• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Знаходзячыся ў паўстанцкіх атрадах, святары акрамя выканання духоўных функцый удзельнічалі ва ўзброенай барацьбе7. Разам з тым можна вылучыць толькі адзінкавыя выпадкі, калі прадстаўнікі каталіцкага духавенства не толькі падтрымалі паўстанне ці выконвалі распараджэнне паўстанцкіх улад, але і бралі ўдзел у арганізацыйнай дзейнасці. Так, вікарый Радашковіцкага касцёла Ш. Вайткевіч быў кіраўніком выступлення ў м. Радашковічы, раздаваў народу зброю, заклікаючы ўсіх да паўстання8. Па звестках Мінскай следчай камісіі, з пачаткам паўстання ён імкнуўся распаўсюдзіць яго і на Вілейскі павет. Самі ж дзеянні вікарыя насілі гвалтоўны характар. Так, ён напаў на паштовую станцыю, захапіў у палон паліцмайстра Галіеўскага і пад прымусам адвёз яго ў Вілейку, куды даставіў і двух яго сыноў. Там жа гвалтоўна запісаў іх у паўстанцкі атрад9. У Радашковічах дзейнічаў і Ш. Паразінскі, прыёр рымска-каталіцкага касцёла. Ён даў прысягу паўстанцам, прывёў да прысягі жыхароў і ўзначаліў у Радашковічах мяцежныя дзеянні10.
    1 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 5240. Арк. 117 адв.
    Гарбачова В. В. Паўстанне 1830-1831 гадоў на Беларусі. С. 176.
    3 Тамсама; НГАБ. Ф. 561. Bon. 1. Спр. 3. Арк. 183.
    4НГАБ.-Ф. 1297.-Воп. І.-Спр. 5453.-Арк. 1.
    ’ Гарбачова В. В. Паўстанне 1830-1831 гадоў на Беларусі. С. 176; НГАБ. Ф. 561. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 85-86, 117.
    6 НГАБ. Ф. 561. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 132.
    7 Тамсама. Арк. 104; Спр. 3. Арк. 16; Гарбачова В. В. Паўстанне 1830-1831 гадоў на Беларусі. С. 176.
    8Гарбачова В. В. Паўстанне 1830-1831 гадоў на Беларусі.-С. 176.
    9 НГАБ. Ф. 561. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 60-61.
    10 Тамса.ма. Спр. 3. Арк. 189.
    У Завілейскім павеце адным з першых зачыншчыкаў паўстання быў настаяцель Мыхтунскага каталіцкага прыхода В. Завадскі. Ен быў членам створанага паўстанцамі Завілейскага ўрадавага камітэта, дзе ўзначальваў паліцэйскую і распарадчую часткі1. Актыўную пазіцыю ў адносінах да паўстання заняў таксама канонік К. Тадайскі, які за актыўную агітацыю супраць імператара і расійскага ўрада быў пакараны зняволеннем у крэпасці. Святар піярскага манастыра ў Лужках А. Татур актыўна працаваў у камітэце канфедэрацыі, выконваючы абавязкі сакратара па грамадзянскай частцы. Пасля падаўлення паўстання А. Татур прызнаўся ў сваёй актыўнай паўстанцкай дзейнасці перад Магілёўскім грамадзянскі губернатарам М. Мураўёвым. Быў залічаны нараўне з кіраўнікамі і зачыншчыкамі мяцяжу да першага разраду дзяржаўных злачынцаў і павінен быў быць расстраляны. Аднак з-за таго, што добраахвотна з’явіўся з пакаяннем, яму было дадзена імператарскае дараванне2.
