• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    2.6.	Палітыка ў адносінах да іўдзеяў
    Выпрацоўка заканадаўчай базы. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Расійская імперыя атрымала новую групу нехрысціянскага насельніцтва — яўрэяў і новую рэлігію — іўдаізм. Так, у канцы XVIII ст. на тэрыторыі ВКЛ з агульнай колькасцю насельніцтва 3 млн 850 тыс. яўрэі складалі 385 тыс., а караімы (якія таксама спавядалі іўдаізм) — 5 тыс. чалавек2. Маючы на ўвазе рэлігійную і нацыянальную ідэнтыфікацыю («іўдзей» — «яўрэй»), па адных звестках, пасля 1795 г. колькасць яўрэйскага/іўдзейскага насельніцтва ў заходніх губернях складала 300 тыс.3, па іншых каля 1 млн чалавек. Разыходжанні ў статыстычных даных тлумачацца тым, што кагалы ў мэтах змяншэння аб’ёму падаткаў давалі недакладныя звесткі аб колькасці яўрэйскага насельніцтва. Разам з тым на працягу XIX пачатку XX ст. назіралася тэндэнцыя павелічэння колькасці яўрэяў4. Такое становішча патрабавала ад ўрада вырашэння яўрэйскага пытання, якое ўжо нельга было абмежаваць высылкай за межы дзяржавы, як гэта было ў часы праўлення Елізаветы. Неабходна было выпрацаваць заканадаўчую базу, якая б вызначыла прававое становішча яўрэяў у дзяржаве, іх узаемаадносіны з дзяржавай і мясцовым насельніцтвам у месцах сумеснага пражывання.
    Урад Расійскай імперыі мала ведаў аб гісторыі, звычаях і традыцыях яўрэйскага народа, асабліва, калі гэта датычыла яго рэлігіі — іўдаізму. Таму спа-
    1 Запнскн, мнення н перепнска адмнрала A. С. Шншкова. Берлнн, 1870. — Т. 2. — С. 296, 297.
    2 Szadkowski Z. Geografia ziem W.K-Litewskiego // Alma Mater Vilnensis. S. 29.
    3 Фельдман Д. 3, Страннцы нсторнн евреев Росснн. XVIII—XIX веков. Опыт архнвного нсследовання. М., 2005. С. 81.
    4Так, у пачатку 1860-х гадоў натэрыторыі Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай, Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў пражывалі 559 364 яўрэяў (Staliunas D. Making Russians. Meaning and Practice of Russifications in Lithuaniaand Belarus after 1863. Amsterdam; New York, 2007. P. 111). Па перапісе 1897 г. y пяці губернях пражывалі 1 209 815 яўрэяў, з іх у Віленскай губерні 204 686 чалавек; у Віцебскай 176 629; у Гродзенскай 280 489; у Мінскай 345 015; у Магілёўскай 203 946 чалавек (Налнчне населення обоего пола по уездам н городам с указаннем преобладаюшнх веронсповеданнй н главнейшпх сословлй. С. 3—4,9,17—18). У 1866 г. у гарадах яўрэі складалі 47,7 % гарадскога насельніцтва, у 1897 г. 53,5 % (Рацько А. Нацыянальны склад насельніцтва гарадоў Беларусі па матэрыялах перапісу 1897 г. II Ісламская культура татараў-мусульман Беларусі, Літвы і Польшчы і яе ўзаемадзеянне з беларускай і іншы.мі культурамі. — Ч. 1. — С. 108).
    чатку ён не жадаў умешвацца ў гэтую не зразумелую для яго вобласць, пакінуўшы разгляд і вырашэнне рэлігійных пытанняў кагалам1. Але пачаліся спрэчкі і рознагалоссі ўнутры кагалаў. Так, у 1773 г. магілёўскі купец Б. Шпеер падаў на імя Кацярыны II запіску, у якой выступіў супраць кагалаў. Ён пісаў, што рабінства амаль у кожным мястэчку аддавалася «на откуп». У выніку рабінскія пасады займалі амаральныя людзі, а ўлада кагалаў будавалася «на ннтрнгах, прнхотях н всегда была предметом ненасытному сребролюбню таковых людей н нх покровнтелей». Таму «некоторые людн обогашаются во время, когда большая часть народа прнходнт в совершенную бедность н обременяется незаслуженнымн долгамн»2.
    3 26 жніўня да 6 верасня 1773 г. дэпутаты ад кагалаў Полацкай, Дзвінскай і Віцебскай правінцый Пскоўскай губерні сабраліся ў Полацку. Губернатар М. Крэчэтнікаў абвінаваціў рабінаў у прагнасці і своекарыслівасці, папракаў іх за тое, што яны выкарыстоўвалі херэм (адлучэнне ад сінагогі), каб дабіцца станоўчых вынікаў у справах, якія не мелі дачынення да рэлігіі. Ён прапанаваў шэраг мер па паляпшэнні становішча, згодна з якімі ад рабінаў патрабавалі, каб яны не змешвалі рэлігійныя справы са свецкімі і выкарыстоўвалі херэм толькі ў выключных выпадках. Кожная абшчына павінна была заснаваць школу пад наглядам рабіна, будаваць бальніцы і ўтрымліваць іх на дабрачынныя ахвяраванні. Усе пахавальныя таварыствы, якія даўно выклікалі скаргі з-за свайго самавольства, павінны былі весці справаздачы3.
