• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Брэсцкая унія стала пераломнай падзеяй усходнеславянскай канфесійнай гісторыі і аказала істотны ўплыў на цывілізацыйную сітуацыю ва Усходняй Еўропе. За час свайго існавання ўніяцкае веравызнанне пацясніла ў Вялікім Княстве Літоўскім пазіцыі праваслаўя, стрымала пашырэнне рыма-каталіцтва і да канца XVIII ст. ахапіла прыблізна 39 % насельніцтва. Асноўную масу ўніяцкіх вернікаў складала бедная засцянковая шляхта, мяшчане, сяляне, у той час як багатая і сярэдняя частка шляхты належала да рымска-каталіцкай канфесіі2. Больш глыбокае ўкараненне ўніяцкая вера мела ў заходняй частцы Беларусі. Так, па даных на 1790 г., на беларускіх землях Рэчы Паспалітай уніятамі былі ад 2/3 да 80 % (у сельскай мясцовасці) насельніцтва3. Шэраг гісторыкаў лічыць, што ў канкрэтна-гістарычных абставінах канца XVIII першай паловы XIX ст. уніяцкае веравызнанне адыгрывала важную ролю як дзейсны фактар самасцвярджэння беларускага народа і яго абароны ад іншых этнасаў4.
    Напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай уніяцкая царква мела 8 епархій з 9300 прыходамі, 10 300 святарамі, 4,5 млн вернікаў і 172 манастыры з 1478 манахамі5. Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага ўваходзілі ў склад мітрапаліцкай Кіеўска-Віленскай, Пінскай епархій і Полацкай архіепархіі. У 1772 г. у Кіеўска-Віленскай епархіі было 2490 прыходаў з 1 804 388 прыхаджанамі, у Полацкай адпаведна 598 і 765 154, у Пінскай 238 і 83 1036. Такім
    1 Падокшын С. А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (Філасофска-гістарычны аналіз). 2-е выд. Мінск, 2000. С. 21-22, 25-30.
    2Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (KaHeu XVIII-XX ст.). С. 5.
    3 Марозава С., Філатава А. Уніяцкая царква // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 584.
    4 James Т. Flynn. The Uniate Church in Bielorussia: A Case of Nation Building ? // Religious Com­promise, Political Salvation: The Greek Catholic Church and Nation-building in Eastern Europe. University of Pittsburgh, 1993. P. 27-46; Конан У. Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа// У. Конан. Выбранае. Мінск, 2009. С. 202; Лыч Л. Уніяцкая царква Беларусі; этнакультурны аспект. 2-е выд. Мінск, 2011.
    5 Марозава С., Філатава А. Уніяцкая царква // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6, кн. 1. С. 584.
    6Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М„ Навіцкі У I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (KaHeu XVIII-XX ст.). С. 5.
    чынам, Кіеўска-Віленская епархія была самай шматлікай па колькасці вернікаў. У склад яе ўваходзілі беларускія дэканаты: Ашмяны, Блонь, Бобр, Брагін, Ваўкавыск, Вільна, Глуск, Гомель, Гродна, Далгінаў, Ігумен, Клецк, Лагойск, Ліда, Мінск, Мядзель, Навагрудак, Нясвіж, Падляскі, Пухавічы, Рагачоў, Слонім, Цырын1. У склад Полацкай архіепархіі ўваходзілі дэканаты: Бабынічы, Бешанковічы, Быхаў, Веліж, Віцебск, Гарадзец, Запаляны, Засокі, Лепель, Мсціслаўль, Орша, Полацк, Рагачоў, Себеж, Смаляны, Талачын, Цяцерын Чашнікі, Чэрыкаў і інш.2
    Палітыка Кацярыны II у адносінах да ўніятаў на тэрыторыі Беларусі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) уніяты на далучаных да Расійскай імперыі беларускіх землях заставаліся ў складзе Полацкай архіепархіі, тэрыторыя якой апынулася ў межах дзвюх дзяржаў. Месцазнаходжаннем кансісторыі, юрысдыкцыя якой да 1780 г. распаўсюджвалася на абедзве часткі архіепархіі, быў абраны Полацкі кляштар базыльян Св. Барыса і Глеба (в. Бельчыцы)3.
