• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Расійскі гісторык М. Далбілаў у сваёй манаграфіі вылучыў спецыяльную главу: «Очшценне» нуданзма: снстема отдельного образовання для евреев в конфесснональной полнтнке», заўважыўшы цікавы момант: надзеі віленскіх чыноўнікаў на «очніценне» іўдаізму і пераўтварэнне яўрэйства стаялі ў зеніце ў той самы перыяд, калі каталіцтва ў беларуска-літоўскіх губернях падвяргалася грубаму ўціску. А ў главе «Пренебрегая нуданзмом: тнхнй поворот к сегрегацнн евреев» аўтар прыйшоў да высновы, што дэманстратыўная адмова ўлад ад рэфармавання духоўных спраў яўрэяў, якая ў атмасферы 1860-х гадоў магла б сведчыць аб ліберальных перакананнях, на практыцы спрыяла скасаванню ў 1873 г. сістэмы асобнай адукацыі для яўрэяў, якая першапачаткова базіравалася на прызнанні непадзельнасці веры і навучання4. Вынік гэтай па-
    1 Гераснмова Н. П. Еврейское образованне в Беларусн в XIX начале XX в. п отношенне к нему росснйского самодержавня: автореф. днс. ... канд. нст. наук. Мпнск, 1999.
    2 Klier J. Imperial Russia’s Jewish Question. 1855-1881. Cambridge, 1995. P. 222-244.
    3 StaliQnas D. Making Russians. Meaning and Practice of Russification in Lithuania and Belarus after 1863. Amsterdam; New York, 2007. P. 199-233.
    4 Долбнлов M. Д. Русскнй край, чужая вера: этноконфесснональная полнтнка пмпернн в Лнтве н Белорусснн прн Александре II. С. 550-601, 709-747.
    літыкі падкрэслівае расійскі даследчык А. Ціханаў, сцвярджаючы, што «в целом же правнтельство Росснн способствовало просветенню нудеев, особенно в светском духе, т. е. нуден, прошедшне среднюю н особенно высшую школу, терялм релнгнозную нетерпнмость»1.
    Рэлігійнае навучанне татарскага насельніцтва, якое спавядала іслам, як і ў выпадку з іўдзейскім насельніцтвам, знайшло адлюстраванне ў працах, якія прысвечаны гісторыі гэтага народа. Спецыяльных даследаванняў па гэтай праблеме да гэтага часу не здзейснена.
    Адным з кірункаў узмацнення духоўнага ўплыву і адначасова захавання традыцый духоўных каштоўнасцей розных канфесііі з'яўлялася выдавецкая дзейнасць. Значнасць гэтага фактару ўзмацнялася з цягам часу па меры пашырэння народнай адукацыі, а разам з тым і магчымасцей вернікаў прыбегнуць да друкаванага слова. Гісторыя кнігадрукавання на беларускіх землях адзін з прыярытэтных кірункаў даследавання гісторыкаў, бібліёграфаў, моваі літаратуразнаўцаў. Даследчыкамі разглядаецца шэраг пытанняў, звязаных з развіццём кніжнай справы ў Беларусі: бібліяграфія (складанне сістэматычных пералікаў выданняў на канкрэтнай тэрыторыі ў канкрэтны адрэзак часу)2, гісторыя кнігадрукавання3, гісторыя дзейнасці канкрэтных друкарняў4, гісторыя культуры Беларусі3. Разам з тым канфесійны аспект праблемы вывучаны дастаткова вузка як у тэматычным, так і ў храналагічным плане. Адзіным сінтэтычным выданнем па гісторыі канфесійнага друку з’яўляецца выдадзены ў 2008 г. падручнік для студэнтаў факультэта журналістыкі6. Аднак гэтае выданне практычна ігнаруе пытанне пра меру ўключэння асобных канфесій у выдавецкую справу ў канцы XVIII пачатку XX ст.
    Праблема выдавецкай дзейнасці праваслаўнай царквы ў беларуска-літоўскіх губернях у першай палове XIX ст., і адпаведна працэс фарміравання
    1 Тйхойов A. К. Католйкп, мусульмане й нудей Россййской нмпернн в последней четвертй XVIII начале XX в. С. 207-208.
