• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Пасля скасавання ўніяцкай царквы амаль два дзесяцігоддзі ішла «разборка» былых уніятаў паміж каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі. Становішча, якое склалася ў 40-50-х гадах XIX ст., было няпростым. Аказваючы ў шэрагу выпадкаў пасіўнае супраціўленне ўладам былыя ўніяты пераходзілі ў каталіцтва. Справа гэта была далікатнай, прычым адказнасць за пераходы ўскладвалася на каталіцкае духавенства, якому забаранялася праводзіць агітацыю сярод былых уніятаў, прымаць іх да споведзі.
    Другая палова XIX ст. прынесла новае развіццё місіянерскай дзейнасці: адбываецца структурнае афармленне місій на ўсіх узроўнях царкоўна-адміністрацыйнай іерархіі, расшыраецца сфера іх дзейнасці. Арганізацыйнае развіццё атрымала і «ўнутраная» місія. Яшчэ ў 1853 г. Св. Сінод выдаў указ аб адкрыцці місіянерскіх аддзяленняў для падрыхтоўкі ў духоўных акадэміях і некаторых духоўных семінарыях кадраў для працы сярод «раскольнікаў». У праграмы духоўных семінарый уводзіўся спецыяльны курс «гісторыя і абвінавачанне рускага расколу» (адменены падчас рэформаў 1860-1870-х гадоў), які выкладаўся з улікам мясцовых асаблівасцей. Напрыклад, у Віцебскай духоўнай семінарыі вялікая ўвага надавалася вывучэнню гісторыі стараверства федасееўскага кірунку, які быў шырока распаўсюджаны ў Полацкай епархіі. Выкладчыкі ставілі сваёй мэтай данесці да семінарыстаў «суіцность заблужденнй раскольннков н сделать возможно полное н обстоятельное нх опроверженне, пренмуіцественно на основаннн Св. Пнсання н старопечатных кннг». У кожнай епархіі, дзе стараверства атрымала шырокае распаўсюджванне, была ўведзена штатная адзінка місіянера, у задачы якога ўваходзіла весці тлумачальную працу сярод старавераў, а таксама сачыць, каб яны не аказвалі шкоднага ўплыву на праваслаўнае насельніцтва4.
    1 ПСЗРЙ. Т. 23. № 17199. С. 509.
    2ГорючкоП.йз нсторнн возсоедннення уннатов в Белорусстш. 1795-1805 гг.-Кнев, 1902.-C.42.
    3 РДГА. Ф. 797. Воп. 2. Спр. 5445. Арк. 1,2.
    4йсторня Россші: Новое н Новейшее время. М., 2010. С. 345.
    Праўда, вынікі месіянерскай дзейнасці не заўсёды былі плённымі. У справаздачы Віцебскага грамадзянскага губернатара Клушына за 1859 г. прыводзіцца лічба агульнай колькасці старавераў 37 867 чалавек. 3 іх у тым жа годзе перайшло ў праваслаўе толькі 14 чалавек, а да адзінавер’я далучыўся 21 старавер. Прычыну такога становішча губернатар бачыў у абыякавасці праваслаўнага духавенства. Меркаванне губернатара выклікала незадаволенасць Полацкага праваслаўнага архіепіскапа Васіля Лужынскага, які ў якасці прыкладу прывёў звесткі, што за 1851-1852 гг. у праваслаўе перайшло каля 5 тыс. папоўцаў і беспапоўцаў і 6 настаўнікаў. Архіепіскап адзначыў таксама, што ніякага імкнення ў старавераў да пераходу ў праваслаўе, ён не заўважаў1. Такім чынам, ён меў на ўвазе, што дадзеныя пераходы і ёсць вынік місіянерскай дзейнасці менавіта праваслаўнага духавенства.
    Літоўскі праваслаўны мітрапаліт Іосіф Сямашка лічыў, што нельга механічна пераносіць задачы па барацьбе са стараверствам з вялікарускіх губерняў на заходнія. У 1852 г. ён пісаў обер-пракурору Св. Сінода графу М. Пратасаву, што наогул лічыць дзеянні супраць старавераў у Заходнім краі непажаданымі. На яго думку, праваслаўнае духавенства беларуска-літоўскіх губерняў павінна лічыць рускіх старавераў сваімі сябрамі, каб заручыцца іх падтрымкай у галоўнай барацьбе супраць каталіцтва. Такое меркаванне вынікала з ведання спецыфікі праваслаўнага духавенства гэтых тэрыторый і тых умоў, у якіх яно знаходзілася2.
