Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
’НГАБ.-Ф. 1781.-Воп. 2. -Спр. 4206.-Арк. 1.
2 Jogela V. Vilniaus Romas Kataliku dvasine Akademija 1833-1842 metais: organizacija ir veikla. P.216.
3 Piechnik L. Seminaria duchowne w (archi)diecezji Wilenskiej do 1939 r. // 600 lat archidiecezji Wilenskiej. Studia teologiczne. Bialystok; Lomza; Drohiczyn, 1987-1988. -№ 5-6. S. 219.
4 Радван M. Рнмско-католнческне духовные учебные заведення Санкт-Петербурга в 19 в. (1842-1917 гг.). С. 6.
5ПСЗРН2.-Т. 14. -№ 12618.-С. 671.
6НГАБ. -Ф. 1781.-Воп. 2.-Спр. 1454, 1456.
7 Тамсама. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 6206. Арк. 54.
ОТЬ БПЛЕНСКОЙ рнмско-католпческой духовной КОНСМСТОРШ
Прейпйстііе.
Вь слкдствіе указа Рпмско-Катодпческой Духовпой Коллегіп оть 19 пстекшаго Ноября 3*N. 3,617 на нмя Г. Внленскаго Еппскопа послідовавшаго , пмЬегЬ Вьі обіявпть всему білому подв*домствевному Духовенству: что Нысочлйшямь ІМмевнымь указомь даннымь Праввтелютду^іцему ' енату вт» 25 день прошлаго ОктябряВсемшост ? S’1 е .Т’чедіно:. Ректору Мнпской Р. К Свямнар’а Нргл^у /.;лыу В'’йткевячу быть Еппокопсмь й’ -вжіні, н чго оаь іл тся вьС ; етербургь дм посг.я:г,еп1я, а Г. Вялепсхій Еп.л-.одь ддя содіійствія сь Епяскопо іь ..апомь Г. Мятро:іол..ту вт> соввршевія сего Свяіцеішо-дЬйствія; о нсподнегіп же сего предппсанія рапортовать Консцсгорім для дояесенія Кодлегш. Декабря /А дня 1852 года.
Офйціалг Прелаті
Сякретарь
Сгтлонаіаяьпйгя
1-му Сто*у,
Распараджэнне Віленскай рымска-каталіцкай духоўнай кансісторыі. 1852 г. (ДГАЛ)
3 1842 да 1847 г. вызначаючым прынцыпам у палітыцы ўрада была абавязковая залежнасць духоўных семінарый ад Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў. Указам ад 19 лістапада 1843 г. біскупы пазбаўляліся ўлады над семінарыямі, а кіраўніцтва духоўнымі семінарыямі, якое складалася з рэктара, інспектара, эканома і двух свецкіх прафесараў, пераходзіла ў падпарадкаванне Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі1. Улады таксама вызначалі колькасць навучэнцаў у семінарыях, і, адпаведна, планавалі колькасць каталіцкага духавенства ў будучыні. Згодна з пастанаўленнем 1843 г. на кожную семінарыю вызначалася пэўная колькасць «казённокоштных» выхаванцау , па-за норман прымаліся навучэнцы за плату.
Канкардат 1847 г. у пэўнай ступені вяртаў каталіцкім іерархам уладу над працэсам падрыхтоўкі духавенства. Паводле яго біскуп-ардынарый атрымліваў права рашаючага голасу ў справах навучальных устаноў. Духоўная
1 Boudou A. Stolica swi^ta a Rosja. Stosunki dyplomatyczne mi^dzy niemi w XIX stuleciu. T. 1. S. 384; Grabczak P. Seminaria duchowne Lucko Zytomirskiej diecezji 1798-1842. Bialy Dunajec-Ostrog, 2006. S. 66; НГАБ. Ф. 1781. Bon. 2. Cnp. 2650.
2ПСЗРЙ2.-Т. 18.-№ 17341, ч. l.-C. 765.
акадэмія атрымала кананічны статус, а за біскупамі замацоўвалася ўлада над семінарыямі1. Аднак усе мерапрыемствы ў галіне духоўнай адукацыі павінны былі атрымліваць адабрэнне з боку ўрада. Біскупам належала права звальнення з пасады любога працаўніка семінарыі, спыненне выкладання альбо ўвогуле закрыццё. Канкардат замацоўваў права біскупаў складаць расклад заняткаў у семінарыях падуладнай яму дыяцэзіі, а пры распрацоўцы праграм па свецкіх прадметах улады абавязваліся ўлічваць меркаванне біскупа. Прадугледжвалася, што свецкія прадметы будуць выкладаць свецкія настаўнікі, згодна з інструкцыямі Санкт-Пецярбургскай навучальнай акругі. Уступныя і выпускныя экзамены павінны былі адбывацца ў прысутнасці дэлегата ад акругі. Ва ўступныя экзамены ўводзіліся руская мова, геаграфія і гісторыя Расіі. Заключэнне канкардата не паўплывала на змены ў колькасці духоўных навучальных устаноў, якая не адпавядала патрэбам каталіцкага касцёла ў імперыі. Каталіцкія іерархі прадпрымалі спробы атрымаць дазвол на адкрыццё новых навучальных устаноў. Аднак рэалізацаваць дадзеныя ініцыятывы не ўдалося2.
