• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Спецыяльных даследаванняў як па гісторыі ўніяцкай, так і пратэстанцкай дабрачыннасці на беларуска-літоўскіх землях у 1772-1914 гг. не здзейснена. У даследаваннях па гісторыі асобных базыльянскіх манастыроў і гісторыі ўніяцкай царквы як асобны кірунак дзейнасці дабрачыннасць не выступае. Яна асвятляецца ў кантэксце або паралельна з іншымі напрамкамі дзейнасці (напрыклад, адукацыйным). У працах, прысвечаных гісторыі пратэстанцкай царквы, у пераважнай большасці выпадкаў дабрачыннасць разглядаецца
    1 Самусік А. Ф. Манаскія гімназіяльныя вучылішчы Гродзенскай губерні ў першай трэці XIX стагоддзя // Весн. Гродзен. дзярж. ун-та імя Янкі Купалы. Cep. 1. -2007. -№ 3. С. 44-48.
    Szantyr S. Zbior wiadomosci о Kosciele і religii katolickiej w Cesarstwie Rossyjskiem, a szczegolniej w prowincjach od Polski przylqczonych od czasu pierwszego rozbioru Polski az do konca panowania Aleksandra I i poczazatkow panowania cesarza Mikolaja I. Zebrany z pism urzedowych, dokumentow i wlasnego widzenia. S. 206-208.
    3 Kurczewski J. Biskupstwo Wilenskie. Wilno, 1911.
    4 Dola K. Opieka spoleczna Kosciola // Historia Kosciola w Polsce / red. B. Kumor, Z. Obertyiiski. Poznan; Warszawa, 1974. T. 1, cz. 2. S. 368; Gach P. P. Struktury i dzialalnosc duszpasterska zakonow meskich na ziemiach dawnej Rzeczypospolitej i Slaska w latach 1773-1914. Lublin, 1999. S. 63; Litak S. Kosciol lacinski w Rzeczypospolitej okolo 1772 roku. Struktury administracyjne. Lublin, 1996. S. 103, 497.
    5 Ганчарук I. Г., Ганчар A. I. Рымска-каталіцкі касцёл y Беларусі (1772-1830 гг.).
    выключна як адзін з кірункаў дзейнасці1. Дабрачыннасць як напрамак дзейнасці пратэстанцкай царквы разглядаецца і ў працах па гісторыі расійскіх немцаў2.
    Праблема яўрэйскай апекі і дабрачыннасці ў беларуска-літоўскіх губернях падымалася ў дарэвалюцыйнай гістарыяграфіі ў сувязі з абвастрэннем сацыяльных праблем (у першую чаргу з праблемай беднасці) шматлікага яўрэйскага насельніцтва3. У сучаснай беларускай гістарыяграфіі тэма яўрэйскай дабрачыннасці даследуецца дастаткова актыўна. Разгледжаны праблемы вытокаў яўрэйскай дабрачыннасці, станаўленне і развіццё таварыстваў (іх разнастайных форм і відаў), умяшальніцтва дзяржавы ў сферу яўрэйскай сацыяльнай апекі і яе рэгуляванне ў беларуска-літоўскіх губернях на працягу XIX пачатку XX ст.4 Пытанні развіцця сістэмы яўрэйскай дабрачыннасці падымаліся і ў сувязі з разглядам больш шырокіх праблем. Сістэма аналізавалася як складовая частка агульнай сістэмы дабрачыннасці ў беларуска-літоўскіх губернях у канцы XIX пачатку XX ст.5 Праблемы сацыяльнай няроўнасці ў яўрэйскім асяродку і сацыяльнай апекі разглядаліся ў сувязі з развіццём і трансфармацыяй яўрэйскай супольнасці ў беларуска-літоўскіх губернях у XIX пачатку XX ст.6 Таксама ў беларускай гістарыяграфіі пачалося вывучэнне вузкіх напрамкаў яўрэйскай дабрачыннасці, напрыклад, апе•7 каванне дзецьмі-сіротамг.
    1 Іванова Л. Лютэранская кірха ў Мінску ў XIX пачатку XX ст. // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 510-годдзя атрымання Менскам магдэбургскага права). Мінск, 2010; Лнценбергер О. А. Евангелнческо-лютеранская церковь в Росснйской нсторнм (XVI-XX вв.); Яе ж. Рнмско-католнческая н евангелнческо-лютеранская церквн в Россян: сравннтельный аналнз взаіімоотношеннй с государством н обшеством (XVIII начало XX в.): автореф. днс. ... д-ра нст. наук. Саратов, 2005.
