• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    У ваенных дзеяннях духавенства розных канфесій таксама дэманстравала розныя падыходы: калі адны з іх ваявалі ў расійскай арміі, то іншыя на баку французскай арміі. Больш за 200 праваслаўных святароў знаходзіліся ў расійскай арміі і ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі Расійскай імперыі (у тым ліку больш за 40 чалавек на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў) і замежным паходзе. Так, святар 19-га егерскага палка В. Васількоўскі вызначыўся ў баях пад Віцебскам і быў паранены. У далейшым ён першы і адзіны сярод свяшчэннікаў быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія Пабеданосца 4-га класа4. Святар Кісянёўскай царквы Магілёўскай праваслаўнай епархіі К. Дарашкевіч уступіў у армію і знаходзіўся пры генералах Д. Дахтурове і М. Платаве3.
    На баку французаў ваявалі прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій: каталіцкага, уніяцкага і нават праваслаўнага. У войску Варшаўскага княства, напрыклад, якое на баку Напалеона ўдзельнічала ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў, служылі 32 каталіцкія капеланы. Сярод іх каталіцкі біскуп Я. Гуткоўскі, які быў узнагароджаны срэбраным
    1 Военскнй К. Акты, документы н матерналы для полнтнческой н бытовой нсторнн 1812 ro­fla. — С. 13.
    2 Тамсама. С. 216-219.
    3 Дубровнн Н. Отечественная война в пнсьмах современннков (1812-1815 гг.). С. 402.
    4 Мельннкова Л. В. Армня н православная церковь Росснйской нмпернн в эпоху наполеоновсках войн. С. 124-127, 236-261.
    ■ Матюшенскнй А. Уннатское н православное духовенство Полоцкой епархнн в войну 1812 г.-С. 17.
    крыжам Virtuti Militari i Legi$ Honorow^1. У жніўні 1812 г. сын уніяцкага святара в. Цялядавічы Слуцкага павета А. Наркевіч уступіў у 22-і Мінскі пяхотны полк пад камандаваннем палкоўніка С. Чапскага. Пасля вызвалення тэрыторыі ён вярнуўся да навучання ў школе пры Жыровіцкім базыльянскім кляштары2. Дзячок Пукаўскай Георгіеўскай праваслаўнай царквы Ігуменскага павета Мінскай губерні I. Мітроўскі таксама ўступіў у французскае войска3. На баку Наполеона знаходзілася і частка татар-мусульман, з татарскага палка. Адзін з яго стваральнікаў С. Улан, застаючыся афіцэрам, выконваў і абавязкі мулы4.
    Канфесійная сітуацыя на акупаванай тэрыторыі. Пад французскім кантролем пры Часовым урадзе ВКЛ быў утвораны Камітэт асветы і рэлігіі, у склад якога ўвайшлі рэктар Віленскага ўніверсітэта Я. Снядзецкі, Віленскі ўніяцкі біскуп А. Галаўня, архімандрыт базыльянскага Віленскага Троіцкага кляштара і Літоўскі базыльянскі правінцыял Ц. Камінскі5. Членам камітэта быў і каталіцкі біскуп А. Касакоўскі, які 14 ліпеня, у час падпісання ў Вільні акта Генеральнай канфедэрацыі, служыў імшу. У функцыі камітэта ўваходзіў нагляд за кляштарамі, парафіямі і парафіяльнымі школамі, кантроль за прызначэннем на царкоўныя пасады, збор статыстычных звестак, размеркаванне фондаў, прызначаных на ўтрыманне святынь, чыноў і касцёльных служак. У звароце да насельніцтва камітэт запэўніў, што ў сваёй дзейнасці ён будзе трымацца рэлігійнай талерантнасці і не дапусціць пераследу адной веры другой6. Член камітэта Ц. Камінскі не толькі займаўся справамі камітэта, але і «паклапаціўся» аб адхіленні ад пасады Полацкага ўніяцкага арцыбіскупа I. Красоўскага і ўніяцкага мітрапаліта Р. Кахановіча7.
    У ліпені 1812 г. у паветах былі складзены акты канфедэрацый аб далучэнні да Генеральнай канфедэрацыі ў Варшаве, які падпісалі, сярод іншых, прадстаўнікі каталіцкага і ўніяцкага духавенства. Так, акт Слонімскай канфедэрацыі падпісалі Брэсцкі ўніяцкі біскуп I. Булгак і ксёндз С. Нарбут8.
