Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
д) перыядычныя выданні.
Заканадаўчыя і нарматыўна-прававыя акты. Пасля далучэння тэрыторыі Беларусі, Літвы і Правабярэжнай Украіны ўрад Расійскай імперыі сутыкнуўся са складанымі ўзаемаадносінамі паміж канфесіямі гэтай тэрыторыі. Яны патрабавалі пастаяннага ўмяшальніцтва на вышэйшым узроўні і адпаведных заканадаўчых крокаў. 3 другога боку, сам факт далучэння і ўвядзення расійскага заканадаўства правакаваў супярэчнасці ў атмасферы канфесійнага жыцця рэгіёна (новая рэчаіснасць = новыя формы адносін). У выніку на працягу XIX пачатку XX ст. была выпрацавана значная колькасць заканадаўчых актаў, якія выдаваліся ў выглядзе тэматычных зборнікаў дакументаў і ўключаліся ў спецыяльныя юрыдычныя працы'.
1 ПСЗРЙ: Собр. 1-е с 1649 по 12 декабря 1825 г.: в 45 т. СПб., 1830-1849; ПСЗРЙ2: Собр. 2-е с 12 декабря 1825 г.: в 55 т. СПб., 1830-1885; Законоположення н правнтельственные распоряження до рнмско-католнческой церквн в Росснн, относяіцнеся до временм царствовання царя Петра н йоанна Алексеевнчей с 1669 по 1867. Внльно, 1868; Собранне постановленнй по частн
Гэтыя заканадаўчыя зборы ўтрымліваюць царскія маніфесты, імянныя ўказы, загады і наказы, якія вызначалі статус розных канфесій, структуру кіравання, правядзенне царкоўных рэформ, прававое становішча духавенства. У цэлым, яны характарызуюць законатворчую дзейнасць органаў дзяржаўнай улады ў сферы рэлігійных адносін фармату дзяржава йарква вернікі і міжканфесійных зносін па мадэлі царква/царква вернікі/вернікі.
У сваю чаргу, тэматыку выкарыстаных прававых помнікаў можна сістэматызаваць па чатырох напрамках: 1) дакументы аб агульнай палітыцы ўрадавага канфесійнага курса; 2) дакументы, што закраналі адміністрацыйную сістэму органаў кіравання рознымі веравызнаннямі; 3) дакументы, прысвечаныя арганізацыі царкоўна-прыходскага жыцця; 4) дакументы прыватнага характару, выданне якіх было звязана з канкрэтнымі падзеямі і абставінамі (прадастаўленне пэўных ільгот праваслаўнай царкве ці, наадварот, накладанне санкцый на рымска-каталіцкую ў сувязі з паўстаннямі 1830-1831, 18631864 гг. і інш.).
Аналіз практычнай рэалізацыі імператарскіх і ўрадавых законаў на месцах ажыццёўлены на падставе дакументальных калекцый айчынных (мясцовых) архівасховішчаў. Менавіта яны скамплектавалі самую масавую групу даследаваных тэматычных крыніц матэрыялаў справаводства. Структура дадзенай групы даволі неаднародная. Па функцыянальным прызначэнні дакументаў у ёй змяшчаюцца падгрупы:
распараджальнай дакументацыі;
справаздачнай дакументацыі;
улікова-статыстычных дакументаў;
дзелавой перапіскі;
судова-следчых спраў.
У падгрупе распараджальнай дакументацыі неабходна размяжоўваць два яе змястоўна розныя кірункі: матэрыялы цэнтральных і мясцовых органаў дзяржаўнай улады Расійскай імперыі і матэрыялы органаў царкоўнага кіравання.
Першы кірунак прадстаўлены цыркулярамі, распараджэннямі, прадпісаннямі, аб’явамі і інструкцыямі ўзроўню Міністэрства ўнутраных спраў, генерал-губернатарства, губернскага і павятовага кіраўніцтва. Іх інфармацыйны патэнцыял раскрывае так званы ўнутраны свет створанай заканадаўчай прасторы, адказваючы на пытанне наколькі магчыма было прывесці ў жыццё тое ці іншае мерапрыемства, зыходзячы з асаблівасцей функцыянавання
раскола. СПб., 1875; Леванда В. О. Полный хронологнческнй сборннк законов н положеннй, касаюіцнхся евреев, от Уложенпя царя Алексея Мнхайловнча до настояшего временп. СГТб., 1874; Оршанскнй й. Г. Русское законодательство о евреях: Очеркн н нсследовання. СПб., 1877; Голнцын Н. Н. йсторня русского законодательства о евреях. СПб., 1886. Т. 1; Акты, нздаваемые Внленскою комнсснею для разбора древннх актов. Внльна, 1889. Т. 16; Клнмов Н. Ф. Постановленне по делам православной церквн н духовенства в царствованне нмператрнцы Екатернны II. СПб., 1902. Вып. 1; Белоголов й. Акты н документы, относяоднеся к устройству н управленню рнмско-католнческнх церквей в Росснн: в 2 т. Пг., 1915.