    2 Напрыклад: Клаус А. Духовенство н школы в нашнх немецкнх колоннях // Вест. Европы. 1869.-Кн. 1.-C. 138-174.
    3 Яновскнй С. Еврейская благотворптельность // Трудовая помошь. Пг., 1902. № 10. С. 570-615.
    4 Грнгорьев Г. РІз нсторнн еврейской благотворнтельностн // Еврен Беларусн. Мннск, 1998. Вып. 2. -С. 30-36; Савнцкнй Э. Еврейская благотворнтельность в Беларусн ХІХ-ХХ вв. // Еврен Беларусн. -Мннск, 1998,Вып. 3. -С. 6-25; Функ Ю. В. Еврейская благотворнтельность в Беларусм в XIX начале XX в. н нсточннкн ее нсследованпя: днс.... канд. нст. наук. Мннск, 1999; Яе ж. Еврен Беларусн в конце XIX начале XX в. Мннск, 1998; Яе ж. Открытая («временная») форма еврейской благотвормтельностн в XIX нач. XX в. // Еврен Беларусн. Мннск, 2001.-Вып. 6.-С. 60-67.
    5 Шчмуковнч С. Ф. Благотворнтельность в Беларусн в конце XIX нач. XX века.
    6 Сабалеўская В. Сацыяльныя змены ў асяроддзі беларускіх яўрэяў (канец XVIII першая палова XIX стагоддзя) П Еврен Беларусн. Мннск, 2000. Вып 5. С. 38-51; Яе ж. Город как домннанта еврейской культуры Беларусн (конец XVIII нач. XX вв.) // Весн. Гродзен. дзярж. ун-та імя Янкі Купалы. Cep. 1. Гродна, 2010. -№ 1. -С. 71-77; Яе ж. Феномен беднасці беларускіх яўрэяў у другой палове XIX стагоддзя II Беларускі гістарычны часопіс. 2010. № 12.-С. 13-18; Яеж. На перакрыжаванні: габрэйская супольнасць Берасцейшчыны ваўмовах мадэрнізацыі (другая палова XIX пач. XX стст.) II ARCHE. 2013. № 4. С. 10-51.
    7 Хмелькова Е. Н. Еврейская благотворнтельность в отношеннн снрот н детей бедных роднтелей в Гродненской губерннн (вторая половнна XIX нач. XX в.) // Наука-2010. Гродно, 2010. Ч. 1.-C. 95-98.
    У адрозненне ад яўрэйскай мусульманская дабрачыннасйь у беларускалітоўскіх губернях разгледжана значна менш. У шэрагу публікацый, прысвечаных станаўленню таварыстваў і ўстаноў сацыяльнай апекі ў татар Расійскай імперыі, беларуска-літоўскія губерні не разглядаюцца1. Фрагментарныя звесткі пра дабрачынныя традыцыі сярод татарскага насельніцтва беларуска-літоўскіх губерняў утрымліваюцца ў працах, прысвечаных гісторыі літоўскіх/ польскіх/беларускіх татар2, а таксама ў даследаваннях па канфесійнай гісторыі • ■	■	з
    і псторыі культуры .
    1.2.	Крыніцы
    Комплекс фактаграфічнага матэрыялу даследавання базіруецца на шырокай палітры гістарычных крыніц, геаграфічны спектр якіх ахоплівае архіўныя калекцыі Беларусі, Расіі, Полыпчы, Літвы і Украіны. Улічваючы спецыфіку вывучаемага аб’екта, акрамя традыцыйна выкарыстоўваемых тэматычных дакументальных збораў Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва (г. Санкт-Пецярбург) (РДГА); Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі (г. Масква) (ДАРФ); Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы (г. Вільнюс) (ДГАЛ); Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск) (НГАБ); Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродне (НГАБГ), аўтарамі прааналізаваны вузкаспецыялізаваныя архівы: архіў місіянераў у Кракаве на Страдаме (AMS), архіў Правінцыі Паўднёвай Польшчы езуітаў у Кракаве (APPPTJ) і інш. Багаты пласт матэрыялу выяўлены таксама ў Каўнаскім акруговым архіве (КАА) і ў Аддзеле рукапісаў Ягелонскай бібліятэкі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве.