    У першыя гады пасля інкарпарацыі тэрыторыі ў склад Расійскай імперыі ўніяцкая царква захоўвала ўсю сваю маёмасць, уласнасць, правы і прывілеі. Імкнучыся заручыцца лаяльнасцю новых падданых, выклікаць прыхільнасць насельніцтва, царскі ўрад гарантаваў свабоду ўніяцкага веравызнання. Гэта свабода была замацавана пятым артыкулам трактата, заключанага паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 18 верасня 1773 г. Па даным на 1784-1785 гг. у Полацкай і Магілёўскай губернях уніяцкімі былі 445 цэркваў, да якіх належала 665 414 вернікаў4. Базыльяне манахі ўніяцкага ордэна св. Васіля, якія не прысягнулі на вернасць Кацярыне II, былі дэпартаваны ў Рэч Паспалітую5.
    Уплыў на выпрацоўку расійскай урадавай палітыкі адносна ўніяцкай царквы аказваў Беларускі (Магілёўскі) праваслаўны епіскап Георгій Каніскі. Яшчэ з часоў каранацыі Кацярыны II ён заклікаў яе ўмяшацца ў справы Рэчы Паспалітай, каб змяніць канфесійную сітуацыю на беларускіх землях на карысць праваслаўя. Ён прапаноўваў уключыць у трактат аб першым падзеле Рэчы Паспалітай артыкул аб ліквідацыі уніі. Калі ж імператрыца на гэта не пайшла, Г. Каніскі ініцыяваў складанне заяў ад прыходаў аб іх жаданні далучыцца да праваслаўя, распрацаваўшы інструкцыю, як пісаць такія заявы на імя губернатара. Такіх заяў назбіралася восем дзясяткаў. У выніку на працягу 1773-1774 гг. на ўсходзе Беларусі, у Полацкім, Віцебскім, Дзвінскім, Аршанскім, Мсціслаўскім і Рагачоўскім паветах, на аснове гэтых заяў было пераведзена
    1 Nabywaniec S. Unicka archidiecezja kijowska w okresie rzadow arcybiskupa metropolity Felicjana Filipa Wolodkowicza. 1762-1778. Rzeszow, 1998. S. 222-223.
    2 Radwan M. Carat wobec Kosciola greckokatolickiego w zaborze rosyjskim. 1796-1839. S. 40.
    3 Лісейчыкаў Д. B. Святар y беларускі.м соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства. 1596-1839 гг.-С. 71.
    4 Анішчанка Я. К. Беларусь у часы Кацярыны II. Мінск, 1996. С. 157.
    5 Likowski Е. Dzieje kosciola unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX wieku uwazane gtownie ze wzgl^du na przyczyny jego upadku. S. 184.
    ў праваслаўе 433 царквы1. Гэтыя абставіны паўплывалі на тое, што канфесійнай стратэгіяй самадзяржаўя на наступныя дзесяцігоддзі стаў курс на звужэнне ўплыву ўніяцкай царквы з мэтай ліквідацыі яе ў перспектыве.
    У сваім імкненні падпарадкаваць уніяцкую царкву кантролю, абмежаваць кантакты з Папам Рымскім, вырваць з-пад уплыву каталіцкага касцёла Кацярына II указам ад 2 ліпеня 1780 г. «Об учрежденйй консйсторйй для управленйя духовнымн деламй уннатскйх церквей в Полоцком й Могйлевском наместнччествах» скасавала пасаду ўніяцкага мітрапаліта, а для кіраўніцтва ўніяцкімі справамі стварыла ў Полацку асобную кансісторыю. Ва ўказе адзначалася: «Для управленйя же деламй духовнымн церквей унчатскйх в Полоцком й Могчлевском наместннчествах до будутего Нашего сочзволенйя повелеваем учредйть консйсторчю, йз трех йлй четырех духовных того закона людей верных, подданством Нам обязанных й поведенйя добропорядочного. Нх должностйю будет наблюдать порядкй по церквам закона йх; в случае же вакацйй пріі котором лйбо прйход свяіценнйческого места йрепоручйте вы людям надежным спрашнвать й наверное осведомляться от прнхожан, желают лн онй йметь святеннйка Нашего православного восточного закона, в таком случае Преосвяіценные Архйепнскоп Псковскйй й Епйскоп Могйлевскйй, первый в Полоцкой губернйй, а последнйй в Могнлевской обязаны определять людей достойных; еслй же прйхожане захотят нметь свяіценнйка Унйатского, то консйсторчя сйх церквей должна препоручйть прнход праздный свяшенннку блйжайшего прйхода, покуда с постановленйем от нас настоятего Архйерея могут быть рукополагаемы новые свяіценнйкй»2. Указ пацвердзіў раней прынятае рашэнне (указ ад 3 ліпеня 1779 г.) аб забароне «в монастырях й церквях прнходскйх унйатскчх прннймать свяіценнйков й монахов чзвне Государства прйходяіцйх».
