• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Для дапаўнення і пашырэння доказнай базы ў рэгіянальным ракурсе нярэдка патрабавалася прыцягненне спецыфічнага роду крыніц, такіх, напрыклад, як матэрыялаў этнаграфічных экспедыцый і даследаванняў3.
    Неўтаймаваная «пошукавая смага» дазволіла таксама аўтарам пашырыць геаграфічную прастору аб’екта даследавання, і, як заканамерна вынікаючае следства, паглыбіць асобныя аспекты вывучаемых праблем. Маецца на ўвазе пласт дакументальных матэрыялаў з Каўнаскага акруговага архіва. Іх масіў пачаў фарміравацца з 1843 г., калі сталі функцыянаваць розныя ўстановы новаўтворанай Ковенскай губерні. Частка яе тэрыторыі непасрэдна датычыцца Беларусі, якая ў складзе Новааляксандраўскага (да 1836 г. Браслаўскага)
    1 Нстннное повествованне, нлн Жнзнь Гаврннла Добрыннна, нм самнм пнсанная в Могнлеве н в Внтебске. 1752-1823. СПб., 1872; Запнскн Нвана Степановнча Жнркевнча. 1789-1848 // Русская старнна. 1874. Т. 9, 11; Чебодько Я. А. Нз воспомннаннй об уннн в Белорусснн в начале XIX века // Русскнй архнв. 1903. Вып. 12. С. 537-544.
    Кннга Хваленнй нлн Псалтнр на росснйском языке (9-е нзд. йждевеннем Росснйского Бнблейского Обшества). СПб., 1822.
    3 Горючко П. С. Матерналы для нсторнн раскола старообрядчества в Могялёвской губерннн конца XVIII н начала XIX столетнй.
    павета была перададзена з Віленскай губерні. Аўтаматычна пашырэнне гістарычнай геаграфіі пры аналізе канфесійнай сітуацыі на землях Беларусі дало магчымасць удакладніць адміністрацыйна-ўпраўленчую структуру розных канфесій і яе рэарганізацыю, канфесійную структуру насельніцтва той беларускай часткі, што раней выпадала з поля зроку даследчыкаў. Чамусьці ў айчыннай гістарыяграфіі пры разглядзе рэалій XIX ст. замацавалася класічная формула іх распрацоўкі ў межах 35 беларускіх паветаў, куды не ўпісваліся вышэйзгаданыя тэрытарыяльныя «кавалачкі».
    Асноўная колькасць тэматычнай дакументацыі КАА ўтрымліваецца ў фондах: а) губернскага ўзроўню: 1-49 (Ковенскае губернскае праўленне), 1-50 (Канцылярыя Ковенскага грамадзянскага губернатара), 1-51 (Ковенскае губернскае «прнсутствне» па сялянскіх справах), 1-53 (Ковенскі губернскі камітэт па справах аб таварыствах), 1-54 (Ковенскае губернскае па справах аб вайсковай павіннасці «прнсутствне»), 1-62 (Упраўленне дзяржаўных маёмасцей Ковенскай губерні), 1-65 (Ковенскі губернскі царкоўна-будаўнічы камітэт), 1-66 (Ковенская губернская чарцёжная), 1-68 (Ковенскі губернскі статыстычны камітэт), 1-77 (Ковенская палата грамадзянскага суда), 1-293 (Ковенская дырэкцыя народных вучылішчаў), 1-338 (Міравыя суддзі Ковенскай губерні); б) павятовага ўзроўню: 1-2 (Новааляксандраўскае павятовае паліцэйскае ўпраўленне), 1-7 (Новааляксандраўскі паліцэйскі надзірацель Ковенскай губерні), 1-208 (Відзская мяшчанская ўправа Новааляксандраўскага павета), 1-250 (Браслаўскае валасное праўленне), 1-337 (Пажайскі Успенскі манастыр Ковенскай губерні), 1-359 (Новааляксандараўскі павятовы распарадчы камітэт), 1-413 (Падатковы інспектар Ноааляксандраўскага павета), 1-1602 (Новааляксандраўскі павятовы суд).
    Звесткі па памежных тэрыторыях, як правіла, дазваляюць больш наглядна прасачыць «зігзагі» сацыяльных, палітычных і канфесійных працэсаў у экстрымальных сітуацыях. У нашым выпадку гэта паўстанні 1830-1831, 1863— 1864 гг., Першая сусветная вайна. Асабліва прывабліваюць статыстычныя крыніцы, бо яны дапамагаюць больш дакладна ўстанавіць сацыяльнае і этнаканфесійнае асяроддзе ўдзельнікаў і рэканструяваць атмасферу агульнай падазронасці, што пранікала ва ўсе слаі насельніцтва. У спалучэнні з шэрагам «узнагародных лістоў» яны ствараюць платформу для зняцця дыскусійных пытанняў канцэптуальнага плана па пазіцыях і адносінах да палітычных супрацьстаянняў старавераў, іўдзеяў, мусульман1.
