• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    У непасрэднай сувязі са спробамі фарміравання новай канцэпцыі заканадаўства аб правілах заключэння міжканфесійных шлюбаў адбывалася і развіццё заканадаўчай базы па пытаннях выхавання дзяцей, народжаных ад гэтых шлюбаў. Прычым заканадаўчая база як у першым, так і другім выпадку
    1 Лннкевнч В. Н. Межконфесснональные отношення в Беларусн (1861-1914 гг.). С. 31.
    * НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 44230. Арк. 16 адв.
    3 Тамсама. Арк. 18.
    4Gorizontow L. Ustawodawstwo dotyczace malzenstw roznowierczych w historii stosunkow Rosyjsko-Polskich II Przeglad Wschodni. 2000. T. 7, zesz. 1 (25). S. 78.
    ’ Лннкевнч B. H. Межконфесснональные отношення в Беларусн (1861-1914 гг.). С. 77.
    развівалася на карысць пануючай царквы. У 1830 г. Дзяржаўны Савет забараніў пагадненні, «по конм бы все детн моглн быть воспнтываемы в нной хрнстнанской вере, кроме греко-росснйской». Гэтае рашэнне Дзяржаўнага Савета было зацверджана імператарам 30 верасня 1830 г.1 Але ў 1834 г. у сувязі з цяжкасцямі, што ўзніклі пры рэалізацыі гэтага палажэння ў Гродзенскай і Падольскай губернях, было вызначана, што шлюбныя саюзы, заключаныя да 1832 г., лічацца правамоцнымі з пункту гледжання заканадаўчых традыцый былой Рэчы Паспалітай2.
    У далейшым заканадаўства развівалася ў кірунку замацавання імперскіх традыцый. Заканадаўчыя акты 1845 г. утрымлівалі палажэнні аб адказнасці за выхаванне дзяцей у міжканфесійным шлюбе не ў «хрнстнанской вере», або за далучэнне «к обрядам другого хрнстнанского веронсповедання». За падобныя парушэнні бацькі пазбаўляліся ўсіх правоў і стану і высылаліся на пасяленні або заключаліся ў турму3. Правілы 1891 г. зноў падкрэслілі абавязак выхавання дзяцей у праваслаўнай веры, калі адзін з бацькоў быў праваслаўным.
    Дапускалася заключэнне шлюбаў паміж хрысціянамі і нехрысціянамі. Але пры гэтым апошнія павінны былі прыняць хрысціянства, аб чым захаваліся розныя ўзгадкі. Так, у канцы XVIII ст. магілёўскі купец Беньямін Шпеер, які даў сваёй дачцэ добрае выхаванне, аддаў яе замуж за драгунскага палкоўніка князя П. Даўгарукава. Сучаснік пісаў 14 лістапада 1786 г., што «княгння, еврейка по пронсхожденню, л, чтобы выйтн замуж, ей пряшлось крестнться, благодаря чему, да еше прнданному в 50 тысяч рублей она стала вполне хороша для этого»4.
    «Падводныя камяні» ўзаемаадносін хрысціян і іўдзеяў. Даволі няпроста складваліся адносіны паміж хрысціянамі і іўдзеямі ў беларуска-літоўскіх губернях. Гэта было абумоўлена як адносінамі праваслаўнага, каталіцкага і ўніяцкага насельніцтва да іўдзеяў, так і паводзінамі апошніх, якія імкнуліся да некаторай замкнёнасці, адасаблення. Царскі ўрад, не імкнучыся паглыбляцца ў гісторыю, звычаі і традыцыі яўрэйскага народа і яго рэлігію, палічыў за лепшае пакінуць вырашэнне праблем кагалу. Тым не менш на адзін з найбольш цьмяных бакоў узаемаадносін хрысціян і іўдзеяў судовыя справы, звязаныя з так званымі рытуальнымі забойствамі, урад вымушаны быў звярнуць увагу. Першым выпадкам у заходніх губернях была «Сенненская справа». Яна ўзнікла, калі ў 1799 г. у Сенненскім павеце Магілёўскай губерні знайшлі знявечаны труп жанчыны. У забойстве абвінавацілі чатырох яўрэяў5. Але справа была прыпынена з-за адсутнасці доказаў злачынства. У 1805 і 1811 гг. у Віцебскай
    1 Горнзонтов Л. Е. Парадоксы нмперской полнтнкн: полякн в Росснн н русскне в Польше. С. 77.
    2 Тамсама. С. 79.
    3 Развнтне русского права в первой половнне XIX века. М., 1994. С. 171.
