Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Міністэрства духоўных спраў і народнай асветы складалася з двух дэпартаментаў. Першы дэпартамент меў чатыры аддзяленні: па справах праваслаўнага веравызнання; па справах рымска-каталіцкага, уніяцкага і армянскага веравызнанняў; па справах пратэстанцкіх веравызнанняў і па справах нехрысціянскіх веравызнанняў4. Обер-пракурор Св. Сінода апынуўся ў падпарадкаванні міністру. Такое ўраўненне праваслаўнай царквы з іншымі, у тым ліку і нехрысціянскімі выравызнаннямі, фактычна паніжала статус «первенствуюіцей» царквы ў дзяржаве, што выклікала незадаволенасць праваслаўнага духавенства. У выніку ў 1824 г. «сугубое мяннстерство» было скасавана, а аддзяленне па справах праваслаўнага веравызнання было перададзена ў падпарадканне обер-пракурора Св. Сінода. 15 мая 1824 г. адбыўся імянны ўказ, дадзены Сенату «О пронзводстве дел Святейшего Сннода в том же порядке, в котором онн находнлнсь до назначення Мкннстра Духовных дел»5. Такім чынам, статус Св. Сінода быў адноўлены, ён вылучыўся ў самастойную ўстанову, якая ўсё часцей пачала называцца «ведомством православного нсповедання»6.
Далейшыя змены ў структуры падпарадкавання адбываліся на працягу 1826-1860 гг., калі на першае месца ў канфесійнай палітыцы адносна тэрыторыі заходніх губерняў выйшаў кірунак па замацаванні праваслаўнай царквы за кошт уніяцкай і каталіцкай. Менавіта ў гэты час у Расійскай імперыі
1 Нсторня Русской Церквн. Кн. 8, ч. 1. С. 268, 273, 277, 279, 282.
2 ПСЗРЙ. Т. 34. № 27106. С. 814-818.
3 Цыт. па: Шепелёв Л. Е. Аппарат властн в Росснн. Эпоха Александра I н Ннколая I. СПб., 2007. С. 428.
4Русское православне. Вехн нсторнн. -С. 320.
5 ПСЗРН. Т. 39. № 29914. С. 319.
6 Алексеева С. й. Святейшяй Спнод в снстеме высшнх н центральных государственных учрежденнй пореформенной Росснн. 1856-1904 гг. СПб., 2003. С. 26-27.
завяршыўся працэс падпарадкавання духоўнага ведамства дзяржаўнай уладзе праз яго прадстаўніка обер-пракурора Св. Сінода. 1 жніўня 1836 г. пры оберпракуроры Св. Сінода М. Пратасаве была створана канцылярыя, якая атрымала права вырашаць усе справы, што тычыліся царкоўнага кіравання. Адміністрацыйны апарат царквы быў настолькі цэнтралізаваны, што ў руках оберпракурора аказаліся ўсе рычагі кіравання. Царкоўныя справы папярэдне абмяркоўваліся ў канцылярыі обер-пракурора і только потым перадаваліся на разгляд у «прнсутствне» Св. Сінода1. Обер-пракурор атрымаў правы міністра па заканадаўчых і адміністрацыйных справах праваслаўнай царквы, яго сталі запрашаць на пасяджэнні Дзяржаўнага савета і Камітэта міністраў па пытаннях яго кампетэнцыі.
Усе гэтыя пераўтварэнні мелі заканадаўчы грунт, што знайшло адлюстраванне ў Зводзе законаў 1832 г. (увайшоў у дзеянне з 1 студзеня 1835 г.), які датычыў практычна ўсіх бакоў жыцця канфесій Расійскай імперыі. У 1841 г. быў прыняты Статут духоўных кансісторый, які надаў епархіяльнаму кіраванню адзіную прававую аснову. Статут утрымліваў агульныя палажэнні аб кансісторыях, іх задачах, паўнамоцтвах, парадку дзейнасці епархіяльнага кіравання і епархіяльных судах2.
Сярод пераўтварэнняў, што праводзіліся ў Расійскай імперыі ў 1860— 1870-я гг., важнае месца мелі царкоўныя рэформы. У адносінах да праваслаўнай царквы яны закранулі, між іншым, стан прыходскага духавенства, царкоўнай адміністрацыі, сістэму адукацыі. Палажэнне «О составе прнходов н церковных прнчтов» (1869 г.) прадугледжвала перагляд меж прыходаў і змену складу кліраў. Пры гэтым меркавалася скарачэнне прыходаў і раўнанне іх па колькасці вернікаў. Праўда, уводзіліся ў жыццё гэтыя мерапрыемствы даволі павольна і чаканых вынікаў не прынеслі.
