Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
За час трохмесячнага падарожжа чыноўнік наведаў 77 цэркваў і 10 манастыроў Ён убачыў, што ў большасці храмаў ужо былі пабудаваны іканастасы, прыбраны амбоны, арганы і бакавыя алтары. Паўсюль выкарыстоўваліся маскоўскія літургічныя кнігі. Уніяцкіх святароў, паводле іх стаўлення да скасавання уніі, В. Скрыпіцын падзяліў на тры катэгорыі: станоўча настроеных да перамены веры, паслухмяных і непрыхільных. Да першай катэгорыі ён залічыў 633 чалавекі, да другой 441 і 151 — да трэцяй. На апошнюю катэгорыю раіў звярнуць асаблівую ўвагу.
Чыноўнік заўважыў розніцу ў стаўленні духавенства да скасавання уніі паводле тэрытарыяльнага прынцыпу: у Беларускай епархіі згоду на прыняцце праваслаўя выказала 25 % духавенства (680 святароў), а ў Літоўскай каля 72 % (1057 святароў)3. Таму ён раіў часткова замяніць святароў Беларускай епархіі душпастырамі з епархіі Літоўскай. Акрамя таго, ён лічыў патрэбным дадаткова накіраваць ва ўніяцкія духоўныя навучальныя ўстановы выкладчыкаў з унутраных губерняў Расіі. Агульная выснова В. Скрыпіцына была наступная: планы скасавання уніі не з’яўляюцца таямніцай, таму сам факт скасавання не выкліча бунтаў. Прамаруджванне са скасаваннем можа парушыць планы ўлад і прывядзе да ўзмацнення супраціву4.
Але тут да Пецярбурга дайшла вестка: 111 святароў з усходняй часткі Беларусі вырашылі стаяць за унію. 16 верасня 1838 г. яны правялі ў в. Царкоўня
1 йзвеков Н. Д. йсторнческнй очерк состояння православной церквн в Лнтовской епархнн за время с 1839-1889 г. С. 236.
2 Гарошка Л. Пад знакам «рускае і польскае веры» Н Спадчына. 2000. № 1. С. 169.
3 Radwan М. Carat wobec Kosciola greckokatolickiego w zaborze rosyjskim. 1796-1839. S. 174.
4 Марозава C. Місія камергера Скрыпіцына // Царква. 2005. № 3. С. 12.
(Дрысенскі павет Віцебскай губерні) несанкцыянаваны сход, які выпрацаваў петыцыю да імператара з пратэстам супраць падрыхтоўкі да скасавання уніі. А падчас шэсця заклікалі мясцовы люд, каб моцна трымаліся сваёй веры1. I гэта адбывалася ў той час, калі ў Літоўскай епархіі ўся без выключэння ўніяцкая эліта далучылася да лагера прыхільнікаў праваслаўя. Царкаўнянская акцыя пратэсту прыспешыла санкцыю афіцыйнага Пецярбурга на ўсеагульную канверсію ўніятаў, бо яна ставіла пад сур’ёзную пагрозу рэалізацыю яго планаў.
Падрыхтоўка Полацкага царкоўнага сабору. 22 і 26 снежня 1838 г. і 4 студзеня 1839 г. у Пецярбургу адбыліся пасяджэнні Сакрэтнага аб’яднаўчага камітэта. Іх мэтай была распрацоўка інструкцыі для генерал-губернатараў адносна іх дзеянняў падчас канчатковага «воссоедннення» ўніятаў. На пасяджэнні 4 студзеня 1839 г. прысутнічалі ўсе члены камітэта. Запрасілі на яго і генерал-губернатараў: Смаленскага, Віцебскага і Магілёўскага П. Дзякава; Віленскага, Гродзенскага, Беластоцкага і Мінскага М. Далгарукава.