    На сходзе было складзена «Учрежденне о кагалах» (Б. Шпеер пераклаў яго на рускую мову), згодна з якімі рабіны павінны былі выбірацца пажыццёва з старшын і кандыдатаў. Разам з суддзямі рабін разбіраў духоўныя справы, грашовыя спрэчкі, адносіны з іншаверцамі. За адпраўленне паслуг ён атрым-	-4
    лівау палову судовых даходау .
    У 1783 г. Кацярына II загадала свайму сакратару графу А. Безбародку перадаць генерал-пракурору прашэнне, якое падалі ёй «от жнтельствуюіцнх в городах белорусскнх еврейского закона, о разных нх нуждах»5. У прашэнні яўрэі дабіваліся стварэння асобых судоў, падымалі пытанне аб прысязе і падсуднасці сваіх духоўных спраў і інш. Разгледзець правы яўрэйскіх абшчын і вызначыць урадавую палітыку на будучы час павінен быў Сенат. Прааналізаваўшы наяўныя дакументы, Сенат 7 мая 1786 г. вынес заключэнне:
    1 Кагал (іўрыт кахал, кехіла) у перакладзе «абшчына», у больш вузкім сэнсе яе праўленне. Кагалы існавалі ў гарадах і мястэчках. Акрамя кагалаў былі і прыкагалкі ў тых населеных пунктах, дзе колькасць яўрэйскага насельніцтва была невялікай. У Расійскай імперыі існавалі губернскія і павятовыя кагалы. Кагал ажыццяўляў кантроль за рэлігійным жыццём, адказваў за сінагогу, могілкі, рытуальны забой жывёлы, мікву, наглядаў, каб жыццё абшчыны адпавядала законам Галахі, за кваліфікацыяй настаўнікаў у хедарах, аплачваў вучобу дзяцей беднякоў, утрымліваў Талмуд-Торы, ведаў зборам падаткаў (Западные окранны Росснйской нмпернн. М., 2006. С. 310-311, 335).
    2 Аншценко Е. К. Черта оседлостн. Мннск, 1998. С. 32.
    3 Клнер Дж. Д. Россня собнрает свонх евреев. Пронсхожденне еврейского вопроса в Росснн. 1772-1825. М.; Нерусалнм, 2000.-С. 113-114.
    4 Анніценко Е. К. Черта оседлостк. С. 38-41.
    5 Голнцын Н. Н. йсторня русского законодательства о евреях. СПб., 1886. Т. 1. С. 113.
    дапускаць яўрэяў да прысягі па абрадах іх веры. Але ў заснаванні асобых яўрэйскіх судоў было адмоўлена, адзначыўшы, што «по делам, до еврейского духовенства касаюгцйхся й до обрядов по йх вере предоставйть судвться н, по прежнем основаннн, в учрежденйй для сего уездных н губернскйх кагалов»1. Гэтым указам замацоўвалася нежаданне ўрада ўмешвацца ва ўнутранае, грамадскае і рэлігійнае жыццё яўрэйскага насельніцтва2.
    Тым не менш час ад часу ўраду прыходзілася ўмешвацца ва ўнутраныя справы іўдзеяў. Асабліва, калі спрэчкі прымалі даволі востры характар, як, напрыклад, гэта адбывалася падчас супрацьстаяння артадаксальных іўдзеяў і хасідаў. У выніку расколу на артадаксальны іўдаізм і хасідызм у гарадах і мястэчках (Любавічы, Мінску, Століне, Ляхавічах, Койданаве і інш.) узніклі буйныя цэнтры хасідызму. Паміж хасідамі і прыхільнікамі артадаксальнага іўдаізму разгарнулася вострая барацьба ў форме ўзаемных даносаў, памфлетаў, адлучэння хасідаў ад сінагогі і інш. У некаторых гарадах адбыліся пагромы хасідскіх дамоў. У 1794 г. мінскі кагал зачыніў малітоўны дом хасідаў. Вясной 1796 г. у Вільні адбылося пасяджэнне рабінаў і прадстаўнікоў кагалаў, якія заклікалі на барацьбу з хасідамі. У 1798 г. у Пецярбург прыйшоў данос, які зыходзіў ад віленскіх праціўнікаў хасідаў. У даносе рабін Шнеўр Залман і яго прыхільнікі называліся палітычнымі злачынцамі, шкоднымі для дзяржавы. Шнеўр Залман і сем хасідаў былі арыштаваны і адпраўлены ў лістападзе 1798 г. у Пецярбург. Многіх хасідаў заключылі ў мясцовыя турмы. Глава хасідаў прадстаў перад Тайнай экспедыцыяй. Але Павел I не знайшоў у паводзінах хасідаў нічога шкоднага для дзяржавы і загадаў вызваліць усіх зняволеных. Праўда, за імі быў устаноўлены нагляд паліцыі3.
