Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Традыцыі евангелісцка-лютэранскай і евангелісцка-рэфармацкай канфесій у галіне адукацыі на беларускіх землях у канцы XVIII пачатку XX ст. яшчэ не разглядаліся ў якасці асобнага прадмета даследавання. Тыя нешматлікія звесткі, што напрацавала на сённяшні дзень айчынная гістарыяграфія, знаходзяцца ў рэчышчы двух кірункаў: 1) даследаванні па гісторыі дадзеных канфесій у вызначаны перыяд6; 2) апісанні асобных навучальных устаноў, якія ўтрымліваліся пратэстанцкай царквой7.
1 Блннова Т. йезунты в Беларусн. Роль незуптов в органнзацнн образовання н просвешення. Гродно, 2002; Gizycki J. М. Materialy do dziejow Akademii Polockiej i szkol od niej zaleznych. Krakow, 1905; Kadulska I. Akademia Polocka. Osrodek kultury na Kresach 1812-1820. Gdansk, 2004.
2 Wolyniak. Wykaz klasztorow Dominikanskich prowincji Litewskiej; Makarczyk J. Prowincja litewsko-bialoruska zakonu braci mniejszych konwentualnych w latach 1687-1845; Ksi?ga pami<}tkowa trzechsetlecia zgromadzenia ksiezy misjonarzy 1625-1925. Krakow, 1925; Klasztory bernardynskie w Polsce w jej granicach historycznych. Kalwaria Zebzydowska, 1985.
3 Поссе B. C. Просвешенне в Белорусснн в конце XVIII первой половнне XIX в. С. 65.
4 Kurczewski J. Biskupstwo Wilenskie od jego zalozenia az do dni obecnych, zawieraj^ce dzieje i prace biskupow i duchowienstwa diecezji wileiiskiej, oraz wykaz kosciolow, klasztorow, szkol i zakladow dobroczynnych i spolecznych. Wilno, 1912.
5 Пракопцава B. Спасціжэнне майстэрства. Станаўленне мастацкай адукацыі ў Беларусі. Мінск, 2006.
6 Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (канец XVIII-XX ст.); Грыгор’ева В., Філатава А. Пратэстанцкая царква ў Беларусі напрыканцы XVIII пачатку XX стст. // Беларускі гістарычны часопіс. 2001. № 2. С. 57-71; Яноўская В. В. Хрысціянская царкваў Беларусі. 1863-1914 гг.
7 Глебов й. А. йсторнческая запнска о Слуцкой гнмназпп с 1617-1630-1901 гг. Внльна, 1903; Родчанка Р. В. Старэйшая школа Беларусі. Мінск, 1985.
У некаторых працах, прысвечаных гісторыі гэтых канфесій, а таксама гісторыі асобных пратэстанцкіх абшчын у Расійскай імперыі, расійскія гісторыкі выдзялялі і становішча школьнай справы1. Але дадзеныя даследаванні не закраналі тэрыторыю сучаснай Беларусі, у сувязі з чым матэрыял, які ў іх утрымліваецца, можа быць выкарыстаны выключна для параўнання становішча школьнай справы ў розных рэгіёнах. У беларускай гістарыяграфіі на становішча школьнай справы ў агульнаканфесійным кантэксце ўпершыню звярнулі ўвагу В. Яноўская і А. Філатава, якія ўвялі ў навуковы зварот шэраг новых архіўных дакументаў. Адзінкавым спецыяльным даследаваннем гісторыі пратэстанцкай адукацыі можна назваць артыкул Е. Андрэевай і Л. Лыча2. Праўда, асноўная ўвага аўтараў канцэнтруецца на перыядзе найбольшага распаўсюджання пратэстантызму другой палове XVI-XVII ст. Звесткі пра становішча пратэстанцкай адукацыі ў XIX ст. зводзяцца да інфармацыі аб лёсе Слуцкай рэфармацкай гімназіі. У працах па гісторыі асветы дзейнасць школ пры пратэстанцкіх храмах у азначаны перыяд увогуле не згадваецца.
