Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Русское православне: вехн нсторнн. М., 1989. С. 396.
3 Сафонов A. А. Свобода совестн н модернпзацня веронсповедного законодательства Россяйской нмперян в начале XX века. Тамбов, 2007. С. 12.
4 Дорская A. А. Проблема законодательного закрепленяя свободы совестя в Росснн в начале XX века: автореф. дяс. ... канд. юряд. наук. СПб., 2001; Яе ж. Свобода совестя в Россян: судьба законопроектов начала XX века. СПб., 2001; Кудряна Т. А., Пннкевнч В. К. Вероясповедные реформы в Росснн в начале XX века. М., 2003; Одннцов М. Н. Государство я церковь в Росснн. XX век. М., 1994; Яго ж. Веронсповедные реформы в Государственной Думе (1906— 1917 гг.): надежды, дяскуссня н нсторнческяе урокн // Свобода совестн в Россян: нсторнческяй н современный аспекты. М., 2006. С. 481-563; Пянкевяч В. К. Вероясповедные реформы в Россяя в пернод думской монархнн (1906-1917 гт.). М., 2000; Редькнна О. Ю. Веронсповедная полятнка Временного правнтельства Россян (февраль октябрь 1917 г.): автореф. днс. ... канд. нст. наук. М., 1996; Сафонов A. А. Свобода совестя я модернязацня вероясповедного законодательства Россяйской ямпернн в начале XX века.
5 Останяна О. В. Обновленчество н реформаторство в Россяйской православной церквн в начале XX века: автореф. дяс. ... канд. фнлос. наук. Л., 1991; Пуіцанскнй В. В. Правовое регулнрованяе функцноннрованяя Русской Православной Церквн в Росснн в XX веке (ясторякоправовой аспект): автореф. дяс. ... канд. юрнд. наук. Н. Новгород, 2006; Скутнев A. В. Православное духовенство на закате н.мпернн. Кяров; СПб., 2009; Фнрсов С. Л. Православная церковь я государство в последнне десятнлетня суіцествованяя самодержавня в Россяя. СПб., 1996; Яго ж. Русская церковь накануне перемен (конец 1890-х1918 гг.). М., 2002.
6 Арапов Д. Ю. Сястема государственного регуляровання нслама в Росснйской ямперяя (последняя треть XVIII начало XX вв.). М., 2004; Яго ж. Нмператорская Россня н мусульманскнй мнр (конец XVIII начало XX вв.). М., 2006; Белов Ю. С. Правнтельственная полнтнка по отношеняю к неправославным веронсповеданяям Россня в 1905-1917 гг.: днс. ... канд. нст. наук. СПб., 1999; Гаврнленков А. Ф. Полнтнка государственной властн Росснйской ямпернн в отношеняя Православной церквя, ннославных конфесснй я авраамнческях (нехрнстн-
для высвятлення сітуацыі на беларускіх землях: як у якасці тэарэтыка-метадалагічнага падмурка, так і для вызначэння агульных тэндэнцый, а ў іх кантэксце выяўлення асаблівасцей дадзенага працэсу ў межах канкрэтнага рэгіёна. 3 гэтай нагоды выклікаюць цікавасць і найноўшыя працы ўкраінскай гістарыяграфіі, у якіх звернута ўвага на пазіцыю рымска-каталіцкага духавенства ў барацьбе з русіфікатарскай палітыкай, паказаны змены ў стане хрысціянскіх канфесій пад уплывам трансфармацыі заканадаўчай сферы1. Украінскі даследчык А. Бураўскі разглядае дэмакратызацыю ўнутранай нацыянальнай палітыкі пад уплывам масавых рэвалюцыйных выступленняў 1905-1907 гг. у дачыненні да рымска-каталіцкай царквы Правабярэжнай Украіны (у прыватнасці, заснаванне шэрагу каталіцкіх выданняў на польскай мове) толькі як сведчанне польскага нацыянальнага адраджэння на дадзенай тэрыторыі2.
