Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
1 Обзор Мннской губерннн за 1894 год. Мннск, 1895. С. 40.
2 Обзор Могнлёвской губерннн за 1894 год. Могнлёв, 1895. С. 40.
3 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 54.
4 Мзвеков Н. Д. Мсторнческйй очерк состояння лравославной церквн в Лнтовской епархнн за время с 1839-1889. С. 339.
пабудавана царква ў Страшунцах (Троцкі павет)1. Даволі інтэнсіўна гэты працэс ішоў у Віцебскай губерні. Паводле звестак Св. Сінода ў 1892 г. у Полацкай епархіі дзейнічала 8 прыходскіх аднаверскіх цэркваў2.
Правілы і законы адносна старавераў, што прымаліся на агульнадзяржаўным узроўні, далёка не заўсёды выконваліся стараверамі беларуска-літоўскіх губерняў. Праз 16 гадоў пасля прыняцця правілаў аб метрычных запісах шлюбаў, нараджэння і смерці (19 красавіка 1874 г.) Магілёўскі губернатар паведамляў, што кнігі, заведзеныя ў паліцэйскіх упраўленнях для рэгістрацыі старавераў, застаюцца да гэтага часу пустымі, бо апошнія ўсяляк ухіляюцца ад метрычных запісаў з прычыны аддаленасці ад месцаў рэгістрацыі і звязаных з гэтым цяжкасцей прадстаўлення сведак. Пра невыкананне ўказа 2 красавіка 1874 г. паведамлялася і з іншых губерній3.
Тое, што ў многіх мясцінах не выконваўся закон 1874 г., выклікала шмат непаразуменняў і канфліктных сітуацый. У 1900 г. у пісьме Віцебскага губернатара праваслаўнаму епіскапу адзначалася, што ў губерні жыве даволі значная колькасць беспапоўцаў, якія адмаўляюць шлюб. Нярэдка стараверы знаходзяцца ў сужыцці з праваслаўнымі жанчынамі, а прыжытых дзяцей выхоўваюць у стараверскіх традыцыях. Але нягледзячы на існуючыя законы, патрабаванне праваслаўнага епіскапа адбіраць у іх дзяцей і выхоўваць у праваслаўі выканаць было даволі цяжка, бо, як правіла, бацькі іх добраахвотна не аддавалі4.
Прызнанне ўладамі грамадзянскіх шлюбаў старавераў сапраўднымі не сцвярджала пра намер урада даць ім паслабленне ці больш за тое узяць пад сваю апеку. У сувязі з прыняццем новага закона аб метрычным запісе шлюбаў, нараджэнняў і смерці старавераў быў выдадзены сакрэтны імператарскі ўказ, а губернатарам разасланы спецыяльны цыркуляр, дзе гэты закон тлумачыўся наступным чынам: царскі ўрад вымушаны быў прыняць гэтыя меры з той прычыны, што неўпарадкаваныя адносіны паміж стараверамі прыводзілі да «разгула страстей», аказвалі дрэнны ўплыў на норавьг.
Што да матэрыяльнага становішча духоўных асоб (настаўнікаў) старавераў, то яны цалкам забяспечваліся прыхаджанамі, і забяспечваліся нядрэнна. У 1888 г. у Віцебскай губерні на адзін малельны дом прыходзілася 1500 чалавек старавераў. Іх настаўнікі атрымлівалі прыкладна 2 тыс. руб. у год6. Самі ж прыхаджане збіралі грошы і пры неабходнасці рамонту або пабудовы новых малельных дамоў.
Такім чынам, дзяржаўная палітыка ў адносінах да старавераў характарызавалася непаслядоўнасцю, адсутнасцю дыферэнцыяванага падыходу ў залежнасці
1 РІзвеков Н. Д. Нсторнческкй очерк состояння православной церквн в Лятовской епархнн за время с 1839-1889. С. 341.
2 РДГА. Ф. 796. Воп. 440. Спр. 495. Арк. 3.
3 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 57.
4 НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 44230. Арк. 16-16 адв.
5 Тамсама. Ф. 15670. Bon. 1. Спр. 14. Арк. 3-3 адв.
6Обзор Внтебской губерннн за 1888 год. Внтебск, 1889. С. 49.
ад стараверскіх плыняў і тых умоў і асяродкаў, у якіх яны існавалі. Непаслядоўнасць дзяржаўнай палітыкі адносна старавераў тлумачылася ў значнай ступені рэлігійна-адміністрацыйнай падпарадкаванасцю праваслаўнай царкве, якая мела магчымасці па гэтай прычыне ўмешвацца ў працэс выпрацоўкі прававой палітыкі і якая заўсёды разглядала стараверства як раскол, а не як асобную канфесію. 3 гэтай прычыны тыя ўзаконенні, якія мелі на першы погляд дэмакратычную накіраванасць, характарызаваліся абмежаванасцю або адыходам ад прынятых мер на новым палітычным «вітку».