    4 Фельдман Д. 3., Мннкнна О. Ю., Кононова А. Ю. «Прекрасная еврейка» в Росснн XVIIXIX веков: образы н реальность. Статьн н документы. М., 2007. С. 59-60.
    3 Гессен Ю. На арене кровавого навета в Россня. Пронсхожденне рятуальной лнтературы на русском языке // Еврейская летопнсь. Пг.; М., 1923. Сб. 1. С. 11.
    губерні ўзніклі яшчэ дзве судовыя справы, звязаныя з забойствамі і знікненнем дзяцей. Як і ў першым выпадку, яны былі спынены як недаказаныя.
    Але праблема засталася. Вясной 1816 г. у прадмесці г. Гродна быў знойдзены труп дзяўчынкі «с шестью малымн знакамн на поверхностн тела». Урачы ўстанавілі пры аглядзе, што ў дзяўчынкі «кровь не нсточена». Аднак, у хуткім часе распаўсюдзіліся чуткі, што яна «кончнла жнзнь от рук жндовскнх»1. Пачалося сакрэтнае следства на прадмет выкарыстання яўрэямі хрысціянскай крыві ў рытуальных мэтах. Папярэднія вынікі даследавання былі адпраўлены ў Пецярбург, дзе абвінавачванне было абвешчана недарэчным і бяздоказным. У выніку паступіў загад: сакрэтнае следства спыніць, а замест гэтага шукаць сапраўднага забойцу2.
    Вялікі грамадскі рэзананс прымусіў урад паглыбіцца ў перадгісторыю гэтых спраў. У лісце міністра духоўных спраў і народнай асветы князя А. Галіцына да Гродзенскага грамадзянскага губернатара (ад 6 сакавіка 1817 г.) адзначалася, што яшчэ ўказамі караля Жыгімонта II Аўгуста (ад 9 жніўня 1564 г. і 20 мая 1566 г.) было забаронена абвінавачваць у падобных забойствах яўрэяў без усялякіх на тое падстаў. Да пытання аб выкарыстанні яўрэямі чалавечай крыві для вырабу мацы звяртаўся і папскі прастол. Але ніякіх доказаў, што пацвярджалі б гэта, не было знойдзена. Зыходзячы з гэтага, Аляксандр I загадаў у 1817 г. абвясціць, каб «впредь еврен не былн обвнняемы в умеріцвленнн хрйстнанскнх детей без всякнх уліік по еднному предрассудку, что якобы онн нмеют нужду в хрлстнанской кровн». А ў выпадках іх абвінавачвання ў забойствах, праводзіць следства на «законном основаннн <.. .> наравне с людьмн прочнх веронсповеданнй, которые улнчалнсь бы в преступном смертоубнйстве»3.
    Тым не менш абвінавачванні працягваліся: у 1821 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях, у 1833 г. у Мінскай. Закранула тэрыторыю Беларусі і «Саратаўская справа» 1852-1853 гг.4 Але самай гучнай стала «Веліжская справа» 1823-1835 гг., калі па падазрэнні ў забойстве былі арыштаваны 42 веліжскія яўрэі і нават зачынена сінагога. Справа дайшла да Пецярбурга. 15, 18, 20 снежня 1834 г. і 3 студзеня 1835 г. ход «Веліжскай справы» разглядаўся ў Дзяржаўным Савеце. Савет прызнаў факт забойства, указаўшы пры гэтым, што яго віноўнікі засталіся невядомымі, як і перад пачаткам следства. 18 студзеня 1838 г. Дзяржаўны Савет, ізноў вярнуўшыся да справы, вынес рашэнне: М. Цярэнцьеву, А. Максімовіч і Казлоўскую, «не доказавшнх тех
    1 Гессен Ю. На арене кровавого навета в Росснн. Пронсхожденне рнтуальной лнтературы на русском языке // Еврейская летопнсь. Сб. 1. С. 137.
    2 Кандель Ф. Очеркн времен н событчй. Нз нсторнн росснйскнх евреев. йерусалнм, 1990. Ч. 2.-С.25.
    3 Цыт. па: Фнлатова Е. Н. Конфесснональная полнтнка царского правнтельства в Беларусн. 1772-1860 гг. С. 120.
    4 Лютостанскнй Н. Н. Об употребленнн евреямн (талмуднческнмнсектаторамн) хрнстнанской кровн для релнгяозных целей в связн с вопросом об отношеннн еврейства к хрнстнанству вообше. СПб., 1882. Т. 2. С. 18.
