• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Пасля далучэння да Расійскай імперыі пачалі рабіць захады ў кірунку спалучэння традыцыйнага для далучанай тэрыторыі заканадаўства з законамі новай дзяржавы. Перш за ўсё гэта датычыла выпадкаў, калі адным з сужэнцаў быў праваслаўны. Праблема актуалізавалася ў сувязі з тым, што ў змешаныя шлюбы пачалі ўступаць рускія чыноўнікі, што прыязджалі на працу ў новыя губерні. Зразумела, улады не маглі пагадзіцца, што дзеці ад такіх шлюбаў, як правіла, знаходзіліся пад моцным уплывам маці (каталічак або ўніятак) і часцей за ўсё выхоўваліся ў іх веры. Указам Кацярыны II ад 6 лютага 1777 г. Беларускаму генерал-губернатару графу 3. Чарнышову было загадана растлумачыць рускім чыноўнікам, што яны могуць уступаць у «змешаныя» шлюбы толькі ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам, што грунтавалася на рашэнні Св. Сінода ад 18 жніўня 1721 г., згодна з якім дзеці ад падобных шлюбаў (як хлопчыкі, так і дзяўчынкі) павінны былі выхоўвацца ў праваслаўнай веры.
    22 жніўня 1783 г. Сенат выдаў чарговы ўказ аб змешаных шлюбах, у адпаведнасці з якім праваслаўныя, што ўступалі ў такі шлюб, павінны былі абавязкова звяртацца за дазволам у праваслаўную кансісторыю2. Гэтыя ўказы былі пацверджаны 9 студзеня 1805 г., калі ў Св. Сінод трапілі звесткі аб вянчанні ваеннаслужачых-праваслаўных, якія знаходзіліся на тэрыторыі заходніх губерняў, з каталічкамі3.
    1 Горнзонтов Л. Е. Парадоксы нмперской полнтнкн: полякн в Росснн н русскне в Польше. С. 76.
    2Клнмов Н. Ф. Постановленне по делам православной церквн н духовенства в царствованне нмператряцы Екатернны II. СПб., 1902. Вып. 1. С. 80-81.
    3 Белоголов 14. Акты н документы, относяіцнеся к устройству н управленяю рнмско-католяческях церквей в Россяя: в 2 т. Пг., 1915. Т. 1. С. 288-291.
    Нягледзячы на неаднаразовыя паўторы ўказаў аб правілах вянчання праваслаўных з хрысціянамі іншых канфесій, парушэнні адбываліся даволі часта. Напрыклад, у 1797 г. у Мінскай праваслаўнай духоўнай кансісторыі разглядалася справа пра вянчанне сталаначальніка Слуцкага земскага суда Сяргея Ветчыкава (праваслаўнага веравызнання) і Хрысціны Набаровіч (каталіцкага веравызнання). Парушэнне заключалася ў тым, што вянчанне адбылося ў Слуцкім фарным касцёле 15 лютага «в сырную неделю протнв правнл греко-росснйской церквн». Было загадана сужэнцаў тэрмінова разлучыць, абавязаць падпіскай і ўсталяваць нагляд за імі да пастанаўлення Св. Сінода. Гэты шлюб быў захаваны за адсутнасцю іншых парушэнняў, але адзначалася, што такія няправільныя шлюбы заключалі не толькі каталіцкія, але і ўніяцкія святары1.
    Дзеля папярэджання падобных парушэнняў у 1797 г. мітрапаліту ўсіх рымска-каталіцкіх цэркваў Расійскай імперыі С. Богуш-Сестранцэвічу праз Беларускага генерал-губернатара было перададзена распараджэнне Св. Сінода, што каталіцкія і ўніяцкія святары павінны былі звязвацца з праваслаўнымі святарамі не толькі для вызначэння ступені сваяцтва будучых сужэнцаў, а і ўдакладнення часу, калі шлюбы ў праваслаўнай царкве заключаць не забаронена. Пачынаючы з 1813 г., для заключэння шлюбаў католікаў, уніятаў і лютэран з праваслаўнымі трэба было атрымліваць дазвол праз праваслаўную кансісторыю ад мітрапаліта2. Праўда, пазней указам Св. Сінода (ад 22 студзеня 1840 г.) праваслаўнаму прыходскаму духавенству дазвалялася вянчаць праваслаўных з прадстаўнікамі іншых веравызнанняў, не звяртаючыся кожны раз за дазволам епархіяльнага кіраўніцтва. Выключэнне з правілаў складалі шлюбы «случаев прнсоеднненных к православню духовных лнц рнмской церквн, а также н евреев»3.
