновіча, А. Мілавідава, М. Ізвекава1. Змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры праваслаўнай царквы, палітыка адносна праваслаўных манастыроў, далучэнне ўніяцкай царквы да праваслаўнай-гэтыя пытанні сталі прадметам даследавання I. Пакроўскага2. Праблема заканадаўчага афармлення дзейнасці спецыяльных духоўных навучальных устаноў у дасавецкай гістарыяграфіі прадстаўлена галоўным чынам урывачнымі звесткамі ў работах, прысвечаных юбілейным датам асобных устаноў3. Яны ўтрымліваюць вялікі фактаграфічны матэрыял па той ці іншай навучаль-
1 йзвеков Н. Д. йсторяческнй очерк состояння Православной Церквн в Лнтовской епархнн за время с 1839-1889 г. М., 1899; Кнпрнановнч Г. Я. йсторнческнй очерк православня, католнчества н уннн в Белорусснн н Лнтве с древнейшего до нашего временя. Внльна, 1895; Мнловндов A. Н. Заслугн графа М. Н. Муравьёва для православной церквн в Северо-Западном крае. Харьков, 1900; Рункевнч С. йсторня Мннской архпепнскоппн (1793-1832 гг.) с подробным опнсаннем хода воссоедянення западнорусскнх уннатов с православной церковью в 1794— 1796 гг.-СПб., 1893.
2 Покровскнй й. М. Русскне епархнн в XVI-XIX вв., нх открытне, состав н пределы. Казань, 1913. -Т. 2.
3 Глыбовскяй Ф. Г. Пережнтое н перечувствованное в Пннском духовном учнлшце Мннской губерннн (1865-1868). Брест-Лнтовск, 1899; Довгялло Д. й. Внтебская духовная семннарня (1806-1906): заметкн н воспомннання. Внтебск, 1907; Столетне сушествовання Могнлёвской духовной семннарнн. 1785-1885. Могнлёв, 1885; Столетннй юбнлей Мннской духовной семннарнн. Мннск, 1894; Шелепнн Н., Гомолко Н. Могнлёвское женское учнлнше духовного ведомства (1863-1913 гг.). Могнлёв, 1914; ІДеглов й. К столетню Вмтебского духовногоучнлнша. 1810-1910. Внтебск, 1911.
най установе, але не разглядаюць праблему ў цэлым скрозь прызму ажыццяўлення царкоўных рэформ і іх асаблівасцей на канкрэтнай тэрыторыі. Шэраг прац прысвечаны фарміраванню духавенства як асобнага саслоўя. Так, I. Знаменскі прааналізаваў становішча духавенства і тыя змены, што адбываліся ў час праўлення Кацярыны II і Паўла I1. Праблема павышэння грамадскага статусу праваслаўнай царквы праз адраджэнне брацкага руху па ініцыятыве ўладных структур прадстаўлена ў асноўным артыкуламі, якія змяшчаліся ў «Епархнальных ведомостях» (Мінскіх, Магілёўскіх, Літоўскіх, Гродзенскіх, Полацкіх), свецкім перыядычным друку2 і даволі значнай колькасцю прац, што з’явіліся ў канцы XIX пачатку XX ст.3 Іншыя аспекты праблемы рэгіянальныя адметнасці ў ажыццяўленні царкоўных рэформ, замацаванне пазіцый праваслаўнай царквы на беларускіх землях праз духоўную цэнзуру і місіянерскую дзейнасць наогул не атрымалі адлюстравання.
Сучасная расійская гістарыяграфія значна пашырыла спектр аналізуемых праблем па гісторыі праваслаўнай царквы канца XVIII пачатку XX ст., яе ўзаемаадносін з імперскай уладай. Сярод прац вылучаецца кніга I. Смоліча, які паказаў структуру кіравання праваслаўнай царквой, напрамкі яе місіянерскай дзейнасці сярод «ннородцев» (да ліку якіх адносіліся і яўрэі). Цікавасць выклікаюць яго разважанні наконт узаемасувязі і паслядоўнасці ажыццяўлення рэлігійных і палітычных задач. Аўтар выказаў слушную думку, што дзяржаўная ўлада разглядала хрысціянізацыю «ннородцев» як неабходную ступень для іх наступнай русіфікацыі. Такім чынам, русіфікацыя, сцвярджае ён, з’яўлялася «естественным следствнем перехода в православне, а первостепенной была нменно релнгнозная задача»4. Што і вызначала вялізную ролю праваслаўнай царквы ў ажыццяўленні ўнутранай палітыкі дзяржавы.
