Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
1 Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (канец XVIII-XX ст.). С. 92.
2 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 37.
3 3 мужчынскіх ордэнаў езуіты мелі 134 дамы (з улікам калегіумаў, рэзідэнцый і місій), дамініканцы 100, бернардзінцы 50, францысканцы 40, піяры 20, трынітарыі 17, місіянеры 19, канонікі рэгулярныя ад пакуты 19, кармеліты старых правіл 49, кармеліты босыя 15, аўгусцінцы 10, бенедыкцінцы 5, марыяне 5, канонікі латэранскія 6, баніфратары 7, рохіты 5, рэфарматы 4, капуцыны 15, цыстэрыянцы 3, трапісты 3, камуністы 2, паўліны 1, камедулы 1 і картузы 1. Жаночыя ордэны і кангрэгацыі: марыявіткі мелі 23 кляштары, сёстры міласэрнасці 15, бенедыкцінкі 9, бернардзінкі 7, дамініканкі 3, візіткі 3, брыгіткі 3, цыстэрцыянцы 1, трапісткі 1, кармеліткі босыя 1 і кармеліткі абутыя 2 (Wiadomosci Koscielne. 1914. № 8. S. 103).
аўтаномію манаскіх ордэнаў. Рым прызнаў пашырэнне правоў біскупаў адносна манаскага духавенства ў Расійскай імперыі ў 1778 г., калі кананічна падпарадкаваў С. Богуш-Сестранцэвічу ўсе манаскія ордэны.
У лістападзе 1798 г. для касцёлаў і кляштараў быў выдадзены «Регламент для церквей н монастырей Рнмско-Католнческого нсповедання в Росснйской нмпернн». Згодна з гэтым дакументам правы біскупаў у сферы кіравання кляштарамі і касцёламі ў імперыі пацвярджаліся, зацвярджалася права біскупаў візітаваць кляштары. Ордэнскае духавенства было абавязана падпарадкоўвацца дыяцэзіяльнаму кіраўніцтву. Рэфармаванне праводзілася са спасылкамі на пастанаўленні Трыдэнцкага сабору (1545-1563 гг.) і распараджэнні Папы Рымскага1. Разам з рэгламентам быў выдадзены высачайша зацверджаны даклад Сенату, у адпаведнасці з якім забараняліся з’езды манахаў на капітулы з мэтай выбару на ордэнскія пасадьг.
Чарговая рэарганізацыя становішча манаскіх ордэнаў адбылася ў 1800 г., у адпаведнасці з падпісанымі Паўлам I «Высочайше утвержденнымн пунктамн об управленнн рнмско-католнческнм духовенством в Росснн». Згодна з імі манаскім ордэнам вярталася шырокая ўнутраная аўтаномія, магчымасць выбару правінцыялаў3. Такім чынам, ордэны вярнуліся да сваёй традыцыйнай арганізацыі, з правінцыяламі на чале ордэнскіх адзінак і настаяцелямі на чале кляштараў. Разам з гэтым біскупы працягвалі захоўваць свае паўнамоцтвы адносна кантролю за дзейнасцю манаскіх ордэнаў.
Пастановы Рэгламенту 1798 г. паўтарыліся 27 сакавіка 1829 г., калі быў высачайша зацверджаны загад аб зароках рымска-каталіцкага духавенства і адказнасці за іх парушэнні4. Дадавалася, што для паступлення ў манаства неабходна было атрымаць дазвол ад губернскага начальства, пасведчанне аб свабодным стане, адсутнасці судзімасці і знаходжання пад следствам. Гэтыя дакументы павінны былі прадстаўляцца ордэнскім уладам. У тым жа ўказе адзначалася, што падрыхтоўка манаха да ўрачыстых зарокаў* павінна была працягвацца не менш за тры гады, незалежна ад узросту5. Дадзеныя распараджэнні не парушалі ў значнай ступені кананічныя правілы рымска-каталіцкага касцёла. Акрамя піяраў, манаскія ордэны ўспрынялі гэты ўказ дастаткова спакойна6.
1 ПСЗРЙ. Т. 25. № 18734. С. 436-438.
Тамсама. С. 435-436.
3 Попов М. А. Мнтрополнт Станнслав Богуш-Сестренцевнч (1731-1826 гг.): роль в формнрованнн правнтельственной полнтнкн по отношенню к Рнмско-католнческой церквн на белорусскнх землях (конец XVIII первая четверть XIX в.). С. 65.
4 ПСЗРН2. Т. 4.-№ 2773. С. 200.
* Урачыстыя зарокі прыносіліся пасля папярэдняй падрыхтоўкі манаха да ўступлення ў ордэн на ўсё далейшае жыццё. У адпаведнасці з імі, манах абяцаў жыць у беднасці, паслухмянасці і бясшлюбнасці.
