• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Пра Полацкага праваслаўнага архіепіскапа Васіля Лужынскага ўспамінаў яго пераемнік на кафедры Сава (Ціхаміраў). Ён пісаў, што ў душы той заставаўся ўніятам, дапускаў і цярпеў каталіцкія і ўніяцкія традыцыі. I будучы «воспнтан вне сферы православных понятнй», на працягу многіх гадоў праяўляў «благосклонность, чтоб не сказать, льстнвые отношення к польскнм помеіцнкам». I гэта ў той час, калі старажытнаправаслаўнае духавенства ў яго ў епархіі «было загнано н уннжено»3.
    1 Нсторня Русской Церквн. Кн. 8, ч. 1. С. 344-347.
    Цыт. па: Глубоковсккй Н. Н. Архнепнскоп Смарагд в его деятельностн по возсоедкненню уннатов (1833-1837 гг.) // Хрнстнанское чтенне. 1914. -№ 4. С. 480.
    3 Тамсама.
    Натуральна, што такое вышэйшае праваслаўнае духавенства заходніх епархій сустракала недавер з боку іншых праваслаўных архірэяў. У сваіх успамінах пра той час Іосіф Сямашка адзначаў, што многія праваслаўныя архірэі Расійскай імперыі былі перакананы ў неабходнасці высылкі «воссоедннённого духовенства н замешеннн онаго древлеправославным»1.
    Царкоўныя рэформы 1860-1870-х гадоў, як ужо адзначалася, закранулі і стан прыходскага духавенства. Адбылося далейшае развіццё заканадаўчай базы па вызначэнні прававога статусу праваслаўнага духавенства. У 1863 г. выпускнікам духоўных семінарый было афіцыйна дазволена паступаць ва ўніверсітэты (на практыцы гэта рабілася і раней), у 1864 г. дзецям духавенства паступаць у гімназіі, у 1867 г. у ваенныя вучылішчы. 3 1867 г. адмянялася ўкаранелае правіла спадчыннай перадачы прыходскіх царкоўных пасад. Паводле закона 11 ліпеня 1869 г. дзеці духавенства не лічыліся асобамі духоўнага звання, але захоўвалі за сабой яго правы і палёгкі (духоўная адукацыя, дапамога ад царкоўнапрыходскіх апякунстваў, вызваленне ад падушнай подаці і рэкруцкай павіннасці). Дзеці святароў і дыяканаў атрымлівалі свабоду выбару прафесіі на дзяржаўнай або ваеннай службе.
    Меры ў адносінах матэрыяльнага забеспячэння праваслаўнага духавенства беларуска-літоўскіх губерняў. Крыніцамі даходаў праваслаўнага прыходскага духавенства традыцыйна былі платы за трэбы, добраахвотныя ахвяраванні прыхаджан, субсідыі ад дзяржавы (натурай або грашамі), даходы з царкоўных зямель. Толькі пры імператары Мікалаі I, у сувязі з пытаннем аб зямельных надзелах прыходаў і дзякуючы спецыяльным выдаткам з казны ў бюджэт Св. Сінода, пачалі пераходзіць да паступовай рэалізацыі ідэі аб ~	-2
    дзяржаўным утрыманні .
    Па ўказе Паўла I ад 18 снежня 1797 г. надзяленне царкоўных прычтаў зямлёй было распаўсюджана і ў заходніх губернях. 11 студзеня 1798 г. былі прыняты палажэнні, распрацаваныя Сенатам і Св. Сінодам, згодна з якімі мінімальная норма царкоўнага надзела павінна была складаць 33 дзесяціны; адведзеная зямля лічылася прадастаўленай прычту ў доўгатэрміновае карыстанне, але яе апрацоўка заставалася за веруючымі; ураджай духавенства атрымлівала натурай (збожжа, сена, салома), але мела права замены натуры грашамі3.
    Ажыццяўленне гэтага праекта натыкнулася на практыцы на супраціўленне з боку сялян, асабліва ў дачыненні да апрацоўкі імі царкоўных зямель. У некаторых прыходах прыхаджане вылучалі людзей для апрацоўкі царкоўнай зямлі, але рабілася гэта несвоечасова. Акрамя таго, памешчыкі, забраўшы сабе царкоўныя надзелы, выдавалі духавенству недастатковае ўтрыманне. Указ паставіў духавенства ў крайнюю залежнасць ад веруючых, чым быў унесены элемент разладу ў прыходскае жыццё. Як вынік у 1801 г. указам Сената
    1 Запнскн Носнфа мнтрополнта Лнтовского, нзданные Нмператорской Академней наук по завеоданню автора. СПб., 1883. Т. 2. С. 373.
