• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    1 Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мінск, 1994; Тятлпмов Б. В. Молодёжь н революцня (нз нсторня революцнонного двнження средн учашейся молодёжн духовных я средннх учебных заведеннй (1860-1905)). Л., 1924; Цьвікевіч А. «Западно-русснзм»; Нарысы з гісторыі грамадскай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в. Мінск, 1993.
    2 Кярнллов М. К., Умрейко С. А. Школа я педагогнческая мысль в Белоруссян // Очеркя нсторян школы н педагогяческой мыслн народов СССР. Вторая половяна XIX в. М., 1976. С. 404-414; Кнрнллов М. К. Начальная школа в Белоруссяя во второй половнне XIX я в начале XX в. (1860-1907) // йз ясторнн школы Белоруссяя н Лнтвы. М., 1964. С. 7-182; Яго ж. Школа н педагогяческая мысль в Белоруссяя // Очеркя нсторяя школы н педагогнческой мыслн народов СССР. XVIII в. первая половяна XIX в. М., 1973. С. 419—432; Яго ж. Асвета і педагагічная думка ў Беларусі ў другой палавіне XIX стагоддзя II Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мінск, 1968. С. 173-197; Яго ж. Асвета і педагагічная думка ў Беларусі ў пачатку XX стагоддзя. Барацьба РСДРП за школу і народную асвету // Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. С. 212-229; Мятельскня М. С., Сенькевяч Г. Г., Трухан A. В. Школа н педагогнческая мысль в Белорусснн // Очеркя нсторнн школы н педагогнческой мыслн народов СССР. КонецХІХ-началоХХв. -М., 1991.-С. 327-338; Пасэ У. С. Асвета і педагагічная думка ў Беларусі ў другой палавіне XVII і XVIII стагоддзі // Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мінск, 1968. С. 82-101; Яго ж. Асвета і грамадска-педагагічньі рух у школах Беларусі ў першай палавіне XIX стагоддзя // Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мінск, 1968. С. 132-170; Сенькевнч Г. Г. Женскне учнлнша н гямназяя в Белоруссян во второй половяне XIX века // Вопросы нсторнн школы н педагогякя. Мннск, 1972. Вып. II. С. 38-50.
    3 Шейкян Г. Н. Полоцкая епархня. Нсторяко-статястяческое обозренне. Мянск, 1997; Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг.
    4 Гурецкнй A. А. Полнтнка царязма в областя образовання в Белоруссян в конце XVIII первой четвертн XIX века: днс. ... канд. нст. наук. Мннск, 1998; Самусік А. Ф. Развіццё сістэмы асветы на беларускіх землях у сямідзесятых гадах XVIII трыццатых гадах XIX стагоддзяў: дыс. ... канд. гіст. навук. Мінск, 1999; Снапкоўская С. В. Адукацыйная палітыка і школа на Беларусі ў канцы XIX пачатку XX стст. Мінск, 1998.
    5 Восовнч С. М. Учебные заведення Православного духовного ведомства в Беларусп. Конец XVIII века1914 г.: днс. ... канд. яст. наук. -Мннск, 2003.
    Падзел навучальных устаноў рымска-каталіцкай йарквы на духоўныя (для падрыхтоўкі рымска-каталіцкага духавенства) і свецкія (агульнаадукацыйныя) абумовіў гістарыяграфічную дыферэнцыяцыю ў вывучэнні праблемы. Дзейнасць агульнаадукацыйных навучальных устаноў асвятляецца пераважна ў працах па гісторыі асветы. У даследаваннях па канфесійнай гісторыі ўвага надаецца духоўным навучальным установам як структурным адзінкам каталіцкага касцёла. Спецыяльнае даследаванне, у якім комплексна асветлена дзейнасць абедзвюх груп, паказана ўзаемасувязь паміж імі, прасочана трансфармацыя навучальных устаноў як вынік палітыкі расійскага ўрада ў канфесійнай і адукацыйнай сферах было здзейснена толькі ў 2014 г. беларускай даследчыцай Р. Зянюк1.