5 ПСЗРН2. Т. 4. № 2773. С. 200.
6 Gach Р. Р. Struktury і dzialalnosc duszpasterska zakonow m^skich na ziemiach dawnej Rzeczypospolitej i Slaska w latach 1773-1914. S. 169.
Асобным заканадаўствам карыстаўся ордэн езуітаў. Яго прававое становішча ў Расіі дэманстравала Рыму канфесійную палітыку імперыі. Асноўным мерапрыемствам у гэтым кірунку стала захаванне ордэна на далучаных да Расійскай імперыі землях і дазвол езуітам працягваць душпастырскую і адукацыйную дзейнасць. 16 лютага 1777 г. ордэн атрымаў імператарскі дазвол на заснаванне ў Полацку навіцыята першай прыступкі ў працэсе падрыхтоўкі будучых езуітаў. У 1782 г. ордэн атрымаў права абіраць свайго кіраўніка генеральнага вікарыя1.
У пачатку другога дзесяцігоддзя XIX ст. Полацкі калегіум атрымаў правы і статус акадэміі2 з падпарадкаваннем усіх езуіцкіх школ у імперыі дадзенай навучальнай установе. Аднак ужо ў 1815 г. у сувязі з павелічэннем пераходаў у каталіцтва вектар палітыкі адносна ордэна змяніўся, і езуіты былі высланы з Пецярбурга3. У 1817 г. Полацкая акадэмія была абмежавана ў правах: езуітам забаранілі прымаць на навучанне ўніятаў. Праз тры гады ордэну была канчаткова забаронена дзейнасць у імперыі і ўсе езуіты былі абавязаны пакінуць межы краіны4. Маёмасць ордэна перайшла ў казну імперыі5.
Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. дзяржаўнымі ўладамі быў наладжаны пільны кантроль над выкананнем распараджэння аб узросце ўступаючых у ордэн і дакладным праходжанні навіцыята. У 1832 г. спецыяльна для заходніх губерняў міністр унутраных спраў абвясціў імянны ўказ аб правілах прыёму ў кляштары6, якім прадпісвалася ў працэдуры прыёму карыстацца правіламі 1829 г. У сувязі з гэтым у 1833 г. вяліся даследаванні па вызначэнні законнасці зарокаў манахаў. Асаблівую пільнасць у гэтым пытанні праявілі генерал-губернатар Смаленскі, Віцебскі і Магілёўскі М. Хаванскі; Мінскі грамадзянскі губернатар А. фон Дрэбуш; Валынскі грамадзянскі губернатар*. Першым ініцыятыву праявіў М. Хаванскі7, які ў лісце да Мінскага губернатара прасіў прадставіць яму звесткі аб манахах скасаваных кляштараў, якія складалі зарокі з парушэннем указа Сената ад 2 мая 1829 г. Папярэдне М. Хаванскаму было вядома пра трох манахаў скасаванага Шклоўскага дамініканскага кляштара, якія парушылі дзяржаўнае заканадаўства адносна працэдуры складання зарокаў. Гэтымі манахамі былі Г. Пятроўскі, В. Будрэвіч, А. Нарушэвіч. У выніку следства, праведзенага свецкімі ўладамі, было прынята рашэнне аб тым, што манах В. Будрэвіч можа быць звольнены з ордэна, паколькі даных пра складанне ім зарокаў не ўдалося знайсці8. Двое іншых
1 ПСЗРН. Т. 20. № 14582. С. 500; Т. 21. № 15443. С. 610.
2 Та.мсама. Т. 32.-№ 24952. С. 10-11.
3 Тамсама. Т. 33. № 26032. С. 408-409.
4 Тамсама. Т. 37. № 28198. С. 113-119.
5 Тамсама. Т. 38. № 28999. С. 146.
6 Тамсама. Т. 7. № 5773. С. 863-864.
* Імя і прозвішча ў дакументах адсутнічаюць, але ў перыяд з 1831 па 1835 г. на гэтай пасадзе знаходзіўся А. П. Рымскі-Корсакаў.
7 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 452.
8 Тамсама.
манахаў на момант правядзення следства пражывалі ў кляштарах за межамі Мінскай губерні, таму звестак аб іх лёсе не было выяўлена.
Быў прыняты таксама шэраг захадаў адносна абмежавання магчымасцей дзейнасці рымска-каталіцкіх кляштараў. Першапачаткова была праведзена масавая касацыя манастыроў, якія абвінавачваліся ва ўдзеле ў паўстанні1. Капіталы скасаваных кляштараў перадаваліся ў казну. Наступнай мерай стала закрыццё кляштараў, якія знаходзіліся ў межах уніяцкіх і праваслаўных ася-2 родкаў .