    Белоруссчя в печатй XVIII столетйя: бйблйогр. указатель на йностр. яз. Мйнск, 1985; Голенченко Г. Я. Бйблйографйческнй спйсок белорусскйх старопечатных нзданйй XVIXVIII вв. Мйнск, 1961; Кніга Беларусі. 1517-1917. Зводны каталог. Мінск, 1986; Лявончыкаў В. Е. Беларуская рэтраспектыўная бібліяграфія кніг. Мінск, 1971.
    3 Александровіч С. X. Пуцявіны роднага слова. Праблемы развіцця беларускай літаратуры і друку другой паловы XIX пачатку XX ст. Мінск, 1971; Дйнерштейн Е. А. Росснйское кнйгойздательство (конец XVIII-XX вв.): йзбр. ст. М„ 2004; Мальдзіс A. I. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Кнйга, бнблнотечное дело н бйблйографня в Белоруссйй. Мйнск, 1974. С. 130-150; Abramowicz L. Cztery wieki drukarstwa w Wilnie. Wilno, 1925.
    4 Мальдзіс A. I. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Кннга, бйблйотечное дело й бйблнографйя в Белоруссйй. С. 130-150; Рошчына Т. I. Пінская друкарня // ВКЛ: энцыкл. Мінск, 2007-2010,Т. 2: К-Я; Bandtkie J. S. Historya drukarn w Krolewstwie Polskim i Wielkim Ksi^stwie Litewskim. Krakow, 1926. T. 2; Wanat B. J. Drukarnia Karmelu Fortecy Najswi^tszej Maryi Panny w Berdyczowie: dzialalnosc wydawnicza i poligraficzna Karmelitow Bosych w Berdyczowie na Ukrainie. Krakow, 2002.
    5 Куль-Сяльвестрава C. Я. Беларусь на мяжы стагоддзяў і культур. Фарміраванне культуры Новага часу на беларускіх землях (другая палова XVIII 1820-я гады). Мінск, 2000.
    6 Говін С. В. Канфесійны друк у Беларусі: вучэб.-метад. комплекс. Мінск, 2008.
    і выхавання праз друк вобраза праваслаўнага верніка даволі слаба адлюстравана як у айчыннай, так і ў замежнай гістарыяграфіях. Гэта тлумачыцца дзвюма прычынамі: невялікай колькасцю праваслаўнага насельніцтва да 40-х гадоў XIX ст., манапольным правам Св. Сінода на ўсе выданні рэлігійнага зместу і цэнтралізацыяй выдавецкай дзейнасці ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.
    Палітыка Св. Сінода і ўрада Расійскай імперыі ў пытанні выдавецкай дзейнасці знайшла адлюстраванне ў дарэвалюцыйнай рабоце A. М. Пыпіна, прысвечанай рэлігійным рухам у Расійскай імперыі пры Аляксандры I1. Разглядаючы дзейнасць Біблейскага таварыства ў Расійскай імперыі, даследчык асобна вылучыў праблему евангелізацыі праваслаўнага насельніцтва праз выданне Бібліі. Ахарактарызаваўшы стаўленне духоўнай улады і расійскага імператара да перакладаў Бібліі і іншых богаслужбовых кніг з царкоўнаславянскай на рускую мову, даследчык устанавіў пераломны момант у палітыцы і паварот да архаізацыі рэлігійных выданняў. Паводле А. Катовіча2 асноўнымі складнікамі «ахоўнай палітыкі», якая пачала фарміравацца ў сярэдзіне 20-х гадоў XIX ст. і працягвалася да сярэдзіны 50-х гадоў XIX ст., была боязь новых расколаў у праваслаўнай царкве і падтрымка аўтарытэта царкоўна-славянскай мовы насуперак аб’ектыўным патрэбам грамадства і духавенства.
    Праблема дэфіцыту праваслаўнай рэлігійнай і богаслужбовай літаратуры ў беларуска-літоўскіх губернях была паказана Г. Шавельскім у сувязі з пераводам уніяцкага духавенства і насельніцтва ў праваслаўе. Аўтар адзначыў, што гэта літаратура была адным з інструментаў далучэння да праваслаўя і падаў статыстычныя звесткі.