У выніку касацыі кляштараў пасля паўстання 1830-1831 гг. быў выдадзены ўказ аб далучэнні грашовых капіталаў скасаваных манастыроў да агульнага дапаможнага капітала рымска-каталіцкага духавенства. Частка грошай павінна была прызначацца на «уснленне семннарнй для образовання белого духовенства»3. У 1842 г. улады пазбавілі семінарыі прыватных фундушаў, замяніўшы іх так званым дзяржаўным фундушам. Навучанне клерыкаў звыш запланаванай колькасці магло адбывацца пры ўмове, што біскуп забяспечваў фінансаванне іх навучання4, або яны навучаліся за ўласны кошт. Кожная семінарыя атрымлівала вызначаную ўрадам колькасць месцаў для алюмнаў, вызначаную колькасць працаўнікоў у штаце, адпаведнае матэрыяльнае забеспячэнне. Была праведзена ўніфікацыя зарплат і коштаў утрымання семінарыстаў на тэрыторыі ўсёй імперыі. Пры аб'яднанні семінарый фундушы аб’ядноўваліся ў адзін. Так было, напрыклад, пры стварэнні Духоўнай акадэміі ў Вільні і аб’яднанні з ёй дыяцэзіяльнай семінарыі і фундуша на адукацыю двух брэсцкіх семінарыстаў (1833 г.)5, або пры аб’яднанні Звянігарадскай семінарыі з Магілёўскай (1839 г.).
Згодна з высачайшым павяленнем у 1844 г. былі закрыты ўсе манаскія студыі6. Адначасова забаранялася рыхтаваць духоўныя кадры за межамі імперыі. 21 красавіка 1844 г. віленскі генерал-губернатар Ф. Мірковіч у лісце да Мінскага біскупа адзначаў, што міністрам унутраных спраў было абвешчана аб
1 Boudou A. Stolica swieta a Rosja. Stosunki dyplomatyczne miedzy niemi w XIX stuleciu. T. l.-S. 586.
2 Тамсама. S. 517-518; РДГА. Ф. 821. Bon. 25. Cnp. 438. Арк. 19-20, 24.
3 ПСЗРН2. T. 7. № 5506. C. 510.
4 Piechnik L. Seminaria duchowne w (archi)diecezji Wilenskiej do 1939 r. // 600 lat archidiecezji Wilenskiej. Studia teologiczne. S. 219.
5 ПСЗРЙ2. T. 8. № 6296. C. 386.
6 Католнческая Церковь накануне революцнн 1917 г. Сб. документов. С. 48.
вышэйшым павяленні прапанаваць усім навучэнцам манаскіх студый, якія яшчэ не прынеслі ўрачыстых зарокаў, паступаць для заканчэння адукацыі ў дыяцэзіяльныя семінарыі. 3 кляштараў павінны былі быць выключаны тыя, хто не пажадае скарыстацца прапановай1. Семінарыі, у сваю чаргу, таксама не маглі прыняць усіх жадаючых з-за перапоўненасці. У сувязі з гэтым, частка манахаў, якія не прынеслі яшчэ зарокаў, вымушана была вярнуцца дадому. У 1856 г. пытанне аб аднаўленні дзейнасці навіцыятаў і манаскіх студый было ўзнята ў Камітэце па справах рымска-каталіцкай царквы ў Расіі, але на аднаўленне дзейнасці навіцыятаў камітэт не пагадзіўся. Разам з гэтым выкладанне тэалагічных навук, пры наяўнасці на гэта сродкаў, магло быць дазволена2.
3 1863 г. прадпісанні адносна прыняцця навучэнцаў у семінарыі сталі яшчэ больш жорсткімі і больш падпарадкаванымі свецкім уладам: згодна з высачайшай пастановай ад 22 мая 1864 г. «поступленне в монашество, прнём клнрнков в монастырн н ученнков в семннарнн <.. .> отнюдь не былн допускаемы без предварнтельного на то согласня н разрешення главного начальннка края, а определенне ксендзов в прнходы с согласня губернаторов»3. Чарговая касацыя кляштараў, якая распачалася пасля паўстання 1863-1864 гг., прывяла практычна да поўнага знішчэння манаскага жыцця на беларуска-літоўскіх землях, а разам з тым і навучальных устаноў пры іх. У 1865 г. М. Мураўёвым быў выдадзены цыркуляр аб забароне каталіцкаму духавенству выязджаць для атрымання адукацыі ў Царства Польскае. Дакумент быў разасланы ўсім губернатарам4.