    У 1799 г. Г. Дзяржавін быў накіраваны Сенатам даследаваць скаргі яўрэяў на ўладальніка Шклова С. Зорыча. Падрыхтаваны Дзяржавіным даклад «Мненйя об отврашенйй в Белоруссйй голода й устройстве быта евреев» паказваў рабінаў даволі адмоўна. На яго думку, «в некоторых йз кагалов й школ находятся у нйх раввйны, называемые ймй каббалйстамй. Прогностйчеством, чародействамн доводят онй простой народ до предпрйнймаемой ймй целй. В оных кагалах устанавлнваются херемы, т. е. страшные заклйнання на все йх обіцества в храненйй кагалом тайны. Нсполняются йлй теперь только запрешаемы бывают хрйстчанскйе кровопролйтйя»4. У сваім дакладзе ён таксама коратка закрануў хасідызм, назваўшы хасідаў «расколышкамй»5.
    У 1799 г. Віленскі губернатар I. Фрызель у дакладзе Сенату паказаў жорсткую карціну рэлігійнага жыцця яўрэяў. Ён быў сведкам распаду іх адзінства
    1 Голнцын Н. Н. йсторня русского законодательства о евреях. Т. 1. С. 119.
    2Тамсама. С. 121.
    3 Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (KaHeu XVIII-XX ст.). С. 137.
    4 Державнн Г. Сочннення. СПб., 1872. Т. 7. С. 254-257.
    5 Клнер Дж. Д. Россня собнрает свонх евреев. Пронсхожденне еврейского вопроса в Росснн. 1772-1825.-С. 166, 178.
    пад уплывам хасідызму і прыйшоў да высновы, што «рассматрйвая такчм образом евреев, нельзя сказать, чтобы всякйй, кто носйт еврейское платье н не прйступает к вере хрчстйанской, был одного ксповедання»1.
    He менш складаную праблему ўяўлялі сабой раннія шлюбы ў яўрэяў, бывалі нават выпадкі заключэння шлюбаў паміж сямігадовымі дзецьмі. Віленскі губернатар I. Фрызель выказаўся за абмежаванне шлюбнага ўзросту 20 гадамі, пры ўмове, што мужчына мог утрымліваць сям’ю. Ён настойваў на тым, што асвету яўрэяў патрэбна пачынаць з рэфармавання іх веры. Улады, пісаў ён, павінны і далей праяўляць верацярпімасць і дазваляць яўрэям мець усе законныя прывілеі ў рэлігійным жыцці, адначасова прымаючы меры, каб перапыніць рэлігійнае супрацьстаянне ў яўрэйскім грамадстве2.
    У 1802 г. пачаў сваю дзейнасць Яўрэйскі камітэт, які павінен быў падрыхтаваць звод законаў у адносінах да яўрэяў. У склад гэтага камітэта ўвайшлі міністр юстыцыі Г. Дзяржавін, князь А. Чартарыйскі, граф С. Патоцкі, граф В. Зубаў, міністр унутраных спраў граф В. Качубей, прадстаўнікі ад яўрэяў А. Ператц, Л. Неваховіч, Н. Ноткін3. У камітэт былі запрошаны таксама дэпутаты ад усіх губернскіх кагалаў.
    Вынікам работы камітэта стала прыняцце ў 1804 г. «Положенйя о евреях». Асноўныя ідэі былі запазычаны ў аўстрыйскага імператара Іосіфа II, ідэолага яўрэйскага еўрапейскага руху асветніцтва М. Мендэльсана з Берліна. У палажэнні знайшоў таксама адлюстраванне і праект Г. Дзяржавіна, які прадугледжваў увядзенне нацыянальнага сходу рабінаў і славутых яўрэяў Сінедрыёна*. Палажэнне зберагала права выбару рабінаў, але пры зацвярджэнні іх кандыдатаў губернскім праўленнем. У асобным артыкуле адзначалася, што рабін павінен: «надзчрать за обрядамн веры й судчть все споры, относйтельно релйгйй»4. Разам з тым забаранялася выкарыстоўваць херэм. Рабінаў выбіралі на тры гады. I так як гэта пасада лічылася ганаровай, а не даходнай, то рабіны не маглі патрабаваць узнагароджання за правядзенне абрадаў, а толькі атрымліваць жалаванне ад яўрэйскага грамадства5. Палажэнне 1804 г. узаконіла рэлігійны раскол у яўрэйскім грамадстве. Яно дазволіла хасідам мець свае сінагогі і хедары, выбіраць рабінаў6.