Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Новы віток даследаванняў па праблеме назіраецца з 1990-х гадоў. I адносіцца гэта як да беларускай, так да польскай і расійскай гістарыяграфій. Пры гэтым, калі ў польскай гістарыяграфіі цікавасць у адносінах да беларускай тэрыторыі выклікае па-ранейшаму папярэдні (маніфестацыйны) перыяд паўстання і рэпрэсіўныя меры пасля яго1. то ў расійскай рэпрэсіі і высылка духавенства ў Сібір2.
Літаратура па апошняй праблеме асабліва актуальна для беларускіх даследчыкаў з-за практычнай недаступнасці архіўных матэрыялаў. Разам з тым выкарыстанне матэрыялаў, што ўтрымліваюцца ў сучаснай расійскай гістарыяграфіі, абцяжарваецца двума момантамі. Па-першае, ва ўсіх працах палітычная ссылка паўстанцаў 1863 г. называецца «польскай». Так, як зафіксавалі ссыльныя дакументы XIX ст. «палякі». Праўда, апошнімі гадамі на гэты момант пачала звяртацца ўвага ў навуковых працах. У дысертацыі Л. Падлеўскіх адзначаецца: «Особенностью польской полнтнческой ссылкн 1860— 1880-х гг. является ее этннческнй состав: в данную соцнальную группу входнлн не только полякн, но н представнтелй другнх этносов. Сюда относнлнсь жнтелн западных окранн Росснйской нмпернн, нелояльно относнвшнеся к суіцествовавшему режнму, участннкн польского восстання 1863-1864 годов, прнчастные к разлнчным соцнальным волненням, а также нные лнца, прожнвавшне на террнторнн Царства Польского, Западной Укранны н Западной Белорусснн»3. Акцэнтуючы ўвагу на гэтым моманце, некаторыя даследчыкі пачынаюць звяртацца пры аналізе складу ссыльных да месца іх паходжання або пражывання да пачатку паўстання4.
1 Laniec S. Partyzanci kresow polnocno-wschodnich w powstaniu styczniowym (ziemie bialoruskie). Toruii, 1996; Tenze. Biatorus w drugej polowie XIX stulecia. Olsztyn, 1997; Tenze. Ziemie bialoruskie w latach reformy agrarnej, manifestacij patriotycznych i konspiracij narodowej, 1860— 1862. Toruii, 1998; Tenze. Litwa i Bialorus w dobie konspiracij i powstania zbrojnego, 1861-1864. Olsztyn, 2002; Tenze. Kolej petersbursko-warszawska w powstaniu styczniowym. Olsztyn, 2004.
2 Береговая E. П. Польская полнтнческая ссылка в Еннсейской губерннн во второй половнне XIX начале XX в.: днс. ... канд. нст. наук. Красноярск, 2007; Голнкова Н. Польскне ссыльные в Вологодской губерннн в 60-е годы XIX в. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka і uczestnicy. S. 169-175; Karpow A. N. Polonez na brzegach Jeniseju // Polska mozaika syberska. Krosno, 2012. S. 19-56; Кононова JI. П. Ссылка участннков польского восстання 1863-1864 годов (no матерналам Архангельской губерннп): днс. ... канд. пст. наук. Архангельск, 2004; Яе ж. Участннкн Январского восстання в архангельской ссылке // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka і uczestnicy. S. 145-154; Машковцев A. A. Неправославные хрнстнанскне конфесснн Вятской губернпп (60-е годы XIX в. 1917 г.): дпс.... канд. нст. наук. Кнров, 1999; Мулнна С. А. Участннкн польского восстання 1863 года в западноспбпрской ссылке: днс. ... канд. нст. наук. Омск, 2005; Подлевскнх Л. Г. Польская полнтнческая ссылка в Росснйской провннцнн в 1860 начале 1880-х гг. (на матерналах Вятской губерніш): днс. ... канд. нст. наук. Кнров, 2004; Ханевнч В. Участнпкп Январского восстання п пх потомкн в нсторнн Томска // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka і uczestnicy. S. 133-144.
3 Подлевскнх Л. Г. Польская поліітнческая ссылка в Росснйской провннцнн в 1860 начале 1880-х гг. (на матерпалах Вятской губерннн). С. 12.
4 Нпкулпна Рірпна. О ссыльных участнпках восстання 1863-1864 гг. на Алтае // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі. Менск, 2011. С. 71-85.
