Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Традыцыйна больш актыўным уключэннем у дабрачыннасць адрознівалася манаскае духавенства, а манастыры выступалі дабрачыннымі інстытутамі. У дысертацыі А. Борун «Православные монастырн на террнторнн Беларусн: правовой статус н соцнально-культурная деятельность (1839-1917 гг.)» адзначалася, што манастыры аказвалі насельніцтву не толькі духоўную дапамогу, але і сацыяльную падтрымку. У якасці асноўнай формы манаскага сацыяльнага служэння вылучана стварэнне спецыяльных структур для рэалізацыі сацыяльных праграм4. Даследаванні гісторыі праваслаўнага манаства адлюстроўваюць значную дыферэнцыяцыю па ступені ўключэння манастыроў у дабрачынную дзейнасць у залежнасці ад гістарычнага перыяду, чым пацвярджаюць даследаванні ў галіне гісторыі сацыяльнай дзейнасці праваслаўнай царквы5.
Нягледзячы на тое, што гісторыя старавераў беларуска-літоўскіх губерняў у канцы XVIII пачатку XX ст. мае даволі вялікую гістарыяграфію, у ёй практычна адсутнічае такі аспект праблемы, як традыцыі, формы і змест
1 Освяіценне Мннского Преображенско-Варварннского первоклассного женского монастыря н Слово, пронзнесенное Его Преосвяіценством, Преосвяшеннейшнм Александром, Епнскопом Мянскнм н Бобруйскнм, по освяіценнн монастырского храма. Мпнск, 1874; Тарнопольскнй Г. Освяшенне Мннского кафедрального Петро-Павловского собора. — Мннск, 1897.
2 Шейкнн Г. Н. Полоцкая епархня. Мннск, 1997.
3 Морозько Е. В. Конфесснональная н соцпально-культурная жнзнь Беларусн во второй половнне XIX начале XX вв. (на прнмере Мянской православной епархнн): автореф. ... канд. нст. наук. Мннск, 2011; Яе ж. Благотворнтельная деятельность Мянской православной епархнн (II пол. XIX в.) // Весн. Брэсц. ун-та. Сер. гуманітар. і грам. навук. 2010. № 2. С. 49-55; Яе ж. Соцнальная деятельность монастырей Мннской православной епархнн (вторая половнна XIX в.) // Вучоныя запіскі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя A. С. Пушкіна. 2012. Вып. 8,ч. 1.-C. 122-129.
4 Борун Е. Н. Православные монастырн на террмторнн Беларусн: правовой статус н соцнально-культурная деятельность (1839-1917 гг.): автореф. ... днс. канд. нст. наук. Мннск, 2015.-С. 17.
5 Шафаржннская Н. Е. Русское монашество в XIX начале XX века: культурологнческяй аспект. М., 2008.
дабрачыннасці ў асяроддзі вернікаў. У артыкуле Ю. Болатавай1 адзначаецца, што са стараверамі звязаны многія старонкі гісторыі міласэрнасці, аднак раскрыцця і паглыблення гэтая думка не атрымала. Расійскія аўтары цесна звязваюць развіццё капіталістычных адносін і ўключэнне старавераў у прадпрымальніцкую дзейнасць з маштабамі рэалізацыі імі дабрачыннай дзейнасці ў адносінах да сваіх абшчын. Аднак на беларускіх землях стараверы не былі сур’ёзна ўключаны ў сферу прамысловасці і гандлю, і не маглі выступаць у якасці значных мецэнатаў.
Першыя спробы вывучэння гісторыі і дзейнасці дабрачынных арганізацый рымска-каталіцкага касцёла адносяцца яшчэ да пачатку XIX ст. У гэты час у Вільні выдаваўся часопіс «Dzieje dobroczynnosci krajowej і zagraniczney», у якім асвятлялася гісторыя, стан і дзейнасць дабрачынных устаноў рымскакаталіцкага касцёла. Гэтае ж выданне асвятляе становішча і дзейнасць шпіталяў як асобных інстытутаў2. У часопісе паказана таксама дзейнасць розных рэлігійных аб’яднанняў, напрыклад, таварыстваў на выпадак смерці3. Часопіс дае магчымасць ацаніць заангажаванасць прадстаўнікоў рымска-каталіцкага духавенства ў справы дабрачынных арганізацый, якія дзейнічалі ў губернскіх і павятовых гарадах. Так, мінскаму таварыству фінансава дапамагаў С. Богуш-Сестранцэвіч, ксёндз Антоні Дзядэк, ксёндз-канонік Мэнчынскі, кляштар мінскіх сясцёр-бернардзінак, біскуп Я. Дэдэрка і г. д. На сучасным этапе ў польскай гістарыяграфіі з’яўляюцца даследаванні па гісторыі дабрачынных арганізацый у Расійскай імперыі4.