    Імператарскі ўказ забараніў прымаць у вакантныя прыходы новых уніяцкіх святароў без уліку жадання прыхаджан. Калі ж большасць прыходаў выказвала жаданне мець праваслаўнага святара, царкву пераасвячалі і перадавалі ў праваслаўнае ведамства. На падставе вышэйазначанага ўказа на працягу чатырох гадоў (1780-1783) ад уніі адпала 112,5 тыс. жыхароў Магілёўскай губерні і 95 цэркваў3. Сярод іх былі і тыя, што перайшлі ў каталіцтва4. Праваслаўе прымалі галоўным чынам тыя прыходы, дзе ўладальнікамі маёнткаў, у выніку дарэнняў, станавіліся рускія памешчыкі. Зразумела, што праваслаўным іерархам было лягчэй дамовіцца з імі аб пераводзе ў праваслаўе прыгонных сялян, жадання якіх ніхто не пытаў. Але ўсеагульнай канверсіі ўніятаў
    1 Likowski Е. Dzieje kosciola unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX wieku uwazane glownie ze wzgledu na przyczynyjego upadku. S. 174.
    2 ПСЗРМ. T. 20. № 15028. C. 954.
    3 Горючко П. C. Матерналы для нсторнн воссоедннення уннатов в Белорусснп 1780-1795 годов: Спнскн воссоеднненных церквей. Могнлев, 1903. — С. 1—5; Кояловнч М. О. Нсторня воссоедннення западнорусскнх уннатов старых времен (до 1800 года). С. 208.
    4 Likowski Е. Dzieje kosciola unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX wieku uwazane glownie ze wzgledu na przyczyny jego upadku. S. 185.
    і
    
    
    fM^^caAaaa^^ J
    ■ С ' ' ,1 >rj> '^іая'аяяіжо ^л^Лсо	’
    ^./йяаясАіл^ с°?	fat,,//Гшйатг I
    <^J,	м,’ гі'Эі d/m-lto urrara'aturt yrftv'o-rt-^'.' я^ч.
    „.‘ZZie ^'"»art t^'a £яг^а.я^^.^»е.(.сkduu ЯагтоітыаІ ^gtt суа.яуЯ'еяя^ус я»	,
    яа,ял,^ caa'v ^■.""ЛаЯ'
    4,rt^ naa^rtc.f ІаяЛ^ ^яяА'^пау Яр«я..я~
    1^,1/^я ^яЯаягЛа^
    \	„ .	— Э л ,i/^^,.f,7X	IM'S
    T
    \'4Jtt/"M'S Н^я'О'А^'Т'^
    '//kiAa^t
    oari ''art
    «„W. "^агАа^ ^aa»*rf
    a ^""6''>~'"‘^	a„^t а,гы» Aft i
    A?V‘ mfAyfa^a ' 'bt^^aurt'^a^'A пс'ш^ ^АуыЛа'^аг^'^-
    '“*> .A
    
    
    Абавязацельства Сяргея Малусевіча
    праз іх добраахвотнае жаданне (апытанне «прнглашенне») вярнуцца ў праваслаўе ў той час не атрымалася.
    3 1784 г. уніятаў пакінулі ў спакоі. Іх веравызнанне па-ранейшаму заставалася колькасна дамінуючым у канфесійнай структуры далучаных зямель Беларусі. Свецкім і духоўным уладам імперыі прыйшлося шукаць новыя сродкі і чакаць новых зручных абставін для рашаючага наступу на унію. Повадам для змены канфесійнага курса паслужыла паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Паўстанне спарадзіла цвёрды намер пакончыць з уніяй. Усталяванне палітычнай стабільнасці ў рэгіёне, ізаляцыю паўстанцаў-католікаў урад бачыў у праваслаўным яднанні афіцыйных улад і сялянства. Указамі 22 красавіка 1794 г. і 10 студзеня 1795 г. Кацярына II заявіла аб сваім намеры «нскореннть унню» ў Беларусі і Украіне; здымаліся ўсялякія абмежаванні для пераходу ўніятаў у праваслаўе. Навуковы падмурак пад урадавы курс падвёў
    стацкі саветнік М. Бантыш-Каменскі сваёй працай «йсторнческое нзвестне о возннкшей в Польше уннн», падрыхтаванай у 1794 г. па заказе Кацярыны II і спачатку прызначанай толькі для службовага карыстання1.