    У 1868 г. у Маскве было створана Праваслаўнае місіянерскае таварыства. У яго задачы ўваходзіў не толькі зварот у праваслаўе нехрысціян, а і барацьба супраць шырока распаўсюджаных у тыя часы розных рэлігійных сект. На месцах былі заснаваны епархіяльныя камітэты, якія павінны аказваць усялякае садзейнічанне таварыству. Праўда, дзейнасць гэтых камітэтаў была даволі слабай з прычыны іх беднасці. У справаздачы Віцебскага камітэта за 1874 г. адзначалася, што дзейнасць яго членаў зводзілася да выплаты імі патрабаваных унёскаў 3 руб. Гэтыя грошы ішлі на пакрыццё канцылярскіх выдаткаў, выплату жалавання справаводу. Пры неабходнасці аказвалася грашовая дапамога місіям у маштабе Расійскай імперыі. Так, у 1874 г. Віцебскі камітэт адправіў архімандрыту Уладзіміру, начальніку алтайскай місіі, 442 руб. 44 кап., што складала амаль 80 % усіх гадавых выдаткаў камітэта. 3 1887 г. сталі праводзіцца місіянерскія з’езды. Да 1912 г. іх адбылося пяць. Выдаваліся і спецыяльныя місіянерскія часопісы — «Мнсснонерское обозренне» і «Православный благовест»3.
    Спецыфіка беларуска-літоўскіх епархій заключалася і ў тым, што тут місіянерская дзейнасць распаўсюджвалася не толькі на старавераў, але і на рыма-католікаў і лютэран. Што асабліва праявілася ў пачатку XX ст. Пасля ўказа
    1 Запнскн Васнлня Лужннского архнепнскопа Полоцкого. С. 224, 259.
    2 Нзвеков Н. Д. РІсторпческнй очерк состояная православной церквн в Лнтовской епархнн за время с 1839-1889. С. 331-334.
    3 йсторня Росснн: Новое н Новейшее время. С. 345.
    1905 г. ад місіянераў запатрабавалі пашырыць і паглыбіць працу, сканцэнтраваўшы сваю ўвагу на барацьбе з каталіцтвам. У сувязі з гэтым у Дзвінску быў скліканы з’езд місіянераў, што дзейнічалі ў «окатолнченных» прыходах. Кіраваў працай з’езда старшыня Віцебскага місіянерскага камітэта протаіерэй Аляксей Мацюшэнскі. На з’ездзе былі распрацаваны і рэкамендаваны да абавязковага ўжывання шырокія меры, накіраваныя на паслабленне каталіцтва і лютэранства ў Віцебскай губерні. Яны ўключалі: распаўсюджванне лісткоў Камянец-Падольскага Свята-Траецкага місіянерскага брацтва, танных малітоўнікаў і евангелляў, прыняцце споведзі ў любы час з накладаннем епітыміі, больш частыя хросныя хады вакол храма, стварэнне кружкоў «змагароў праваслаўя», аказанне матэрыяльнай дапамогі «слабым у веры»; садзейнічанне зачыненню таемных польскіх школ і інш. У справаздачах Полацкай праваслаўнай епархіі за 1912 і 1913 гг. адзначалася выкананне прынятых мерапрыемстваў. Але пераходы з праваслаўя ў іншыя веравызнанні працягваліся.
    Такім чынам, у канцы XVIII пачатку XX ст. галоўнай мэтай канфесійнай палітыкі ўрада Расійскай імперыі на далучаных землях было замацаванне пазіцый пануючай у дзяржаве праваслаўнай царквы. Гэта мэта дасягалася перш за ўсё праз удасканальванне прававой сістэмы, што праяўлялася на двух узроўнях: а) агульнарасійскім (дзяржаўная палітыка ў адносінах да праваслаўнай царквы як да пануючай і аднаго з элементаў дзяржаўнага апарату ў цэлым); б) рэгіянальным (спецыфіка канфесійнай палітыкі на дадзенай тэрыторыі ва ўмовах палітычнага і рэлігійна-этнічнага супрацьстаяння). Прычым спецыфіка праяўлялася не толькі праз сістэму адміністрацыйных мер губернскага (рэгіянальнага) ўзроўню, але і праз рэалізацыю «высочайшнх повеленнй» і іншых актаў, што былі надзелены заканадаўчай сілай.
