• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Узаемаадносіны паміж хрысціянскімі і нехрысціянскімі канфесіямі будаваліся, па-сутнасці, на традыцыйным грунце: цалкам памяркоўныя з мусульманамі; даволі насцярожана, часам, варожа з іўдзеямі. Рэдкія пераходы з іўдаізму і ісламу ў хрысціянскія канфесіі тлумачыліся: а) прывержанасцю іх вернікаў да сваіх нацыянальных традыцый і рэлігіі (носьбітамі іўдаізму з’яўляліся, як правіла, яўрэі; мусульманства татары); б) недастатковай місіянерскай дзейнасцю хрысціянскага духавенства па хрысціянізацыі мусульман і яўрэяў; в) негатыўнымі адносінамі з боку аднаверцаў да тых, хто адмаўляўся ад веры продкаў і прымаў хрысціянства.
    2.9.	Мадэрнізацыя прававога статусу рэлігійных арганізацый у пачатку XX ст.
    Перадумовы мадэрнізацыі веравызнаўчага заканадаўства Расійскай імперыі. Пачатак веравызнаўчыхрэформ. Пачатак XX ст. прынёс змены ў сферу ўзаемадзеяння паміж царквой і дзяржавай. Курс на лібералізацыю веравызнаўчай палітыкі быў абумоўлены рознымі прычынамі як знешняга, так і ўнутрыдзяржаўнага характару. Яшчэ ў 1789 г. у ЗША ўпершыню быў дэклараваны прынцып аддзялення царквы ад дзяржавы, а ў пачатку XX ст. ён становіцца асноватворным ва ўнутранай палітыцы краін Заходняй Еўропы. Унясенне карэктываў у рэлігійную палітыку Расійскай імперыі дыктавалася таксама абвастрэннем яе адносін з Рымскай курыяй, незадаволенай становішчам рымска-каталіцкай царквы ў гэтай дзяржаве. Галоўнай прычынай унутрыдзяржаўнага характару звычайна называюць нарастаючы ўнутрыпалітычны крызіс і крызісны стан пануючай праваслаўнай царквы. I такая пастаноўка пытання падаецца абгрунтаванай. Справа ў тым, што ў пачатку XX ст. статус праваслаўнай царквы ў дзяржаве грунтаваўся на заканадаўчых актах, што былі прыняты яшчэ Пятром I і ў пачатку XIX ст. праваслаўная царква з’яўлялася часткай дзяржаўнай машыны, хоць даволі адасобленай і мела перавагі перад іншымі канфесіямі. Праваслаўе абвяшчалася дзяржавай «господствуюшей н первенствуюшей» верай. Са свайго боку царква падтрымлівала таго, хто падараваў ёй гэтыя прывілеі самаўладдзе. Манархічныя перакананні раздзяляла амаль уся царкоўная іерархія. Але асобныя прадстаўнікі праваслаўнага духавенства лічылі, што і сацыяльная дактрына, і ўнутраны лад царквы патрабуюць абнаўлення, прыстасавання да новых умоў жыцця. Разумелася
    гэта і ў расійскім грамадстве. Ліберальная расійская інтэлігенцыя ў цэлым негатыўна ставілася да склаўшыхся дзяржаўна-царкоўных адносін, лічачы падобны «церковно-государственный союз» у пачатку XX ст. «протпвоестественным»1. На старонках перыядычнага друку ўсё часцей з’яўляліся публікацыі пра неабходнасць рэфармавання праваслаўнай царквы. Усё гаварыла на карысць таго, што ў канфесійнай палітыцы ўрада павінны адбыцца змены. Прычым пытанні пра змену курса канфесійнай палітыкі ўрада ў кірунку прадастаўлення свабоды выбару веравызнання і рэфармавання ўпраўлення праваслаўнай царквой ставіліся разам.
    Думаецца, ёсць падставы пачынаць разгляд мадэрнізацыйных працэсаў прававога статусу рэлігійных арганізацый у кантэксце ажыццяўлення прынцыпаў свабоды сумлення з маніфеста 26 лютага 1903 г. «О предначертаннях к усовершенствованню государственного порядка». У маніфесце не ішла размова аб неабходнасці выпрацоўкі новых прынцыпаў рэлігійнай палітыкі, а толькі аб замацаванні тых заканадаўчых пазіцый, што меліся на той час. Але ў ходзе яго падрыхтоўкі такое пытанне абмяркоўвалася, што сведчыла аб яго актуальнасці і спарадзіла ў хуткім часе наступны крок.