    Тым не менш асобныя аспекты шматвектарнага функцыянавання каталіцкіх навучальных устаноў (аналіз адукацыйнай і канфесійнай палітыкі расійскага ўрада, характарыстыка структуры і дзейнасць асобных духоўных і агульнаадукацыйных каталіцкіх навучальных устаноў) і раней станавіліся прадметам вывучэння гісторыкаў. Аналіз урадавых мерапрыемстваў па агульным рэфармаванні сістэмы асветы ў Расійскай імперыі прадстаўлены ў працах расійскіх аўтараў другой паловы XIX пачатку XX ст.2, а таксама ў даследаваннях айчынных гісторыкаў3. У іх паказана тэрытарыяльна-адміністрацыйнае перападпарадкаванне навучальных устаноў, прасочваецца працэс уніфікацыі іх тыпаў і г. д. Рэфармаванне каталіцкіх духоўных навучальных устаноў у гэтых працах закраналася толькі ў той ступені, у якой яны ўплывалі
    1 Зянюк Р. У. Навучальные установы рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі (1772-1914): структура і дзейнасць: дыс. ... канд. гіст. навук. Мінск, 2014; Яе ж. Фарміраванне сеткі рымска-каталіцкіх духоўных семінарыяў на тэрыторыі Віленскай, Мінскай і Магілёўскай дыяцэзійу канцы XVIII-XIXct.//Bec. БДПУ. Cep. 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. 2010. № 4 (66). С. 32-37; Яе ж. Каталіцкая адукацыя на беларуска-літоўскіх землях у канцы XVIII ст. пачатку XX ст. (па матэрыялах архіваў манаскіх ордэнаў і кангрэгацый Польшчы) II Архівы і справаводства. 2011. № 2. С. 127-135; Яе ж. Падрыхтоўка кадраў парафіяльнага каталіцкага духавенства беларуска-літоўскіх губерняў у канцы XVIII-XIX ст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2012. Вып. 27. С. 82-87; Яе ж. Урадавая палітыка адносна каталіцкіх навучальных установаў у заходніх губернях Расійскай імперыі ў канцы XVIII-XIX ст. // Історія релігіі в УкраТні. Наук. шорічннк.Львів, 2009. Кн. 1. С. 348-356; Яе ж. Структура падрыхтоўкі рымска-каталіцкага духавенства натэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў у канцы XVIII-XIX ст. // Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага гарода. Гродна, 2009. Ч. 1. С. 214-219.
    2 Рождественскнй С. В. йсторнческкй обзор деятельностн Мнннстерства народного просвеіцення. 1802-1902. СПб., 1902.
    3 Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. Мінск, 1985; Гурецкнй A. А. Полнтнка царнзма в областн образованяя в Белоруссня в конце XVIII первой четвертн XIX века (1772-1825 г.): дяс. ... канд. яст. наук.-Мннск, 1997; ЕршоваО. II. Полнтнка росснйского правнтельства в областн начального образованяя во второй половнне XIX в. (на матерналах белорусскях губерннй Внленского учебного округа): днс. ... канд. яст. наук. Мннск, 2005; Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. -Мінск, 1986; Самусік А. Русіфікацыя сістэмы асветы на беларускіх землях у апошняй трэці 18 другой палове 19 ст. // Гістарычны альманах. 2008. Т. 14. С. 48-94; Снапкоўская С. В. Адукацыйная палітыка і школы на Беларусі ў канцы XIX пачатку XX ст. Мінск, 1998.
    на агульнаадукацыйныя школы. У кантэксце рэфармавання сістэмы жаночай адукацыі ўвага звернута і на трансфармацыю жаночых навучальных устаноў пры кляштарах1. Уплыў узаемаадносін Расіі і Рыма на сістэму падрыхтоўкі кадраў духавенства і дзейнасць духоўных семінарый адлюстраваны ў працы гісторыка каталіцкай царквы А. Баду2.
    Мерапрыемствы адносна каталіцкіх навучальных устаноў у кантэксце дзяржаўнага рэгулявання становішча каталіцкай царквы, выпрацоўкі заканадаўства адносна яе дзейнасці разглядаліся даследчыкамі канфесійнай гісторыі3. Так, беларускія даследчыкі прыйшлі да слушных высноў, што палітычная актыўнасць рымска-каталіцкага духавенства стала падставай для царскага ўрада ў правядзенні жорсткай палітыкі, скіраванай на змяншэнне ўплыву касцёла на мясцовае насельніцтва, што праяўлялася таксама і ў абмежаванні яго адукацыйнай дзейнасці4.