Да канца 1980-х гадоў мы адносім пачатак станаўлення беларускай гістарыяграфіі па канфесійнай гісторыі, што цалкам датычыцца і адзначанай праблемы. Менавіта ў гэты час з’яўляюцца першыя артыкулы (публіцыстычнага характару), задачай якіх было, хутчэй, акрэсліць праблемы перад навукоўцамі, чым вырашыць іх. Першая ж спроба навуковага асэнсавання праблемы была зроблена ў калектыўнай манаграфіі «Канфесіі на Беларусі. Канец XVIII XX ст.» (1998 г.), пазней у працы В. Яноўскай «Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг.». У 2010 г. вышла праца А. Бендзіна «Проблемы веротерпнмостн в Северо-Западном крае Росснйской нмпернн (1863-1914 гг.)». У манаграфіі на падставе вялізнага аб’ёму архіўнага матэрыялу разглядаецца мадэрнізацыя рэлігійнага заканадаўства ў дачыненні да дзвюх вядучых хрысціянскіх канфесій -
анскнх) веронсповеданнй в 1721-1917 гг.: перноднзацня, сушность н прннцнпы, эволюцня; Горнзонтов Л. Е. Парадоксы нмперской полнтнкн: Полякн в Росснн н русскне в Польше XIX начало XX в.); Ершова О. П. Старообрядчество н власть. М., 1999; Козлнтнн Г. А. Правовое положенне евреев в Росснйской нмпернн. Конец XV11I-X1X вв.: днс. ... канд. юрнд. наук. Ростов-н/Д, 2004; Ляценбергер О. А. Евангелнческо-лютеранская церковь в Росснйской нмпернп (XVI-XX вв.). М., 2003; Яе ж. Рнмско-католнческая н евангелнческо-лютеранская церквн в Росснн: сравннтельный аналнз взанмоотношеннй с обшеством я государством (VIII начало XX вв.): автореф. ... д-ра нст. наук. Саратов, 2005; Мошковцева В. В. Конфесснональная полнтяка государства по отношенню к старообрядцам во второй половнне XIX начале XX века (на матерналах Вятской губерннн): автореф. ... канд. нст. наук. йжевск, 2002; Романовская Л. Р. йноверцы в Росснйской нмпернн (нсторнко-правовой аспект): автореф. ... канд. юрнд. наук. СПб., 2006; Тнхонов A. К. Полнтнка росснйской нмпернн по отношенню к католнкам, мусульманам, нудеям в последней четвертн XVIII начале XX в.: длс.... д-ра кст. наук. СПб., 2007; Шахов М. О. Старообрядчество, обіцество, государство; Усманова Д. Мусульманская фракцня н проблемы «свободы совестн» в Государственной Думе Росснн (1906-1917). Казань, 1999.
1 Жнлюк С. I., Бойко Б. е. Релігійна політнка царнзму на Волкні (1793-1917 рр.). Острог, 2010; Зварннчук Е. О. Рнмо-Католнцька церква на Поділлі кінця XVIII початку XX ст.: економічннй, суспільннй та культурннй аспектн: дпс.... канд. іст. наук. Кам’янець-Подільскнй, 2005.
2 Олександр Буравськнй. Політнка Російського самодержавства шодо рнмо-католяцькоі церквя на Правобережній Украіні в другій половяні XIX на початку XX ст. // Історія релігій в Украі'ні. Наук. шорічняк. Львів, 2011. Кн. 1. С. 342.
праваслаўнай і рымска-каталіцкай. Прэтэндуючы на разгляд праблемы «релйгйозных конфляктов й протяворечйй» праз прызму «новых методологйческнх подходов», і, імкнучыся выйсці за межы «нацыянальна-дзяржаўнай канцэпцыі Беларусі» (што, на думку А. Бендзіна, з’яўляецца заганай вышэйпазначаных прац), аўтару тым не менш не ўдалося адысці ад «імперскага» погляду, канцэптуальныя асновы якога былі закладзены яшчэ ў часы Расійскай імперыі праваслаўнымі дзеячамі і гісторыкамі. Канстатуючы наяўнасць негатыўных момантаў пры вырашэнні праблемы ў форме «релйгнозного насйлйя н нетерпнмостн», аўтар ускладае ўсю адказнасць за дадзеную сітуацыю на рымска-каталіцкі бок, сцвярджаючы, што прычыны з’явы «заложены в самой церковной традвцйй, релнгяозной й этнйческой ментальностн частн католйческого духовенства н мнрян, проявляемые ймй в повседневной практйке пряходской й семейной жйзнй»1.