    Аналіз дакументаў Мінскай следчай камісіі паказаў, што дзеянні з боку святароў на карысць паўстанцаў не заўсёды насілі свядомы і добраахвотны характар, часам яны былі прадыктаваны ваенна-палітычнымі абставінамі. Так, манах Маладзечанскага трынітарскага манастыра па загадзе паўстанцаў прыводзіў народ да прысягі. Мінская следчая камісія гэтыя дзеянні прызнала вымушанымі і не залічыла манаха ў разрад дзяржаўных злачынцаў3. Уніяцкі святар Фёдар Буцэвіч з м. Куранца прыводзіў у Вілейцы паўстанцаў да прысягі. Аднак, па звестках Мінскай следчай камісіі, рабіў гэта не па сваёй волі, таму таксама быў вызвалены ад суда4. Парафіяльны святар Даўгінаўскай каталіцкай царквы Ф. Леліговіч па патрабаванні паўстанцаў са свайго фундушавага маёнтка паставіў 7 кантаністаў, загадаў вырабіць для іх 7 пік і 3 пары ботаў. Свайму брату, вікарыю таго ж касцёла, загадаў прывесці народ да прысягі на вернасць паўстанцам. Следчая камісія вырашыла, што дзеянні братоў былі абумоўлены прымусам з боку паўстанцаў і вызваліла іх ад следства3. У дакументах Віленскай следчай камісіі таксама прысутнічаюць падобныя факты. Так, ксёндз Свянцянскага павета Жырневіч быў прымушаны паўстанцамі да супрацоўніцтва6, ксёндз Шавельскага павета Пётр Качарэўскі пад ціскам паўстанцаў чытаў у касцёле мяцежныя паперы7. Ксёндз Цяльшэўскага павета Іосіф Кукевіч абвінавачваўся ў тым, што збіраў грошы на карысць мяцяжу, прыводзіў народ да незаконнай прысягі і разам з паўстанцамі адлучаўся ў розныя месцы са свайго прыхода. Іосіф Кукевіч патлумачыў, што ўсё гэта ён рабіў па загадзе глоўных бунтаўшчыкоў і атрымаў імператарскае памілаванне8.
    1 НГАБ. Ф. 561. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 145.
    2 Тамсама. Спр. 5. Арк. 76-77 адв.
    3 Тамсама. Арк. 46.
    4 Тамса.ма. Спр. 2. Арк. 28.
    5 Тамсама. Спр. 3. Арк. 74.
    6 KAА. Ф. 1-50. Воп. 3. Спр. 1. Арк. 189.
    7 Тамсама. Арк. 374.
    8 Тамсама. Арк. 570.
    Па сведчанні архіўных дакументаў, больш актыўны ўдзел у паўстанні каталіцкае і ўніяцкае святарства брала на тэрыторыі занятай паўстанцамі. Пры гэтым найбольш актыўнымі былі манахі розных каталіцкіх манастыроў. Адзначалася актыўнасць манахаў піярскага манастыра ў Лужках1. Кіраўнік манастыра В. Гусціневіч абвінавачваўся ў тым, што падпісаў прысягу паўстанцаў і аддаў ім зброю, а таксама, што манахі яго манастыра далучыліся да паўстанцаў2. Святар I. Адамовіч быў абвінавачаны ў арганізацыі паўстанцаў і іх узбраенні ў маёнтку памешчыка П. Вазгурда, а таксама ў тым, што сустракаў паўстанцаў з крыжам у святарскім строі і прамаўляў абуральную прамову3. Аднак следчай камісіяй віна В. Гусціновіча і I. Адамовіча была прызнана нязначнай і абвінавачанні былі зняты. У адрозненне ад іх манах С. Заленскі за тое, што далучыўся да паўстанцаў і ў паўстанцкім атрадзе выконваў функцыі святара, следчай камісіяй быў залічаны ў 2-і разрад дзяржаўных злачынцаў, пазбаўлены сану і высланы ў Сібір4.
    Праявілі актыўнасць манахі Глыбоцкага кармеліцкага манастыра. Прыёр манастыра У. Казакевіч абвінавачваўся ў тым, што быў капеланам у паўстанцкім атрадзе і ў захаванні боепрыпасаў. Аднак у час следства было ўстаноўлена, што Казакевіч толькі выканаў загад паўстанцкага камітэта і аддаў з манастырскага маёнтка кантаністаў у паўстанцкі атрад. Па нязначнасці віны ён быў вызвалены ад следства’. Два інакі М. Гурскі і К. Корсак уступілі ў паўстанцкі атрад і ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях6. Манах Н. Валынскі не толькі прысягнуў паўстанцам, але і даваў парады адносна пастаноў канфедэрацыі. Ён таксама браў удзел у баявых дзеяннях7.
    Адзначалася актыўнасць манахаў манастыра ў Картуз-Бярозе. Іераманах з кіруемага ім манастырскага маёнтка выдзеліў у атрад Ц. Пуслоўскага 10 узброеных людзей, 8 коней і грашовую суму8. Інак Ф. Камінскі добраахвотна далучыўся да атрада Ц. Пуслоўскага, браў удзел у баявых дзеяннях і быў паранены9. Дакументы адзначаюць актыўнасць манахаў Лідскага піярскага і кармеліцкага манастыроў, Навагрудскага дамініканскага манастыра10, а таксама Дзярэчынскага дамініканскага манастыра11.
    Паказальным з’яўляецца тое, што нягледзячы на абмежавальныя меры з боку расійскага ўрада ў адносінах да каталіцкага і ўніяцкага духавенства, якія былі ўведзены на тэрыторыі беларусака-літоўскіх губерняў вясной 1831 г.,
    1 Гарбачова В. В. Паўстанне 1830-1831 гадоў на Беларусі. С. 147.