Другім момантам з’яўляецца слабае даследаванне рэлігійнага аспекту ссылкі: «Для росснйскнх нсторнков долгое время была закрытой тема католнческой церквн, как на польскнх землях, так н в Россня. В последняе десятнлетяя вняманне ученых сталя прявлекать жязнь в ссылке католяческого духовенства, становленне я функцяонярованне католнческях прнходов, взанмоотношеняя ссыльных участннков Январского восстання с представятелямн местной польской днаспоры»1. Але і тут, як і ў першым выпадку, застаецца праблема геаграфічнага размежавання ссыльнага каталіцкага духавенства.
Пра ступень вывучанасці гэтай праблемы ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі ёсць раздзелы ў калектыўнай працы «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі канца XVIII пачатку XX ст.: праблемы, здабыткі, перспектывы»2. У 2008 г. была надрукавана манаграфія А. Ганчара «Деятельность рнмско-католяческого костела по сохраненню позяцяй католяцнзма на террнторнн Беларусн (1864-1905 гг.)», у якой даецца аналіз становішча рымска-каталіцкага касцёла пасля студзеньскага паўстання.
Што тычыцца ўдзелу ў паўстанні праваслаўных і праваслаўнага духавенства ў прыватнасці, то ў расійскай гістарыяграфіі XIX ст. была распаўсюджана адзіная версія пра пакутніцкую ролю праваслаўных святароў у непрымальнай для іх і для насельніцтва краю палітычнай падзеі. Гэты падыход працягвае цалкам выкарыстоўвацца ў сучаснай беларускай праваслаўнай традыцыі. Прысвяціўшы сваю кнігу памяці святара Мінскай епархіі Данііла Канапасевіча і псаломшчыка гэтай жа епархіі Федара Юзэфовіча, аўтар Гардзей Шчаглоў выносіць вердыкт самому паўстанню: «восстаняе, ямевшее значеняе для поляков, помеіцнков, ксендзов н вообіце коренной Польшн, не нмело ннкакого смысла для православного белорусско-лнтовского населеняя Западных губерняй. Велнкое заблужденяе поляков было в том, белорусско-лнтовскяе земля онн счяталя своей законной вотчяной, а ях населеняе рабской сіілой, прнзванной обеспечявать благосостоянне свонх владетелей»3.
У сучаснай беларускай гістарыяграфіі гэтая праблема аналізуецца галоўным чынам праз прызму міжканфесійных узаемаадносін. Праўда, пункты погляду розных даследчыкаў не супадаюць. Так, акцэнтуючы ўвагу на канфліктным характары гэтых адносін, што ў той ці іншай ступені ўласціва ўсім працам, аўтары разыходзяцца ў меркаванні пра прычыну (дакладней вызначэнне суб’екта), што выклікала гэтае супрацьстаянне. «Межконфессяональные отношення в Беларусн характернзовалнсь сложнымн взаямоотношеннямн православной н католяческой конфесснй, которые носяля характер
1 Береговая Е. П. Польская полнтнческая ссылка в Еннсейской губерннн во второй половнне XIX начале XX вв. С. 26.
2 Яноўская В. В. Духавенства і паўстанне 1863-1864 гг.; Моўнае пытанне ў рымска-каталіцкім касцёле Беларусі (60-я гады XIX пачатак XX ст.) // Гістарыяграфія гісторыі Беларусі канца XVIII пачатку XX ст.: праблемы, здабыткі, перспектывы. Мінск, 2006. С. 150-164, 354-370.
3 ІДеглов Г. Э. Год 1863. Забытые страннцы. 2-е нзд. Мянск, 2007. С. 26.
релнгнозно-полнтнческой борьбы» адзначае ў дысертацыйным даследаванні В. Лінкевіч, вызначаючы гэтым, што прычынай канфліктнай сітуацыі ў роўнай меры былі абедзве канфесіі1. Праваслаўны фактар у паўстанні пачынае вывучаць беларускі даследчык В. Герасімчык2.
Даволі спрэчнымі з’яўляюцца аспекты прысутнасці ў студзеньскім паўстанні ідэй грэка-каталіцкага (уніяцкага) веравызнання. Асабліва гэта тычыцца канфесійнага складніка светапогляду Кастуся Каліноўскага. Гэтае пытанне з’явілася ў беларускай гістарыяграфіі яшчэ ў 1920-я гады для пацвярджэння (альбо адмаўлення у залежнасці ад канцэпцыі канкрэтнага аўтара) беларускага нацыянальнага складніка. С. Агурскі, аналізуючы «Мужыцкую праўду» і падаючы ўрывак з яе шостага нумара, робіць выснову, што за выключэннем 1-га нумара, яна ўся «была проннкнута польскнм патрнотнзмом, окрашена в ярко католнческне цвета»3. Ксёндз-беларус Адам Станкевіч, аналізуючы гэты самы зыходны матэрыял, сцвярджаў, што ліквідацыя уніі была звязана са многімі «гвалтамі», аб чым у народзе была яшчэ жывая традыцыя. Вось Каліноўскі і хацеў на гэтым фоне ўзбудзіць нянавісць да расійскага панавання4.