беларуска-літоўскіх губерняў. Ступень рэалізацыі гэтых нарматыўных практык выклікала шэраг карэкціруючых, дапаўняльных, удакладняльных прадпісанняў больш дробнага або прыватнага характару для вырашэння пытанняў «на месцы». Сярод найбольш складаных сустракаюцца: абгрунтаванне і арганізацыя царкоўнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры розных канфесій (уладкаванне або заснаванне прыходаў, брацтваў, культавае будаўніцтва і г. д.); фінансавае забеспячэнне іх жыццядзейнасці; рэгуляванне міжканфесійных пераходаў (што тычылася галоўным чынам хрысціянскіх канфесій), «змешаных» шлюбаў (што суправаджалася і абцяжарвалася ломкай традыйных уяўленняў аб сямейных адносінах), дыялогу хрысціянскіх і нехрысціянскіх канфесій; абмежаванне грамадскай дзейнасці прадстаўнікоў духоўнага сану. Абапіраючыся на розныя ўмовы ўнутрыпалітычнага становішча рэгіёна, мэты ўлад, гэтым захадам уласцівы дэкларатыўна-інструкцыйны, санкцыянаваны, стымулюючы і кампенсатарны змест.
Вывучэнне дадзеных крыніц таксама дапамагае прасачыць этапы падрыхтоўкі будучых дзяржаўных дакументаў у вобласці канфесійнай палітыкі, зразумець перадумовы іх стварэння, удакладніць акалічнасці гістарычных падзей, якія вызначалі дзяржаўную палітыку ў стаўленні да розных канфесій на працягу XIX і ў пачатку XX ст.
Другі кірунак уключае папскія энцыклікі і біскупскія пасланні, булы, інструкцыі, дакументы Ватыкана, пастановы сабораў і дакументы касцёльнага права1, мемарандумы, звароты, заключэнні кансісторый, рашэнні і пастановы Св. Сінода2, статуты брацтваў, дабрачынных таварыстваў3 і г. д. (большасць з іх апублікавана ў тэматычных зборніках дакументаў). Тут акрамя раскрыцця галоўных рыс унутранага царкоўнага жыцця магчыма прасачыць пазіцыю царквы і яе рэакцыю на рэлігійную палітыку дзяржавы, іх узаемаадносіны, прычыны канфліктаў і непаразуменняў, а тым самым убачыць рэальную карціну тагачаснай канфесійнай сітуацыі.
Яскравы прыклад таму Кніга (журнал) пастаноў Літоўскай духоўнай грэка-ўніяцкай кансісторыі (знаходзілася ў Жыровічах Гродзенскай губерні) за верасень 1838 г.4 3 яе відаць, што за адзін толькі месяц кансісторыя 24 разы прымала рашэнні, накіраваныя на падаўленне іншадумства ў сувязі з працэсам ліквідацыі ўніяцкай царквы. У пастановах вызначаліся розныя формы пакарання святарам і манахам, нязгодным з палітыкай рэфарміравання і выцяснення ўніяцкай царквы (высылка ў манастыр; выдаленне з прыхода; выклік
1 Dokumenty Soborow Powszechnych: w 5 t. Krakow, 2004. T. IV: 1511-1870. Lateran V, Trydent, Watykan I.
2 Собранне мненнй н отзывов Фпларета, Мптрополнта Московского н Коломенского, по учебны.м п церковно-государственным вопросам, пздаваемое под редакцнею преосвятенного Саввы, архнепнскопа Тверского н Кашннского. СПб., 1885-1888. Т. 2. 1885.
3 Ustawy Towarzystwa dobroczynnosci w Minsku // Dzieje dobroczynnosci. 1820. Rok 1. C. 348-358; Towarzystwo dobroczynnosci Grodzienskie. Posiedzenie generalne i zdanie dorocznej sprawy, d. 12 grudnia 1829 roku II Dzieje dobroczynnosci. 1821. Rok 2. S. 4-31.