    У парафіяльных касцёлах чыталіся звароты французскіх улад і мясцовых органаў кіравання. У адным з такіх зваротаў сцвярджалася: «Польская духоўнасць заўсёды паказвала сведчанні сапраўднай любові да Айчыны і зараз у нашай краіне, якая аднаўляецца, мы бачым стараннасць духавенства ў справе
    1 Dylagowa Н. Duchowienstwo katolickie wobec sprawy narodowej (1764—1864). S. 68.
    3 Лісейчыкаў Д. Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх зямель 1720-1839 гг.-С. 125-126.
    3 Акты, кздаваемые Внленскою комнссню для разбора древнвх актов. Внльна, 1912. Т. XXXVII: Документы н матерналы, относягцнеся к нсторнн Отечественной войны 1812 г.
    4 Kryczynski S. Tatarzy litewscy. Warszawa, 1938. S. 47.
    5Свндерскнй Л. Ноанн Крассовскнй, полоцкяй уннатскпй архнегшскоп. С. 175.
    6 Ганчарук 1. Каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. 1772-1830 гг. С. 99; Швед В. В. Паміж Польшчай і Расіяй: грамадска-палітычнае жыццё наземлях Беларусі (17721863 гг.). Гродна, 2002. С. 285-286.
    7Бобровскнй П. О. Русская Греко-уннатская церковь в царствованне нмператора Александра I. С. 133.
    8Швед В. В., Данскіх С. У. Заходні рэгіёну часы напалеонаўскіх войнаў.-Гродна, 2006.-С. 98.
    на карысць Айчыны, як гэта духавенства імкнецца далучыцца да яе быту і не шкадуе на гэту мэту ніякіх ахвяр»1.
    У Вільні мясцовае духавенства запрашалася ад імя Напалеона да садзейнічання грамадзянскім уладам у справе ўладкавання краю. Яно павінна было пераконваць народ «терпелмво переносять случайные невзгоды, которые в свое время будут вознаграждены, уговарнвать населенне продолжать земледельче2 скне занятня н возвратяться в свой дома» .
    Камісія Часовага ўрада ВКЛ звярнулася са зваротам да духавенства Віленскай каталіцкай епархіі, у якім было сказана, што «необходнмо немедленно восстановнть постоянное отправленне обыкновенных дворовых повннностей (баршнны), нбо в этом залог продовольствня н благосостояння самнх же крестьян в будуіцем году»<
    Каб папоўніць казну, Камісія Часовага урада ВКЛ у ліпені абавязала насельніцтва да сярэдзіны жніўня выплаціць усе нядоімкі па падатках, устаноўленых расійскімі ўладамі. Было абкладзена падаткамі (у залежнасці ад пасады) і працэнтным зборам ад прыбытку і духавенства: пэўнымі сумамі ў залатых чырвонцах4. Тут урад нагадаў пра сеймавую пастанову Рэчы Паспалітай 1789 г., калі духоўныя асобы ў залежнасці ад пасады павінны былі плаціць 5 %-ны падатак і штэмпельны збор за граматы, патэнты і прывілеі. Каталіцкія і ўніяцкія мітрапаліты і біскупы павінны былі плаціць за свае граматы па 1000 чырвонцаў золатам, акрамя таго па 5 % ад чатырохгадовай сумы атрыманых даходаў. Вікарныя свяшчэннікі павінны былі плаціць па 2 чырвонцы золатам. Нават манахі і манахіні не вызваляліся ад гэтых падаткаў. Тэрмін выплат быў абазначаны праз 6 месяцаў, але тэрыторыя была вызвалена раней5.
    Духавенства рабіла ахвяраванні на карысць французскай арміі. Так, 19 жніўня «Tymczasowa gazeta Minska» паведамляла, што Мінскі каталіцкі біскуп Я. Дэдэрка ахвяраваў на карысць вайсковага шпіталю ў Мінску 200 гарнцаў гарэлкі, a 8 лістапада што ксяндзы-місіянеры з Свіслачы 3 бочкі жытняй мукі і 2 баранаў6.
    Насельніцтва, у тым ліку і духавенства, абкладалася кантрыбуцыяй. Так, па загадзе Мінскага губернатара М. Бранікоўскага, м. Глыбокае было абкладзена кантрыбуцыяй у 24 тыс. франкаў; з іх 6 тыс. павінна было выплаціць яўрэйскае насельніцтва мястэчка, астатнія хрысціянская частка насельніцтва
    1 Цыт. па: Ганчарук I. Каталіцкі касцёл на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі. 17721830 гг.-С. 100.