Абмяркоўвалі выпрацаваную камітэтам інструкцыю (яе падрыхтаваў Маскоўскі мітрапаліт Філарэт), якая з санкцыі імператара на перыяд усеагульнай рэлігійнай канверсіі ўніятаў надзяляла генерал-губернатараў надзвычайнымі паўнамоцтвамі2. Паводле гэтай інструкцыі, генерал-губернатары павінны былі спыняць любыя спробы прапаганды супраць дзяржаўнага курса на ўз’яднанне ўніятаў, любыя факты непакоры начальству і парушэння грамадскага спакою. Абмяжоўвалася перамяшчэнне рымска-каталіцкага духавенства ў межах заходніх губерняў. Землеўладальнікаў належала папярэдзіць аб адказнасці за супраціў іх сялян праваслаўным святарам. Прадвадзіцелі дваранства, гараднічыя, земскія спраўнікі, западозраныя ў саўдзеле ў супрацьдзеянні ўраду, адхіляліся ад пасады. Пакаранне высылкай пагражала рымска-каталіцкаму і ўніяцкаму духавенству, а дваранам акрамя таго яшчэ і канфіскацыя маёнткаў. Пра ўсе свае захады адносна духоўных і свецкіх асоб генерал-губернатары павінны былі інфармаваць Міністэрства ўнутраных спраў і Св. Сінод. Акрамя таго, у мясцовасцях, якія генерал-губернатары лічылі патэнцыйна небяспечнымі з пункту погляду верагоднасці супраціўлення, напярэдадні скасавання уніі прадугледжвалася магчымасць увядзення войскаў3. Гэту інструкцыю цар падпісаў праз некалькі дзён пасля пасяджэння камітэта.
Незадоўга да сабору, які павінен быў паставіць апошнюю кропку на гісторыі ўніяцкай царквы ў заходніх губернях, па загадзе Мікалая I у Полацк прыбыў дарадчык обер-пракурора Св. Сінода В. Скрыпіцын. Ён меў «особое порученне по греко-уннатскнх делах», выкладзенае ў сакрэтнай запісцы-інструкцыі ад 6 студзеня 1839 г., атрыманай ад свайго шэфа. Інструкцыя патрабавала: «Вннмательно наблюдать за направленнем греко-уннатского духовенства
1 РДГА. Ф. 797. Воп. 7. Спр. 23446.
Тамсама. Воп. 87. Спр. 22. Арк. 1-1 адв.
3 Тамсама. Арк. 1 адв. 7; Radwan М. Carat wobec Kosciola greckokatolickiego w zaborze rosyjskim. 1796-1839. S. 175-177.
<...> Обраіцать постоянное вннманне на могуіцне быть протнводействня от помешнков н духовенства латннского <.. > Еслн замечено будет где-лнбо начало беспокойства, поступкн, расположенные к волненню, немедленно с эстафетою нзвешать о том местного губернатора <.. .> Еженедельно докладывать мне о всем замеченном вамн по возложенному на вас порученню, о вашнх действнях, о лнцах, особенно отлнчнвшнхся усерднем нлн замеченных в упорстве н неблагонамеренностн, дальнейшее пребыванне которых в том крае может быть ныне вредно»1.
У сувязі з прашэннем царкаўнянскіх «заговоршнков», якое выяўляла «дух своеволня н непокорностн», у пачатку лютага ў Полацк, згодна з імператарскім загадам, прыбыў I. Сямашка, які заняўся разборам «дела 111-тн». Ен хацеў падарваць салідарнасць святароў, умацаваць аўтарытэт епархіяльных улад і іх ўплыў на духавенства, якое яшчэ заставалася верным уніі. Шукалі складальніка прашэння; тых, хто сваімі даверанасцямі ўпаўнаважылі дэлегацыю на яго падачу імператару.
«йстекшую неделю, — пісаў епіскап обер-пракурору Св. Сінода 8 лютага, — посвятнл я рассмотренню обстоятельств дела, мне порученного». Каб «разорвать шайку» падпісантаў прашэння на імя імператара, пазбавіць іх магчымасці падтрымліваць кантакты паміж сабой і з астатнім духавенствам Беларускай епархіі, ён загадаў неадкладна выслаць з епархіі ў суправаджэнні паліцэйскіх 20 святароў, якія далі даверанасці на падачу прашэння2. Лёс яшчэ 68 святароў, якія падпісалі «протнвозаконные доверенностн», быў вырашаны 11 лютага. I. Сямашка распарадзіўся выклікаць іх па чарзе ў Беларускую кансісторыю для настаўлення на розум. Меркавалася, тых, хто раскаецца, вяртаць на месца службы. Тых, хто адмовіцца ад раскаяння, і нядобранадзейных падвяргаць забароне займаць святарскія пасады. «Вредных» заключаць пад нагляд у манастыр3. Па падліках польскага даследчыка М. Радвана, 42 удзельнікі царкаўнянскага пратэсту былі пазбаўлены духоўнага сану або сасланы ў манастыры, у тым ліку 19 чалавек высланы ва ўнутраныя губерні Расіі.