    Асноўнымі шляхамі ўключэння праваслаўнай царквы беларуска-літоўскіх губерняў у імперскую прастору былі: а) змена і замацаванне яе прававого статусу як пануючай дзяржаўнай царквы, надзеленай правам празелітызму; б) уніфікацыя рэлігійна-адміністрацыйнай структуры на агульнарасійскі ўзор, якая ішла поруч з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі пераўтварэннямі далучаных зямель; в) павелічэнне колькасці вернікаў за кошт іншых хрысціянскіх і нехрысціянскіх канфесій; г) павышэнне адукацыйнага ўзроўню праваслаўнага духавенства, умацаванне іх матэрыяльнага становішча; д) уключэнне ў сферу місіянерскай дзейнасці РПЦ; е) павышэнне грамадскага статусу праваслаўнай царквы праз ажыццяўленне духоўнай цэнзуры і аднаўленне праваслаўных брацтваў.
    2.2.	Уключэнне ў прававую структуру Расійскай імперыі рымска-каталіцкай царквы
    Арганізацыя сістзмы кіравання рымска-каталіцкім касцёлам. Фарміраванне прававой сістэмы дзейнасці каталіцкай канфесіі ў Расійскай імперыі пачалося яшчэ да падзелаў Рэчы Паспалітай, на працягу XVIII ст. 3 1766 г. справы каталіцкіх абшчын знаходзіліся ў кампетэнцыі Юстыц-калегіі Ліф-
    ляндскіх, Эстлянскіх і Фінляндскіх спраў, якая дзейнічала пры Сенаце1. У адпаведнасці з расійскім заканадаўствам («Регламент, данный Санктпетербургской Рнмско-Католнческой церквн» ад 12 лютага 1769 г.2) справы каталіцкіх абшчын вырашаліся непасрэдна, без удзелу Рыма. Падзелы Рэчы Паспалітай і далучэнне тэрыторый са значнай колькасцю рыма-католікаў узмацнілі неабходнасць дзяржаўнага рэгулявання жыццядзейнасці гэтай канфесіі. Актуалізавалася праблема кадыфікацыі прававых норм у адпаведнасці з расійскім заканадаўствам.
    Палітыку ў адносінах да каталіцкага касцёла расійскі ўрад будаваў, зыходзячы з прынцыпу наяўнасці «дзяржаўнай рэлігіі», што вымагала стварэння поўнага дзяржаўнага кантролю над усімі сферамі дзейнасці іншых канфесій. Імянным указам ад 14 снежня 1772 г.3 стваралася пасада «Католнческого епнскопа всех Рпмскнх Католнческнх монастырей н церквей» у Расійскай імперыі. Межы ўнутрыкасцёльных правагчоцтваў будучага іерарха былі значна пашыраны ў параўнанні з кананічнымі4. Адначасова абмяжоўвалася афіцыйная магчымасць умяшальніцтва ў справы касцёла Папы Рымскага, булы і іншыя дакументы якога перад абвяшчэннем у Расійскай імперыі павінны былі прадстаўляцца на Высачайшы разгляд. Толькі пасля атрымання дазволу яны маглі быць абнародаваныя5. Утрыманне біскупа і кансісторыі павінна было забяспечвацца з каноніцтваў Віленскай дыяцэзіі, якія былі ўключаны ў склад Расійскай імперыі, а таксама з маёнткаў духавенства і кляштараў.
    Біскупам для далучаных да Расійскай імперыі зямель быў абраны канонік Віленскай дыяцэзіі С. Богуш-Сестранцэвіч. У 1773 г. ён атрымаў біскупскае пасвячэнне ў Вільні і быў накіраваны ў Санкт-Пецярбург з прапановамі Віленскага біскупа I. Масальскага па арганізацыі дзейнасці каталіцкага касцёла ў Расійскай імперыі. Дадзеныя прапановы былі поўнасцю адхілены Кацярынай II. Новапрызначаны біскуп прыняў пазіцыю імператрыцы. Яна была тыповай для тагачасных манархаў і заключалася ў імкненні да абмежавання ўплыву Рыма і ўстанаўлення дзяржаўнага кантролю над рэлігійнымі арганізацыямі па пытаннях кантактаў з Рымскай курыяй6. 3 снежня 1773 г. адбылося імператарскае зацвярджэнне С. Богуш-Сестранцэвіча на пасадзе «Епнскоп Белорусскнй католнцкнх церквей»7. У сваёй дзейнасці па справах кіравання дыяцэзіяй біскуп павінен быў падпарадкоўвацца не Рыму, а Юстыц-калегіі.