    У першае дзесяцігоддзе царавання Аляксандра II пытанне аб змешаных шлюбах неаднаразова падымалася ў сувязі з неабходнасцю ўрэгулявання адносін паміж Расійскай імперыяй і Рымам. У 1859-1860 гг. у Камітэце міністраў абмяркоўваліся магчымасці яго новага вырашэння. Вышэйшыя пецярбургскія чыноўнікі і сам імператар схіляліся да адмены абмежавальных мер мікалаеўскага заканадаўства. За прыклад бралася заключэнне шлюбаў у прысутнасці святароў абодвух веравызнанняў, як гэта рабілася ў Баварыі, Венгрыі, Рэйнскай правінцыі4. Але гэтыя меркаванні так і засталіся на ўзроўні праектаў.
    Паўстанне 1863-1864 гг. прадэманстравала неадназначнасць узаемаадносін дзвюх хрысціянскіх канфесій, асабліва на ўзроўні іх святароў. Заключэнне шлюбаў паміж праваслаўнымі і католікамі стала разглядацца праваслаўнымі свяшчэннаслужыцелямі, а з іх падачы і ўрадавымі коламі, як адна з асноўных прычын пераходаў у каталіцтва, а значыць аслаблення пануючай царквы.
    1 Анофранка Н. В. Жанчыны дваранскага саслоўя Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX ст.: сацыяльна-прававы статус, удзел у грамадскім жыцці. С. 47.
    2 Тамсама.
    3 НГАБ. Ф. 2617. Bon. 1. Спр. 392. Арк. 2.
    4 Горнзонтов Л. Е. Парадоксы нмперской полнтнкн: полякн в Росснн н русскне в Польше. С. 83.
    3 мэтай паставіць змешаныя шлюбы пад дзяржаўны кантроль 11 мая 1891 г. былі ўведзены новыя правілы, згодна з якімі заключэнне шлюбаў паміж праваслаўнымі і католікамі павінна было адбывацца толькі ў праваслаўнай царкве і пры ўмове, што каталіцкі бок прадставіў пасведчанне, выдадзенае мясцовай паліцыяй, аб сваёй «правоспособностн ко вступленню в брак»1.
    Правілы гэтыя не выконваліся. Католікі, што ўступалі ў шлюб з праваслаўнымі, працягвалі звяртацца да ксяндзоў за перадшлюбнымі пасведчаннямі. А тыя, у свой час, ведаючы, што дзеці, народжаныя ад такога шлюбу, павінны хрысціцца па праваслаўным абрадзе, пад рознымі ўмовамі зацягвалі выдачу пасведчанняў. У пачатку XX ст. каталіцкае духавенства атрымала яшчэ і кананічную падтрымку, каб не даваць дазвол на змешаныя шлюбы. У 1904 г. Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў дазволіў разаслаць усім рымска-каталіцкім епіскапам папскі дэкрэт «Ne temerre». Акт гэты не быў затрыманы дэпартаментам па той прычыне, што з’яўляўся важным у кананічных адносінах для католікаў дакументам. Разам з тым ён утрымліваў палажэнні, што не супадалі з законапалажэннямі Расійскай імперыі, у тым ліку прызнанне несапраўднымі шлюбаў католікаў з асобамі праваслаўнага (або іншага) веравызнання, калі яны заключаліся па законах дзяржавы, а не канонах каталіцкай царквы. Разумеючы гэта, Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў выказаў спадзяванне, што існаванне дакладных заканадаўчых устаноў па дадзеных пытаннях не будзе правакаваць каталіцкае духавенства на парушэнне законаў. Аднак надзеі на гэта не спраўдзіліся2.
