• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Такім чынам, у час вайны 1812 г. духавенства ўсіх канфесій, як і іншыя саслоўі, аказалася расколатым на некалькі частак: а) на баку Расійскай імперыі, акрамя праваслаўных, выступалі ўніяты Полацкай уніяцкай епархіі, члены езуіцкага каталіцкага ордэна, стараверы, хасіды; б) нязначная часта каталіцкага і ўніяцкага духавенства падтрымала Наполеона; в) праваслаўнае духавенства, якое па розных абставінах не паспела эвакуіравацца, аказалася ў даволі складаным становішчы і вымушана было прыносіць прысягу на вернасць Напалеону, аддаваць цэрквы ўніятам; г) частка духавенства імкнулася застацца ў баку ад вайны, што не заўсёды ўдавалася. Ваеннае духавенства ваюючых бакоў разам з арміямі прымала ўдзел у баях. Пасля вызвалення акупіраванай тэрыторыі, нягледзячы на маніфест Аляксандра I аб памілаванні, у першую чаргу ўлады імкнуліся пакараць прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства, бо яны разглядаліся як здраднікі, у адрозненне ад каталіцкага і ўніяцкага, якія былі прадстаўнікамі замежных веравызнанняў.
    3.2. Духавенства ў паўстанні 1830-1831 гг.
    Меры ўрада Расійскай імперыіў дачыненні каталіцкага іўніяцкага духавенспіва напярэдадні і ў час паўстання. Сістэма кіравання каталіцкай і ўніяцкай цэрквамі, якая склалася ў Расійскай імперыі да паўстання 1830—1831 гг., дала магчымасць даволі хутка распаўсюдзіць кантроль за святарствам і манаствам. Сістэма падпарадкавання і прызначэння епархіяльных архірэяў гарантавалі праўрадавыя настроі вышэйшага духавенства. Акрамя гэтага, за дзейнасцю «падазронага» святарства здзяйсняўся тайны нагляд з боку III аддзялення Асабістай Яго імператарскай Вялікасці канцылярыі. У выніку праўрадавая пазіцыя вышэйшага каталіцкага і ўніяцкага духавенства ў адносінах да паў-
    1 Матюшенскнй А. Уннатское м православное духовенство Полоцкой епархнн в войну 1812 г.-С. 18.
    2 Краснянскнй В. Г. Мннскнй департамент Велнкого княжества Лнтовского (эпнзод нз нсторнн войны 1812 г.). С. 29.
    3 Тамсама.
    стання 1830-1831 гг. была цалкам адэкватнай той ролі, якую яны выконвалі ў сістэме кіравання Расійскай імперыі. Іх асноўнай задачай было спрыяць супакаенню вернікаў, а таксама не дапусціць падтрымкі паўстання з боку падпарадкаванага ім святарства.
    Яскравым прыкладам з’яўляецца пастарскі ліст уніяцкага мітрапаліта I. Булгака ад 16 снежня 1830 г. Гэты зварот фактычна з’яўляўся палітычнай прамовай і быў надрукаваны на рускай і польскай мовах. I. Булгак пісаў: «Всем уже йзвестны плачевные пройсшествйя в Царстве Польском. Народ возрожденный, устроенный, облагодетельствованный Александром й Нвколаем, вовлечен в действвя самой ужасной неблагодарностй. Народ, славйвшййся верностью к свойм монархам, очернен йзменою. Народ, коего благополучйе еше недавно заввдовалй, стойт над пропастью бедствйя! Нас только утешает надежда, что вйновнйкй настояшйх пройсшествйй составляют самую незначйтельную часть польского народа. Несколько людей без веры й честй, подвйзавшчхся в ужасах Французской революцлн; несколько честолюбцев все прйносяіцйх в жертву своему высокомерню; несколько легкомысленных юношей, нй прнчнн, нй последствлй не запомйнаюіцйх; несколысо расточлтелей, надеюіцйхся в обіцйх бедствйях спастй себя от конечного разорення, вооружйв чернь варшавскую, прйсволв права законной властв, страхом й злымй наветамн, влекут соплеменный нам польскйй народ к погйбелй й посрамленйю»1. Звяртаючыся да ўніяцкага святарства, I. Булгак заклікаў да малітвы, супрацьстаяння «злым наветам» і выказваў спадзяванне, што ўніяцкая царква не будзе апаганена хоць адным здраднікам і клятвапарушальнікам. Вернікаў жа мітрапаліт заклікаў да міра і цішыні. 3 пастарскімі лістамі, накіраванымі супраць паўстання, звярнуліся і каталіцкія біскупы (напрыклад, Ю. Гедройц)2.