    2йсторня Русской Церквн. Кн. 8, ч. 1. С. 360-361.
    3 Тамсама. С. 367.
    былі адменены рашэнні Св. Сінода 1798 г. Духавенству прадпісвалася, як і раней, самому апрацоўваць зямлю. Але і вяртанне да ранейшага парадку аказалася складаным з-за таго, што памешчыкі, якія ўзялі царкоўную зямлю, вярталі горшыя ўчасткі і ў меншай колькасці. Узнікла мноства цяжбаў, якія часта заканчваліся не на карысць праваслаўнага духавенства1.
    Каб падтрымаць праваслаўнае духавенства, урад прыняў шэраг прававых норм, якія дазвалялі царкоўным установам набываць зямлю. Так, указ ад 8 чэрвеня 1805 г. даў магчымасць праваслаўным епіскапам і манастырам набываць незаселеныя землі пры наяўнасці адмысловага дазволу. 3 4 студзеня 1819 г. падобнае права атрымалі і цэрквы. 3 гэтага ж часу царкоўныя ўстановы пачалі набываць гарадскія дамы і зямельныя ўчасткі, якія з павышэннем коштаў на зямлю прыносілі значныя даходы. Да таго ж згодна з указамі 1808, 1811 і 1821 гг. царкоўнае землеўладанне карысталася падатковымі прывілеямі і вызвалялася ад ваеннага пастою2. У мэтах паляпшэння матэрыяльнага стану духавенства ўрад пайшоў у 1828 г. на такую меру, як узбуйненне прыходаў, а ў 1842 г. на ўвядзенне новых штатаў, якое пачалося з заходніх губерняў3.
    20 ліпеня 1842 г. было зацверджана Палажэнне аб забеспячэнні праваслаўнага сельскага духавенства заходніх губерняў землямі, дамамі і адначасовай дапамогай. Акрамя гэтага духавенству, адпаведна са штатамі, прызначалася жалаванне. Праўда, пры гэтым святары павінны былі адмовіцца ад платы за трэбы. Для назірання за выкананнем новых правіл матэрыяльнага забеспячэння духавенства ў губернскіх гарадах ствараліся губернскія камітэты ў складзе губернатара, архірэя, губернскага прадвадзіцеля дваранства і кіраўніка палаты дзяржаўных маёмасцей4.
    1 красавіка 1843 г. былі зацверджаны штаты на ўтрыманне праваслаўнага духавенства ў заходніх губернях. Клас прыхода вызначаўся колькасцю прыхаджан: вышэйшы I клас ад 2000 да 3000 чалавек, ніжэйшы VII ад 100 да 300 чалавек. Святар у прыходзе I класа атрымліваў жалаванне памерам 180 руб. серабром у год, VII класа 100 руб.5
    Матэрыяльнай падтрымцы праваслаўнага духавенства ў 1860-я гады, як найболып надзейнай апоры расійскага самаўладдзя ў беларуска-літоўскіх губернях, надавалася вельмі вялікая ўвага ў планах генерал-губернатара М. Мураўёва. «Предмет этот так важен, сцвярджаў ён, что нет тех пожертвованнй, которых правнтельство не должно бы было для него сделать. <...> достоннство самого правнтельства требует возвыснть духовенство прмлнчным содержанмем, а также возобновнть старые н постронть новые церквн»6. Ужо
    1 Горючко П. Матерналы для нсторнн церквей Белоруссші конца XVIII н начала XIX столетнй. Могнлев, 1903.-С. 10.
    2 йсторня Русской Церквн. Кн. 8, ч. 1. С. 257.
    3 Тамсама. С. 333-334.
    4 Тамсама. С. 259, 334, 364.
    5 йзвеков Н. Д. Нсторнческнй очерк состояння православной церквн в Лнтовской епархнн за время с 1839-1889. С. 176-177.
    6 Запнска о некоторых вопросах по устройству Северо-Западного края // Нз бумаг графа М. Н. Муравьева. С. 44.