12 лютага 1839 г. у Полацку тры ўніяцкія епіскапы (I. Сямашка, В. Лужынскі, А. Зубко) і 21 прадстаўнік духавенства падпісалі саборны Акт аб адзінстве з праваслаўнай царквой і просьбу да імператара садзейнічаць хутчэйшаму далучэнню ўніятаў да праваслаўя. Да саборнага Акта дадавалася 1305 распісак-абавязацельстваў уніяцкіх святароў і манахаў прыняць праваслаўную веру. 593 святары (каля 1/3 усяго ўніяцкага духавенства), не зважаючы на пагрозы, адмовіліся іх даць. Ды і з тых, хто падпісаў згоду, значная частка зрабіла гэта няшчыра, са страху або з разліку4.
1 РДГА. Ф. 797. Воп. 7. Спр. 23446 Арк. 62-67.
2 Тамсама. Арк. 121, 132-132 адв., 138 б.
3 Тамса.ма. Арк. 123-123 адв.
4 Марозава С. Беларусь, восень 1838 вясна 1839 г.: апошні акт уніяцкай трагедыі (некаторыя малавядомыя старонкі) II Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа. Гродна, 2009. Ч. 1. С. 316.
Такім чынам, з канца XVIII ст. зместам імперскай палітыкі ў адносінах да ўніяцкай царквы, якая яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў колькасна дамінавала ў канфесійнай структуры Беларусі, пры ўсёй яе непаслядоўнасці, было звужэнне сферы ўплыву і поўнае выцясненне ўніяцкай версіі хрысціянства. Ад дэкларацыі талерантнасці (1773 г.), запрашэння ўніятаў да пераходу ў праваслаўе (1780 г.) і абароны іх ад паглынання рымска-каталіцкім касцёлам (1803— 1807 гг.) палітыка імперыі эвалюцыянізіравала з кожным новым паўстаннем да намеру «нскореннть унню» (1794-1795 гг.), «частных обрашеннй» (1832— 1836 гг.), рэфармавання (1834-1838 гг.) і ліквідацыі ўніяцкай царквы. 1839 год падвёў рысу пад яе гісторыяй у Беларусі. 1,5 млн вернікаў і каля 1470 прыходаў былі далучаны да рускай праваслаўнай царквы1. Вынікам гэтага адначасовага маштабнага перакройвання яе канфесійнай карты тэрыторыі Беларусі стала радыкальная змена суадносін хрысціянскіх веравызнанняў.
2.4. Прававое рэгуляванне дзейнасці старавераў
Дзяржаўная палітыка ў сферы рэгулявання дзейнасці стараверства ў агульнаімперскай прасторы. Стараверства ўзнікла ў выніку расколу Рускай праваслаўнай царквы, што адбыўся ў другой палове XVII ст. Падставай для яго стала царкоўная рэформа. Афіцыйна раскол існуе з 1667 г. У хуткім часе пасля аддзялення ад праваслаўнай царквы гэты рух распаўся на дзве галоўныя плыні: папоўшчыну і беспапоўшчыну. Папоўшчына (якую інакш называлі стараверствам) захавала святароў і ўсе духоўныя чыны. Яе прыхільнікі сцвярждалі, што святары ў грамадстве вельмі патрэбны, бо без іх ні хрышчэнне, ні шлюбу заключыць немагчыма. I яны прапаноўвалі прымаць тых з іх, што аддзяліліся ад праваслаўнай царквы2. Адсюль і другая назва беглапапоўшчына.
Сутнасць вучэння беспапоўцаў заключалася ў наступным: паколькі праваслаўная царква Маскоўскім саборам усяленскіх патрыярхаў абвясціла, што яна адвяргае некаторыя традыцыі, то яна сваім адступніцтвам знішчыла сапраўднасць пераемнага апостальскага рукапалажэння. Таму і праваслаўя больш няма. Усё, што рабілася пасля сабору, лічылі яны, не мела больш святога значэння. Заставалася толькі шанаваць паданні св. айцоў, старыя кнігі, старыя абразы, а ў астатнім даверыцца вучэнням настаўнікаў. Што настаўнікі гэтыя пасылаюцца богам, даказвае чысціня іх жыцця, адданасць веры, поспехі ў справах, а калі-нікалі — цуды і прароцтвы3.
Беспапоўшчына адхіліла царкоўную іерархію, яна заўсёды была больш далёкай ад афіцыйнай праваслаўнай царквы, адрознівалася радыкальнай накіраванасцю. На рубяжы XVII-XVIII стст. беспапоўшчына раздзялілася на пяць