    Нягледзячы на раскіданасць матэрыялаў па шматлікіх фондах, часам зусім недатычных да тэмы або яе асобных аспектаў, эўрыстычную першааснову склалі наступныя фонды: з РДГА ф. 1282 канцылярыя міністра
    1 Баязнтов Н. Вакфы н нсторня благотворнтельностн у мусульманскнх народов [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://www.info-islam.ru/publ/statji/vakfy_i_istorija_blagotvoritelnosti_u_musulmanskikh_narodov/5-l-0-25726; Салнхов Р. Татарская буржуазня н развнтне мусульманской благотворнтельностн во второй половнне XIX начале XX веков [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://dakazan.ru/2010-04-07/tatarskaya-burzhuaziya-i-razvitie-musulmanskojj-blagotvoritelnosti-vo-vtorojj-polovine-xix-%E2%80%93-nachale-xx-vekov/; Мнннуллнн 3. С. О мотнвацнн благотворнтельной деятельностн у татар (XIX нач. XX в.) // Благотворнтельность в Росснн. СПб., 2004. С. 160-165; Яго ж. Этапы развнтня н колнчественная характернстнка мусульманскнх благотворнтельных органнзацнй Росскн (XIX начало XX в.) // Благотворнтельность в Росснн. СПб., 2007. С. 105-126.
    2 Александровіч Р. Татарскі след у гісторыі Навагрудчыны // Навагрудчына ў гістарычнакультурнай спадчыне Еўропы. Мінск, 2010. С. 215-225; Грншнн Я. Я. Польско-лнтовскне татары. Казань, 1995; Канапацкі I. Б., Смолік A. I. Гісторыя і культура беларускіх татар. Мінск, 2000; Мухлннскнй А. Нсследовання о пронсхожденнн н состояннн лнтовскнх татар. Мннск, 1993; Шнмнлевпч М. Лнтовскне татары. Этнографнческнй очерк // Внленскнй календарь на 1906 г. Внльно, 1905. С. 63-74.
    3 Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (KaHeu XVIII-XX ст.). С. 145-155; Канапацкая 3. Мечетн как центры сохранення культуры татар Беларусн, Лнтвы н Польшн // Іслам і мусульмане Беларусі ў XX стагоддзі. С. 137-151.
    ўнутраных спраў, ф. 1269 яўрэйскі камітэт, ф. 823 канцылярыя мітрапалітаў грэка-ўніяцкіх цэркваў, ф. 821 Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў пры Міністэрстве ўнутраных спраў, ф. 732 Галоўнае праўленне вучылішчаў Міністэрства народнай асветы, ф. 733 Дэпартамент народнай асветы, ф. 796 канцылярыя Св. Сінода, ф. 797 канцылярыя обер-пракурора Св. Сінода; з Аддзела рукапісаў РНБ (г. Санкт-Пецярбург) ф. 629 асабісты фонд В. Ф. Ратча; зДАРФ ф. 109 трэцяе аддзяленне імператарскай канцылярыі; з ДГАЛ ф. 378 канцылярыя Віленскага генерал-губернатара, ф. 604 Віленская рымска-каталіцкая кансісторыя, ф. 605 Віленская праваслаўная духоўная кансісторыя, ф. 634 Літоўская грэка-ўніяцкая духоўная кансісторыя, ф. 694 Віленская курыя рымска-каталіцкай мітраполіі, ф. 991 Дырэкцыя школ Віленскай губерні; з НГАБ ф. 136 Мінская праваслаўная кансісторыя, ф. 159 Мінскі павятовы суд, ф. 295 канцылярыя Мінскага грамадзянскага губернатара, ф. 1297 — канцылярыя Віцебскага, Смаленскага і Магілёўскага генерал-губернатара, ф. 1430 канцылярыя Віцебскага грамадзянскага губернатара, ф. 1781 Магілёўская рымска-каталіцкая кансісторыя, ф. 1952 евангелісцка-лютэранская царква ў Беларусі, ф. 2001 канцылярыя Магілёўскага грамадзянскага губернатара, ф. 2556 Віцебскае Свята-Уладзімірскае брацтва, ф. 2318 Магілёўскае Богаяўленскае брацтва, ф. 3157 канцылярыя папячыцеля Беларускай навучальнай акругі, ф. 3245 Беларуская ўніяцкая кансісторыя, ф. 3367 — Полацкая ўніяцкая кансісторыя; з БІГАБГ — ф. 1 канцылярыя Гродзенскага грамадзянскага губернатара.
    У корпусе выяўленых пісьмовых матэрыялаў можна вылучыць некалькі груп (па відавых найменнях):
    а)	заканадаўчыя і нарматыўна-прававыя акты;
    б)	матэрыялы справаводства;
    в)	дакументы асабістага паходжання;
    г)	уласна духоўна-рэлігійная (царкоўная) прадукцыя;