Прававое становішча праваслаўнага духавенства Расійскай імперыі, у тым ліку і ў заходніх губернях, адлюстравана ў кнізе «Развнтне русского права в первой половнне XIX века». Аўтары вылучылі асноўныя кірункі генезісу прававой палітыкі ўрада ў адносінах да духавенства, засяродзілі ўвагу на ўзмацненні карных функцый Свяцейшага Урадавага Сінода (Св. Сінод) да іншаверцаў,
1 Знаменскнй Н. Положенне духовенства в царствованне Екатернны II н Павла І.-М., 1886.
2 Кояловнч М. О. Новые взгляды на православные западно-русскне братства // Церковный вестннк. 1875. -№ 40; Яго ж. Сведення о совре.менном состояннн западно-русскнх братств II День. 1862. № 44, 45; Могнлёвскне епархнальные ведомостк. 1867. № 40-42; 1868. -№ 9; 1885. -№ 1.
3 Довгялло Д. Н. Внтебское братство Св. равно-апостольного князя Владнмнра н отношенне к нему ободества. Внтебск, 1897; Мнловпдов A. Н. Западнорусскне православные братства, нх современное значенне н задачн. Внльна, 1912; Паевскпй A. Р. йсторнческая судьба н значенне западнорусскнх братств. Гродно, 1897; Папков A. А. Братства. Очерк нсторнн западно-русскнх православных братств. СПб., 1900; Труды сьезда представнтелей западнорусскнх православных братств, состоявшегося в Мннске 29-31 августа 1907 г. Мянск, 1908; Труды сьезда представнтелей западнорусскнх православных братств, состоявшегося в городе Внльне по нннцпатнве Внленского Свято-Духовского братства 2-5 августа 1909 года. Внльна, 1909.
4 йсторня Русской Церквн. М., 1997. Кн. 8, ч. 2. С. 201, 207.
паказалі развіццё духоўнай цэнзуры ў першай палове XIX ст.1 Б. Міронаў, разглядаючы заканадаўчае афармленне духавенства як саслоўя ў Расійскай імперыі, прыйшоў да «парадаксальнага», на яго погляд, заключэння, што ў межах усен дзяржаўнан сістэмы духавенства як саслоўе карысталася самакіраваннем .
Даволі распаўсюджанай у апошнія гады як у расійскай, так і беларускай гістарыяграфіі стала тэма рэформ Расійскай імперыі, або так званых Вялікіх рэформ3. Адпаведнае месца сярод іх займалі царкоўныя рэформы і ў больш шырокім аспекце узаемаадносіны царквы і дзяржавы4. Аналізуючы, між іншым, дзяржаўную палітыку ў адносінах да праваслаўнай царквы ў цэлым, работы гэтыя, як правіла, не адлюстроўваюць спецыфіку яе на беларускалітоўскай тэрыторыі. Вядома, што пасля паўстання 1863-1864 гг. тут быў уведзены рэжым выключных законаў, які ў канфесійных адносінах тычыўся галоўным чынам рымска-каталіцкай царквы. У дачыненні да праваслаўнай, як слушна адзначыў А. Бендзін, у новым палітычным курсе ставілася мэта з дапамогай надзвычайных мер «восстановнть в крае законность н правопорядок н, прежде всего, в той сфере, которая относнлась к заіцнте прав н прнвнлегнй господствуюіцей Православной церквн»5. Іншая справа, што аўтар не заўважае, што замацаванне правоў і прывілеяў пануючай праваслаўнай царквы адбывалася за кошт іншых канфесій тэрыторыі, парушаючы этнаканфесійныя адносіны. У дачыненні да выпрацоўкі палітычнага курса самаўладдзя Св. Сінод не разглядаўся ў другой палове XIX ст. у якасці органа актыўнай адміністрацыі. «Представнтелн духовенства, адзначыла расійская даследчыца С. Аляксеева, прнннмалн участае в работе Комнтета н Совета мнннстров эпнзоднческн, на волне реформаторскнх настроеннй 1860-х гг., по делам раскола н в связн с созданнем Главного Прнсутствня по делам об улучшеннн быта православного белого духовенства»6.