    12	снежня 1904 г. быў прыняты аднаіменны ўказ Сенату «О предначертаннях к усовершенствованню государственного порядка». Пазней, падчас зацвярджэння Часовым урадам (14 ліпеня 1917 г.) законапраекта аб свабодзе сумлення, гэтаму ўказу была дадзена наступная ацэнка: «Указ 12 декабря 1904 г. в разлнчных частях получнл неодннаковое осуіцествленне, но то, что касалось свободы совестн, осутествлено с нанбольшей полнотой»2. Указ прызнаваў неабходным перагледзець заканадаўчыя акты адносна старавераў (якіх у афіцыйных расійскіх дакументах называлі ў той час па-ранейшаму раскольнікамі), а разам і ўсіх тых, хто адносіўся да іншаслаўных і іншаверных вызнанняў. Звярталася ўвага на прыняцце ў адміністрацыйным парадку адпаведных мер да ліквідацыі ўсіх абмежаванняў рэлігійнага жыцця неправаслаўных вернікаў. Як бачым, ізноў (як ужо не раз было на працягу XIX ст.) ва ўмовах унутранага палітычнага крызісу ўрад вырашыў падтрымаць старавераў, разлічваючы на іх манархічныя перакананні, кансерватызм і дысцыплінаванасць.
    Палажэнні ўказа былі ўхвалены і Камітэтам Міністраў, і Св. Сінодам (нягледзячы на рознагалоссі сярод царкоўных іерархаў па дадзеным пытанні і неадабрэнне з боку обер-пракурора Св. Сінода К. Пабеданосцава). Былі распрацаваны прыкметы, якія характарызуюць паняцце «свабода сумлення»:
    свабода выйсця і абрання веравызнання;
    свабода казанняў з мэтай пераканання пераходу іншых асоб у сваё веравызнанне;
    1 Гаврнленков А. Ф. Полнтнка государственной властн Росснйской нмпернн в отношеннн Православной церквн, ннославных конфесснй н авраамнческнх (нехрпстнанскнх) веронсповеданнй в 1721-1917 гг.: пернодпзацм, суіцность н прннцнпы, эволюцня. М., 2010. С. 57.
    2 РДГА. Ф. 821. Воп. 10. Спр. 57. Арк. 45 адв.
    свабода ажыццяўлення веравызнання;
    адсутнасць грамадзянскіх і палітычных абмежаванняў у залежнасці ад рэлігійнай прыналежнасці.
    Былі зроблены і практычныя крокі, якія ў той ці іншай ступені тычыліся адмены прававых абмежаванняў практычна ўсіх (акрамя праваслаўнага) веравызнанняў. Напрыклад, у сакавіку 1905 г. былі адменены: забарона евангелісцка-лютэранскіх богаслужэнняў на адкрытым паветры і правядзенне місіянерскіх свят, а таксама грашовых збораў на карысць місій; абавязак для яўрэяў, што пражывалі па-за межамі рысы аселасці, прадастаўляць разам з хадайніцтвам аб прыняцці іх у лютэранства пасведчанняў аб праве пражываць у дадзенай мясцовасці. У пачатку красавіка былі адменены некаторыя абмежаванні руху рымска-каталіцкіх святароў і на іх былі распаўсюджаны агульныя правілы пашпартнага статуту; адмянялася і забарона мусульманам уступаць у шлюб з язычнікамі. 2 красавіка 1905 г. з «Высочайшего сонзволення» адмяняліся правілы 1891 г. «О прнмененнн в адмннлстратнвном порядке карательных мер к армяно-грегорнанскнм свяіценнослужнтелям»1.
    Аднак разыходжанні паміж свецкімі і клерыкальнымі дзеячамі ў разуменні як самой сутнасці праблемы, так і шляхоў яе вырашэння заставаліся. Паранейшаму праваслаўная царква сустрэла спробы ўдыхнуць у яе новае жыццё з інстынктыўнай падазронасцю і нават варожасцю. Гэта спарадзіла непаслядоўнасць як у змесце наступнага ўказа ад 17 красавіка 1905 г., так і ў метадах яго ажыццяўлення.
    Указ 17 красавіка 1905 г. абвясціў свабоду сумлення ў якасці асноўнага прынцыпу веравызнаўчай палітыкі дзяржавы. Ён не толькі паклаў пачатак перагляду заканадаўчых актаў, што рэгулявалі сацыяльна-палітычны і нацыянальна-дзяржаўны лад Расійскай імперыі, але і стаў прававой базай пераўтварэння дзяржаўных-царкоўных адносін.