У рамках краязнаўчых даследаванняў дабрачынная дзейнасць каталіцкага касцёла асвятлялася ў працах Ю. Ядкоўскага5, Я. Гіжыцкага6. Аўтары ў нязначнай ступені вывучалі праблему, ускосна згадваючы пра дабрачынныя ініцыятывы. Напрыклад, Я. Гіжыцкі пры даследаванні гісторыі Мазыра звяртаў увагу на адукацыйную дзейнасць марыявітак, якія частку дзяўчат (што паходзілі з незаможных сем’яў) навучалі бясплатна7. На сучасным этапе ў краязнаўчых працах таксама згадваюцца ініцыятывы каталіцкага касцёла8.
1 Болатава Ю. Стараабраднікі Беларускага Падзвіння і Падняпроўя: гісторыя і сучаснасць // Беларускі гістарычны часопіс. 2008. № 9. С. 12.
2 Stan szpitalow і szkolek parafialnych w dyecezyi Wilenskiey w powiecie i dekanacie kowienskim, podlug generalnej wizyty odprawioney, roku 1821 przez miejscowego dziekana X. Filipa Kopeckiego kan. brzeskiego // Dzieje dobroczynnosci krajowej i zagraniczney z wiadomosciami ku wydoskonaleniu jey sluzacemi. 1824. T. 4. S. 1-9.
3 Dzieje dobroczynnosci. 1824. T. 4. S. 62-68.
4 Markiewiczowa H. Dzialalnosc opiekunczo-wychowawcza Wilenskiego Towarzyswa Dobroczynnosci. Warszawa, 2010.
5 Jodkowski J. Grodno. Wilno, 1923.
6 Gizycki J. M. Luzne kartki z przeszlosci. Mozyrz. B.m., b.r.
7 Ibid.
8 Татарннов Ю. A. Города Беларусн в некоторых ннтересных нсторнческнх сведеннях. Вптебгцнна. Мннск, 2006; Яго ж. Города Беларусн в некоторых янтересных нсторнческмх сведеннях. Могнлёвшнна. Мянск, 2007; Яго ж. Города Беларусн в некоторых ннтересных нсторнческнх сведеннях. Мнншнна. Мпнск, 2008; Яго ж. Города Беларусп в некоторых ннтересных нсторнческнх сведенпях. Гродненшнна. Мннск, 2009; Яго ж. Города Беларусн в некоторых ннтересных нсторнческнх сведеннях. Брестчнна. Мннск, 2010.
Асаблівасцю гэтых прац з’яўляецца апісальнасць, адсутнасць аналізу дзейнасці дабрачынных устаноў.
Дабрачыннасць, як адзін з кірункаў дзейнасці канкрэтных прадстаўнікоў духавенства, адзначаецца ў даследаваннях біяграфічнага характару1. Прычым удзел іх у дабрачыннасці часцей за ўсё абмяжоўваўся выдзяленнем матэрыяльных сродкаў на канкрэтныя ініцыятывы2.
У даследаваннях па гісторыі асобных касцёлаў, кляштараў, ордэнаў, ордэнскіх правінцый не абміналіся ўвагай і тыя ініцыятывы, якія гістарычна спадарожнічалі канкрэтнаму аб’екту. Менавіта гэтыя працы побач з даследаваннямі гісторыі асобных устаноў маюць найбольшую інфармацыйную змястоўнасць па праблеме. Так, у працах Ю. Макарчыка3 даследуецца гісторыя літоўска-беларускай правінцыі францысканцаў. У асобны параграф выдзелена дабрачынная дзейнасць францысканцаў на беларуска-літоўскіх землях. Да яе формаў аўтар залічвае ўтрыманне шпіталяў пры кляштарах і апісвае дзейнасць асноўнай колькасці з іх у перыяд з канца XVII да сярэдзіны XIX ст. Падобнага роду даследаванні маюць як іншыя правінцыі канкрэтных ордэнаў і кангрэгацый (дамініканцы4, місіянеры5), так і іх асобныя кляштары6. У артыкуле У. Дзянісава згадваецца пра апеку над дзяўчатамі-сіротамі бясплатная адукацыя пры кляштары бенедыкцінак; а таксама выхаванне хлопчыкаў-сірот шляхецкага паходжання ў бенедыкцінцаў, шпіталі пры кляштарах баніфратраў і рохітаў7.
