• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    4 Канапацкая 3. Мечетн как центры этноконфесснональной культуры татар Беларусн, Лнтвы й Польшн // РІслам я мусульмане Беларусн в XX веке. С. 138.
    5 Нслам в Росснйской нмпернн (законодательные акты, опнсання, статнстяка). М., 2001.-С. 58.
    6 Тяхонов A. К. Католнкп, мусульмане я нудея Россяйской ямпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 101.
    7 Тамсама. С. 100-102.
    У пачатку XIX ст. урад спрабаваў падпарадкаваць мусульманскае насельніцтва заходніх губерняў Арэнбургскаму духоўнаму праўленню. У 1803 г. татары-мусульмане звярнуліся да міністра духоўных спраў графа В. Качубея з прашэннем, у якім указвалася, што «онн co временн водворення своего в Лнтве через 500 лет, в снлу прнвнлегнй от польскнх королей нм дарованных ннкакому муфтню подчннены не былн» і прасілі пазбавіць іх ад гэтага1.
    Становішча змянілася ў 1830-я гады, калі па палажэнні аб Таўрычаскім магаметанскім духоўным праўленні ад 23 снежня 1831 г. яму пачалі падпарадкоўвацца мусульмане заходніх губерняў. Мусульмане гэтых губерняў ніколі не мелі сваіх прадстаўнікоў у дадзеным праўленні. Яны звярталіся туды выключна для зацвярджэння выпісак з метрычных кніг, па пытаннях, звязаных з асобамі кандыдатаў на пасаду мулы і яго памочнікаў, іншы раз па шлюбных справах2.
    Як духоўныя асобы Таўрычаскай магаметанскай акругі, так і мулы заходніх губерняў на час знаходжання на пасадзе, былі вызвалены ад падаткаў і павіннасцей. Але спецыфіка мусульманскага духавенства заходніх губерняў была ў тым, што яны, асабліва ў першай палове XIX ст., належалі толькі да дваранскага саслоўя і карысталіся яго правамі. Так, 12 лютага 1849 г. з Навагрудскай гарадской паліцыі паведамлялі ў Мінскае губернскае праўленне, што мула Навагрудка выбраны ад дваран і па паходжанні дваранін<
    Па палажэнні аб таўрычаскім мусульманскім духавенстве (ад 23 снежня 1831 г.) у званне хатыма, імама і мулы павінны былі выбірацца асобы, якія належалі да таўрычаскага духавенства. Аднак Таўрычаскае магаметанскае духоўнае праўленне, сутыкнуўшыся з прыналежнасцю мул заходніх губерняў да дваранства, хадайнічала перад Дэпартаментам духоўных спраў замежных веравызнанняў МУС аб дазволе выбіраць у гэтых губернях асоб з «людей всякого состояння»4. Пры абмеркаванні гэтага пытання 28 чэрвеня 1849 г. Гродзенскі грамадзянскі губернатар напісаў Віленскаму ваеннаму, Гродзенскаму, Мінскаму і Ковенскаму генерал-губернатару, што «назначенне для здешннх губерннй татар духовннков нз жнтелей Таврнческой было бы совершенно неудобным, так как здешнне татары не знают арабского языка». Акрамя таго іх рэлігійныя звычаі адрозніваліся ад звычаяў таўрычаскіх татар5. 14 чэрвеня 1870 г. было зацверджана рашэнне Дзяржаўнага Савета аб тым, што хатыпы, імамы і мулы, якія належалі да акругі Таўрычаскага магаметанскага духоўнага праўлення, прыводзяцца да прысягі ў павятовых паліцэйскіх упраўленнях6.
    1 Фнлатова Е. Н. Конфесснональная полнтнка царского правятельства в Беларусн. 17721860 гг. -С. 40.
    2 РДГА. Ф. 821. Воп. 8. Спр. 686. Арк. 102 адв. 103.
    3 Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (канец XVIII-XX ст.). С. 147.
    4ДГАЛ.-Ф. 373. А/п. 1849.-Спр. 1747.-Арк. 110.
    3 Тамсама. Арк. 118.
    6 ПСЗРЙ2. Т. XLV. № 48497. С. 820.
    Прыходскае духавенства Таўрычаскага і Арэнбургскага магаметанскіх духоўных праўленняў павінна было весці метрычныя кнігі аб народжаных, памерлых, заключыўшых шлюб, або разведзеных, а таксама агульныя спісы ўсіх мусульман, якія належалі «мечетскому прнходу ллн к отдельному мечетскому обіцеству». Акрамя таго, прыходскае духавенства павінна было ў назначаны тэрмін прадстаўляць кадзіям ведамасці аб мячэцях і школах, а таксама аб народжаных, памерлых, заключыўшых шлюб і разведзеных1.