У межах ажыццяўлення царкоўных рэформ адбыўся шэраг змен у царкоўным кіраванні. У 1867 г. было скасавана дзяленне епархій на класы. Некаторую самастойнасць атрымалі епархіяльныя архірэі: права без санкцыі Св. Сінода будаваць цэрквы, даваць дазвол на паступленне ў манаскае званне, вырашаць пытанні духоўнай адукацыі. Духавенства атрымала права збірацца на з’езды (у межах благачыннай або навучальнай акруті, епархіяльныя).
Мэтай рэформ было наданне праваслаўнай царкве большай уплывовасці, узмацненне важкасці праваслаўных святароў у забеспячэнні ідэалагічнага падмурка дзяржавы. Але, калі на дзяржаўным узроўні вырашэнне гэтай задачы бачылася праз увядзенне дэмакратычных пачаткаў (без парушэння асноў самаўладдзя) у структуру кіравання царквой і духоўнай адукацыяй, вывад духавенства за межы саслоўных рамак, то на тэрыторыі так званага Паўночна-Заходняга краю гэтага яўна было недастаткова. Рэгіянальны ўзровень дык-
1 Благовндов Ф. В. Обер-прокуроры Святейшего Сннода в XVIII н первой половнне XIX столетня. Казань, 1899. С. 396, 398.
2 Фнлатова Е. Н. Конфесснональная полнтнка царского правнтельства в Беларусн. 17721860 гг. С. 51-52.
таваў адначасовае ўвядзенне мер зусім недэмакратычнага характару. Тычыліся яны, зразумела, не праваслаўнай царквы, а іншых хрысціянскіх (у першую чаргу рымска-каталіцкай) канфесій. Аднак абмежаванне дзейнасці канкурыруючых канфесій з адначасовай матэрыяльнай і прававой падтрымкай праваслаўнай царквы ўзмацнялі яе статус у грамадстве.
Запіска, пададзеная М. Мураўёвым расійскаму імператару 14 мая 1864 г., якую б неадназначную ацэнку ў тыя часы і ў наш час яна не атрымала, адыграла вялікую ролю ў фарміраванні палітычнага курса як у 1860-я гады, так і надалей. Стрыжань гэтага курса бачыўся М. Мураўёвым у неабходнасці «раз навсегда сознать прежнне ошнбкн в управленнн Северо-Западным краем, прнзнать его окончательно русскнм, составляюіцнм древнее достоянне Росснн»1. Сярод трох галоўных мер, абазначаных М. Мураўёвым, на першым месцы стаяла неабходнасць замацаваць і ўзвысіць «русскую народность н православне», на другім падтрымка праваслаўнага духавенства шляхам надання яму незалежнасці ад землеўласнікаў і адначасовым абмежаванні правоў рымска-каталіцкага духавенства2. Гэтыя дзве меры разглядаліся М. Мураўёвым ва ўзаемазалежнасці і ў якасці падмурка ўнутранай палітыкі ўрада на перспектыву.
Праз сорак гадоў міністр унутраных спраў статс-сакратар В. Плеве, звяртаючыся ў Камітэт міністраў па пытанні «о шрнфте для лнтовско-жмудскнх нзданнй», пацвердзіў непахіснае прытрымліванне гэтага курса: «Со временн польского мятежа 1863 года правнтельственная в отношенпн западного края полнтнка, в основанне коей положена была обіцая мысль, что край этот есть нсконн русская область, была направлена к укорененню русской народностн н укрепленню закономерного влняння ея на быт обіцественный»3.