Спасылаючыся на рэалізацыю пастанаўленняў Рыма, кляштары з малой колькасцю манахаў былі прызначаны да закрыцця. Дадзеная касацыя была прадстаўлена як рэалізацыя булы папы Бенедыкта XIV ад 1744 г. У 1842 г. усе рымска-каталіцкія кляштары ў імперыі былі падзелены на штатныя і пазаштатныя (прызначаныя да паступовай ліквідацыі). Ордэн, які меў толькі заштатныя кляштары, не мог мець навіцыяту, што фактычна вяло іх да самаліквідацыі. У Расійскай імперыі дапускалася мець 50 штатных кляштараў, у тым ліку 36 мужчынскіх, 14 жаночых, з вызначанай колькасцю манахаў у кожным адпаведна класу кляштара3.
У 1842 г. (указамі ад 19 лістапада і 16 снежня) ліквідавалася пасада правінцыяла ордэна. Замест 20 правінцыялаў (па колькасці ордэнаў, якія яшчэ засталіся), уводзілася пасада 6 візітатараў, па адным на дыяцэзію. Візітатар абіраўся біскупам з ліку дыяцэзіяльнага духавенства. У абавязкі візітатара ўваходзіў нагляд за кляштарамі ўсіх ордэнаў у дыяцэзіі, як за іх унутраным жыццём, так і за зносінамі са светам. Такім чынам, кляштары поўнасцю гублялі сваю аўтаномію і пераходзілі ў разрад аб’ектаў дыяцэзіяльнага падпарадкавання4. У 1842 г. была скасавана кангрэгацыя місіянераў, дзейнасць якой, накіраваная на адукацыю духавенства, была прызнана непатрэбнай пры наяўнасці ў кожнай дыяцэзіі духоўнай семінарыі3.
Нягледзячы на палітыку абмежавання дзейнасці каталіцкіх кляштараў, да пачатку паўстання 1863—1864 гг. яшчэ можна было атрымаць дазвол на прыбыццё ў Расійскую імперыю прадстаўніц новых кангрэгацый. Так, у сваім дзённіку заснавальнік адной з іх (служабнічак Багародзіцы) адзначаў: «Атрымаў на пошце ліст ад п. Марыі Агінскай з Вільні з дня 19 чэрвеня (1862 г. — аўт). Упаўнаважаная мясцовымі жыхарамі звяртаецца з просьбай прыслаць служабнічак у Літву. Для іх ёсць ужо гатовы дом <.. .> пры касцёле ў вёсцы, і некалькі тысяч гатовых грошай. Кандыдатак у кангрэгацыю шмат <. ..> Усе крокі да духоўных і свецкіх улад прадпрыняты <...>»6.
1 ПСЗРН2. Т. 7. № 5506. С. 510.
2 Католнческая Церковь накануне революцнн 1917 г. Сб. документов. С. 45.
3 У мужчынскіх 1-га класа — не менш за 22; 2-га — не менш за 16, 3-га — не менш за 13; у жаночых 1-га класа — не менш за 19; 2-га — не менш за 16; 3-га — не менш за 11 (Католнческая Церковь накануне революцнн 1917 г. Сб. документов. С. 45).
4 Долбнлов М. Русскнй край, чужая вера: этноконфесснональная полнтнка нмпернн в Лнтве н Белорусснн прн Александре I. С. 102.
5 Католнческая Церковь накануне революцнн 1917 г. Сб. документов. — С. 47.
6 Bojanowski Е. Dziennik 1853-1871. Warszawa, 1999. S. 321.
У канцы 1864 г. М. Мураўёў разаслаў усім губернатарам загад аб прадстаўленні яму звестак аб кляштарах, з націскам на тое, з якіх кляштараў паходзілі ўдзельнікі паўстання, а таксама аб тых, што лічыліся недобранадзейнымі. Адной з прычын, па якой насельнікі кляштараў заносіліся ў катэгорыю падазроных, была, напрыклад, іх адсутнасць у кляштары ў час паўстання. Спробы біскупаў патлумачыць гэтую адсутнасць тым, што яны былі высланы для дапамогі на парафіях, М. Мураўёва не задавальнялі. У выніку па рашэнні генерал-губернатара былі скасаваны кляштары, якія на яго думку, найбольш актыўна падтрымлівалі паўстанне. Найбольшая колькасць скасаваных кляштараў прыходзілася на Вільню, Ковеншчыну і паўднёва-заходнюю частку Мінскай губерні (Слуцкі, Навагрудскі і Мінскі паветы)1. У 60-х гадах XIX ст. былі скасаваны ўсе наяўныя кляштары ў Магілёўскай губерні2.