• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Заслугоўвае ўвагі праца А. Вазнясенскага «Старообрядческне нздання XVIII нач. XIX века. Введенне в нзученче», у якой аўтар прааналізаваў дзейнасць цэнтраў стараверскага кнігадрукавання на беларускіх і ўкраінскіх
    1 Восовнч С. М. Культурно-просветнтельская деятельность Гомельской братской органнзацня в 1897-1914 гг. Нсторня крестного хода с Могнлево-Братской нконой Божней Матерн в г. Гомель. Брест, 2014. С. 26-27.
    ■ Пругавнн A. С. Старообрядчество во второй половнне XIX века: очеркн нз новейшей нсторян раскола.
    3 Котовнч А. Духовная цензура в Россян (1799-1855).
    4Кауркнн Р. В. Еднноверне в Росснн. -СПб., 2011.
    землях у XVIII ст.1 Найбольш поўныя звесткі па кнігавыдавецкай праблематыцы ўтрымліваюцца ў калектыўнай працы «Кннгонздательская деятельность старообрядцев (1701—1918)»2. Дадзеная праца ўяўляе сабой даведнік, у якім у большым ці ў меншым памеры ў алфавітным парадку ўтрымліваюцца звесткі пра ўсе вядомыя ў сучаснай расійскай гістарыяграфіі стараверскія нелегальныя друкарні і выдавецкія цэнтры, пазначаны прозвішчы выдаўцоў і замоўцаў кніг. Ва ўводзінах вылучаны этапы выдавецкай дзейнасці старавераў. Першы этап (1701-1821 гг.) характарызаваўся распаўсюджаннем стараверскага кнігадруку па-за межамі Расійскай імперыі, а таксама стварэннем нелегальных стараверскіх друкарняў у Расійскай імперыі ў канцы XVIII першыя дзесяцігоддзі XIX ст. Другі этап (1822 г. канец 50-х гадоў XIX ст.) расійскімі даследчыкамі характарызуецца як перыяд спынення стараверскага кнігадрукавання. Трэці этап (пачатак 60-х гадоў XIX ст. 1905 г.) вызначаецца як пад’ём новай хвалі стараверскага нелегальнага друку. Гэты перыяд супадае з народніцкім рухам, а таксама з наладжваннем дзейнасці стараверскіх выдавецкіх цэнтраў на тэрыторыі Аўстрыйскай імперыі. Апошні, чацвёрты этап (1905-1918 гг.) звязаны з карэннымі зменамі ў становішчы старавераў. 3 1905 г. яны атрымалі права на легальнае кнігадрукаванне3. Аналіз матэрыялаў, што ўтрымліваецца ў гэтым выданні, сведчыць, што ў XIX ст. на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў нелегальны стараверскі кнігадрук адсутнічаў. Пра адсутнасць самастойнага рэлігійнага стараверскага друку ў беларуска-літоўскіх губернях у XIX пачатку XX ст. сведчаць таксама працы беларускага гісторыка А. Гарбацкага. Аўтар падаў звесткі па развіцці стараверскага перыядычнага друку ў Расійскай імперыі, паказаў, як стараверская праблематыка знаходзіла адлюстраванне ў выданнях рускай праваслаўнай царквы XIX пачатку XX ст.4
    Асноўная ўвага даследчыкаў гісторыі ўніяцкага кнігадрукавання традыцыйна была звернута на перыяд найбольшага развіцця друкарняў пры базыльянскіх кляштарах: XVII-XVIII стст. Як адзін з кірункаў дзейнасці ордэна ў першай трэці XIX ст. кнігавыдавецкая дзейнасць згадваецца ў некаторых агульных даследаваннях па гісторыі ўніяцкай царквьР. На гісторыю і дзейнасць асобных базыльянскіх друкарняў і іх выдавецкую прадукцыю звярталі
    1 Вознесенскнй A. В. Старообрядческне нздання XVIII нач. XIX века. Введенне в нзученне. СПб., 1996.
    2 Вознесенскнй A. В., Мангнлев П. Н., Почннская 14. В. Кннгонздательская деятельность старообрядцев (1701-1918). Екатерннбург, 1996.
    3Тамсама.-С. 1-6.
    4 Гарбацкі A. А. Перыядычны друк у старавераў // Брэсцкай царкоўнай уніі 400. С. 71-74; Горбацкнй A. А. Старообрядчество на белорусскнх землях. С. 201.