    Да міжканфесійных шлюбаў паміж католікамі і пратэстантамі, а таксама да веравызнання дзяцей ад такіх шлюбаў улады Расійскай імперыі ставіліся дастаткова індыферэнтна. Гэтыя шлюбы працягвалі рэгулявацца на падставе рашэнняў Варшаўскага сейма 1768 г., які і надалей знайшоў адлюстраванне ў расійскім заканадаўстве: «Шлюбы паміж асобамі замежных хрысціянскіх веравызнанняў (а не праваслаўных) у губернях Віленскай, Віцебскай, Валынскай, Гродзенскай, Кіеўскай, Ковенскай, Мінскай, Магілёўскай і Падольскай здзяйсняюцца святарамі той веры, да якой належыць нявеста <...>. Дзеці ў такіх шлюбах павінны быць ахрышчаны: сыны ў бацькавай, а дочкі ў той веры, якую спавядае маці»3. Праўда, здараліся яны не так часта. Так, у Гомелі ў 1896 г. сярод 533 прыхаджан 70 знаходзіліся ў змешаных шлюбах, у тым ліку ў 12 выпадках адзін з сужэнцаў быў пратэстантам. У Гродна ж сярод 2 тыс. прыхаджан фарнага касцёла толькі 2 каталічкі мелі сужэнца-лютэраніна4.
    1 Табунов В. В. Борьба за влвянне на населенне белорусскнх земель между церковью н костелом посредством межконфесснональных браков конце XIX начале XX вв, // Актуальные проблемы современного гуманнтарного познання. Внтебск, 2009. С. 164.
    2Яноўская В. В. Хрысціянская царкваў Беларусі. 1863-1914 гг.-С. 111-112.
    3 Цыт. па: Анофранка Н. В. Жанчыны дваранскага саслоўя Беларусі ў канцы XVIII першай палове XIX ст.: сацыяльна-прававы статус, удзел у грамадскім жыцці. С. 50.
    4 Лннкевнч В. Н. Межконфесснональные отношення в Беларусн (1861-1914 гг.). С. 39.
    Здараліся шлюбы паміж праваслаўнымі і стараверамі. У пачатку XX ст. такі шлюб быў зарэгістраваны ў Св. Троіцкай царкве г. Гомеля. У шлюб уступілі дачка надворнага саветніка Ігнатава і купецкі сын, аднаверац Шведаў1. Але дадзеная праблема мела іншы, больш складаны аспект: незаконнае сужыццё праваслаўных са стараверамі. Асабліва гэта было актуальным для Віцебскай губерні, дзе пражывала даволі вялікая колькасць старавераў, што не прызнавалі шлюбы. Наступствамі такога сумеснага пражывання станавілася выхаванне ў стараверскіх традыцыях незаконна прыжытых дзяцей ад маці праваслаўнага веравызнання. Епархіяльнае кіраўніцтва не раз звярталася ў такіх выпадках да грамадзянскіх улад з патрабаваннямі прымаць рашучыя меры і забіраць дзяцей ад тых бацькоў, якія адмаўляліся хрысціць іх па праваслаўным абрадзе.
    Але ў пачатку 1900-х гадоў такія меры сталі выклікаць шмат нараканняў з боку насельніцтва. Грамадзянскія ўлады імкнуліся адхіліцца ад праблемы, адзначаючы, што падобныя акцыі патрабавалі прымянення сілы і выклікалі хваляванні сярод насельніцтва. Так, у 1900 г. Віцебскі губернатар з гэтай нагоды прапаноўваў Віцебскаму і Полацкаму епіскапу перадаць справы «согласно 1002 ст. Уст. Угол. судопр. в Духовную конснсторню, от которой завнснт прнвлеченне внновных к уголовной ответственностл»2. Пры гэтым ён падкрэсліў, што законы не ўтрымліваюць дакладных узгадак, якім чынам забіраць дзяцей ад гэтых шлюбаў, тым больш што не было і спецыяльных устаноў для іх выхавання. Для вырашэння спрэчных сітуацый 12 чэрвеня 1900 г. быў прыняты ўказ, які прызнаў ранейшы дазвол «наснльственного отобрання н передачн на воспнтанпе родственннкам нлн посторонннм лнцам православного веронсповедання нежелательным»3.
    Нягледзячы на розныя абмежаванні, колькасць міжканфесійных шлюбаў на розных адрэзках XIX ст. была даволі ўнушальнай. Так, па звестках Літоўскага праваслаўнага мітрапаліта Іосіфа Сямашкі, за 1839-1859 гг. па Літоўскай епархіі (якая ахоплівала ў той час Гродзенскую, Віленскую і Ковенскую губерні) было заключана каля 15 тыс. падобных шлюбаў4. Па даных на 1861 г., у Гродзенскай губерні было заключана 7528 шлюбаў, 569 з іх шлюбы паміж праваслаўнымі і неправаслаўнымі хрысціянамі. У 1862 г. у г. Орша міжканфесійныя шлюбы склалі 15 % ад агульнай колькасці заключаных шлюбаў, у Сянно 13,6 %5.