• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    7 Астафьев H. Опыт нсторнн Бнблнн в Росснн. СПб., 1892; Кузняева С. А. Россяйское бяблеяское обшество н Белоруссяя П Наш радавод. Кн. 4, ч. 3. С. 603-609; Россяйское бяблейское обшество //Вест. Европы. 1868.Кн. 8. -С. 639-712; Тяхомяров Б. А. Начало ясторян русского перевода Бяблня я Россяйское бнблейское обшество [Электронны рэсурс]. Рэжым
    адлюстравана ў агульных даследаваннях па гісторыі пратэстантызму ў Расійскай імперыі1.
    Гісторыя яўрэйскай выдавецкай дзейнасці неаднаразова станавілася прадметам вывучэння даследчыкаў2. Разам з тым канфесійны аспект у пазначаных працах практычна не прадстаўлены або не выдзяляецца ў якасці асобнага кірунку. Адсутнічаюць падобныя звесткі і ў агульных даследаваннях па гісторыі яўрэяў, хоць аўтары і адзначаюць, што «святым ремеслом счнталн нашн предкн кннгопечатанне. Белоруссня стала центром кннгонздательской деятельностн»3.
    Шэраг аўтараў разглядалі іўдзейскую выдавецкую дзейнасць у кантэксце агульнага развіцця яўрэйскай, агульнабеларускай або агульнаімперскай культуры4. Даследаванні па гісторыі культуры адзначаюць наяўнасць яўрэйскіх друкарняў і іх ролю ў развіцці мастацкай літаратурнай творчасцр.
    Кнігадрукаванне мусульманскай рэлігійнай літаратуры ў беларуска-літоўскіх губернях у XIX пачатку XX ст. не было распаўсюджана. А. Філатава прыводзіць адзінкавы прыклад выдання ў 1803 г. у Вільні кнігі Юсуфа Сабалеўскага «Ізлажэнне веры Мухамеда, альбо іслама. Узята з Карана і ўказанняў прарока хадзісаў». Асноўная ж колькасць мусульманскіх рэлігійных кніг выдавалася ў другой палове XIX пачатку XX ст. па-за межамі беларуска-літоўскіх губерняў6.
    «Кнігавыдавецкая спецыфіка» гэтай рэлігійнай групы заключалася ў тым, што замест друкаванай кніжнай прадукцыі яны стваралі рукапісную. Такія кнігі былі важным элементам падтрымання рэлігійнай ідэнтычнасці татар беларуска-літоўскіх губерняў на працягу некалькіх стагоддзяў. Аднак невялікая колькасць прадстаўнікоў гэтай этнічна-канфесійнай групы, і адпаведна невялікая колькасць крыніц падштурхоўвалі даследчыкаў пашыраць храналагічныя рамкі і тэрытарыяльныя межы. Напрыклад, А. Цітавец разглядала арабаграфічныя рукапісы татар Беларусі за перыяд XVII першай паловы
    доступу: http://www.portal-slovo.ru/theology/37752.php?ELEMENT_ID=37752&PAGEN_l=2; Чнстовнч й. А. Нсторня перевода Бнблнн на русскнй язык. СПб., 1899.
    1 Лнценбергер О. А. Евангелнческо-лютеранская церковь в Росснйской нсторнн (XVI-XX вв.).
    2 Кноррннг В. В. Нздательская деятельность обшества для распространення просвешенмя между евреямн в Россня: автореф. днс. ... канд. нст. наук. -СПб., 2005; Пнчуков В. Еврен н перноднческая печать в Беларусн в конце XIX начале XX в. // Еврен в Беларусн. йсторня н культура. 1998. Вып. 2. С. 37-49; Цннберг С. Л. Нсторня еврейской печатн в Росснн в связн с обшественнымн теченнямн. Пг., 1915; Эльяшевнч Д. А. Правнтельственная полнтнка н еврейская печать в Росснн 1797-1917. -СПб.; Нерусалнм, 1999.
    3 Зуборев Л. Н. Белорусскяе еврек. Мянск, 2004. С. 10.
    4 Сабалеўская В. А. Яўрэі Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX стагоддзя: лад жыцця і культура; Скнр А. Еврейская духовная культура в Беларусн. Мянск, 1995; Субботян А. П. В черте еврейской оседлостя. Вып. 1: Мннск, Внльна, Ковна н ях районы.
    5 Гаркавя А. Я. Нз ясторнн культуры русскях евреев // Сборннк в пользу начальных еврейскнх школ. СПб., 1896. С. 99-108; Лыч Л. Гісторыя культуры Беларусі пад уладай Расійскай імперыі (канец XVIII ст. 1917 г.). Віцебск, 2007.
    6 Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (канец XVIII-XX ст.). С. 152-153.