Спецыяльных прац і наогул грунтоўных распрацовак з аналізам удзелу ў паўстанні іншых канфесій практычна няма. Толькі асобныя згадкі пра прадстаўнікоў мусульманскага', іўдзейскага6, пратэстанцкіх веравызнанняў7. Гэтыя аспекты, як і пазіцыя старавераў, могуць разглядацца галоўным чынам у якасці перспектывы для далейшага вывучэння.
Да практычна недаследаваных праблем айчыннай гістарыяграфіі адносіцца праблема выяўлення канфесійных змяненняў падчас Першай сусветнай вайны. У расійскай гістарыяграфіі, у адрозненне ад беларускай, канфесійны
1 Лннкевнч В. Н. Межконфесснональные отношення в Беларусн во второй половнне XIX начале XX века. С. 3.
2Герасімчык В. Праваслаўныя паўстанцы з Гродзенскагаўездаў атрадзе Лянкевіча// Горад Святога Губерта: Альманах лакальнай гісторыі. Гродна, 2014. Вып. VIII. С. 98-105.
3 Агурскнй С. X. Очеркн по нсторнп революцноннаго двмження в Белоруссші (18631917).-С. 2.
4 Stankewic Ad. Kastus Kalinouski: «Muzyckaja PraOda» i ideja Nezaleznasci Bielarusi. Wilnia, 1933.-S. 31.
5 Думін C. У., Канапацкі I. Б. Беларускія татары: мінулае i сучаснасць; Думнн С., Снтдыков Г., Якубаускас А. Лнтовскне татары в мсторкн н культуре. Каунас, 2012; Kryczynski S. Tatarzy litewskie // Rocznik tatarski. Warszawa, 1938. T. 3.
6 Драннцын C. H. Польское восстанне 1863 г. н его классовая суіцность. Л., 1937; Кандель Ф. Очеркн времен н событнй нз нсторнн росснйскнх евреев. йерусалнм, 1990. Ч. 2: 17721882 годы; Очеркм мятежного двнження в Могнлёвской губерннн в 1863 году. Внльна, 1865; Розенштадт Б. Еврейскія жертвы в польскомь возстанін 1863 года. йсторнческая справка // Еврейская Старнна. 1913. Год V. Вып. IV (октябрь декабрь). С. 485-492; Шацкнн Я. А. К нстормн участня евреев в польском возстанпн 1863 г. // Еврейская Старнна. Пг., 1915. Т. 8. С. 29-37.
7 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 128.
складнік у падзеях Першай сусветнай вайны разглядаецца ў некаторых выданнях1. Тэрыторыя Беларусі і адпаведна змены канфесійнай сітуацыі пад уплывам ваенных дзеянняў у іх практычна не разглядаюцца. Толькі ў манаграфіі А. Бахтурынай пры разглядзе канфесійнай сітуацыі ў Галіцыі ў пачатковы перыяд вайны адзначаецца, што палітычная і канфесійная сітуацыя пачатку XX ст. настолькі змянілася, што вопыт XIX ст. (відаць, тут маецца на ўвазе і вопыт беларускай тэрыторыі) па «ўз’яднанні» ўніяцкай царквы з праваслаўнай на гэты момант быў не прыгодны. He ўдаючыся тут у палеміку наконт мэтазгоднасці выкарыстання тэрміна «ўз’яднанне» і адпаведнасці яго рэчаіснасці, адзначым, што факт звароту Св. Сінода ў пачатку 1915 г. да епіскапата былых «уніяцкіх» тэрыторый з прапановай паслаць у Галіцыю адукаваных святароў сведчыць, што іх вопыт не лічыўся лішнім. Гэтую думку можна падмацаваць і тым, што, па-першае, беларуская тэрыторыя стала менавіта той зонай, дзе адбываліся пераходы з праваслаўя ў каталіцтва пасля ўказа 17 красавіка 1905 г.; па-другое, праваслаўнае кіраўніцтва разглядала праваслаўных гэтай тэрыторыі як «неокрепшнх в православнн» і рэгулярна патрабавала звесткі аб выкананні абрадаў праваслаўнай царквы. Аб тым, што дадзены «вопыт» (маецца на ўвазе прымусовае далучэнне) выкарыстоўваўся даволі актыўна, сведчаць як непасрэдныя выказванні апошняга протапрэсвітара Г. Шавельскага, так і ўскосныя мітрапаліта Еўлогія2. Трагічны лёс галіцыйскіх уніятаў цікавіць і сучасную ўкраінскую гістарыяграфію3.