    Дастаткова грунтоўна вывучана гісторыя вышэйшых духоўных навучальных устаноў (Галоўнай семінарыі ў Вільні, Духоўнай акадэміі ў Вільні і СанктПецярбургу)5. У сваю чаргу, дзейнасць духоўных семінарый, якія існавалі ў канцы XVIII пачатку XX ст. на беларускіх землях, заставалася па-за ўвагай гісторыкаў. Праблема прафесійнай падрыхтоўкі манаскага духавенства адлюстроўвалася пераважна ў ракурсе даследаванняў па гісторыі асобных ордэнаў і кангрэгацый замежнымі гісторыкамі. Беларуска-літоўскія землі прадстаўлены ў іх выключна ў кантэксце рэалізацыі ўрадавай касацыйнай палітыкі, а таксама пры адлюстраванні некаторых колькасных паказчыкаў дзейнасці студый6. Некаторыя звесткі аб арганізацыйнай мадэлі фармацыйных дамоў і структуры падрыхтоўкі манаскага духавенства на тэрыторыі Беларусі маюцца ў даследаванні I. Ганчарука7.
    Недастаткова звярталася ўвага на вывучэнне структуры і дзейнасці каталіцкіх агульнаадукацыйных навучальных устаноў. Поліфункцыянальны характар адукацыі, якую давала Полацкая езуіцкая акадэмія, належным чынам
    1 Анофранка Н. В. Жанчыны дваранскага саслоўя Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX ст.; Самусік А. Ф. Жаночая Асвета на беларускіх землях у канцы XVI першай палове XIX стагоддзя // Адукацыя і выхаванне. 1998. № 9. С. 120-126.
    2 Boudou A. Stolica swi^ta a Rosja. Stosunki dyplomatyczne miedzy niemi w XIX stuleciu: w 2 t. — Krakow, 1928-1930.
    3 Ганчар A. Рнмско-католнческая церковь в Беларусн (вт. пол. XIX нач. XX в.). Нсторнческнй очерк; Ганчарук I. Г. Каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. 1772-1830 гг.; Ганчарук I., Ганчар А. Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі (1772-1830 гг.); Фплатова Е. Н. Конфессяональная полнтпка царского правнтельства в Беларусн. 1772-1860 гг.; Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг.
    4 Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (канец XVIII-XX ст.). С. 31.
    5 Jogela V. Vilniaus Romas Katalikq dvasine Akademija 1833-1842 metais: organizacija ir veikla; Worotynski W. Seminarium Glowne w Wilnie: w 2 t. Wilno, 1935-1938; Wodzianowska I. Rzymskokatolicka Akademia Duchowna w Petersburgu 1842-1918. Lublin, 2007.
    6 Baracz S. Rys dziejow Zakonu Kaznodziejskiego w Polsce: w 2 t. Lwow, 1861; Kanonicy regularni lateranscy w Polsce. Krakow, 1975; Karmelici bosi w Polsce 1605-2005: ksi^ga jubileuszowa: praca zbiorowa. Krakow, 2005.
    7 Ганчарук L, Ганчар A. Рымска-каталіцкі касцёл y Беларусі (1772-1830 гг.).
    не быў асэнсаваны, нягледзячы на тое, што мелася даволі абшырная гістарыяграфія, прысвечаная яе дзейнасці1. Некаторыя звесткі аб дзейнасці сярэдніх каталіцкіх навучальных устаноў сустракаліся ў працах даследчыкаў па гісторыі асобных ордэнаў і кангрэгацый. Яны дазваляюць лакалізаваць мясцовасці, у якіх існавалі каталіцкія школы і часткова вызначыць персанальны склад выкладчыкаў, сацыяльны і канфесійны склад вучняў на беларуска-літоўскіх землях .
    У абагульняючых працах па гісторыі асветы на беларускіх землях да каталіцкіх навучальных устаноў аўтары залічваюць выключна манастырскія школы. У дысертацыйным даследаванні беларускага даследчыка У Пасэ ўвага надаецца і каталіцкім агульнаадукацыйным навучальным установам, наяўнасць і дзейнасць якіх аўтар ахарактарызаваў як «спецыфічную для гісторыі асветы Беларусі з’яву»3. Функцыянаванне і змест навучання ў парафіяльных школах, іх тыпалогія паказаны даволі фрагментарна. Асноўным даследаваннем, якое дазваляе часткова рэканструяваць сетку парафіяльных школ у межах Віленскай дыяцэзіі, з’яўляецца праца ксяндза Я. Курчэўскага4. Дзейнасць каталіцкіх жаночых школ часткова асветлена ў кантэксце гісторыі жаночай адукацыі, гісторыі адукацыі або працах па канфесійнай гісторыі. У сучаснай айчыннай гістарыяграфіі з’яўляюцца працы, у якіх адзначаецца роля каталіцкага касцёла ў арганізацыі музычных школ, бурс і вучылішчаў, а таксама ўплыву касцёла на фарміраванне мастацкай культуры беларусаў5.