2.5. Евангелісцкія канфесіі ў палітыцы Расійскай імперыі
Палітыка ў сферы кіраўніцтва і рэгулявання дзейнасці евангелісцкалютэранскай і евангелісцка-рэфармацкай канфесій. Дзяржаўны надзор па адміністрацыйных справах над евангелісцка-лютэранскай і евангелісцка-рэфармацкай цэрквамі ў Расійскай імперыі яшчэ з часоў Пятра I ажыццяўляў Св. Сінод, які амаль не ўмешваўся ва ўнутраныя справы пратэстантаў, абмяжоўваючыся зацвярджэннем выбраных пастараў1. 3 23 лютага 1734 г. галоўным органам кіравання замежнымі хрысціянскімі веравызнаннямі стала Юстыц-калегія Ліфлянскіх, Эстлянскіх і Фінляндскіх спраў, якая да 1810 г. была падпарадкавана Сенату2. Указам ад 25 ліпеня 1810 г. гэтыя функцыі перайшлі да Галоўнага упраўлення духоўных спраў розных веравызнанняў, якое пасля стварэння Міністэрства духоўных спраў і народнай асветы (1817 г.) увайшло ў склад першага дэпартамента3. У сувязі з раздзелам міністэрства (1824 г.) было вылучана Галоўнае ўпраўленне духоўных спраў замежных веравызнанняў, у падпарадкаванне якога разам з іншымі неправаслаўнымі канфесіямі былі перададзены евангелісцка-лютэранская і евангелісцка-рэфармацкая канфесіі. Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў МУС стаў апошнім дзяржаўным органам Расійскай імперыі, якому падпарадкоўваліся пратэстанцкія цэрквы па адміністрацыйных справах. Па судовых справах яны падпарадкоўваліся Сенату.
3 далучэннем пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай значнай часткі Бе. ларусі, дзе ў Полацкім і Магілёўскім намесніцтвах пражывала толькі 4908 вернікаў евангелісцка-лютэранскай і евангелісцка-рэфармацкай канфесій, урад Расійскай імперыі некаторы час не прадпрымаў ніякіх практычных мер для іх адміністрацыйна-структурнай рэарганізацыі4. Пратэстанцкія канфесіі, як і paHeft у Рэчы Паспалітай, працягваліся кіравацца так званым дысідэнцкім правам. Яно ўяўляла сабой спецыяльны царкоўны статут, згодна з якім уся выканаўчая, судовая і заканадаўчая ўлада для абедзвюх канфесій належала Гене-
1 Нсторня Русской Церквн. Кн. 8, ч. 1. С. 352.
2 Негода Ю. Повне зібранне законів Російськоі' імперіТ як джерело з правового статусу лютеранськоі' та католнцькоі' церков Півдня УкраТнн (друга половнна XVIII-XIX ст.) // Історія релігій в Украіні. Львів, 2014. Кн. 1. С. 359.
3 Русское православне. Вехн всторнн. С. 320.
4 Анішчанка Я. К. Беларусь у часы Кацярыны II. С. 157.
Публічны зварот Мінскага евангелісцка-лютэранскага таварыства ад 28 кастрычніка 1836 г. (НГАБ)
ральнаму Сіноду. Генеральны Сінод знаходзіўся ў Біржах і займаўся царкоўнымі справамі праз кансісторыі, у склад якіх уваходзілі дэпутаты ад шляхты, духавенства і гарадскіх грамадстваў. У 1780 г. дысідэнцкае права было надрукавана ў Варшаве, але засталося так і незацверджаным сеймам Рэчы Паспалітай1.
Першай спробай умяшальніцтва дзяржаўных органаў у кіраванне евангелісцкімі канфесіямі стаў разгляд гэтага пытання на пасяджэнні Дзяржаўнага Савета 26 лютага 1789 г. У шэрагу іншых пытанняў абмяркоўвалася неабходнасць заснавання ўстановы для «предполагаемого духовного правнтельства протестантского нсповедання». Была выказана думка, што яго патрэбна арганізаваць па прыкладзе рымска-каталіцкай царквы2. Але канчатковае рашэнне ў той час так і не было выпрацавана.
1ПСЗРН2. Т. 5. № 3741. С. 653-657.
2 Архнв Государственного Совета. Т. 1, ч. 1. С. 17.
Адначасова адбываліся змены ў сферы кіраўніцтва і рэгулявання дзейнасці евангелісцка-лютэранскай і евангелісцка-рэфармацкай канфесій і на той частцы беларуска-літоўскіх зямель, што засталіся пасля першага падзелу ў складзе Рэчы Паспалітай. У 1780 г. Віленскі лютэранскі сінод заснаваў кансісторыю, якая пачала сваю працу з 1782 г.1 Для яе ў 1785 г. Генеральным Сінодам быў складзены спецыяльны статут, згодна з якім кансісторыя складалася з 10 членаў: трох ад духавенства, шасці свецкіх (з іх 3 прадстаўнікі шляхты) і сакратара. Члены кансісторыі павінны былі збірацца раз у год у Вільні і падпарадкоўваліся Сіноду лютэранскіх супольнасцей, які збіраўся кожныя два гады і зацвярджаў членаў гэтай кансісторыі (выбіраліся ўсімі лютэранскімі прыходамі). Ён жа быў і апошняй інстанцыяй у вырашэнні спраў, што тычыліся лютэранскіх прыхаджан, калі яны былі незадаволены рашэннем кансісторыі2.