    XX ст.1 У польскай гістарыяграфіі даследчыкі пад тэрмінам «польскія татары» разумеюць татар усіх тэрыторый, якія ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай і аб’ядноўваюць пры аналізе іх рукапісную спадчыну2. I айчынныя, і замежныя даследчыкі аддавалі перавагу аналізу крыніцазнаўчых аспектаў, што дало магчымасць выявіць шэраг спецыфічных рыс дадзенай літаратуры. Напрыклад, напісанне тэкстаў арабскімі літарамі на польскай і беларускай мовах; асаблівасці афармлення духоўных кніг і г. д. Мусульманскія духоўныя кнігі, створаныя ў канцы XVIII пачатку XX ст. на тэрыторыі беларускалітоўскіх губерняў, даследчыкамі асобна не разглядаліся, як і не аналізавалася выдавецкая дзейнасць гэтай этнаканфесійнай групы. У той жа час А. Цітавец пры падрыхтоўцы крыніцазнаўчай працы ўдалося выявіць у архівасховішчах і фондах бібліятэк Беларусі, Літвы, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Полыпчы і Вялікабрытаніі каля 80 рукапісных кніг і фрагментаў кніг беларускіх татар, якія датуюцца канцом XVIII пачаткам XX ст., а ў прыватных зборах 48. Таксама даследчыца ўстанавіла прозвішчы 9 перапісчыкаў і 24 уладальнікаў каранаў і іншай рэлігійнай літаратуры ў XIX пачатку XX ст?
    Дабрачынная дзешіасць заўсёды была ў цэнтры ўвагі ўсіх канфесій. Але да гэтага часу сістэмнай працы, у якой з дапамогай кампаратыўнага метаду было б праведзена даследаванне гэтай праблемы, не маецца. На розных этапах даследаваліся асобныя складаючыя пытання, прычым розныя навукі па-рознаму разумелі феномен дабрачыннасці. Дабрачыннасць як складнік матываванай сацыяльна накіраванай дзейнасці можа разглядацца ў філасофіі (як дабрадзейнасць), у сацыялогіі (як асобны сацыяльны інстытут), псіхалогіі (як рэалізацыя патрэбы самарэалізацыі), тэалогіі (як хрысціянская рыса)4. У разрэзе асобных канфесій праблема ставілася неаднаразова, але толькі іўдзейская стала прадметам спецыяльнага даследавання. Разам з тым у апошнія гады даследчыкі пачынаюць цікавіцца такімі аспектамі праблемы, якія датычаць міжканфесійнай дабрачыннай дзейнасці. Напрыклад, дзейнасці праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла прысвечаны артыкул А. Хмяльковай. Прааналізаваўшы работу праваслаўнай і каталіцкай цэркваў у галіне апекі над дзецьмісіротамі, аўтар прыходзіць да высновы, што часта канфесійныя дабрачынныя ўстановы былі адзінымі арганізацыямі ў сваёй мясцовасці, якія дапамагалі бедным5.
    1 Цітавец A. I. Арабаграфічныя рукапісы канца XVII першай паловы XX ст. крыніцы для вывучэння духоўнай культуры татараў Беларусі: дыс. ... канд. гіст. навук. Мінск, 2007; Яе ж. Рукапісныя кнігі беларускіх татараў: сінтэз кніжных культур усходу і захаду // Здабыткі. 2007. Вып. 9. С. 147-159.
    2 Tyszkiewicz J. Z historii tatarow polskich. 1794-1944. S. 59-72.
    J Цітавец A. I. Арабаграфічныя рукапісы канца XVII першай паловы XX ст. крыніцы для вывучэння духоўнай культуры татараў Беларусі. С. 129-142.
    4 Сейко Н. А. Доброчннність у сфері освітн Украінн (XIX початок XX століття); автореф. днс. ...д-рапед. наук. Луганськ, 2009.-С. 1.
    5 Хмелькова Е. Н. Опека православной н католнческой церквн над детьмн снротамп в Гродненской губерннн во второй половнне XIXначале XX вв. // Хрысціянстваў гістарычным лёсе беларускага народа. Гродна, 2009. Ч. 1. С. 246.
    У даследаваннях, што прысвечаны гісторыі дабрачыннасці і ролі ў ёй традыцыйных канфесій, сярод задач аўтары бачаць вызначэнне ролі канфесій у правядзенні медыка-сацыяльных мерапрыемстваў1. Аўтары адзінагалосны ў высновах аб высокай ступені заангажаванасці ўсіх канфесій у справу дабрачыннасці і адзначаюць, што «ннстнтут церквн сыграл особую роль в раз-	2
    внтнн теорнн н практнкн соцнальнон помоіцн нуждаюіцнмся» .
