Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
обіцнна разделнлась на множество полнтнческнх партнй н каждая партня желала завербовать раввнна в свою сторону нлн восстановнть протнв него»1.
Асаблівую актыўнасць праявілі іўдзейскія абшчыны падчас распрацоўкі пытання аб рэфармаванні рабіната. Праўда, іх не кранаў рост палітычнай актыўнасці яўрэяў. Яны імкнуліся дабіцца адмены адукацыйнага цэнзу для рабінаў, у тым ліку і абавязковага ведання рускай мовы. «Раввнн тысячью ннтямн связан с релнгнозно-бытовымн особенностямн н насуіцнымн нуждамн духовной жнзнн еврейского народа», адзначалася ў прашэнні яўрэяў г. Мінска ад 30 жніўня 1910 г. Згодна з законамі Расійскай імперыі, сцвярджалі яны, рабіны павінны «наблюдать, чтобы в обіцественном богослуженнн н обрядах веры былн сохраняемы установленные правнла; обьяснять евреям закон нх н разрешать встречаюгцнеся в оном недоуменля; разумлять нх в нстннном смысле закона; направлять к соблюденню нравственных обязанностей»2. Таму, на думку мінскіх яўрэяў, «в ннтересах правнльной постановкн раввнната было бы целесообразно не предьявлять раввнну ннкакнх требованнй относнтельно обязательного усвоення нм какйх-лйбо обіцйх предметов й даже знанйя русского языка»3 (выдзелена намі. аўт). Падобнай думкі прытрымліваліся іўдзейскія абшчыны з іншых месцаў Беларусі і Украіны. Выступалі іўдзеі і супраць таго, што на рабінаў ускладаўся абавязак весці метрычныя запісы.
У дачыненні да мусульман указ 17 красавіка 1905 г. пастанавіў: «Прнзнать подлежашнмн пересмотру законоположенмя, касаютнеся важнейшнх сторон релнгнозного быта лнц магометанского нсповедання»4. Аднаіменнае палажэнне Камітэта міністраў канкрэтызавала гэтыя «важнейшыя моманты», паабяцаўшы шэраг саступак мусульманам: спрасціць умовы адкрыцця мячэцей і мусульманскіх навучальных устаноў; перагледзець парадак выбараў і назначэння асоб вышэйшага і ніжэйшага «магометанского духовенства»; разгледзець пытанне «об освобожденнн от прнзыва на действнтельную военную службу нз запаса некоторых лнц магометанского духавенства», а таксама аб магчымасці дазволіць выхоўваць так званых падкідышаў у той рэлігіі, якую спавядалі ў сям’і, што прыняла іх на выхаванне5. Маніфест 17 кастрычніка дазволіў шэраг мусульманскіх грамадскіх арганізацый і сходаў (мусульманскія з’езды, мусульманскія фракцыі ў I—IV Дзяржаўных Думах і інш.)6.
Але значных зрухаў у становішчы мусульман Расійскай імперыі не адбылося. Ніводны з лёсавызначальных для іх законапраектаў, што абмяркоўваўся
1 РДГА. Ф. 821. Воп. 133. Спр. 763. Арк. 49.
2 Тамсама. Спр. 673. Арк. 1.
3 Тамсама. Арк. 1 адв.
4 РІменной Высочайшнй указ, данный Сенату (17 апреля 1905 г.) «Об укрепленнн начал веротерпнмостн» // А. Ннколнн. Церковь н государство (нсторня правовых отношеннй). С. 352.
5 Высочайше утвержденное положенне Комнтета Мнннстров (Апрель 17, 1905 г.) «Об укрепленнн начал веротерпнмостн» // А. Ннколнн. Церковь н государство (нсторня правовых отношенкй). С. 359.
6 Арапов Д. Ю. Снстема государственного регулнрованая нслама в Росснйской нмпернн (последняя треть XVIII начало XX вв.) С. 186.
ў Думе, так і не стаў законам1. Што датычыла рэлігійных школ мусульман медрэсэ і мектэбе урад вырашыў не праводзіць і надалей настойлівасці ў кірунку іх русіфікацыі. У дакументах МУС з гэтай нагоды адзначалася: «Мектебе н медресе являются вековымн школамн, тіцательно оберегаемымн мусульманством от какого бы то нн было русского влняння. Трогать этн школы не только бесполезно, но в данное время (1906 г. аўт} н полнтнческн опасно. В отношеннн конфесснональных мусульманскнх школ едннственно благоразумной полнтнкой, по мненню статс-секретаря Столыпнна, надлежнт прн9 знать полнтнку пасснвную» .