Новыя спробы паставіць пад кантроль дзейнасць дзвюх евангелісцкіх канфесій пачалі прадпрымацца пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 г. быў скасаваны Генеральны Сінод у Біржах. Указам ад 18 верасня 1805 г. Сенат загадаў Літоўскаму ваеннаму губернатару графу Л. Бенігсену прааналізаваць магчымасць далейшага выкарыстання «дысідэнцкага права» і выказаць свае меркаванні. Віленская лютэранская кансісторыя, да якой звярнуўся губернатар, не змагла знайсці пераканаўчых звестак аб тым, што «дысідэнцкае права» было дапушчана расійскім урадам. Але і на гэты раз пытанне вырашыць не ўдалося. Як не ўдалася і спроба Аляксандра I стварыць генеральную кансісторыю ў Пецярбургу, якой былі б падпарадкаваны як евангелісцка-лютэранская, так і евангелісцка-рэфармацкая цэрквы.
У 1826 г. сенацкі ўказ ад 18 верасня 1805 г. быў паўтораны ў адрас Літоўскага ваеннага губернатара А. Рымскага-Корсакова. У сваю чаргу, той запатрабаваў звесткі ад Віленскага грамадзянскага губернатара, які прапанаваў заснаваць пры Віленскай евангелісцка-лютэранскай кансісторыі спецыяльны камітэт, каб той выказаў свае меркаванні па «дысідэнцкім праве». Нягледзячы на тое, што пазіцыя з боку ўрада да дысідэнцкага права так і не была выпрацавана, да яго працягвалі звяртацца аж да пачатку 1830-х гадоў, пакуль не быў прыняты спецыяльны статут для гэтых канфесій.
Падрыхтоўчыя работы па выпрацоўцы статута пачаліся з пачатку 1820-х гадоў. 4 лістапада 1820 г. на імя віцэ-суперінтэнданта Літоўскага евангелісцкага сінода Ваноўскага прыйшло прадпісанне ад міністра народнай асветы і духоўных спраў князя А. Галіцына з прапановай накіраваць сваіх прадстаўнікоў у Пецярбург у камісію па падрыхтоўцы статута3. У Пецярбург былі пасланы юрыст Е. Воўк і святар Ю. Кін.
1 Prasmantaite A. Die Evangelischen Kirchen in Litauen. 1795-1918 II Die reformatorischen Kirchen Litauens. S. 146.
2 ПСЗРН2. T. 5. № 3741. C. 653-657.
3 Бібліятэка Урублеўскіх Літоўскай AH (далей БУЛАН). Рукапісны аддзел. Ф. 40. Спр. 723. Арк. 113.
22 мая 1828 г. у Пецярбургу быў заснаваны Камітэт для стварэння праекта агульнага статута евангелісцкіх цэркваў Расійскай імперыі. Пры абмеркаванні дысідэнцкага права было адзначана, што яно надае Генеральнаму Сіноду такія правы, якія «в монархнческом государстве могут прннадлежать только государственной властн». Акрамя таго, калі надзённымі справамі рэфармацкай царквы займалася калегія ў Вільні і рэгулярна збіраўся (адзін або два разы на год) сінод, то лютэранскі сінод не збіраўся, а склад Віленскай лютэранскай кансісторыі не адпавядаў свайму статуту. Яна складалася толькі з 6 духоўных і свецкіх асоб, якія не належалі да шляхты і таму ніхто з іх не мог выконваць функцыі старшыні ў кансісторыі. Пасля звальнення ў 1827 г. старшыні (барона Розэна) і двух яе членаў лютэранская кансісторыя так і не змагла знайсці ім замену. Яна вымушана была звярнуцца да Галоўнага ўпраўлення духоўных спраў замежных веравызнанняў у Пецярбургу з пытаннем, ці можа яна ў складзе трох членаў кіраваць Віленскай лютэранскай акругай. Між тым гэтай кансісторыі былі падпарадкаваны 15 лютэранскіх прыходаў з 20 тыс. вернікаў у Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губернях і Беластоцкай вобласці. Указам Мікалая I ад 24 чэрвеня 1830 г. Віленская лютэранская кансісторыя была скасавана, а яе прыходы перададзены Курляндскай лютэранскай кансісторыі ў Мітаве, да якой ужо адносіліся лютэранскія кірхі Віцебскай і Магілёўскай губерній1.