31 студзеня 1866 г. па ініцыятыве А. Старажэнкі была створана спецыяльная Камісія па справах рымска-каталіцкага духавенства, якую пазней перайменавалі ў рэвізійную. Сярод спраў, якімі займалася камісія, былі і праекты рэформ духоўных семінарый. Іх сутнасць заключалася ў наступным: 1) скарачэнне колькасці семінарый (да 2 у Вільні і Ворнях); 2) прызначэнні на пасады кіраўнікоў і выкладчыкаў выключна з ліку добранадзейных асоб. Выхаванне будучых каталіцкіх святароў павінна было ажыццяўляцца ў прарасійскім духу: «за <.. .> восіштанннкамн должны нметь бднтельный надзор комнатные надзнрателн православные обязанные между прочнм, наблюдать, чтобы воспнтанннкн не разговарнвалн между собой по-польскн, не отзывалнсь дурно о православнн, Росснн»5. Праца камісіі паўплывала па прыняцце рашэння аб ліквідацыі Мінскай дыяцэзіі. Разам з ёй была ліквідавана і Мінская семінарыя,
1 НГАБ. Ф. 1781. Воп. 32. Спр. 51. Арк. 3.
2 Богословскпй К. Государственное положенне Рнмско-католнческой церквн в Росснн от Екатернны Велнкой до настояіцего временн. Харьков, 1898. С. 173.
3 BKUL (Бібліятэка Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта). Zbiory ks. Bronislawa Ussasa. Rkps761.-K. 82.
4 Ммловндов A. Распоряження н перегшска гр. М. Н. Муравьёва относнтельно рпмско-католнческого духовенства в Северо-Западном крае. Внльна, 1910. С. 13.
5 Цыт. па: Wodzianowska I. Wytyczne Komisji do spraw duchowieiistwa w sprawie zwalczania katolicyzmu w general-gubernatorstwie Wilenskim (1866-1868) П Koscidl a panstwo na pograniczu polsko-litewsko-bialoruskim. Zrddla i stan badaii. S. 156-178.
што рыхтавала святароў для Мінскай дыяцэзіі і Магілёўскай архідыяцэзіі. Справа адукацыі будучых рымска-каталіцкіх святароў ускладнілася: калі выхадцы з Мінскай дыяцэзіі мелі права навучацца ў Вільні, то з Магілёўскай маглі атрымаць адукацыю толькі ў выключных выпадках у Санкт-Пецярбургскай акадэміі1. Спробы атрымаць дазвол на адкрыццё семінарыі для Магілёўскай дыяцэзіі адразу пасля закрыцця Мінскай не далі станоўчых вынікаў.
У 70-х гадах XIX ст. іерархамі каталіцкага касцёла працягвалі прадпрымацца спробы дабіцца дазволу на адкрыццё асобнай семінарыі для Магілёўскай архідыяцэзіі2. Але толькі пасля звароту прэлата Івашкевіча да міністра ўнутраных спраў А. Цімашова ў лютым 1872 г.3 дазвол быў атрыманы. 9 сакавіка 1873 г. міністру ўнутраных спраў было даручана прадставіць праект для адкрыцця навучальнай установы4. 16 чэрвеня 1879 г. міністр Л. Макаў зацвердзіў статут архідыяцэзіяльнай рымска-каталіцкай духоўнай семінарыі. Найважнейшым з’яўляўся пункт аб кіраванні, у якім абвяшчалася, што вышэйшае кіраўніцтва семінарыяй належыць біскупу Магілёўскай дыяцэзіі, а ніжэйшае рэктару і савету семінарыі.
Нягледзячы на аднаўленне дыпламатычных адносін з Рымам у 1894 г., уплыў свецкіх улад як на фарміраванне праграм навучання ў семінарыях, так і на вучнёўскі склад, заставаўся моцным. Гэта выклікала падрыхтоўку ў 1905 г. Магілёўскім мітрапалітам Е. Ю. Шэмбекам мемарандума на імя міністра ўнутраных спраў. Мітрапаліт прасіў прызнаць права біскупаў на састаўленне статута семінарый і на прызначэнне выкладчыкаў усіх прадметаў, а таксама вызваліць навучэнцаў семінарыі ад гадавых экзаменаў па рускай мове, выдаліць з праграмы навучання некаторыя часткі са зместу «рускіх прадметаў» (гісторыі, славеснасці), змяніць штаты семінарый і павялічыць колькасць навучэнцаў у іх5. Аднак у той час змен у працэсе навучання не адбылося.