    5 Бобровскнй П. О. Русская греко-уннатская церковь в царствованне нмператора Александра I; Яго ж. Упраздненне Супрасльской греко-уннатской епархнн н восстановленне Внленской мнтрополнчьей епархіш. Вмльна, 1890.
    ўвагу як айчынныя, так і замежныя гісторыкі1. Палітычны аспект дзейнасці базыльянскіх друкарняў (акаталічванне і ўдзел у рэвалюцыйным руху) знайшоў адлюстраванне ў працы П. Баброўскага, у якой магчымасць рэалізацыі базыльянамі выдавецкай дзейнасці падаецца як адна з прычын паланізацыйных працэсаў у Віленскай вучэбнай акрузе2.
    Найбольш грунтоўным замежным даследаваннем, прысвечаным выдавецкай дзейнасці базыльянскага ордэна, з’яўляецца праца польскай даследчыцы М. Підлыпчак-Маяровіч3, у якой даецца характарыстыка гісторыі ўніяцкай (базыльянскай) выдавецкай дзейнасці і зместа выдавецкай прадукцыі. Змест і параўнаўчы аналіз богаслужбовай уніяцкай і праваслаўнай літаратуры, выдадзенай у тым ліку і ў друкарнях на беларуска-літоўскіх землях, адлюстраваны ў працы А. Хайнацкага4. Прадметам даследавання станавіліся і асобныя друкарні пры базыльянскіх манастырах, якія на сённяшні дзень знаходзяцца за межамі БеларусР.
    У беларускай гістарыяграфіі праблема выдавецкай дзейнасці ўніяцкай царквы з канца XVIII ст. да 1839 г. застаецца па-за ўвагай. Прычынай гэтага з’яўляецца паступовы заняпад уніяцкай выдавецкай справы ў абазначаны перыяд. Нешматлікія звесткі аб друкарнях пры базыльянскіх кляштарах маюцца ў працах С. Марозавай. Аднак даследчыца асноўную ўвагу звяртае на мерапрыемствы па выкараненні ўніяцкай выдавецкай прадукцыі з ужытку як уласна ўніяцкіх парафій, так і пераведзеных у праваслаўе пасля 1839 г.6
    Даследаванні, у якіх адлюстраваны разнастайныя аспекты гісторыі каталіцкага кнігадрукавання, можна падзяліць на некалькі груп. Першая група агульныя даследаванні кнігавыдавецкай справы, якія выдзяляюць і каталіцкія выданні і друкарні7. Друтая даследаванні гісторыі хрысціянскіх цэркваў, дзе надаецца ўвага магчымасцям рэалізацыі выдавецкай дзейнасці каталіцкім
    1 В помоіць составнтелям Сводного каталога старопечатных язданнй кйрнлловского й глаголчческого шрйфтов. Методйческнй указатель. М., 1978. Вып. 3; Лабынцев Ю. А., ІЦавйнская Л. Л. Западнобелорусское пйсьменное наследйе XVIII-XX вв. Мйнск, 2004; Лабынцев Ю. А. Первый славяно-польскйй печатный «Лексйкон» (1722) й его переязданйя // Русско-польскйе связй в областй кнйжного дела. Актуальные проблемы кнйговедення. М., 1980. С. 34-44; Cubrzynska-Leonarczyk М. Oficyna supraska 1695-1803. Dzieje і publikacje unickiej drukarni ojcow bazylianow. Warszawa, 1993; Taz. Dziedzictwo Unii Brzeskiej. Z dziejdw oficyny wydawniczej OO Bazylianow w SuprasIu (1695-1803). Bialystok, 2007.
    2 Бобровскйй П. O. Протйводействйе базялйанского ордена стремленйю белого духовенства к реформам Русской греко-унйатской церквп. Вйльна, 1889. С. 10.
    3 Pidtypczak-Majerowicz М. Bazylianie w Koronie і na Litwie: Szkoly i ksiqzki w dzialalnosci zakonu. Warszawa; Wroclaw, 1986.
    4 Хойнацкйй A. Западнорусская церковная уння в ея богослуженйй н обрядах. Кнев, 1871.
    5 Саламаха М. П. Друкарня ПочаТвського монастйря васнліанського чпну у XVIII початку XIX ст. // Наук. вісн. Волйн. нац. ун-ту. 2011. -№ 23. С. 19-24.
    6 Марозава С. Моўная палітыка і практыка ўніяцкай царквы ў Беларусі // 3 гісторыі ўніяцтва на Беларусі. Мінск, 1996.-С. 104-116.