Адчула змены і праваслаўная духоўная школа. Да моманту далучэння да Расійскай імперыі праваслаўная духоўная школа беларуска-літоўскіх губерній ужо мела некаторыя здабыткі і традыцыі. Яшчэ ў 1757 г. кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст III дазволіў Беларускаму праваслаўнаму епіскапу Георгію (Каніскаму) заснаваць у Магілёве праваслаўную семінарыю з ніжэйшымі класамі4. На яе ўтрыманне Св. Сінод адпускаў штогод 400 руб. Другая праваслаўная семінарыя, якая была адкрыта ў Слуцку ў 1785 г., атрымлівала штогод 2000 руб? Як першая, так і другая семінарыі былі нешматлікімі па колькасці семінарыстаў і павысіць адукацыйны ўзровень праваслаўнага духавенства ім было не пад сілу. У выніку, да моманту ўваходжання тэрыторыі ў склад Расійскай імперыі, яно заставалася малалікім і малапісьменным. Св. Сінод неаднаразова
1 Запнска о некоторых вопросах по устройству Северо-Западного края // йз бумаг графа М. Н. Муравьева. СПб„ 1898. С. 38.
2Тамсама.
3 Lietuviq spaudos draudimo panaikinimo byla // Sudare Antanas Tyla. Vilnius, 2004. P. 23.
4 Могнлевская епархпя. йсторнко-статнстнческое опнсанне: в 2 т. Могнлев, 1906. Т. 1.-C. 335.
5 Рункевнч С. йсторня Мннской архнеппскопнн (1793-1832 гг.) с подробным опнсаннем хода воссоедннення западноруссквх уннатов с православной церковью в 1794-1796 гг. С. 313.
спрабаваў выправіць становішча з дапамогай спецыяльных распараджэнняў. Так, выконваючы распараджэнні Св. Сінода Мінская праваслаўная кансісторыя загадвала, каб прыдатныя да навукі сыны святароў і царкоўнаслужыцеляў да 1 студзеня 1795 г. былі адпраўлены ў семінарыю пад пагрозай штрафу ці адлучэння ад прыходаў іх бацькоў. Гэта дало свае вынікі і колькасць семінарыстаў стала павялічвацца. Некаторыя дзеці святароў Мінскай епархіі атрымлівалі адукацыю ў Чарнігаўскай семінарыі. Лепшыя выхаванцы духоўных семінарый накіроўваліся на вучобу ў Кіеўскую духоўную акадэмію1.
Далейшае развіццё духоўнай школы беларуска-літоўскіх губерняў адбывалася ў русле прававога поля Расійскай імперыі. Важнейшымі прававымі нормамі пачатку XIX ст. сталі «Правілы аб утварэнні духоўных навучальных устаноў», што былі зацверджаны Аляксандрам I у 1808 г. Згодна з імі кожная епархія павінна была мець 1 семінарыю, 10 духоўных вучылішчаў і 30 прыходскіх школ2.
Але і ў 1830-я гады праваслаўныя духоўныя семінарыі беларуска-літоўскіх губерняў заставаліся нешматлікімі ў параўнанні з семінарыямі іншых расійскіх епархій. У выніку праваслаўнае духавенства папаўнялася ў значнай колькасці асобамі без спецыяльнай адукацыі і, як правіла, сынамі прыходскага духавенства. Каб атрымаць прыход кандыдату трэба было здаць экзамен на кафедры, папярэдне прайшоўшы праверку ў благачынных ці ў духоўных праўленнях. Затым на некаторы час яны паступалі ў распараджэнне «кафедральнага эксамннатора», у абавязкі якога ўваходзіла не толькі праверка ведаў, але і навучанне кандыдатаў катэхізісу і ўсяму іншаму, што магло спатрэбіцца пры працы на пасадзе прыходскага святара. Акрамя адабрэння ад духоўнага праўлення або благачыннага кандыдат павінен быў мець згоду вернікаў, засведчаз ную мясцовым памешчыкам .
У 1839 г. у праваслаўнае ведамства перайшлі дзве ўніяцкія семінарыі: адна ў Полацку, другая ў Жыровічах (пазней перанесена ў Вільню). У 1842 г. Мікалай I дазволіў прымаць выпускнікоў семінарый на дзяржаўную службу і былі адменены абмежаванні, згодна з якімі выпускнік, што не належаў да духоўнага звання, мог разлічваць толькі на месца ў ведамстве праваслаўнага веравызнання ў якасці чыноўніка кансісторыі або выкладчыка семінарыі. Лішак навучэнцаў у духоўных вучэбных установах прымусіў Св. Сінод у 1850 г. адмяніць абавязковае навучанне сыноў духавенства ў духоўных школах і даць ім магчымасць атрымліваць адукацыю ў свецкіх навучальных установах4.