• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Цікавыя высновы, пацверджаныя адпаведнымі дакументальнымі матэрыяламі, якія пераканаўча дэманструюць непарыўнасць рэлігійнага і свецкага аспектаў жыцця яўрэяў, а значыць і выпрацоўкі агульных заканадаўчых асноў, сустракаюцца ў працах В. Сабалеўскай2. На яе думку, ва ўмовах поўнага падпарадкавання народнага побыту рэлігійнай норме, яўрэйская абшчына пастаянна патрабавала прысутнасці кампетэнтнага знаўцы закона. Рабіны
    XVIII-XIX веков. М., 1995; Еврейская эмнграцня пз Росснн. 1881-2005. -М., 2008; Западные окранны Росснйской н.мпернв. М., 2006; Кабузан В. М. Распространенпе православня п другнх конфесснй в Росснн в XVIII начале XX в. (1719-1917 гг.).-М., 2008; Кальян С. С. Еврейска спнльнота у полнтнчному процесі на теренах підроснйськоі' Украі'нн (середнна XIX початок XX ст.). Полтава, 2009; Кандель Ф. Кннга времен н событпй. Нсторня росснйскнх евреев. М., 2002; Клпер Дж. Д. Россйя собнрает свонх евреев. Пронсхожденне еврейского вопроса в Россйй. 1772-1825. М., 2000; Козлйтнн Г. А. Влнянне нацйонального вопроса на фор.мнрованне законодательства на прнмере правового положення евреев в Росснйской нмпернн конца XVIII XIX вв. М., 2008; Сафран Г. Перепнсать еврея. Тема еврейской асснмнляцнй в лнтературе Росснйской нмпернй (1870-1880 гг.). СПб., 2004; Тнхонов A. К. Католнкн, мусульмане н нуден Россмйской пмпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. СПб., 2008; Фельдман Д. 3. Страннцы йсторнн евреев Росснй XVIII-XIX веков. М., 2005; Pisulinska J. Zydzi w polskiej mysli historycznej doby porozbiorowej (1795-1914). Rzeszow, 2004; Religia i kultura zydowska. Pieniezno, 1986; Stanislawski M. Tsar Nicholas I and the Jews. The transformation of Je­wish Society in Russia. 1825-1855.-Philadelphia, 1983; Unterman A. Zydzi, wiara i zycie. Lodz, 1989.
    1 Thxohob A. K. Католнкн, мусульмане н нуден Росснйской нмпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 120-121.
    2 Сабалеўская В. А. Яўрэі Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX стагоддзя. Лад жыцця і культура: аўтарэф. дыс. ... канд. культуралогіі. Гродна, 1999; Яна ж. Спрадвечныя іншаземцы: старонкі гісторыі гарадзенскіх яўрэяў; Яе ж. Палітыка расійскага самаўладдзя адносна яўрэйскай супольнасці Беларусі (1772-1855 гг.) // Гістарычны альманах. 2001. Т. 5. С. 113-121; Соболевская О., Гончаров В. Еврен Гродненшнны. Жнзнь до катастрофы.-Донецк, 2005.
    трымалі ў сваіх руках лёс любога чалавека. Намаганні ўрада не дасягалі мэты, калі яны супярэчылі рэлігійным традыцыям1.
    Цікавасць да гісторыі татар-мусульман і праблем іх уключэння ў прававую прастору Расійскай імперыі вызначылася яшчэ ў пачатку XIX ст. Аднымі з першых даследчыкаў былі Т. Чацкі (1810, 1816 гг.), Я. Крашэўскі (1840 г.), К. Вайніцкі (1842 г.), Я. Бандтке (1848 г.), А. Мухлінскі (1857 г.). У другой палове XIX ст. да праблемы звярнуліся А. Асіповіч, С. Сеніцкі, М. ТуганБараноўскі, Ч. Янкоўскі.
    Польскія даследчыкі 20-30-х гадоў XX ст., якія займаліся гісторыяй татарскага народа, друкавалі свае артыкулы ў перыядычных выданнях «Rocznik Tatarski» (1932-1938 гг.), «Czas», «Zycie tatarskie», «Swiatowid» (Krakow), «Przegl^d islamski» (Warszawa), «Kurjer Wilenski» (Wilno), «Stowo» (Wilno), «Wshod». Сярод выданняў таго перыяду багатым факталагічным матэрыялам і цікавымі падыходамі да выкладання асобных аспектаў вылучалася праца С. Крычынскага2.