    У сучаснай айчыннай гістарычнай навуцы выдавецкая дзейнасць праваслаўнай царквы ў Беларусі ў канцы XVIII пачатку XX ст. таксама вывучана недастаткова. Праблема выдання і распаўсюджвання духоўнай літаратуры як аднаго з напрамкаў пашырэння ўплыву праваслаўнай царквы была ўзнята ў манаграфіі В. Яноўскай3. Аналізуючы змест публікацый самага распаўсюджанага друкаванага органа мясцовага паходжання «Епархнальных ведомостей» і адзначаючы іх каштоўнасць для сучаснага гісторыка, як крыніцы для даследавання, аўтар разам з тым звяртае ўвагу на тэндэнцыйную падачу гістарычных фактаў на іх старонках, абвінавачванне агулам свецкай літаратуры ў распаўсюджванні рэлігійнага нігілізму. Непасрэдна да зместу матэрыялаў «Епархнальных ведомостей» звярнуўся У. Шымолін4. Аўтар прааналізаваў
    1 Пыпйн A. Н. Релнгяозные двнження прн Александре I. СПб., 2000.
    2Котовнч А. Духовная цензура в Роснн (1799-1855). СПб., 1909.
    3 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 160-167.
    4 Шнмолнн В. й. Церковная пресса Беларусн на этапах нсторнн // Лнчность слово соцнум. Мянск, 2007. Ч. 1. С. 70-71; Яго ж. Епархнальная печать в культурном пространстве Беларусн // Весн. БДУ. Сер. 4. 2007. № 3. С. 84-88; Яго ж. Православная перноднка н школьное образованне в Беларусн (вторая половнна XIX нач. XX в.) // Журналістыка-2007. 2007. Вып. 9. С. 369-371; Яго ж. Духовные ценностн православня в культуре белорусского народа. Снстемный аналнз белорусскнх епархнальных ведомостей второй половнны XIX начала XX в. Мннск, 2008.
    матэрыялы гэтых перыядычных выданняў у рэчышчы гісторыі журналістыкі, засяроджваючы ўвагу на змесце публікацый, без уліку сацыяльна-палітычнага кантэксту. У выніку ён прыйшоў да высновы, што «Епархнальные ведомостн» былі інструментам, які выкарыстоўваў расійскі ўрад у барацьбе «за умы н сердца» насельніцтва далучаных тэрыторый і гэты ўплыў быў станоўчы для развіцця культуры, адукацыі і духоўнасці народа.
    Выдавецкая дзейнасць праваслаўных брацтваў у канцы XIX пачатку XX ст. у айчыннай гістарыяграфіі пададзена фрагментарна. Так, С. М. Васовіч у сувязі з дзейнасцю Гомельскай брацкай арганізацыі прывёў звесткі пра выдавецкую дзейнасць гэтай арганізацыі ў 1907—1910 гг. На працягу кароткага перыяду брацтва выдала некалькі брашур маральна-рэлігійнага зместу і некалькі нумароў брацкага лістка. Нешматлікасць друкаванай прадукцыі і караткачасовасць выдавецкай ініцыятывы аўтар патлумачыў фінансавымі складанасцямі арганізацыі1.
    У расійскай гістарыяграфіі дастаткова шмат публікацый, прысвечаных стараверскім кнігам, як рукапісным, так і друкаваным. Аднак, даследчыкі аддаюць перавагу разгляду гэтых кніг як асобных помнікаў старажытнай літаратуры. Увага звяртаецца на кнігі XVII-XVIII стст., аналізуецца змест, моўныя асаблівасці, афармленне, шрыфт, мініяцюры і г. д. Даследаванняў, дзе стараверскае кнігадрукаванне разглядаецца як фактар падтрымкі канфесійнай ідэнтычнасці на працягу XVIII пачатку XX ст., мала. Да іх можна аднесці манаграфію дарэвалюцыйнага гісторыка стараверства A. С. Пругавіна2, у якой аўтар дае кароткі агляд гісторыі кнігадрукавання ў XVIII ст., складання стараверскага кнігадрукавання і зараджэння перыядычных выданняў па-за межамі Расійскай імперыі ў другой палове XIX ст. У кнізе вылучаны агульныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі, паказаны меры, якія прымаліся да стараверскага кнігадруку (легальнага і нелегальнага). Палітыка ў адносінах да стараверскага кнігадрукавання з боку духоўнай улады Расійскай імперыі ў некаторай ступені закраналася А. Катовічам3. Аўтар паказаў жорсткі кантроль Св. Сінода і духоўнай цэнзуры ў адносінах да выданняў аднаверскай друкарні ў Маскве. У сучаснай гістарыяграфіі дзейнасць аднаверскай друкарні ў Маскве, у кантэсце гісторыі аднаверства, разгледжана расійскім даследчыкам Р. Кауркіным4.