    У асобныя фонды выдзелены дакументы шэрагу цэркваў і манастыроў. Іх разнажанравая справаводчая дакументацыя датычыцца наступных аспектаў: а) царкоўна-будаўнічага; б) персанальнага (лёсы духоўных асоб); в) пытанняў міжканфесійных пераходаў; г) адукацыйнага; д) дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці, зместу, форм дабрачыннасці. Прыемна ўражвае колькасць архіўных спраў, прысвечаных менавіта пратэстанцкай дабрачыннасці.
    Дакументы архіва распараджальна-выканаўчага парадку адлюстроўваюць спробы вырашэння моўнага пытання ў адносінах да пратэстанцкага і каталіц-
    1 КАА. Ф. 1-50. Воп. 3. Спр. 1, 539, 803.
    кага насельніцтва Ковеншчыны. Справа пераважна факусіравалася на мове выкладання Закона Божага. У той жа час звесткі пра канфесійныя ўстановы асобных населеных пунктаў, што ўтрымліваюць статыстычныя апісанні гарадоў, валасцей і ўстаноў, могуць выкарыстоўвацца не толькі для распрацоўкі канфесійнай гісторыі, але і для гісторыі гарадоў/мястэчак і вёсак.
    Важкую групу складае архіўная дакументальная спадчына, што зафіксавала сітуацыю ў рэгіёне падчас Першай сусветнай вайны. Датычна праваслаўнай царквы гэта перш за ўсё пытанні матэрыяльных страт праваслаўных храмаў. Функцыянаванне жрымска-каталіцкай царквы адлюстроўваецца праз прызму перамяшчэння/пераводу каталіцкіх інстытутаў і духавенства; унутранай арганізацыі кіравання епархіяй; праблемы эвакуацыі ўстаноў; рэарганізацыі сістэмы падрыхтоўкі і працэсу навучання ў духоўных навучальных установах; гаспадарчых момантаў. Сустракаюцца следчыя справы па абвінавачванні прадстаўнікоў духавенства ў шпіянажы1.
    У якасці візуальных крыніц выкарыстаны дакументальныя матэрыялы з НГАБ, НГАБГ, КАА, аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ імя Я. Коласа НАН Беларусі, з асабістых калекцый шэрагу касцёлаў, ілюстрацыі з еўрапейскага перыядычнага друку, змешчаныя ў кнізе «Powstanie styczniowe w europejskiej ilustracji prasowej» (Warszawa, 2014); a таксама ў кнігах: «Веткаўскі музей народнай творчасці» (Мінск, 1999), Струков Д. «Альбом рнсунков» (Мннск, 2011), Кабанов й. Г. «йсторня н обычай Ветковской школы» (Б. м., б. г.), Поташенко Г. «Староверне в Лнтве. Вторая половнна XVII начало XIX вв.» (Внльнюс, 2006).
    Відавочна, прааналізаваны дакументальны корпус вельмі грунтоўны. Аднак яго назапашванне адзначылася пэўнымі праблемамі. Па шэрагу даследчых напрамкаў (традыцыі пратэстанцкай царквы, дабрачынная і выдавецкая царкоўная дзейнасць, гісторыя рымска-каталіцкіх брацтваў) мясцовыя архівасховішчы валодаюць слабой прадстаўнічасцю матэрыялаў. Так, у НГАБ калекцыя дакументаў па гісторыі евангелісцка-лютэранскай царквы Беларусі вылучана ў асобны фонд № 1952. Напаўняльнасць фонду пры храналагічных рамках з 1648 па 1920 г. невялікая усяго 376 спраў. Праблемнасць выклікае і мова дакументаў — пераважна нямецкая XIX ст. і ўжыванне гатычнага стылю пісьма. А доступ беларускіх навукоўцаў да замежных архіваў, дзе сканцэнтраваны асноўны пласт тэматычных крыніц (РДГА, ДГАЛ і інш.), на сучасным этапе, на жаль, значна ўскладнены.
    Тым не менш наяўны комплекс крыніц шырокі і разнастайны па сваім складзе. Ён стварае дастатковую дакументальную аснову для рэалізацыі задач, пастаўленых у дадзеным даследаванні, рэпрэзентатыўнасці заключэнняў і навукова-абгрунтаваных высноў у першую чаргу пры раскрыцці мясцовай спецыфікі канфесійнага жыцця і дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы.