    ў 1863 г. па просьбе генерал-губернатара з дзяржаўнага казначэйства было выдзелена 42 тыс. руб. для аказання дапамогі тым духоўным асобам, якія пацярпелі ад паўстанцаў1. У Літоўскай епархіі, напрыклад, дапамогу атрымалі 328 чалавек. Грошы былі размеркаваны наступным чынам: на Віленскую губерню выдзелена 5400 руб., Ковенскую 1495, Гродзенскую 16 740 руб.2
    У 1864 г. быў прыняты шэраг указаў і пастаноў у напрамку паляпшэння матэрыяльнага становішча праваслаўнага духавенства, як на дзяржаўным узроўні, так і мясцовага характару. 22 красавіка адбылося «Высочайшее сонзволенне» аб бясплатным выдзяленні казённага лесу для пабудоў і ацяплення дамоў свяшчэннаслужыцеляў у пасяленнях казённых і часоваабавязаных сялян. У жніўні 1864 г. па хадайніцтве М. Мураўёва Дзяржаўны савет дазволіў аддаць у распараджэнне некаторых цэркваў фермы і фальваркі, якія знаходзіліся побач. Дзякуючы гэтаму праваслаўнае духавенства атрымала шмат угоддзяў, млыны, сенакосы, рыбныя лоўлі галоўным чынам з ліку канфіскаваных маёнткаў памешчыкаў і касцёлаў. Але, бадай, самым значным з шэрагу рашэнняў 1864 г. было павелічэнне жалавання духавенству прыкладна ўдвая. Адбывалася павелічэнне акладаў святараў і ў далейшым. У пачатку XX ст. яны атрымлівалі (у залежнасці ад класнасці прыхода) ад 400 да 800 руб. у год3.
    Акрамя сум, што выдзяляліся епархіям на ўтрыманне духавенства з казны, меліся і мясцовыя епархіяльныя сродкі: «кружечный», «кошельковый», «свечной» зборы; даходы з маёнткаў (зямлі, рыбнай лоўлі, млыноў і г. д.); прыватныя ахвяраванні. Але ўсе гэтыя крыніцы прыбыткаў у заходніх епархіях былі не вельмі значнымі з нагоды беднасці прыхаджан.
    Духоўная цэнзура ў праваахоўнай сістэме Расійскай імперыі. Адной з прававых форм, праз якую адбывалася замацаванне пазіцый праваслаўнай царквы, з’яўлялася духоўная цэнзура. Лічыцца, што цэнзура з’явілася разам з узнікненнем дзяржавы. Аднак будаваць свае развагі і рабіць высновы, улічваючы толькі адзін гэты фактар, было б, на наш погляд, некарэктна з навуковага пункту гледжання. Зразумела, наяўнасць дзяржавы найважнейшы фактар узнікнення цэнзуры. Але, калі ўлічваць, што ўвядзенне цэнзуры прадугледжвае фарміраванне адпаведнай заканадаўча-нарматыўнай базы, структурных органаў, вызначэння форм і метадаў ажыццяўлення цэнзурнай палітыкі, то час яе ўзнікнення значна карэкціруецца. У ВКЛ духоўная і свецкая цэнзура грунтаваліся на пастулатах, замацаваных у трох Статутах ВКЛ і акце Варшаўскай канфедэрацыі (1573 г.), які канстатаваў норму хрысціянскай рэлігійнай верацярпімасці і цалкам увайшоў у Статут ВКЛ 1588 г.
    Называючы розныя даты ўвядзення цэнзуры ў Расіі, даследчыкі адзіныя ў наступным першапачаткова цэнзура была ўведзена як духоўная. Паводле
    1 Мнловндов А. Заслугн графаМ. Н. Муравьёвадля православной церквн в Северо-Западном крае. С. 56.
    2 йзвеков Н. Д. Нсторнческнй очерк состояння Православной Церквн в Лнтовской епархнн за время с 1839-1889 гг. С. 197.
    3 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 29-30, 32.
    Духоўнага рэгламенту (1721 г.), усе друкаваныя царкоўна-набажэнскія кнігі, а таксама датычныя веры і царквы прад’яўляліся ў Св. Сінод. Для гэтага пры Св. Сінодзе была заснавана Кантора школ і друкарняў. Указам ад 18 верасня 1796 г., на падставе якога былі зачынены амаль усе прыватныя друкарні, былі заснаваны змешаныя цэнзурныя камітэты. У кожным з іх разам з двума свецкімі цэнзарамі павінен быў знаходзіцца і прадстаўнік Св. Сінода (духоўная асоба). Па указе ад 13 сакавіка 1799 г. у Маскве пачала сваю дзейнасць цэнзурная камісія, якая знаходзілася ў распараджэнні Св. Сінода. У яе склад уваходзіў архімандрыт (звычайна рэктар духоўнай акадэміі), вучоныя манахі і прадстаўнікі белага духавенства з акадэмічнай адукацыяй1. Першы цэнзурны статут у Расіі з’явіўся ў 1804 г. і праіснаваў крыху болып за два дзесяцігоддзі. 22 красавіка 1828 г. былі зацверджаны два статуты свецкай і духоўнай цэнзуры. На аснове гэтых двух статутаў у дзяржаве ўводзілася папярэдняя (як духоўная, так і свецкая) цэнзура. Такім чынам, завяршылася афармленне структуры цэнзурнага нагляду ў Расійскай імперыі.