    Савецкая гістарыяграфія імкнулася паказаць нацыянальны прыгнёт у Расійскай імперыі, які, на думку даследчыкаў, не дазваляў нацыянальным меншасцям распараджацца сваёй тэрыторыяй, самастойна развіваць эканоміку, у іх адсутнічалі палітычныя правы, вынішчалася культура, пераследаваліся рэлігіі. Так, у працы Т. Бурмістравай сцвярджалася, што мусульмане, якія закончылі навучальныя ўстановы і мелі права працаваць выкладчыкамі, фактычна не маглі ім карыстацца выключна таму, што спавядалі іслам. Заканадаўствам 1899 г. было ўдакладнена, што нехрысціяне маглі весці хатняе выкладанне толькі ў сваіх адзінаверцаў3.
    У 1990-я гады ў сувязі з актывізацыяй распрацоўкі канфесійнай гісторыі пашырыўся і спектр праблем, звязаных з гісторыяй мусульманства. Адначасова падвергліся перагляду і канцэптуальныя падыходы і стэрэатыпы савецкіх часоў. I. Смоліч пераканаўча паказаў, што вялікую ролю ў працэсе ўзмацнення ісламу сярод татар адыграў эканамічны пад’ём, у выніку чаго ў другой палове XIX ст. у Паволжы сфарміравалася багатае купецтва, якое аказвала значную матэрыяльную дапамогу мусульманскаму духавенству і прыводзіла к правалу дзейнасць праваслаўных місій. Аўтар звярнуў увагу на розніцу ў дзяржаўным і царкоўным разуменні сутнасці тэрміна «ннородец». Заканадаўства 1832 г. адносіла аселае насельніцтва Паволжа (татар, чувашоў, мардву), якія былі далучаны да рускай дзяржавы яшчэ ў XVI ст., да рускага. Яно гарантавала свабоду веравызнання і адпраўлення культу нехрысціянскім рэлігіям, аднак пры гэтым існавалі адрозненні паміж іўдзеямі, мусульманамі, ламаістамі і язычнікамі. Праваслаўная царква, разглядаючы ўсе нехрысціянскія канфесіі як крыніцу свайго папаўнення, займалася місіянерскай дзейнасцю,
    1 Сабалеўская В. А. Яўрэі Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX стагоддзя. Лад жыцця і культура. С. 13.
    2 Kryczynski S. Tatarzy Litewscy // Rocznik Tatarski. 1938. T. 3.
    3 Бурмнстрова T. Ю. Ленннская полнтяка пролетарского ннтернацноналнзма. Л., 1962. С. 40, 42.
    у тым ліку і сярод мусульман. Гэта сведчыла, з аднаго боку, аб несупадзенні дэклараваных гарантый дзяржаўных заканадаўчых актаў з імкненнямі (і дзеяннямі) пануючай у імперыі праваслаўнай царквы, а з іншага паказвала, што ўрад быў не супраць такой дзейнасці1.
    Новыя падыходы дэманструюцца ў працы А. Ціханава. Ён адзначыў, што ў апошняй трэці XVIII пачатку XX ст. іслам ні ў адным з рэгіёнаў Расійскай імперыі не здаў сваіх пазіцый, а наадварот, выкарыстаў усе магчымасці па распаўсюджванні свайго ўплыву на суседняе хрысціянскае насельніцтва. I гэта нягледзячы на тое, што царскія ўлады хоць і не ўмешваліся ва ўнутрыканфесійнае жыццё расійскіх мусульман, аднак прыпынялі любыя спробы распаўсюджвання мусульманскага ўплыву на праваслаўнае насельніцтва і заахвочвалі пераход з ісламу ў праваслаўе2.
    У даследаваннях сучаснай расійскай гістарыяграфіі мусульманства разглядаецца ў якасці падмурка і каталізатара фарміравання татарскай нацыі. У яе станаўленні вылучаны тры этапы: 1) XVIII сярэдзіна XIX ст. (этап развіцця «мусульманскай нацыі»); 2) другая палова XIX ст. 1905 г. (этап фарміравання «этнічнай (этнакультурнай) нацыі»); 3) 1905 г. канец 1920-х гадоў (этап складвання «палітычнай нацыі»). На першым этапе палітыка расійскіх улад па масавай хрысціянізацыі татарскага насельніцтва не толькі правалілася, але і прывяла да нечаканых вынікаў: на ўціск татары адказалі ператварэннем у нацыю, але асобага роду мусульманскую. Татарскае духавенства заняло лідзіруючае становішча ўнутры мусульманскай уммы Расіі, а вучоныя муллы-галімы сталі ідэолагамі «мусульманскай» нацыі, якая пачала складвацца3.