Даследчыкі адзначаюць тую вялікую ролю, якую надаваў і ў далейшым П. Сталыпін палітыцы барацьбы з «особо грозной для “русского” трона “нсламской опасностью”» так ён пісаў у лісце, накіраваным у Св. Сінод у 1909 г. У той жа час адзначаецца нізкая значнасць ісламскага фактару для тэрыторыі заходніх губерняў па прычыне таго, што «нздавна прожнвавшая здесь небольшая по своей чнсленностн обшнна «западных» татар-мусульман была нанболее европензнрованной группой средн росснйскнх последователей «магометанского закона» н в целом соблюдалн лояльность к монархнн Романовых»3.
Такім чынам, у пачатку XX ст. былі зроблены першыя крокі ў кірунку перагляду заканадаўчых актаў, рэгулюючых дзяржаўна-царкоўныя адносіны. Што разам з заканадаўчымі пераўтварэннямі ў сферы сацыяльна-палітычнай і нацыянальна-дзяржаўнага ладу Расіі магло стаць добрым грунтам для мадэрнізацыі веравызнаўчай палітыкі і станоўчых змен прававога статусу ўсіх рэлігійных арганізацый імперыі.
Найбольш яскрава дынаміка веравызнаўчага курса праявілася ў адносінах да старавераў. Дзякуючы заканадаўчым актам пачатку XX ст., яны атрымалі роўныя правы з іншымі грамадзянамі Расійскай імперыі, пачалося актыўнае храмабудаўніцтва, з’явілася стараверская перыёдыка, пабачылі свет філасофскія працы стараверскіх мысліцелей, у якіх разглядаліся глубокія гістарычныя і нацыянальныя карані стараверства. Што разам з тым не азначала поўнага адмаўлення ад сілавога на старавераў уздзеяння. Расшырэнне паўнамоцтваў прадстаўнікоў стараверскага духавенства ўжо само па сабе абмяжоўвалася захаваннем стану РПЦ, як «главенствуюіцей н первенствуюіцей». Правы, што былі нададзены мясцовым уладам, якія мелі магчымасць у любы момант скарыстаць забарону «публнчного оказательства», яшчэ больш абмяжоўвалі межы верацярпімасці. He былі ажыццёўлены і роўныя правы, на якія разлічвалі ўсе канфесіі. Прывілеі па-ранейшаму заставаліся ў праваслаўнай царквы. Што да правоў іншых, то праз невялікі адрэзак часу пачаліся адступствы нават ад таго, што даваў указ 17 красавіка 1905 г.
1 Усманова Д. М. Мусуль.манская фракцня н проблемы «свободы совестн» в Государственной Думе Росснн (1906-1917). Казань, 1996. С. 126.
2 РДГА. Ф. 821. Воп. 133. Спр. 468. Арк. 28.
3 Арапов Д. Ю. Снстема государственного регулнровання нслама в Росснйской н.мпернн (последняя треть XVIII начало XX вв.) С. 196.
Глава 3
КАНФЕСІЙНЫ ФАКТАР У ПЕРЫЯД САЦЫЯЛЬНЫХ УЗРУШЭННЯЎ
I ГЛАБАЛЬНЫХ ГЕАПАЛІТЫЧНЫХ КАНФЛІКТАЎ
3.1. Пазіцыя духавенства падчас вайны 1812 г.
Канфесійны фактар у растаноўцы сіл напярэдадні і падчас вайны. 24 чэрвеня 1812 г. пачалася вайна паміж Французскай і Расійскай імперыямі. Руская праваслаўная царква прызвала прыхаджан і духавенства да абароны не толькі цара і Айчыны, але і праваслаўнай веры і храмаў. Услед за маніфестам Аляксандра 1 ад 6 ліпеня 1812 г. выйшаў заклік Св. Сінода ад 15 ліпеня, які чытаўся ва ўсіх цэрквах1. У ім гаварылася: «Наяпаче же взываем к вам, пастырн н служнтеля алтаря! Вооружайте словом нстяны простые душя, открытые нападенням коварства. Всех научайте словом я делом не дорожять някакою собственностью, кроме веры я отечества»2.
Напалеон Банапарт таксама разлічваў на падтрымку духавенства розных канфесій. У момант яго прыходу да ўлады Францыя ў рэлігійных адносінах перажывала перыяд анархіі. 15 ліпеня 1801 г. ён заключыў канкардат з Папам Рымскім, згодна з якім каталіцтва прызнавалася канфесіяй «пераважаючай колькасці французскага народа», але не дзяржаўнай рэлігіяй. У 1802 г. ён прызнаў кальвінізм, лютэранства і іўдаізм. У маі 1806 г. Напалеон сабраў сход яўрэйскіх вядомых асоб, а ў снежні Вялікі Сінедрыён, на які былі запрошаны дэлегаты з усіх сінагог Еўропы3.