    " НГАБ. Ф. 561. Bon. I. — Спр. 2. Арк. 104 адв.
    3 Тамсама. Арк. 2.
    4 Тамсама. Арк. 148.
    5 Тамсама. Спр. 3. Арк. 17.
    6 Тамсама. Спр. 2. Арк. 104; Спр. 3. Арк. 16.
    7 Тамсама. Спр. 2. Арк. 65.
    8 Тамсама. Арк. 81.
    9Тамсама.-Спр. 3.-Арк. 13.
    10 Гарбачова В. В. Паўстанне 1830-1831 гадоў на Беларусі. С. 147.
    11 НГАБ. Ф. 561. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 116 адв.
    частка святароў усё ж удзельнічала ў паўстанні. Таму для выяўлення нядобранадзейных святароў і манахаў, а таксама непасрэдных удзельнікаў у канцы 1831 г. забарона на перамяшчэнне манахаў па беларуска-літоўскіх губернях была ўзмоцнена. Духоўнаму начальству прадпісвалася, каб без крайняй патрэбы ніхто з манахаў нікуды не адлучаўся. У выпадку неабходнасці той, хто адпраўляўся ў іншы павет павінен быў мець дазвол епархіяльнага начальства і дакумент на праезд ад грамадзянскай адміністрацыі. Той жа, хто з манастыра адлучаўся ў межах свайго павета, павінен быў мець пісьмовы дазвол ад дэкана1. У сувязі з дзейнасцю следчых камісій па зборы звестак аб паводзінах святарства ў час паўстання з жніўня 1832 г. перамяшчэнне асоб духоўнага звання з манастыра ў манастыр дазвалялася толькі па распараджэнні рымскакаталіцкай кансісторыі. Грамадзянскім губернатарам было загадана спыніць выдачу «білетаў» на перамяшчэнне манахаў з аднаго манастыра ў іншы па ўсіх губернях2.
    Пазіцыя праваслаўнага духавенства. Стараверы. V цэлым пазіцыя праваслаўнага духавенства ўсіх рангаў у час паўстання была прадзяржаўнай. Хаця і былі адзінкавыя спробы паўстанцаў схіліць праваслаўных святароў на свой бок. Напрыклад, сустракаюцца факты распаўсюджвання адозвы, адрасаванай святарам праваслаўнага веравызнання, пад тэкстам якой падпісаліся прадстаўнікі Украінскага апалчэння генерал Б. Калышка, шэф штаба Ю. Арлікоўскі, К. Патоцкі, А. Ялавіцкі3. Аўтары адозвы падкрэслівалі, што ва ўсіх, у тым ліку і ў праваслаўных, агульны вораг — «Тыран Імператар Мікалай». У адозве праваслаўным святарам прапаноўвалася распаўсюдзіць звесткі пра паўстанне сярод сваіх прыхаджан. За выкананне праваслаўным духавенствам свайго абавязку перад Польшчай аўтары адозвы абяцалі: «...свабоду вызнання кожнаму па ўласнай веры <...> а тым больш уласнасць Вашу, блаславеныя айцы <.. .> Вы застанецеся пры вашых маёнтках, будзеце ўладальнікамі вашых прыходаў. А асабліва калі хто з вас меў дагэтуль недастатковыя для маёмасці вашай даходы. Апякунскі савет будучай вольнай Полыпчы верне Вам усё неадкладна»4. Аднак гэта агітацыя не мела поспеху. Паводле падлікаў В. Гарбачовай, у беларуска-літоўскіх губернях у паўстанні ўдзельнічалі толькі тры праваслаўныя святары, два з іх былі з Гродзенскай губерні, адзін — з Мінскай5.
    Стараверы паўстанне не падтрымалі. Пра гэта сведчыць не толькі адсутнасць прадстаўнікоў стараверства ў спісах паўстанцаў у дакументах следчых камісій6 і ў даследаваннях сучаснай беларускай гістарыяграфіі7, але і наяўнасць шэрагу архіўных дакументаў пра іх праўрадавую пазіцыю. Як і ў дачы-
    1 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 5484. Арк. 4 адв. 5.
    2Тамсама. Арк. 12-13.
    3 Гарбачова В. В. Паўстанне 1830-1831 гадоў на Беларусі. -С. 149.
    4 Цыт. па: Гарбачова В. В. Паўстанне 1830-1831 гадоў на Беларусі. С. 149.
    5 Гарбачова В. В. Паўстанне 1830-1831 гадоў на Беларусі. С. 129, 132, 134, 137-138.