У працах па гісторыі адукацыі даследчыкі спецыяльна не канцэнтруюцца на пытаннях дабрачыннасці рымска-каталіцкага касцёла. Аднак, у асобных
1 Попов М. А. Мнтрополкт С. Богуш-Сестренцевнч (1731-1826): роль в формпрованян правнтельственной полнтнкн по отношеншо к Рпмско-католнческой церквн на белорусскпх землях (конец XVIII первая четверть XIX в.); Fajecki A. Biskupi z naszej Almy (Katalog biskupow z posrod b. wychowankow Rz. Kat. Akademii Petersburskiej od r. 1842-1918. Przyczynek do dziejdw Akademii).
2 AU KUL (Архіў Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта). Salwa Т. Ks. Andrzej Pohl (17421820). Zycie i dzialalnosc. Praca licencjacka. Lublin, 1962.
3 Makarczyk J. Kustodia Grodzienska zakonu braci mniejszych konwentualnych w latach 1687— 1832. Гродна, 2006; Tenze. Prowincja litewsko-bialoruska zakonu braci mniejszych konwentualnych w latach 1687-1845.
4 Brzoziecki S. Litewska prowincja dominikanow // Dominikanie. Gdansk Polska Europa / red. D. Dekanski, A. Golembnik, M. Grubka. Gdansk; Pelplin, 2003. S. 139-167; Wolyniak. Wykaz klasztorow Dominikanskich prowincji Ruskiej; Tenze. Wykaz klasztorow Dominikahskich prowincji Litewskiej.
5 Ksiega pamiatkowa trzechsetlecia zgromadzenia ksi^zy misjonarzy 1625 1925; Salwa T. Litewska prowincja ksigzy misjonarzy. 1794-1842. Krakow, 1981; Rosiak S. Prowincja Litewska siostr miloserdzia. Szkic z dziejdw martyrologji Kosciola Katolickiego pod zaborem rosyjskim. Wilno, 1933; Smora. Z przeszlosci obydwoch zgromadzeh w zaborze Rossyjskim // Roczniki obydwoch zgromadzen sw. Wincentego a Paulo. 1913. Rok XIX. S. 37-56, 128-150, 226-249, 324-348.
6Popowska M. Rys dziejdw Kartuzji Bereskiej w latach 1648-1831. Wilno, 1938.
7 Дзянісаў У. Касцёлы г. Мінска ў XVI пачатку XX стст. (паводле дакументаў НГАБ) [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http://niab.by/stat/dzianisau_kascioly/. Дата доступу: 02.10.2012.
з іх паказваецца фінансавая дапамога бедным вучням, якую аказвалі ўсе ўзроўні каталіцкіх навучальных устаноў. Так, у артыкуле А. Самусіка, прысвечаным манаскім гімназіяльным вучылішчам Гродзенскай губерні, паказана сувязь паміж прыватнымі грашовымі ахвяраваннямі і рэалізацыяй дабрачыннай дзейнасці манаскім духавенствам1.
У працах, прысвечаных гісторыі рымска-каталіцкага касцёла або канфесійнай гісторыі ў цэлым, праблема дабрачыннасці таксама час ад часу вывучалася ў розных аспектах. Так, прэлат С. Шантыр звярнуў увагу на канвікты пры школах2. Даследаванне гісторыі Віленскай дыяцэзіі аўтарства Я. Курчэўскага ў найбольш поўнай меры дае ўяўленне пра маштабы дабрачыннай дзейнасці рымска-каталіцкага касцёла на беларуска-літоўскіх землях3. Аўтар апісаў практычна ўсе дабрачынныя ініцыятывы каталіцкага касцёла: утрыманне шпіталяў, школ, фінансаванне канкрэтных ініцыятыў, дзейнасць брацтваў у галіне дабрачыннасці, апеку над дзецьмі-сіротамі і г. д. Багатая даследаваннямі ў галіне канфесійнай гісторыі сучасная польская гістарыяграфія4. Як на адзін з яе элементаў аўтары звяртаюць увагу на дабрачынныя ініцыятывы рымска-каталіцкай царквы.
На працягу апошняга дваццацігоддзя канфесійная гісторыя стала адным з прыярытэтных кірункаў беларускай гістарычнай навукі. Але, нягледзячы на агульную распрацаванасць асноўных напрамкаў канфесійнай гісторыі, дабрачыннай дзейнасці ўвага ў даследаваннях надаецца невялікая. Адзінай працай, у якой упершыню асобна асвятляецца дабрачыннасць рымска-каталіцкага касцёла з’яўляецца манаграфія I. Ганчара і I. Ганчарука5. Але яе аўтары пад дабрачыннасцю разумеюць выключна ўтрыманне шпіталяў пры касцёлах і не звяртаюць увагі на іншыя кірункі дабрачыннай дзейнасці.