    2Кудрннскнй Ф. А. Внльнав 1812 году. Внльна, 1912.-С. 94.
    3 Отечественная война н русское обіцество. 1812-1912. М., 1912. Т. 5. С. 88.
    4 Акты, нздаваемые Вяленскою комнсснею для разбора древннх актов. Т. XXXVII. С. СХХІХ, XXXI.
    5 Внленскнй временннк. Акты н документы архнва Вяленского, Ковенского я Гродненского генерал-губернаторского управлення, относяіішхся к нсторнн 1812-1813 гг. Внльна, 1912. Кн. 5, ч. 1.-С. XXXI.
    6 Часовая мінская газета. 1812 год. Мінск, 2008. С. 45, 92.
    і кармеліцкі кляштар1. 1 жніўня адміністрацыя Мінскага дэпартамента прызначыла шэраг асоб (Ю. Корсака, кн. I. Пузыну і інш.) для правядзення люстрацыі духоўных, паезуіцкіх, каралеўскіх і канфіскаваных расійскімі ўладамі маёнткаў2.
    15 жніўня Мінск адзначаў дзень імянін Напалеона, аб чым паведаміла «Tytnczasowa gazeta Minska» (1812. № 10. 19 жн.). У 7 гадзін раніцы зазванілі званы ўсіх касцёлаў горада і пачаліся малебны. Духавенства кляштараў справіла малебны за доўгі век і шчаслівае панаванне «найсвятлейшага цэсара і караля». А 10-й гадзіне французскі губернатар М. Бранікоўскі ўчыніў агляд мясцовага гарнізона, а затым разам з іншымі прадстаўнікамі гарадской улады пайшлі на імшу, якую справіў Мінскі каталіцкі біскуп Я. Дэдэрка3. Паводле ўказа Напалеона і загада Я. Дэдэркі, ва ўсіх касцёлах Мінскай каталіцкай дыяцэзіі адбываліся ўрачыстыя набажэнствы ў гонар французскіх перамог і захопу Масквы4. 3 верасня пачаліся заняткі ў школах, якія належалі розным канфесіям. Так, у Нясвіжы заняткі пачаліся ў дамініканскай школе, Слуцку рэфармацкай, Ігумене базыльянскай. Аб чым і было афіцыйна аб’яўлена5.
    У перыяд акупацыі ўскладніліся адносіны паміж канфесіямі, асабліва паміж праваслаўнай і ўніяцкай. У 1813 г. Мінскі грамадзянскі губернатар П. Дабрынскі паведамляў у Мінскую духоўную кансісторыю, што па яго звестках свяшчэннік А. Ждановіч з м. Смілавічы, пасля вызвалення мястэчка, быў дастаўлены ў турму палкоўнікам К. Кнорынгам з Татарскага ўланскага палка. На допыце свяшчэннік паказаў, што калі прыйшлі французы, яны пачалі яго зневажаць, састрыглі яму бараду і валасы на галаве. Акрамя таго, уніяцкі дэкан Белановіч і іншыя прадстаўнікі ўніяцкага духавенства забралі ў яго царкву і царкоўную маёмасць і прызначылі туды новага святара А. Шафаловіча6, які разабраў на дровы хаты панамара і дзячка гэтай царквы. У с. Катляны Ігуменскага павета той жа губерні ўніяцкі святар М. Карніловіч забраў дом у праваслаўнага свяшчэнніка, а саму царкву зрабіў уніяцкай.
    23 студзеня 1813 г. у Слуцкае духоўнае праўленне паступіла інфармацыя ад свяшчэнніка Л. Альшыевіча з Хатлянскай Раства-Багародзіцкай царквы. Ён пісаў, што 7 кастрычніка 1812 г. уніяцкі дэкан Белановіч са святарамі забралі ў яго царкоўныя ключы, сагналі ўсіх прыхаджан у царкву і ў іх прыv сутнасці пераасвяціў царкву на унію, прымусіў сялян прысягнуць на вернасць уніі, выгнаў праваслаўнага свяшчэнніка і прызначыў уніяцкага7. Іканастас
    1 Краснянскнй В. Г. Мннскйй департамент Велнкого княжества Лнтовского (эпнзод нз нсторян войны 1812 г.). С. 44.