Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Новыя змены ў заканадаўства ўнесла «Положенйе о евреях» 1835 г., якое пашырыла абавязкі рабінаў. Яны павінны былі не толькі наглядаць за рэлігійным жыццём, але і накіроўваць яўрэяў да захоўвання маральных абавязкаў і падпарадкавання абшчын дзяржаўным законам і загадам улад. Аднак хутка
1 Клнер Дж. Д. Россня собнрает свонх евреев. Пронсхожденне еврейского вопроса в Росснн. 1772-1825. С. 158.
2Тамсама.-С. 156, 158, 161-162.
J Западные окранны Росснйской нмпернк. С. 315.
* Сінедрыён сход мудрацоў у Іерусаліме.
4 Гессен Ю. Раввннат в Росснн // Еврейская энцнклопедня. СПб., б.г. Т. 13. С. 230.
5 Тамсама.
6 Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (KaHep XVIII-XX ст.). С. 137.
высветлілася, што жыццёвыя сітуацыі не адпавядаюць тым устаноўкам, якія былі вызначаны палажэннем.
27 снежня 1840 г. быў зацверджаны «Комнтет для определення мер коренного преобразовання евреев в Росснн» (Яўрэйскі камітэт). Яго старшынёй быў прызначаны міністр дзяржаўных маёмасцей граф П. Кісялёў. У Вільні, Кіеве, Віцебску, Адэсе, Палтаве і Мітаве былі створаны асобныя камітэты, якія адзначылі, што выбраныя яўрэйскімі грамадствамі і зацверджаныя кіраўніцтвам губерняў рабіны не выконваюць сваіх функцый. Яны існуюць толькі для віду, бо ва ўсіх грамадствах акрамя іх існуюць так званыя духоўныя рабіны, якія займаюцца тлумачэннем закона, прысутнічаюць пры богаслужэнні, праводзяць абрады, скасоўваюць шлюбы, удзельнічаюць у розных разборках1.
У запісцы «Об устройстве еврейского народа в Росснн» (1840 г.) П. Кісялёў пісаў аб неабходнасці стварэння з рабінаў яўрэйскага «духовного сословня» па еўрапейскім узоры2. Ён прапанаваў рэформу, згодна з якой неабходна было заснаваць школы «в духе протнвоположном нынешнему талмуднческому ученню»; скасаваць кагалы, падпарадкаваўшы яўрэяў агульнаму кіраванню; увесці інстытут губернскіх рабінаў, якія б атрымлівалі грошы ад казны; забараніць нашэнне традыцыйнага адзення; даць яўрэям магчымасць вярнуцца да земляробства. «Положенне» (1844 г.) падпарадкавала яўрэйскае насельніцтва агульнаму кіраванню і скасавала кагалы з мэтай набліжэння яўрэйскага жыцця да агульнаімперскіх стандартаў. Але поўнасцю гэтая рэформа так і не была здзейснена.
Указам ад 13 лістапада 1844 г. было вырашана заснаваць два рабінскія вучылішчы ў Вільні і Жытоміры. Пасля іх адкрыцця было аб’яўлена, што праз 20 гадоў ніхто не можа быць абраны рабінам (або быць настаўнікам у рэлігійных школах), не закончыўшы навучання ў адным з гэтых вучылішчаў. Зменьваліся і правілы выбару рабінаў: з 1857 г. імі маглі стаць толькі тыя асобы, хто закончыў курс у рабінскіх вучылішчах, у казённых яўрэйскіх вучылішчах 2-га разраду, або хто меў пасведчанне аб заканчэнні сярэдніх або вышэйшых вучэбных устаноў агульнага тыпу3.
Указам ад 1 мая 1850 г. (пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 1851 г.) уводзілася забарона на нашэнне яўрэямі традыцыйнага адзення. Генерал-губернатарам дазвалялася даваць дазвол яўрэям, за вызначаную плату, даношваць старое адзенне. Забарона таксама распаўсюджвалася на мужчынскія пейсы, а з красавіка 1851 г. жанчынам было забаронена галіць галаву і насіць парыкі пры ўступленні ў шлюб4.
У 1840-1850-я гады ўрад зноў звярнуў увагу на хасідаў, пра дзейнасць якіх пачалі збіраць звесткі. Так, 4 студзеня 1840 г. кіраўніцтва Віленскага ваеннага губернатара паведамляла Гродзенскаму грамадзянскаму губерната-
1 РДГА. Ф. 1269. Bon. 1. Спр. 45. Арк. 7-8.