Няглядзячы на даволі значную гістарыяграфію па гісторыі ўніяцкай царквы і базыльянскага ордэна, асобных прац па гісторыі ўніяцкай адукацыі няма. Многія з даследчыкаў дасавецкага часу закраналі гэты аспект праблемы, але ён быў, як правіла, зведзены да пераліку і апісання навучальных устаноў як свецкіх, так і духоўных. Практычна ўсе аўтары звярталі ўвагу на нізкі адукацыйны ўзровень уніяцкага духавенства, ад якога ў гэтым сэнсе значна адрознівалася базыльянскае манаства. Так, М. Каяловіч адзначаў, што пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Полацкі ўніяцкі архіепіскап Я. Смагаржэўскі звяртаў увагу расійскіх улад на базыльян, якія навучалі юнакоў у розных месцах Польшчы і, на яго думку, маглі «вестн дело образовання в более русском направленнн»3. П. Баброўскі пісаў аб духоўных і свецкіх школах для моладзі, аб навіцыятах для юнакоў ад 14 гадоў, якія паступалі ў кляштары, а таксама аб філасоўскіх і багаслоўскіх студыях, дзе ім можна было працягваць сваю адукацыю4.
Асобныя моманты ўзаемадачыненняў урадавай палітыкі і базыльянскага ордэна ў сферы адукацыі закрануў у сваёй працы Л. Свідэрскі. Ён нагадаў пра ўказ Кацярыны II ад 6 верасня 1795 г. генерал-губернатару Мінскаму, Валынскаму, Падольскаму і Брацлаўскаму Ц. Туталміну, згодна з якім павінны былі зачыніць базыльянскія кляштары, якія не займаліся выхаваннем і навучаннем юнацтва. Ён жа пісаў і аб тым, што базыльяне не імкнуліся вучыцца ў Галоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце, бо існаваў «укореннвшнйся
1 Алакшнн А. Э. Протестантскне обшнны в Петербурге в XVIII веке: автореф. днс. ... д-ра нст. наук. СПб., 2008.
■ Андрэева Е. Г., Лыч Л. М. Пратэстанцкая адукацыя: этнічны аспект// Беларускі гістарычны часопіс. 2004. № 3. С. 40-47.
3 Кояловнч М. О. Нсторня воссоедннення западнорусскнх уннатов. Мннск, 1999 (нздана впервые в СПб., 1873). С. 181.
4Бобровскчй П. О. Русская греко-уннатская церковь в царствованне нмператора Александра I. С. 74.
в ордене предрассудок, что наукн, преподаваемые не монашествуютнмн не могут быть здравы н основательны»1.
У працах сучасных айчынных даследчыкаў у большасці сваёй таксама звяртаецца ўвага на колькасныя паказчыкі духоўных і свецкіх навучальных устаноў уніяцкай царквы і адрозненні ў адукацыі белага святарства і манаства2. С. Клімаў звярнуў увагу на тое, што ў гістарыяграфіі склалася думка, што базыльянскі ордэн прадпрымаў недастатковыя намаганні для навучання ўніяцкага духавенства. Аўтар падтрымлівае пазіцыю гісторыка базыльянскага ордэна Т. Патрылы, што свецкі ўніяцкі клір не выкарыстоўваў існуючыя ў сферы адукацыі магчымасці базыльянаў3.
Даследчык штодзённага жыцця ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель Д. Лісейчыкаў аспрэчыў канцэпцыю расійскай дасавецкай гістарыяграфіі ў адпаведнасці з якой уніяцкае святарства прадстаўлялася ў пераважнай большасці малаадукаванай часткай грамадства. Апрацаваўшы даныя па 243 персаналіях на 1819 г., ён высветліў, што 83 % уніяцкіх святароў прайшлі навучанне ў духоўных семінарыях або кляштарнай школе. А вось больш якасная адукацыя да 30-х гадоў XIX ст. была даступнай, на яго думку, толькі для дзяцей забяспечаных уніяцкіх святароў4.
Спецыяльных навуковых прац аб развіцці адукацыі ў асяроддзі старавераў на тэрыторыі Беларусі няма, што мае пад сабой аб’ектыўны грунт: да пачатку XX ст. навучальных устаноў для дзяцей гэтай канфесійнай групы на тэрыторыі Беларусі практычна не існавала. Так, даследчыкі канфесійнай гісторыі адзначалі, што стараверы павінны былі адпраўляць сваіх дзяцей вучыцца ў агульнаадукацыйныя школы, або ў навучальныя установы, што знаходзіліся ў падпарадкаванні праваслаўнага ведамства5. Некаторыя звесткі аб духоўнай адукацыі старавераў беларуска-літоўскіх губерняў утрымліваюцца ў працы літоўскага даследчыка Р. Паташэнкі6. У пазначаных вышэй працах
1 Свндерскнй Л. Ноанн Крассовскнй, полоцкнй уннатскнй архнепнскоп. Внтебск, 1911. С. 22, 122.