    Прыходскія царкоўныя суды разглядалі рэлігійныя справы мусульман, у прыватнасці іх сямейныя, маёмасныя адносіны. Аргументам на карысць судовай ролі мул было іх знаёмства з мусульманскім правам шарыятам. Звычайнай практыкай быў разгляд розных пытанняў у мячэцях.
    Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў МУС у Пецярбургу, Таўрычаскае магаметанскае духоўнае праўленне ў Сімферопалі, губернскія праўленні ў Вільні, Мінску, Гродне, Коўна ў асноўным разглядалі справы, якія былі звязаны з будаўніцтвам або рамонтам мячэцей у заходніх губернях, скаргі прыхаджан, якія былі не згодны з выбраннем мулы або з дзейнасцю некаторых духоўных асоб. 3-за вялікай адлегласці паміж гэтымі гарадамі вырашэнне спраў зацягвалася. Таму 15 ліпеня 1842 г. мусульмане (1400 чалавек) з беларуска-літоўскіх губерняў звярнуліся да міністра ўнутраных спраў з просьбай аб заснаванні асобнага духоўнага праўлення ў заходнім краі і прызначэнні асобнага муфція. Але гэтае пытанне не было вырашана2.
    У 1891 г. была распачата рэарганізацыя Таўрычаскага магаметанскага духоўнага праўлення. Меркавалася вывесці мусульман заходніх губерняў з гэтага праўлення і падпарадкаваць іх мул агульнаму грамадзянскаму кіраванню. Але, разгледзеўшы гэтую справу, вырашылі пакінуць іх пад кіраўніцтвам праўлення<
    Паводле указа ад 14 снежня 1837 г. выбранне мул і іншых мусульманскіх асоб па прыходах павінна было адбывацца па жаданні не менш чым 2/3 прыхаджан, якія лічыліся старэйшынамі сямей. У выбарах не маглі ўдзельнічаць асобы, якія не належалі да прыхода, а таксама малодшыя члены сям’і (сыны, што жылі разам з бацькамі, самыя меншыя браты, пляменнікі і г. д.). Рашэнне грамадства аб выбранні мулы падпісвалася мясцовымі ўладамі, а затым прадстаўлялася ў Таўрычаскае духоўнае праўленне, якое звярталася за канчатковым зацвярджэннем да губернскага праўлення4.
    Вышэйшая і мясцовыя ўлады ў мэтах барацьбы за добранадзейнасць імкнуліся перайсці да сістэмы прызначэння мусульманскіх духоўных асоб ад муфція
    1 РІслам в законодательстве Росснн. 1554-1929 гг. Сб. законодательных актов. Уфа, 1998. С. 116.
    2 Фнлатова Е. Н. Конфесснональная полнтнка царского правнтельства в Беларусн. 17721860 гг. С. 60.
    3 РДГА. Ф. 821. Воп. 8. Спр. 686. Арк. 95.
    4 Грыгор’ева В. В., Завальнюк У. М., Навіцкі У. I., Філатава A. М. Канфесіі на Беларусі (KaHeu XVIII-XX ст.). С. 147.
    да мулы. Муфціяў прызначаў імператар па прадстаўленні Міністэрства ўнутраных спраў, а мул мясцовыя ўлады ў асобе губернатараў і генерал-губернатараў. Акрамя таго, да мусульманскага духавенства прад’яўляліся патрабаванні аб веданні рускай мовы для правядзення богаслужэння на гэтай мове. Але ўсё ж вялікі працэнт мул выбіраўся мусульманскімі абшчынамі1.
    Пасля заканчэння Крымскай вайны (1853-1856 гг.) узнікла неабходнасць у збіранні звестак аб мячэцях, колькасці прыхаджан, мусульманскім духавенстве, вучэбных установах. На пасяджэнні Таўрычаскага магаметанскага духоўнага праўлення ад 6 чэрвеня 1856 г. было прынята рашэнне звярнуцца з гэтай просьбай не толькі да кадзіяў Крыма, але і ў Мінскае, Гродзенскае, Валынскае, Падольскае і Ковенскае губернскія праўленні. 6 лістапада 1856 г., адказваючы на запрос, Гродзенскае губернскае праўленне паведамляла, што «находятся мечетн в следуюіцнх уездах: Гродненском в нменнн Крушннянах, Сокольском в Богомнлах н в городе Слоннме»2, і «по ревнзнн 1795 г. прн некоторых селеннях, нменнях н городах показано было по сказкам татар всего 530 душ муж. п.»3. 31 снежня 1856 г. з Ковенскага губернскага праўлення паведамілі, што «в городе Вндза Новоалександровского уезда сутествует однн молнтвенный магометанскмй дом, прн оном находятся духовные чнны (нмам й муэдзнн) дворяне Яков н Амурад Якубовскне»4, а колькасць прыхаджан складала 300 чалавек. Усяго па звестках, якія атрымала Таўрычаскае магаметанскае духоўнае праўленне ў 1856-1857 гг. у Гродзенскай, Ковенскай, Падольскай і Мінскай губернях дзейнічала 11 мячэцей, з агульнай колькасцю прыхаджан больш за 2200 чалавек5.