    Даследаванні польскіх гісторыкаў аб татарах-мусульманах, што друкаваліся ў канцы XX пачатку XXI ст., даволі значныя як у колькасных адносінах, так і па прааналізаваных праблемах. У іх разглядаюцца розныя аспекты жыцця татарскага (мусульманскага) насельніцтва: прававыя, рэлігійныя, сацыяльныя. Але непасрэдна канцу XVIII пачатку XX ст. прысвечана невялікая колькасць прац4. Практычна ўсе аўтары звярнулі ўвагу на вызначэнне колькасці татарскага насельніцтва ВКЛ у канцы XVIII ст., але да гэтага часу адзінства ў гістарыяграфіі па гэтым пытанні не дасягнута.
    У пачатку 1990-х гадоў з’явіліся першыя даследаванні ў беларускай і літоўскай гістарыяграфіях5. Лны прыцягнулі ўвагу ў першую чаргу да ісламу,
    1 Нсторая Русской Церквп. Кн. 8, ч. 2. С. 203, 237-238.
    2Тнхонов A. К. Католнкн, мусульмане н нуден Росснйской вмпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 186-187, 293.
    3 Татары. М„ 2001. С. 141-142.
    4 Baranowski W. Swiat islamu. Lodz, 1987; Borawski P., Dubinski A. Tatarzy Polscy. Dzieje, obrzedy, legendy, tradycje. Warszawa, 1986; Drozd A., Dziekan M. M., Majda T. Meczety i cmentarze tatarow polsko-litewskich. Warszawa, 1999; Tyszkiewicz J. Tatarzy na Litwie i w Polsce. Warszawa, 1989; Tenze. Z historii tatarow Polskich. 1794-1944. Pultusk, 1998; Zakrzewski A. B. Czy Tatarzy litewscy rzeczywiscie nie byli szlachta? // Przeglgd Historyczny. 1988. Zesz. 2.
    5 Байрашаускайте T. Сохранность сетн мусульманскнх святнлнш на террнторші СевероЗападного края в XIX в. // Наш радавод. Гродно, 1992. Кн. 4, ч. 1. С. 191-196; Думін С. У., Канапацкі I. Б. Беларускія татары. Мінулае і сучаснасць. Мінск, 1993.
    як да незвычайнай для Беларусі рэлігіі, нягледзячы на 600-гадовае знаходжанне татар-мусульман на гэтай тэрыторыі. У шэрагу манаграфічных даследаванняў прааналізаваны ўзаемаадносіны паміж царскім урадам і мусульманамі беларуска-літоўскіх губерняў1. На думку А. Філатавай, сярод мусульманскага насельніцтва заходніх губерняў місіянерская дзейнасць праваслаўнай царквой не праводзілася. Гэта было звязана як з нешматлікасцю прадстаўнікоў гэтай рэлігіі, так і з прыналежнасцю значнай часткі татар-мусульман да дваранскага саслоўя2. Гісторыі мячэцей на Беларусі прысвечана праца А. Лакоткі . Становішча татар-мусульман у беларуска-літоўскіх губернях, іх барацьба за свае дваранскія правы разгледжаны ў манаграфіі літоўскай даследчыцы Т. Байрашаўскайтэ4. Розным аспектам праблемы ўключэння мусульман, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі ў новую прававую сістэму прысвечаны артыкулы беларускіх гісторыкаў А. Лашкевіча, I. Герасімавай, В. Грыгор’евай (Яноўскай), А. Філатавай, У. Навіцкага5.
    Пры разглядзе праблемы міжканфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў гістарыяграфіі дасавецкага часу дамініравалі ўзаемаадносіны дзвюх хрысціянскіх канфесій праваслаўнай і каталіцкай. Скрозь прызму гэтых адносін паказваліся і ўзаемадачыненні з уніяцкай царквой. Традыцыйны канцэптуальны падыход гісторыкаў царквы XIX ст., як правіла, абгрунтоўваў афіцыйны курс канфесійнай палітыкі Расійскай імперыі на замацаванне
    1 Грыгор’ева В. В.. Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (канец XVIII-XX ст.); Канапацкі I. Б., Смолік A. I. Гісторыя і культура беларускіх татар. Мінск, 2000; Фйлатова Е. Н. Конфессяональная полптйкэ царского правнтельства в Беларусй. 1772-1860 гг.