2Грыгор'ева В., Завальнюк У, Навіцкі У., Філатава А. Канфесіі на Беларусі (канец XVIII XX ст.); йсторня Русской Церквн. Кн. 8, ч. 2; Клнмов С. М. Базнлнане. Могнлев, 2011; Лісейчыкаў Д. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839 гг.; Марозава С. В. Уніяцкая царкваў этнакультурным развіцці Беларусі (1596— 1839 гады). -Гродна, 2001; ФнлатоваЕ. Н. Конфессяональная полнтнка царского правнтельства в Беларусн. 1772-1860 гт.; Beavois D. Szkolnictwo polskie na ziemiach litewsko-ruskich. 1803-1832. Rzym. Lublin, 1991. T. 2; Radwan M. Carat wobec kosciola grecko-katolickiego w zaborze Rosyjskim. 1796-1839; Zasztowt L. Kresy. 1832-1864. Szkolnictwo na ziemiach litewskich i rusich dawnej rzeczypospolitej. Warszawa, 1997.
3 Клнмов C. M. Базнлнане. C. 129-130.
4 Лісейчыкаў Д. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель. 1720-1839 гг. С. 64.
5 Гл.: Гарбацкі A. А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII пачатку XX ст.ст.; Леонтьева С. Н. Обученме грамоте в старообрядческой среде Ветковского-Стародубского регпона // Старообрядчество как нсторнко-культурный феномен. Гомель, 2003. С. 150-151; Яноўская В. В. Хрысціянская царкваў Беларусі. 1863-1914 гг.
6Поташенко Г. Староверне в Лнтве. Вторая половнна XVII -начало XIX вв. Внльнюс, 2006.
таксама звяртаецца ўвага на змены ў падыходах уладных структур да адукацыі стравераў беларуска-літоўскіх губерняў, што адбыліся ў пачатку XX ст.
Дзейнасйь нехрысціянскіх навучальных устаноў на працягу ХІХ-ХХ стст. у той ці іншай ступені закраналася амаль што ў кожнай працы па гісторыі яўрэйскага і татарскага народаў. Але толькі ў канцы XX ст. у айчыннай гістарыяграфіі з’явілася спецыяльнае даследаванне I. Герасімавай, прысвечанае праблеме адукацыі яўрэяў. У якасці асноўных фактараў, што ўплывалі на развіццё яўрэйскай адукацыі ў XIX пачатку XX ст., даследчыца вызначыла: а) дзяржаўную палітыку (якая, на яе думку, была даволі супярэчлівай); б) адносіны яўрэйскага насельніцтва да адукацыі, якія былі абумоўлены барацьбой паміж прадстаўнікамі артадаксальных і асветніцкіх напрамкаў яўрэйскага грамадства. Апошні фактар, сцвярджае аўтар, садзейнічаў, з аднаго боку, зберажэнню старых традыцый, з іншага узнікненню і развіццю новых відаў навучальных устаноў1.
Сучасная замежная гістарыяграфія звяртае ўвагу не толькі на развіццё традыцыйнай сістэмы адукацыі, палітыку ўрада, але і на шматлікія праекты, як з боку расійскіх улад, так і яўрэйскага грамадства, што прапаноўваліся ў канцы XVIII пачатку XX ст. Гэта было звязана з працэсамі русіфікацыі, або акультурацыі яўрэйскага насельніцтва. Так, англійскі даследчык Дж. Кліер разгледзеў пытанні, якія былі звязаны з вылучэннем асобнай сістэмы адукацыі для яўрэяў, яе ролі ў падрыхтоўцы «казённых яўрэяў» і распаўсюджванні рускай мовы ў яўрэйскім асяродку з магчымасцю спалучэння яўрэйскіх вучылішчаў з агульнаадукацыйнамі ўстановамі2. Літоўскі гісторык Д. Сталюнас лічыць, што спроба ўкараніць рускую мову ў пачатковыя навучальныя ўстановы для яўрэяў і ў рэлігійную літаратуру, а таксама ўвесці абавязковае для яўрэйскіх дзяцей наведванне пачатковых школ, адлюстроўвала імкненне ўлад да моўнай акультурацыі яўрэяў, але зусім не да іх этнічнай асіміляцыі3.