    Прыхаджане і духавенства беларуска-літоўскіх губерняў звярталіся ў Таўрычаскае магаметанскае духоўнае праўленне з рознымі скаргамі. Таму ў некаторых выпадках, з-за спрэчак паміж прыхаджанамі, доўга вырашаліся справы з выбраннем мул. Так, у 1867 г. прыхаджане Уздзенскай мячэці С. Якубоўскі і А. Александровіч скардзіліся ў гэтае праўленне на мулу М. Міськевіча, які, на іх думку, не мог быць мулой, бо быў незаконнанароджаным. 4 студзеня 1868 г. духоўнае праўленне паведаміла, што гэтая скарга застаецца без наступстваў6. 16 лістапада 1881 г. дваране Слуцкага павета А. Якубоўскі, Б. Якубоўскі, I. Абрамовіч, А. Міськевіч, I. Міськевіч, М. Шайдзевіч звярнуліся да
    1 Тн.хонов A. К. Католнкн, мусульмане н нуден Росснйской нмперші в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 296.
    2 Абдулаев 14. Конфесснональные связн татар Лнтвы, Белорусснн н Укранны с Таврнческпм магометанскнм духовным правленнем в середнне XIX века // Ісламская культура татараўмусульман Беларусі, Літвы і Польшчы і яе ўзаемадзеянне з беларускай і іншымі культурамі. Ч. 1.-C. 80.
    3 НГАБГ. Ф. 1. Воп. 10. Спр. 1028. Арк. 3.
    4 Абдулаев Н. Конфесснональные связн татар Лнтвы, Белорусснм н Укранны с Таврнческнм магометанскнм духовным правленнем в середнне XIX века// Ісла.мская культурататараўмусульман Беларусі, Літвы і Польшчы і яе ўзаемадзеянне з беларускай і іншымі культурамі. Ч. 1.-C. 80-81.
    5 Тамсама. С. 82.
    6 НГАБ. Ф. 299. Воп. 2. Спр. 6587. Арк. 19, 26 адв.
    Аляксандра III са скаргай аб нядобрадзейных паводзінах выбранага імама жыхара Клецка двараніна Амурата Смольскага. Слуцкі павятовы спраўнік паведаміў Мінскаму губернскаму праўленню, што імам А. Смольскі «под судом н следствнем не состоял н не состонт, поведення н нравственных качеств хорошнх, образа жнзнн аккуратного; касательно преданностн престолу н закону вполне благонадежен»1. Таўрычаскае магаметанскае духоўнае праўленне прасіла губернскае праўленне аб зацвярджэнні А. Смольскага на пасадзе, нягледзячы на тое, што па скарзе прыхаджан брат Смольскага вёў «блудную жнзнь с еврейкой» і сам імам таксама вёў блуднае жыццё. Аднак духоўнае праўленне адзначала, што дадзенае «прошенне напнсано на простой бумаге н не оплачено гербовым сбором, а потому по нему не сделано ннкакого распоряження»2. Таўрычаскае магаметанскае духоўнае праўленне накіравала ў Мінскае губернскае праўленне ліст ад 19 лістапада 1908 г. са скаргай прыхаджан Асмалоўскай мячэці на мулу Я. Ясінскага. Паліцыя правяла даследаванне і высветліла, што мула Я. Ясінскі, нягледзячы на дадзеную падпіску жыць у Асмалове, жыве ў Клецку, бывае ў асмалоўскай мячэці толькі раз у месяц, а ў зіму не бывае наогул. Ён без згоды прыхаджан прадаў прыватнай асобе частку лесу, які належаў мячэці, а грошы забраў сябе3. 8 верасня 1909 г. Я. Ясінскі скардзіўся ў Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў МУС у Пецярбург на Таўрычаскае магаметанскае духоўнае праўленне на тое, што «без всякого будто бы основання» яго вызвалілі ад займаемай пасады і хадайнічаў аб пераглядзе справы. Але на пасадзе ён не быў адноўлены4.