    Глава 2
    ШЛЯХІ АДАПТАЦЫІ
    ХРЫСЦІЯНСКІХ I НЕХРЫСЦІЯНСКІХ КАНФЕСІЙ У ПРАВАВОЙ СТРУКТУРЫ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ
    2.1.	Праваслаўная царква ў імперскай прававой сістэме
    Імперская прававая паліпіыка ў сферы кіраўніцтва і рэгулявання дзейнасці праваслаўнай царквы. Да рэформ Пятра I праваслаўная царква ў Расіі не мела статусу дзяржаўнай установы і пры ўсіх канфліктах стаяла асобна ад дзяржаўных інстытутаў. Праведзеныя рэформы ставілі на мэце паставіць царкву пад кантроль манарха і пераўтварыць яе ў структурную адзінку дзяржаўнага апарату. У канцы XVIII ст. усё царкоўнае кіраванне знаходзілася ў руках імператрыцы Кацярыны II, якая называла сябе «начальннцей греческой церквн»1. Яна імкнулася прывесці ўзаемаадносіны паміж дзяржавай і царквой у сістэму. Імператрыцы быў падпарадкаваны вышэйшы царкоўны кіруючы орган Св. Сінод, за дзейнасцю якога наглядаў спецыяльны чыноўнік обер-пракурор.
    Пасля секулярызацыі царкоўных маёнткаў па ўказе ад 26 лютага 1764 г. праваслаўныя епархіі і манастыры былі падзелены на тры класы, у адпаведнасці з чым вызначаліся і сумы на іх утрыманне. У выніку епархіяльны архірэй па сутнасці станавіўся чыноўнікам, які адказваў перад Св. Сінодам за сваю працу. Яго паўнамоцтвы не залежалі ад таго, у якім ён быў сане мітрапаліта, архіепіскапа або епіскапа. Ён адказваў за стан веры і маральнасці, наглядаў за прапаведніцкай і службовай дзейнасцю духавенства, кіраваў шматлікімі царкоўнымі ўстановамі і ўзначальваў духоўны суд. Акрамя таго, ён наглядаў за гаспадарчай дзейнасцю цэркваў і манастыроў. Месцазнаходжаннем архіерэя і яго світы быў архіерэйскі дом. Ён прадстаўляў інтарэсы царквы перад мясцовымі ўладамі, з якімі ў яго нярэдка ўзнікалі спрэчкі з-за недакладнасці ў размежаванні кампетэнцый. Паколькі праваслаўныя манастыры ўваходзілі ў склад епархій, яны таксама падпарадкоўваліся кіраўніку епархп, які адначасова з яўляўся архімандрыта.м аднаго з іх .
    Цэнтральным органам епархіяльнага кіравання была духоўная кансісторыя. Ёй былі падпарадкаваны духоўныя праўленні, якія не былі ўнесены ў штаты і ўтрымліваліся за кошт прыходскага духавенства. Епіскап прызначаў благачынных, якія ўзначальвалі благачынныя акругі структурныя адзінкі епархій. Ніжэйшую ступень у епархіяльнай структуры займалі пры-
    1 Нсторня Русской Церквн. М., 1997. Кн. 8, ч. 1. С. 116.
    2 Русское православне. Вехн нсторнн. М., 1989. С. 284.
    ходскія абшчыны або царкоўныя прыходы, колькасць якіх у епархіях вагалася. Цэрквы падзяляліся на кафедральныя і гарадскія саборы (у павятовых гарадах), прыходскія, прыпісныя (да прыходаў), дамавыя. Меліся таксама часоўні і часовыя малітоўныя дамы1.
    У пачатку XIX ст. рэфармаванне цэнтральнага дзяржаўнага кіраўнічага апарату закранула і органы кіравання праваслаўнай царквой. У 1803 г. обер-пракурор Св. Сінода быў непасрэдна падпарадкаваны імператару, а асабістыя даклады членаў Св. Сінода былі адменены. Наступныя змены адбыліся ў 1817 г., калі было заснавана Міністэрства духоўных спраў і народнай асветы2 («сугубое мнннстерство»), якое ўзначаліў князь А. Галіцын. У юрысдыкцыю новага міністэрства ўвайшлі «дела Духовные всех нсповеданнй в Росснн». Маніфест Аляксандра I з нагоды стварэння новага дзяржаўнага органа сцвярджаў: «Желая, дабы хрнстнанское благочестне было всегда основаннем нстннного просвеіцення, прнзналн мы полезным, дабы соеднннть дела по Мнннстерству народного просвеіценмя с деламн всех веронсповеданнй в составе одного з управлення».