Долбнлов М. Русскнй край, чужая вера: этноконфесснональная полнтнка нмпернн в Лнтве н Белорусснн прн Александре II. С. 535.
3 Гессен Ю. Раввннат в Росснн. С. 231.
4 Дубнов С. М. Новейшая нсторпя еврейского народа (1789-1881). СПб., 1914. С. 525.
ру, што па іх звестках, у губерні існавала тайная яўрэйская секта хасідаў, якая ставіла сваёй мэтай звяржэнне дзяржаўнага ладу ў Расійскай імперыі. У лісце паведамлялася, што ў м. Рось Гродзенскага павета пастаянна жыў рабін хасідаў Ізраіль Бэрас дэ Рошэк. Кіраўніцтва загадвала, каб добранадзейныя чыноўнікі сакрэтна правялі расследаванне дзейнасці гэтай секты і асоб, якія да яе належалі1. 3 ліпеня 1850 г. была зацверджана сакрэтная інструкцыя генерал-губернатарам аб яўрэях, якіх выбіралі для асобных даручэнняў па справах яўрэйскай мовы. Інструкцыя адзначала, каб ні пад якім відам не паступалі на гэтыя пасады хасіды2.
У 1852 г. рабінскай камісіі МУС на абмеркаванне было пастаўлена пытанне, якія меры могуць быць прыняты да забароны секты хасідаў? Усе члены камісіі аднагалосна прызналі, што «хасвды, не отлнчаются от прочнх евреев особымн определеннымн догматамн н обрядамн веры, составляют только особую богословскую школу, а не секту, что собрання нх у началышков, нлн цаднков, нмеют релнгнозный характер, безвредны для нравственностн н обіцественного спокойствня, что, наконец, прннятне спецнальных полнцейскнх мер протнв такнх собраннй могло бы только уснлнть фанатнзм хасндов»3.
31 сакавіка 1853 г. міністр унутраных спраў Д. Блудаў паведамляў міністру дзяржаўных маёмасцей графу П. Кісялёву, што ў яўрэйскіх абшчынах, акрамя духоўных рабінаў, былі яшчэ арцы-рабіны і магіды (арцы-рабіны кіраўнікі хасідскай секты, магіды хасідскія прапаведнікі; і тыя, іншыя тыя ж цадзікі). Яны складалі вышэйшае духоўнае «чнноначалне» яўрэяў і мелі важны рэлігійны ўплыў на сваіх аднаверцаў. Болыпай часткай яны вялі сваё паходжанне ад старажытных рабінаў. Менавіта яны пагарджалі вывучэннем рускай мовы, пазбягалі збліжэння і размоў з хрысціянамі, цураліся ўсялякіх адносін з расійскімі ўладамі, пад той зачэпкай, што прысвяцілі сябе выключна вывучэнню закона і свяшчэнных паданняў і што залежнасць іх ад свецкага ўрада можа пазбавіць іх у вачах аднаверцаў таго значэння, якое ў іх званні неабходна. Таму Кіеўскі, Віленскі і Адэскі камітэты палічылі, што патрэбна «начальннков хасндской секты, прнзнаваемых вредною по отклоненню евреев от полезных знаннй, подвергать строгой ответственностн, еслн онн осмелятся упражняться в кабалнстнке, в леченнн больных посредством талнсманов н в рассказах о чудесных будто бы действнях наукн нх для оболыцення простого народа; воспретнть собрання евреев в местах, где жнвут начальннкн хасвдской секты; всякого еврея не нзбранного в раввнны, н не утвержденного правнтельством, прнсванвавшего себе званне раввнна нлн ученого по нзоблнченнн отдавать в рекруты, нлн по неспособностн ссылать в Снбнрь»4.
У ліпені 1866 г. у Вільні пры генерал-губернатары была створана камісія «о преобразованнн управлення евреямн» на чале з В. Тарасавым. У яе склад увайшлі дырэктар рабінскага вучылішча Н. Сабчакоў, некалькі русафільскі
1 НГАБГ. Ф. 1. Воп. 20. Спр. 344. Арк. 1.
2 РДГА. Ф. 1269. Bon. 1. Спр. 45. Арк. 90.
3 Тамсама. Арк. 17-18.
4 Тамсама. Арк. 7-9, 11-11 адв., 13.