На гэтую падзею адрэагавала Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі. Цыркулярам міністра МУС ад 20 лютага 1807 г. загадвалася кіраўнікам заходніх губерняў пераконваць яўрэяў, што сазваны Напалеонам Сінедрыён імкнецца да змен у яўрэйскай рэлігіі4. Многія яўрэйскія рабіны баяліся падрыву асноў іўдаізму, паслаблення ўлады кагалаў, некаторыя з іх прадказвалі пагібель улады Напалеона. Так, яшчэ ў 1798 (або 1800 г.) лідар хасідаў рабін Шнеўр-Залман (Залман Баруховіч) зрабіў прароцтва, у якім гаварылася, што спачатку Банапарта чакае поспех, а затым ён будзе зняслаўлены?.
1 Мельнйкова Л. В. Армйя й православная церковь Росснйской нмпернм в эпоху наполеоновскнх войн. С. 68-70.
2Цыт. па: Дубровчн Н. Отечественная война в пйсьмах современнмков (1812-1815 гг.). -М., 2006.-С. 55.
3 Мельннкова Л. В. Армня й православная церковь Россййской нмперян в эпоху наполеойовскйх войн. С. 62-63.
4 Гннзбург С. М. Отечественная война 1812 года й русскйе еврей. СПб., 1912. С. 33.
3 Агееў A. Р. Напалеонаўскія войны і лёс яўрэяўУсходняй Беларусі //Этнічныя супольнасці ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць. Мінск, 2001. -С. 119.
У 1812 г. з пачаткам вайны Шнеўр-Залман заклікаў сваіх паслядоўнікаў дапамагаць расійскай арміі, збіраў звесткі, рассылаў лісты, у якіх пераконваў яўрэяў у неабходнасці аказання паслуг расійскаму імператару і войску. У «гшсьме раввнна Зальмана Бороховнча ко всем евреям в Белорусснн пребываюіцнм» адзначалася, што ў Расійскай імперыі яўрэі-іўдзеі «не только охранялнсь законом наравне с прнроднымн русскнмн, но н допушены былн к правам н чннам, пользовалнсь почестямн н свободным отправленнем веры нашей н обрядов <. ..> Монарху Росснйскому н нашему Господь да поможет побороть врагов его н нашнх»1.
Але праўрадавай пазіцыі прытрымліваліся не ўсе духоўныя лідары хасідаў. Напрыклад, існавалі рознагалоссі паміж рабінам Шнеўр-Залманам і вядомым хасідскім рабінам у Полыпчы I. Казяніцкім, які быў польскім патрыётам і падтрымліваў Напалеона. А вось праціўнікі хасідаў міснагды прадэманстравалі адмоўнае стаўленне да французскага наступлення2. У цэлым жа, нягледзячы на прадказанні пра паражэнне французаў, яўрэі не будучы ўпэўненымі ў выніку ваеннай кампаніі, і, асцерагаючыся рабавання з боку войскаў, аказвалі дапамагу то аднаму, то іншаму боку канфлікту.
He было адзінства і ў асяродку каталіцкага і ўніяцкага духавенства. У пачатку вайны 1812 г. мітрапаліт рымска-каталіцкіх цэркваў у Расійскай імперыі С. Богуш-Сестранцэвіч у лісце да кіраўніка Галоўнага Упраўлення духоўных спраў розных веравызнанняў князя А. Галіцына выказаўся наконт падначаленага яму духавенства такім чынам: «прннять за ннх на себя полную ответственность я не могу»3. I меў рацыю, бо частка каталіцкага і ўніяцкага духавенства падтрымала Напалеона. Сярод тых, хто аказаўся на баку французаў, былі прадстаўнікі вышэйшага каталіцкага духавенства: Мінскі біскуп Я. Дэдэрка, Віленскі прэлат М. Длускі, Самагіцкі біскуп-каад’ютар Ю. Гедройц, Курляндскі суфраган I. Касакоўскі, уніяцкія біскупы А. Галаўня, I. Булгак і іншыя4. Найболып заангажаваным у патрыятычнай дзейнасці з каталіцкіх біскупаў стаў Мінскі каталіцкі біскуп Я. Дэдэрка, які прыняў удзел у падпісанні акта мінскіх абывацелей у Глыбокім5. Ён прынёс прысягу на вернасць Напалеону ў Глыбокім, далучыўся да Мінскай канфедэрацыі, якую абвясціў у кафедральным касцёле 19 ліпеня 1812 г. Віленскі прэлат М. Длускі ў сваіх казаннях падтрымліваў Напалеона6.