Новы падыход канфесійны аспект імперскага ўпраўлення і яго праяўленне ў розных рэгіёнах імперыі дэманструе кніга амерыканскага гісторыка П. Верта. У гэтай працы цікавай нам падаецца думка аўтара аб тым, што
1 Развнтне русского права в первой половяне XIX века. — М., 1994. — С. 61, 64.
2 Мнронов Б. Н. Соцнальная нсторня Росснн. СПб., 1999. Т. 1. С. 103.
3 Комзолова A. А. Полнтнка самодержавня в Северо-Западном крае в эпоху Велнкнх реформ. М., 2005.
4 Алексеева С. Н. Святейшнй Сннод в снстеме высшнх н центральных государственных учрежденнй пореформенной Росснн. 1856-1904 гг. СПб., 2003; Гаврнленков А. Ф. Полнтяка государственной властя Росснйской нмперня в отношеняя Православной церквн, ннославных конфесснй н авраамнческнх (нехрястнанскях) веронсповеданнй в 1721-1917 гг.: перяоднзацяя, суіцность н прннцяпы, эволюцня. М., 2010; Ннколнн А. Церковь н государство (нсторяя правовых отношеннй). М., 1997; Русское православне: вехн нсторнн. М., 1989; Фёдоров В. А. Русская православная церковь я государство: сннодальный пернод (1700-1917). М., 2003; Фнрсов С. Л. Русская церковь накануне пере.мен (конец 1890-х 1918 гг.). М., 2002.
5Бенднн А. Ю. Релнгяозно-этннческне протнворечяя я конфлякты на терряторнн СевероЗападного края Росснйской нмпернн (вторая половнна XIX начало XX вв.) // Русскнй сборннк: Нсследованяя по нсторян Россяя. М., 2010. Т. 8. С. 64.
6 Алексеева С. Н. Святейшнй Сннод в сястеме высшнх н центральных государственных учреждення пореформенной Россяя. 1856-1904 гг. -С. 157.
адносна праваслаўных Украіны і Беларусі ў гістарыяграфіі нярэдка працягвае дамінаваць афіцыйная пазіцыя імперскіх улад, згодна з якой праваслаўныя гэтай тэрыторыі лічыліся рускімі, а моўныя і гістарычныя асаблівасці насельніцтва не ўлічваліся1. На адметнасць праваслаўных святароў беларуска-літоўскіх губерняў ад вялікарускіх звяртае ўвагу расійскі даследчык М. Далбілаў, які сцвярджае, што пасля паўстання 1863-1864 гг., калі ў край было накіравана шмат служачых з «Велнкоросснн», сутычкі паміж чыноўнікамі і праваслаўнымі святарамі ўзмацніліся7.
У пачатку 1990-х гадоў актывізавалася вывучэнне канфесійнай гісторыі а ў яе ракурсе ўзаемаадносін «царква дзяржава» беларускімі гісторыкамі. Новы этап даследавання канфесійнай гісторыі Беларусі адкрыла перавыданне прац вядомага гісторыка М. Нікольскага і архіепіскапа Афанасія Мартаса3. Важным крокам на шляху навуковай распрацоўкі гісторыі канфесій стала першая абагульняючая калектыўная манаграфія «Канфесіі на Беларусі»4. У пачатку XXI ст. выйшлі манаграфіі А. Філатавай і В. Яноўскай5. Значна актывізавалася даследчыцкая і выдавецкая дзейнасць праваслаўнай царквы. Навуковыя артыкулы гістарычнага характару друкуюцца ў «Трудах Мннской Духовной Академнн», аднавіліся «Епархнальные ведомостн». Вынікам супрацоўніцтва свецкіх гісторыкаў (у першую чаргу БДУ) з царкоўнымі праваслаўнымі гісторыкамі стала перавыданне кнігі В. Бяднова, што доўгі час была невядомай для беларускай гістарыяграфіі6.