настроеных маскілаў (маскілы ад «маскілім» паборнікі яўрэйскай асветы): літаратар Л. Леванда, выкладчыкі А. Воль, Я. Брафман, I. Герштэйн. У камісіі разгарнуліся спрэчкі наконт мовы. Члены камісіі падверглі крытыцы Міністэрства народнай асветы, паставіўшы яму ў віну цярпімасць у адносінах да нямецкай мовы ў сістэме асветы яўрэяў. Камісія разгледзела новыя тэндэнцыі ў рэлігійным жыцці яўрэяў, асабліва ў Пецярбургу, якія сведчылі аб схільнасці яўрэйскага насельніцтва да пратэстанцкай рэлігійнай культуры і адпаведна збліжэнні з немцамі. Таксама адзначалася, што некаторыя з рабінаў рабілі спробы пры богаслужэнні насіць адзенне лютэранскага пастара. Па даных камісіі больш частымі сталі выпадкі пераходаў адукаваных яўрэяў у лютэранства. Камісія выказала думку, што для таго каб руская мова стала больш распаўсюджанай сярод яўрэяў, патрэбна каб на гэтай мове яны размаўлялі дома, маліліся ў сінагогах, нават думалі1.
Да восені 1869 г. быў падрыхтаваны праект рэформы «О духовных делах евреев вообіце». Аўтары праекта імкнуліся надаць рабіну і яго памочнікам нейкі паўсвяшчэнніцкі сан, падпарадкаваўшы ім традыцыйныя пасады, а сінагозе надаваліся атрыбуты прыходскага храма, забараняліся «обшественные молятвы н богомолення» ў іншых традыцыйных малітоўных дамах. У адміністрацыйных адносінах рабін як бы раўняўся праваслаўнаму благачыннаму, яму павінны былі падпарадкоўвацца ўсе прыходскія сінагогі павета, якімі кіравалі памочнікі рабіна. У абавязкі рабіна і яго памочніка прапаноўвалася ўключыць нагляд за богаслужэннем, рэгулярныя казанні на рускай мове2.
У кастрычніку 1869 г. праекты «О духовных делах евреев вообіце», «Об образованнн евреев» былі прадстаўлены на разгляд дэпутатаў, запрошаных у камісію. У якасці дэпутатаў у Вільню прыехалі і прадстаўнікі артадаксальнага іўдаізму (віленскі рабін Я. Барыт) і маскілы (Г. Шапіра, М. Кнаразоўскі). I тыя, і іншыя адмовіліся абмяркоўваць праект рэформы рэлігійнага культу і іншыя пытанні, што тычыліся іўдаізму. Віленскі генерал-губернатар А. Патапаў падтрымаў дэпутатаў і загадаў зняць з абмеркавання ўсе праекты, якія мелі адносіны да рэлігіі3.
3 1860-х гадоў у сінагогах пачалі вымаўляць казанні на рускай мове. Піянерамі гэтага руху сталі новыя пакаленні рабінаў, якія закончылі рабінскія вучылішчы. Адным з іх быў Мінскі рабін, які закончыў Віленскае рабінскае вучылішча С. Мінор (у далейшым ён стаў Маскоўскім рабінам). Некаторыя маладыя рабіны звярталіся да ўрада з просьбай замяніць выбары рабінаў дзяржаўным прызначэннем з увядзеннем гарантаванага дзяржаўнага жалавання. Аднак улады баяліся, што парушэнне традыцый можа выклікаць моцнае супраціўленне з боку іўдзейскага насельніцтва, а рабінат будзе выбірацца, як і раней, але ўжо нелегальна4.
1 Долбнлов М. Русскнй край, чужая вера: этноконфесснональная полнтнка нмпернм в Лнтве н Белорусснн прн Александре II. С. 578, 717.
2 Тамсама. С. 732.
3 Тамсама. С. 735.
4Кузняева С. Еврейскне обіцнны Беларусп в конце XVIII начале XX века. Мннск, 1998. С. 22-23.
3 1883 г. пачала працаваць «Высшая комнссня по пересмотру действуюіцнх законов о евреях» на чале з графам К. Паленам. Камісія прыйшла да заключэння, што дзяржаўныя рэпрэсіўныя меры ў адносінах да іўдзейскага насельніцтва прыносяць значную шкоду, перш за ўсё дзяржаве, таму павінны быць адменены. Такія высновы не спадабаліся імператару і не былі прыняты ўрадам'.