4 ДГАЛ. Ф. 634. Bon. 1. Cnp. 47.
«для тлумачэння і экзамена» ў Жыровіцкі манастыр, які стаў цэнтрам «перавыхаваня» для «непаслухмяннага» духавенства).
Справаздачныя дакументы з’яўляюцца памежнай групай, бо змяшчаюць не толькі тэкставую аналітычную частку заключэнняў справаздачнай асобы (губернатара, епіскапа, святара і інш.) аб стане той ці іншай справы, але і статыстычна-ўліковыя звесткі ў выглядзе дадаткаў са спісаў і табліц. У першую чаргу да іх адносяцца штогадовыя справаздачы обер-пракурора Св. Сінода, што друкаваліся ў «Епархнальных ведомостях»; штогадовыя агляды губернатараў; справаздачы кліра аб стане навучальных акруг, школ, працэсе навучання, паспяховасці навучэнцаў; справаздачы жаночых вучылішчаў, падпарадкаваных Св. Сіноду, брацтваў, епархіяльных вучылішчных саветаў; акты візітацый і інвентары. У асноўным тут маюцца звесткі пра колькасць прадстаўнікоў розных канфесій у рэгіёне, пра працу святароў, іх дзейнасць, грамадскія і дабрачынныя арганізацыі, пра асветніцкую дзейнасць царквы і стан духоўнай адукацыі ў рэгіёне. Матэрыялы даюць уяўленне аб колькасным стане як царкоўных школ, так і вучняў, вучэбна-выхаваўчым працэсе, матэрыяльным забеспячэнні навучальных устаноў або асобных арганізацый. Напрыклад, унікальнымі ў інфармацыйным плане з’яўляюцца інвентары, якія апісваюць стан і забеспячэнне Полацкай езуіцкай друкарні', полацкага калегіума езуітаў2. Каштоўным з’яўляецца таксама тое, што справаздачы епархіяльнага кіраўніцтва ўключаюць звесткі пра наведаныя ім падчас паездак па епархіі розныя населеныя пункты.
Але паколькі змест гэтых крыніц мае пераважна колькасныя характарыстыкі, то іх лагічна выкарыстоўваць і ў падгрупе ўлікова-статыстычных дакументаў. Дарэчы, дадзеная група сфарміравана таксама з шэрагу крыніц памежнага характару або двайной інфармацыйнай нагрузкі.
Акрамя пералічаных вышэй крыніц сюды аднесены апублікаваныя статыстычныя даведнікі («Памятныя кннжкн», «Первая всеобіцая перепнсь населення» 1897 года, «Матерналы для географнн н статнстнкч Росснн»); ведамасці святароў са статыстычнымі звесткамі пра колькасць народжаных, узяўшых шлюб, памерлых і інш.; фармулярныя спісы; пералікі вучняў; ведамасці/апісанні аб стане парафій/прыходаў, пабудоў (асабліва пасля вайны 1812 г.); алфавітныя спісы ўдзельнікаў паўстанняў 1830-1831 і 1863-1864 гг.; табліцы са справаздач камітэта Расійскага біблейскага таварыства, дзе адлюстраваны планы і практычныя вынікі па евангелізацыі праваслаўных праз друкарскую справу3.
Улічваючы шматпланавасць інфармацыйнага напаўнення статыстычных даведнікаў, выкарыстаная з іх фактаграфія сістэматызавана па змесце ў тры групы: 1) склад арганізацыйна-кадравай структуры асноўных канфесій;
1 НГАБ. Ф. 1781. Воп. 26. Спр. 139. Арк. 1-130 адв.
2 Historia Collegii Polocensis Societatis Jesu. Rok 1786-1817 // APPPTJ. Rkps. 845-11.
3 Первый отчет комнтета Росснйского бнблейского обіцества за 1813 год. СПб., 1814; Второй отчет комнтета Росснйского бнблейского обшества за 1814 год. СПб., 1815.
2) статыстычныя характарыстыкі прадстаўнікоў розных канфесій (тэрытарыяльная распаўсюджанасць, пол, узрост, нацыянальны аспект); 3) колькасныя апісанні духоўных навучальных устаноў. У цэлым з матэрыялаў магчыма даведацца пра іерархічную структуру цэркваў, духоўныя кадры дзейнічаючых рэлігійных устаноў пэўнай губерні (з указаннем імя і прозвішча, пасады, сану, навуковага звання, месца вучобы, узнагарод).