    Акрамя таго, што царскі ўрад выкарыстоўваў вышэйшае святарства, як інструмент стрымлівання распаўсюджання антыімперскіх настрояў у ніжэйшых царкоўных структурах і сярод вернікаў, з боку дзяржаўнай улады былі прыняты дадатковыя меры ў адносінах да духавенства. У першую чаргу было абмежавана перамяшчэнне духавенства, асабліва манахаў, па епархіях. Такое абмежаванне было прапісана ў рэгламентах кіравання каталіцкай царквой ад 11 студзеня 1800 г. і 13 лістапада 1801 г. Аднак гэта правіла ў шмат якіх манастырах не выконвалася. Занепакоенасць расійскага ўрада выклікала тое, што пад выглядам манахаў, не звяртаючы на сябе ўвагу, па губернях маглі перамяшчацца паўстанцы. У выніку ў сакавіку 1831 г. быў выдадзены загад, які забараняў манахам пакідаць манастыры і перамяшчацца з адной епархіі ў іншую без дазволу епархіяльнага начальства і атрымання адпаведнага дакумента ад мясцовага губернскага начальства. Яшчэ раз забарона на самавольнае перамяшчэнне манахаў па тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў была пацверджана ў маі 1831 г.3
    ' НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 2789. Арк. 2-2 адв.
    Zywzcynski Mieczyslaw. Watykan wobec powstania listopadowego. Krakow, 1995. S. 45-47.
    3 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Cnp. 5484. Арк. 1-1 адв., 4 адв.
    Губернская адміністрацыя сачыла за выкананнем гэтага распараджэння. Напрыклад, Віленскі, Гродзенскі і Беластоцкі часовы ваенны губернатар М. Далгарукаў дакладваў Д. Блудаву, што быў затрыманы манах. Ён падазраваўся ў тым, што прыкрываючыся зборам ахвяраванняў, хадзіў па розных населеных пунктах і падбухторваў просты народа да беспарадкаў1. У чэрвені 1831 г. быў затрыманы манах Віцебскага бернардзінскага манастыра П. Есман, які таксама ездзіў з мэтай збора ахвяраванняў. Пры гэтым ён быў узброены двума пісталетамі і стрэльбай2. Як бачна з перапіскі генерал-маёра П. Данілава, Дзінабургскага ваеннага губернатара і Віцебскага і Магілёўскага генерал-губернатара ў сувязі з падазрэннем яго ва ўдзеле ў паўстанні было пастаноўлена: «монаха Внтебского бернардннского монастыря Павла Эсьмана за непозволнтельное разьезджанне с огнестрельным ружьём н гшстолетамн без надлежашнх позволенкй епархнального начальства н должного паспорта <„.> посаднть в Внтебскнй домнннканскнй монастырь на двухнедельную епнтнмню. Начальству, которое не выдало соответствуюшпе документы BbiroBop»J.
    Кантроль здзяйсняўся і з боку манастырскага начальства. Напрыклад, манах базыльянскага ордэна самавольна пакінуў Ракаўскі манастыр у той час, калі ўзброеныя атрады паўстанцаў набліжаліся да Ракава. Вярнуўшыся ў манастыр, ён ніякіх тлумачэнняў начальству не даў, чым выклікаў падазрэнні ва ўдзеле ў паўстанні. У выніку яго справа была перададзена на разгляд Мін„	„	. . .4
    скан следчан камісп .
    Наступная мера датычылася манастырскага начальства. Для прадухілення ўкрывальніцтва паўстанцаў у манастырах і аказанні ім дапамогі з боку манахаў распараджэннем ад 24 красавіка 1831 г. усе настаяцелі манастыроў былі абавязаны падаваць звесткі ў мясцовую паліцыю пра ўсіх свецкіх асоб, якія прыязджалі ў манастыр. Асаблівую ўвагу прадпісвалася звяртаць на тых, хто не меў пашпарта. Разам з тым ад настаяцеляў манастыроў патрабавалася тлумачэнне: на якіх падставах яны дазволілі свецкай асобе спыніцца ці жыць у манастыры. Настаяцелі папярэджваліся, што ў выпадках, калі паліцыі стане вядома пра факты ўкрывальніцтва, вінаватыя будуць пакараны ў адпаведнасці з законам3. Можна лічыць, што дадзеныя меры былі дастаткова эфектыўнымі: у раёнах, незанятых паўстанцамі, такіх выпадкаў дакументальна не зафіксавана. Аднак у Ковенскай губерні, дзе актыўнасць паўстанцаў была значнай, манах аднаго з манастыроў Антон Круцэвіч згодна з дакументамі Віленскай следчай камісіі абвінавачваўся ў тым, што не данёс начальству пра сабранне ў манастыры «мятежннков для зловредных протнв правнтельства совешаннй н планов»6.