    7 Бярозкіна Н. Ю. Гісторыя кнігадрукавання на Беларусі (XVI пач. XX ст.). Мінск, 2000; Мальдзіс А. Кнігадрукаванне ў Беларусі ў XVIII ст. // Кнпга, бйблчотечное дело н бйблаографня в Белорусснй.
    касцёлам у новых дзяржаўна-канфесійных умовах1. Асобна даследуюцца некаторыя групы каталіцкай выдавецкай прадукцыі2. Даследчыкамі разглядалася і дзейнасць манаскіх ордэнаў (альбо канкрэтнага ордэна) у арганізацыі выдавецкай справьЛ Найбольшую колькасць літаратуры, прысвечанай выдавецкай дзейнасці, мае ордэн езуітаў4. Даследаванні рэгіянальнага характару звяртаюць увагу на тыя друкарні, што дзейнічалі ў канкрэтнай мясцовасці, што таксама дае магчымасць ацаніць маштаб уключэння ў справу кнігавыдавецтва каталіцкага касцёла5. Некаторыя каталіцкія друкарні маюць нарысы гісторыі сваёй дзейнасці. Аднак гэта тыя выдавецкія цэнтры, якія знаходзіліся за межамі Беларусі, таму матэрыялы гэтых даследаванняў могуць быць выкарыстаны выключна для параўнання (напрыклад, аб змесце выдавецкай прадукцыі), а таксама для рэканструкцыі сувязей з іншымі каталіцкімі выдавецкімі цэнтрамі6.
    Выдавецкая дзейнасць евангелісцка-лютэранскай і евангелісцка-рэфармацкай канфесій з канца XVIII да пачатку XX ст. вывучана даволі фрагментарна. Асноўная ўвага даследчыкаў звернута на перыяд, калі пратэстантызм меў найбольш моцныя пазіцыі на беларускіх землях (XVI-XVII стст.). Што датычыць пратэстанцкіх традыцый выдавецкай дзейнасці і іх развіцця ў канцы XVIII пачатку XX ст., гэты аспект вывучаны ў нязначнай меры. Пэўную зацікаўленасць сярод даследчыкаў выклікала і працягвае выклікаць дзейнасць Расійскага біблейскага таварыства7. Часткова выдавецкая дзейнасць
    1 Грыгор'ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (канец XVIII-XX ст.); Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг.
    2 Умецкая Е. С. «Месенчннк Полоцкнй» первый журнал дореволюцяонной Белорусснн П Нз нсторнн кннгн, бяблнотечного дела н бнблнографнн в Белорусснн. Мннск, 1972. -С. 148— 163; Librowski S. Katalog rubrucelli і schematyzmow diecezji i zakonow historycznej Polski znajdujacych si? w ksiegozbiorze podr?cznym Archiwum Diecezjalnego we Wloclawku // Archiwa, biblioteki i muzea koscielne. 1972. T. 24. S. 5-95.
    3 Самайлюк T. Выдавецкая дзейнасць каталіцкіх манаскіх ордэнаў у Беларусі ў XVIII ст. // Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі. Гісторыя і сучаснасць. Мінск, 1997. С. 15-16; Яе ж. Выдавецкая дзейнасць ордэна піяраў у Вільні (1754-1840) // Кніжная культура Рэчы Паспалітай. Мінск, 2002. С. 15-16.
    4 Encyklopedya wiedzy о jezuitach na Litwie i Rusi. Krakow, 1996; Gizycki J. M. Materialy do dziejow Akademii Polockiej i szkol od niej zaleznych. Krakow, 1905; Kaczorowski W., S?kowski R. Drukarnia Polocka w latach 1787-1820. Problemy badawcze i proba odtworzenia produkcji wydawniczej // Jezuicka ars historica. Krakow, 2001. S. 219-244; Kadulska I. Zrodla do dziejow drukarni Kolegium Jezuickiego i Akademii Polockiej (1797-1820) // Гісторыя i археалогія Полацка i Полацкай зямлі. Полацк, 2003. С. 143-149; Kadulska I. Kulturowa misja Akademii Polockiej na Bialej Rusi. Pierwsza podroz do zrodel // Jezuicka ars historica. Krakow, 2001. S. 245-253.
    5 Рошчына T. I. Слоні.м y кніжнай культуры Вялікага княства Літоўскага XVIII ст.: кнігавыданне і кнігазборы // Здабыткі. 2002. Вып. 5. С. 40-47.
    6 Wanat В. J. Drukarnia Karmelu Fortecy Najswietszej Maryi Panny w Berdyczowie: dzialalnosc wydawnicza i poligraficzna Karmelitow Bosych w Berdyczowie na Ukrainie.