    «Свабода сумлення» ў рамках расійскага заканадаўства. Галоўным дасягненнем заканадаўчых рэформ пачатку XX ст. стаў дазвол пераходу з праваслаўнага веравызнання ў іншае хрысціянскае. Пунктам № 1 указа ад 17 красавіка 1905 г. «Об укрепленнн начал веротерпнмостн» і аднаіменнага палажэння Камітэта Міністраў сцвярджалася: «Прнзнать, что отпаденне от Православной веры в друтое хрястнанское нсповеданне нлн вероученне не подлежнт преследованню н не должно влечь за собою какнх-лнбо невыгодных в отношеннн лнчных нлн гражданскнх прав последствнй, прнчем отпавшее по достнженнн совершеннолетня от Православня ллцо прнзнаётся прннадлежаіцнм к тому веронсповеданню нлн вероученню, которое оно себе нзбрало»2.
    Дазволіўшы свабодны пераход з аднаго хрысціянскага веравызнання ў іншае, указ толькі ўскосна аслабляў дзейнасць старых юрыдычных нормаў. Ён
    1 РДГА. Ф. 821. Воп. 10. Спр. 22. Арк. 245 адв. 246.
    2 Нменной Высочайшнй указ, данный Сенату (17 апреля 1905 г.) «Об укрепленнн начал веротерпнмостн» // А. Ннколнн. Церковь н государство (нсторня правовых отношеннй). М., 1997.-0.351,353.
    не пахіснуў пазіцый праваслаўнай царквы. Як і да гэтага часу, дзяржаўныя законы лічылі яе «первенствуюіцей н господствуюіцей». Законы н законапалажэнні, што былі выдадзены ў 1906 г., пацвердзілі вяршэнства і пануючую ролю праваслаўнай царквы і акрэслілі межы верацярпімасці, зафіксаваныя ў статутах духоўных спраў іншаземных веравызнанняў. Тым не менш, хоць указ аб верацярпімасці і не ставіў сваёй мэтай аслабленне пазіцый праваслаўнай царквы, ён патрабаваў перагляду крымінальных санкцый, якія падтрымлівалі старыя абмежаванні свабоды сумлення. 14 сакавіка 1906 г. была зацверджана пастанова Дзяржаўнага Савета аб узгадненні некаторых заканадаўчых актаў Збора законаў і крымінальнага заканадаўства Расійскай імперыі з указам ад 17 красавіка 1905 г. Галоўным дасягненнем стала адмена пакаранняў за пераходы з праваслаўнай веры ў іншую, а таксама за спакушэнні з праваслаўя ў іншае веравызнанне.
    23 красавіка 1906 г. выйшаў указ, які ўнёс новы аспект у дзяржаўныя законы. Сутнасць яго заключалася ў наступным: «Росснйскне подданные пользуются свободой веры. Условня пользовання таковою свободою определяются законом...»1. Аднак імкненне некаторых дэпутатаў Дзяржаўнай Думы 1-га склікання заканадаўча зацвердзіць палажэнне пра свабоду сумлення ажыццявіць не ўдалося, як і намаганні дэпутатаў Дзяржаўнай Думы наступных скліканняў у кірунку змянення веравызнаўчых законаў Як правіла, яны сустракалі супраціўленне як з боку ўрада, так і ўплывовай часткі Дзяржаўнага Савета. Таму ў перыяд да 1917 г. ніякіх іншых заканадаўчых актаў, накіраваных на пашырэнне правоў асобы ў справе рэлігійнага самавызначэння, прынята не было. Больш за тое, разам з прыведзенымі вышэй новымі актамі працягвалі дзейнічаць старыя законы, якія прытрымліваліся дарэформеннага разумення задач веравызнаўчай палітыкі дзяржавы. Згодна з гэтымі законамі выхад з якога-небудзь веравызнання ў пазаверавызнаўчы стан не толькі не прадугледжваўся, але нават і забараняўся. Усе галоўныя дзяржаўныя інстытуты па-ранейшаму будаваліся на канфесійнай аснове.
    Наступным абмежаваннем свабоды сумлення была наяўнасць розных правіл пераходу з аднаго веравызнання ў другое для розных канфесій. Для тых, хто вырашыў прыняць праваслаўную веру, устанаўліваліся льготы. Напрыклад, стараверы, члены розных сект, нават ізуверскіх (акрамя скапцоў), у некаторых мясцовасцях Расійскай імперыі вызваляліся на тры гады ад падаткаў Язычнікі, мусульмане ў выпадку прыняцця хрышчэння (незалежна ад хрысціянскіх абрадаў) карысталіся трохгадовай падатковай льготай. Тыя, хто не плацілі подацей, заставаліся свабоднымі ад іх назаўсёды.