    1 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 5484. Арк. 4.
    2 Тамсама. Спр. 5475. Арк. 1, 9.
    3 Тамсама.
    4 Тамсама. Ф. 561. Bon. 1. Спр. 3. Арк. 151.
    5 Тамсама. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 5532. Арк. 1-2 адв., 25-25 адв.
    6 КАА. Ф. 1-50. Воп. 3. Спр. 1. Арк. 561.
    Генерал-губернатар М. Хаванскі запатрабаваў ад кіраўнікоў рымска-каталіцкіх і ўніяцкіх епархій спісы ўсіх духоўных асоб і манастырскай прыслугі для таго, каб паліцыя мела магчымасць ажыццяўляць кантроль за манахамі і манастырскай прыслугай, а таксама выяўляць падазроных, якія з’яўляліся ў манастырах. У маі 1831 г. з Магілёўскай рымска-каталіцкай кансісторыі на імя генерал-губернатара былі пададзены спісы мужчынскіх каталіцкіх кляштараў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. У адпаведнасці з дакументамі, у Віцебскай губерні налічвалася 20 манастыроў розных каталіцкіх ордэнаў, у Магілёўскай губерні 28. Па кожным манастыры былі пададзены персанальныя спісы манахаў і прыслугі з пазначэннем сацыяльнай прыналежнасці і ўзросту. Усяго каля 400 чалавек. Такі ж спіс быў пададзены па манастырах базыльянскага ордэна Віцебскай і Магілёўскай губерняў Спіс паказаў 18 манастыроў, а персанальна 91 асобу'.
    Прадстаўнікоў духавенства датычылася і такая мера. як здача зброі, у тым ліку і стрэльбы для палявання2. За ўтойванне зброі ў час паўстання святары прыцягваліся да адказнасці3. Нават утойванне адной стрэльбы лічылася непадпарадкаваннем уладам і цягнула адказнасць. Напрыклад, навіцыянт Будслаўскага бернардзінскага манастыра Б. Маркоўскі абвінавачваўся ў тым, што не паведаміў уладам пра наяўнасць у яго адной стрэльбы4.
    Летам 1831 г. паўстала праблема падсуднасці прадстаўнікоў духоўнага звання, якія ўдзельнічалі ў паўстанні ці мелі сувязь з паўстанцамі. 26 чэрвеня 1831 г. Галоўны штаб паведамляў генерал-губернатару М. Хаванскаму, што «Государь нмператор в следствнн возннкшего вопроса, какнм образом следует поступать с людьмн духовного звання, участвовавшнмн в метяже, высочайше повелеть нзволнл: co всемн лнцамн духовного ведомства, прнннмавшнх участне в мятеже, поступать наравне с людьмн другнх сословнй по высочайшему указу 22 марта 1831 г.»5. У верасні 1831 г. імператар пацвердзіў, што да ўсіх асоб духоўнага ведамства, якія бралі ўдзел у мецяжы, належыць паступаць як і з людзьмі іншых саслоўяў. Гэта распараджэнне было абвешчана праз рымска-каталіцкую і грэка-ўніяцкую духоўныя калегіі ўсяму падпарадкаванаму духавенству6. У выніку святары, якія ўдзельнічалі ў паўстанні, ураўноўваліся ў адказнасці з прадстаўнікамі іншых саслоўяў. Замест духоўнага суда яны адразу пераходзілі ў юрысдыкцыю грамадзянскага суда як падазроныя асобы ці дзяржаўныя злачынцы, пра што сведчаць запісы губернскіх следчых камісій. Аднак у выпадку нязначнасці злачынстваў або пры раскаянні абвінавачаных і памілавання з боку імператара, следчыя камісіі перадавалі святароў для пакарання іх духоўнаму кіраўніцтву7.