Некаторыя аспекты па гісторыі евангельскай царквы ў Беларусі, у тым ліку і заканадаўчыя, адлюстроўваюцца ў зборніку навуковых артыкулаў, выдадзеным у 2014 г.2 Так, у артыкуле маладога навукоўца М. Крывіцкага на фоне дэманстрацыі працэсу распаўсюджвання баптысцкага вучэння на тэрыторыі Беларусі вылучаюцца асноўныя фактары, што садзейнічалі гэтаму: лібералізацыя заканадаўства; высокі ўзровень развіцця дабрачыннасці і наогул узаемадапамогі сярод вернікаў; мадэрнізацыйныя працэсы, якія выклікалі рост сацыяльнай мабільнасці насельніцтва3.
Выяўленне ролі канфесійнага фактару падчас сацыяльных узрушэнняў і глабальных геапалітычных канфліктаў XIX пачатку XX cm. заўсёды знаходзілася ў полі зроку даследчыкаў. Але паўнавартаснага аналізу на працягу ўсяго перыяду знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі да гэтага часу не адбылося. Ды і асобныя падзеі даследаваны не дастаткова глыбока. Гэта цалкам адносіцца да выяўлення пазіцыі духавенства ў час вайны 1812 г. У дарэвалюцыйны час, асабліва ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя падзеі, выйшаў шэраг невялікіх прац па гэтай тэматыцы4. У сучаснай расійскай гістарыяграфіі праваслаўнаму духавенству Расійскай імперыі, у тым ліку і ў час вайны 1812 г., прысвяцілі свае працы В. Даўлетшын і Л. Мельнікава5. Адзначыўшы розныя падыходы да асвятлення праблемы
1 Бенднн А. Ю. Проблемы веротерпн.мостн в Северо-Западном крае Росснйской нмпернн (1863-1914 гг.). Мннск, 2010.
Евангельская царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць (да 600-годдзя Евангельскай царквы ў Беларусі). Мінск, 2014.
3 Крывіцкі Міхаіл. Мадэрнізацыйныя працэсы ў традыцыйным беларускім грамадстве як фактар распаўсюджвання баптызму (1905-1914 гг.) II Евангельская царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць (да 600-годдзя Евангельскай царквы ў Беларусі). С. 111-121.
4 Матюшенскнй А. Уннатское н православное духовенство Полоцкой епархнн в войну 1812 г. Внтебск, 1915; Шавельскнй Г. Н. Военное духовенство в борьбе Росснн с Наполеоном. М„ 1912; Чернышев С. 14. Православно-русское духовенство в его служенмн церквн н государству в эпоху Отечественной войны. Кнев, 1913.
5 Давлетшнн В. Р. Военное духовенство в Росснн XVIII начала XX века н его деятельность по морально-пснхологнческо.му обеспеченню охраны государственной граннцы: нсторнческнй аналнз: автореф. дяс. ... канд. яст. наук. М., 2004; МельняковаЛ. В. Армня н православная церковь Росснйской нмпернн в эпоху наполеоновскнх войн. М., 2007.
ў розныя адрэзкі часу, Л. Мельнікава адной з прычын таго, што ў Беларусі не было «народнай вайны», называе адсутнасць лідараў з асяроддзя духавенства, якія маглі б арганізаваць супраціўленне ворагу1.
Пытанне ўдзелу каталіцкага духавенства ў вайне 1812 г. разгледжана ў працы польскай даследчыцы X. Дылянговой. Яна прыйшла да высновы, што вышэйшае духавенства ў шэрагу выпадкаў ішло на пагадненне з акупацыйнымі ўладамі, разлічваючы на невялікія выгады для касцёла і вернікаў, або асабіста для сябе. Ніжэйшы клір быў расколаты, частка яго актыўна ўдзельнічала ў палітычным жыцці, іншыя ж, наадварот, заставаліся палітычна пасіўнымі. X. Дылянгова падкрэсліла, што ў час вайны 1812 г. ні каталіцкае, ні ўніяцкае духавенства не выказалі асаблівага патрыятызму, што, на яе думку, было звязана як з прарасійскай дзейнасцю каталіцкага мітрапаліта С. Богуша-Сестранцэвіча, так і з палітычнымі традыцыямі таго ж кірунку ў часы Рэчы Паспалітай каталіцкіх біскупаў I. Масальскага і Ю. Касакоўскага2.