    Дабрачынная дзейнасць праваслаўнай царквы ў Беларусі з канца XVIII першай паловы XIX ст. не вылучалася ў якасці прадмета даследавання. Гэта выклікана тым фактам, што ў гэты час праваслаўная царква не адыгрывала значнай ролі ў сферы дабрачыннасці. Некаторымі даследчыкамі і рэлігійнымі дзеячамі гэта тлумачыцца тым, што праваслаўныя прыходы былі пазбаўлены права юрыдычнай асобы3. Яны адзначаюць, што актыўнае ўключэнне праваслаўнай царквы ў сферу дабрачыннасці пачалося толькі з сярэдзіны XIX ст.4 Гэта і перадвызначыла тое, што агульныя даследаванні па яе гісторыі абмежаваны храналагічна. У пераважнай большасці выпадкаў за ніжнюю мяжу бярэцца сярэдзіна або наогул канец XIX ст.5 Даследаванні, што прысвечаны гісторыі сацыяльнай працы ў Беларусі і маюць шырокія храналагічныя рамкі (Х-ХХ стст.), дзейнасць праваслаўнай царквы ў галіне дабрачыннасці ў канцы XVIII пачатку XX ст. таксама не разглядаюць. Адсутнічае і тлумачэнне прычын, якія на гэта паўплывалі6.
    У рэканструкцыі гісторыі канфесійнай дабрачыннасці ў значнай ступені спрычыняюцца даследаванні асобных кірункаў яе дзейнасці (напрыклад, медыцынскай)7. Біяграфічныя даследаванні жыцця і дзейнасці праваслаўных іерархаў таксама хаця і ў нязначнай ступені (у параўнанні з персанальнай дабрачыннасцю духавенства іншых веравызнанняў) асвятляюць пытанне ўключэння іх у гэтую сферу8. У невялікай ступені асвятляюць кірункі дабрачыннасці і апублікаваныя працы, прысвечаныя гісторыі асобных цэркваў
    1 Кульпановнч О. А. Роль мнлосердня н благотворнтельностп в медкцнне Беларусн (XVIXX вв.): автореф. днс. ... канд. мед. наук. М., 1997.
    * Грнгорьев А. Д. Становленне н развнтне соцнальной работы на Беларусн (Х-ХХ вв.). Мннск, 2000. С. 41.
    3 Мнтрополнт Воронежскнй н Борнсоглебскнй Сергнй. Краткнй очерк соцнального служення православной церквн [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://social-orthodox. info/2_l.htm. Дата доступу: 21.04.2015.
    4 Соцпальное служенпе русской православной церквн [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://social-orthodox.info/2_l.htm. Дата доступу: 21.04.2015.
    5 Грнгорьев А. Д. Очеркн нсторіін соцнальной работы на Беларусн. Мннск, 1998; Кныш О. В. Развнтне благотворнтельностн на террнторнн Беларусн в 60-90-е гг. XIX в. // Працы гістарычнага факультэта БДУ. 2009. Вып. 4. С. 269-276; Пашенцев Д. А. Благотворнтельная деятельность русской православной церквн во второй половнне XIX начале XX века: автореф. ... днс. канд. нст. наук. М., 1995; Шнмуковнч С. Ф. Благотворнтельность в Беларусм в конце XIX начале XX в. Мннск, 2006.
    6 Грнгорьев А. Д. Очеркн нсторпн соцнальной работы на Беларуся.
    7 Кульпановпч О. А. Благотворнтельность в меднцнне Беларусн XVI-XXI вв. Мннск, 2006.
    8 Правяіцне архнерен Мннской епархші (1793-2003). Мннск, 2003.
    і манастыроў1 і тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак праваслаўнай царквы (епархій)2. У 2011 г. была абаронена кандыдацкая дысертацыя К. Марозька. У навуковай працы і артыкулах аўтара аналізуецца дабрачынная дзейнасць праваслаўнага духавенства Мінскай епархіі ў другой палове XIX пачатку XX ст.3 Робіцца выснова, што ў епархіі склалася два шляхі ажыццяўлення царкоўнага сацыяльнага служэння: падтрымка дзяржаўных збораў на дабрачынныя мэты і стварэнне ўласных структур для рэалізацыі сацыяльных праграм. На прыкладзе Мінскай епархіі аўтар паказала, што дабрачынная дзейнасць уласна праваслаўнай царквы адбывалася ў двух кірунках: 1) дапамога духоўным асобам і цэрквам (епархіяльныя папячыцельствы па доглядзе бедных духоўнага звання, царкоўна-прыходскія папячыцельствы); 2) на карысць прыхаджан (адкрыццё богаўгодных устаноў для пражывання адзінокіх састарэлых людзей, матэрыяльная падтрымка вучням царкоўна-прыходскіх школ).