    ужасных преступленнй н отступленнй от веры, которые онн самн на себя возвелн, но внновных в нзветах» саслаць у Сібір на пасяленне'. Абвінавачванні працягваліся і ў другой палове XIX пачатку XX ст. Так, па сведчанні Віленскага губернатара К. Палена, кожную вясну перад Вялікаднём паліцыя Віленскай губерні была завалена заявамі аб крадзяжах яўрэямі хрысціянскіх дзяцей, але ніводны выпадак так і не пацвердзіўся2.
    Гэтыя сярэдневяковыя, нават дзікія для XIX ст. абвінавачванні, мелі пад сабой грунт. Варожыя міжканфесійныя адносіны хрысціяне іўдзеі не толькі праяўляліся ў народных масах, але і былі ўласцівы адукаваным колам хрысціянскага грамадства, у тым ліку і духавенству. Яны грунтаваліся на выкрыцці «вредных ученнй» іўдаізму, аб чым даволі часта пісалася ў тагачасных сродках масавай інфармацыі. Адзін з аўтараў кнігі аб яўрэях склаў дадатак у выглядзе вытрымак з газет, якія ўмоўна можна назваць «аб шкоднасці яўрэяў для хрысціян». Напрыклад, у «С.-Петербургскнх Ведомостях» за 7 кастрычніка 1868 г. была пададзена дыскусія паміж I. Аксакавым і Г. Ландау аб тым, што «еврейскне талмудные учення» настаўляюць яўрэяў супраць хрысціян. У якасці пацвярджэння пазіцыі I. Аксакава, прыхільніка гэтага пункту гледжання, аўтар прыводзіць указы ад 29 лістапада 1837 г. і 2 красавіка 1839 г. аб знішчэнні яўрэйскіх кніг і артыкул архіепіскапа Анатолія ў часопісе «Странннк» (ліпень-жнівень 1862 г.), у якім канкрэтна адзначаны духоўныя кнігі са шкодным зместам3.
    У якасці другога фактару, што рыхтаваў глебу для падобных адносін, вылучаецца шырокі ўдзел яўрэяў у кіраванні фінансавай і гаспадарчай дзейнасцю. Сучасныя аўтары, звяртаючыся да аналізу хрысціянска-іўдзейскіх узаемаадносін у Расійскай імперыі, сцвярджаюць, што «в целом домнннруюіцая хрнстнанская культура относнлась к евреям враждебно»4.
    Такім чынам, з далучэннем зямель былога ВКЛ, характэрнай рысай якіх з’яўлялася поліканфесійнасць, урад Расійскай імперыі пачаў ствараць заканадаўчую базу для рэгулявання адносін паміж рознымі канфесіямі гэтай тэрыторыі. Выпрацоўка сістэмы заканадаўчых мер у кірунку рэгулявання міжканфесійных адносін на працягу ўсяго перыяду знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі будавалася на дзяржаўных прыярытэтах: а) захаванні пануючага становішча праваслаўнай царквы; б) абмежаванні духоўнай дзейнасці неправаслаўных канфесій.
    Змяненне вектара развіцця праваслаўнай царквы ў новай дзяржаве дыктавала адмаўленне ад многіх традыцыйных установак і стварэнне новай мадэлі ўзаемаадносін хрысціянскіх канфесій. Падмуркам фарміравання новай мадэлі
    1 Фнлатова Е. Н. Конфесснональная полнтнка царского правятельства в Беларусн. 17721860 гг.-С. 122.
    2Тнхонов A. К. Католнкн, мусульмане н нуден Росснйской нмпернн в последней четвертн XVIII начале XX в. С. 265.
    3 Гортынскнй Н. Г. Запнскн о евреях в Могнлеве на Днепре н вообше в Западном крае Россан. 2-е нзд., доп. М., 1878. С. 139.
    4 Хрнстнанско-нудейскнй дналог. 2-е нзд. М., 2002. С. 21.
    стала перанясенне патэрналісцкай сістэмы юрыдычнай абароны інтарэсаў праваслаўнай царквы на далучаныя тэрыторыі. Практычным праяўленнем гэтай палітыкі стала пераразмеркаванне (пазней захаванне) колькасці вернікаў на карысць праваслаўнай царквы за кошт іншых хрысціянскіх канфесій. Важнейшымі кірункамі ў вырашэнні гэтага пытання стала выпрацоўка правілаў пераходаў з аднаго веравызнання ў іншае (або іх забарона на заканадаўчым узроўні), а таксама выпрацоўка заканадаўчых актаў па рэгуляванні змешаных шлюбаў.