• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Але справы прынялі непажаданы кірунак. He апошнюю ролю ў гэтым адыграла пазіцыя Полацкага ўніяцкага архіепіскапа Іраклія Лісоўскага. Ён склікаў падначаленае яму духавенства і пераконваў, «чтобы крепко стоялй й нйкто не надумал от унйй отстать». Калектыўная адмова духавенства адбілася на настроях народа. Цяжкасці сустрэліся ўжо ў самім Полацку: «нчкакое предложенное йм (уніятам. аўт.) спасйтельное средство, нй нэсйльный на унчю перевод» не змаглі схіліць прыняць праваслаўную веру. Палачане спасылаліся на духавенства: «Еслй те вождй й пастырй нашй сначала согла-	2
    сятся, то й мы вслед за нймй пондем» .
    Як ні намагаліся высланыя на месцы камісіянеры схіліць вернікаў у пануючую веру, але тыя, папярэджаныя настаўленнямі сваіх святароў, не пагаджаліся. Ды і каталіцкае духавенства актывізавалася: схіляла іх у каталіцызм. У выніку місія ігумена Давыда правалілася. Сам ён пісаў архіепіскапу Афанасію: «Наше здесь пребыванйе <.. .>, еслй не будут открыты <.. .> более надежные к обраіценйю унчтов средства, <...> является совсем напрасным»3.
    Падобная сітуацыя назіралася і ў Мінскай губерні. 3 самага пачатку абнародавання пастарскай граматы В. Садкоўскага ўніяцкія святары, загадзя падрыхтаваныя сваім начальствам, узбуджалі супраць яе народ. Некаторыя з іх пры набліжэнні праваслаўных місіянераў ад’язджалі і забіралі з сабой ключы ад царквы. Там, дзе ключы заставаліся ў руках прыхаджан, святар прыхопліваў з сабой царкоўнае начынне, грошы, богаслужбовыя кнігі. У выніку летам 1794 г. да праваслаўя далучылася ўсяго адна царква з 849 прыхаджанамі. Астатнія працягвалі супраціўленне. Так, сяляне вёсак Саламарэчча і Мацкі Мінскага павета заявілі праваслаўным агітатарам: «В какой вере
    1 Горючко П. С. Нз ясторнн возсоедкнення уннатов в Белорусснн 1795-1805 годов. С. 8.
    2Тамсама.-С. 11, 17.
    3Тамсама.-С. 11-13.
    Родйлйсь, в той й умрем; какую веру деды нмелн, не знаем, но своей веры ломать не будем, хотя бы нам поломалч й головы». На настойлівую прапанову «ўз’яднацца» жыхары в. Бранчыцы Слуцкага павета адказалі: «Бей нас, мучь, куй, а мы останемся в унйатской вере»1. Прыхаджане Целеханскай, Обраўскай, Добравіцкай, Выганаўскай, Глінянскай і шэрага іншых цэркваў Пінскага павета выказалі цвёрды намер застацца «в унйатской релчгйй, в которой йх отцы, деды, прадеды» былі «й без всякого препятствйя ее йсповедалй, ко-	2
    торую нз грудй свойх матерей высосалй» .
    Аб тым, як адбываліся справы па пераводзе ўніятаў у праваслаўе ў Магілёўскай губерні, засталіся нататкі чыноўніка Г. Дабрыніна, які ўзначальваў групу людзей, камандзіраваных Магілёўскім губернатарам Г. Чарамісінавым у Сенненскі павет. Ён пісаў: «Всех церквей унватскйх в Сенненском уезде трйдцать трн, которых все мы посетчлй. К каждой церквй собйралй прйхожан, <...> прй каждой ччталй йм распоряження, предпйсанйя, спрашйвалй про свободную склонность йх к перемене веры, йлй, лучше сказать, к одному только переначменованйю веры. Уговарйвалй йх через духовного депутата й не занмелч нй едйной душй, которая бы желала отстать от унйй й прчстать к греко-россййской церквй»3.
    Незгаворлівых уніятаў аднаго з казённых маёнткаў Быхаўскага павета далучаў да пануючай веры сам Магілёўскі губернатар з атрадам кананіраў і гарматай. Калі атрад наблізіўся да вёскі, губернатар загадаў даць залп з гарматы. Напужаныя стрэлам нечуванай раней моцы, вяскоўцы схаваліся ў лесе. Калі іх сабралі, губернатар пачаў дакараць, навошта яны супраціўляюцца, вера ўсё ж адна, тая ж хрысціянская. На што адзін стары адказаў: «Еслй б тебе прйказалн прчнять нашу веру, а захотел бы ты быть унйатом?» Губернатарская місія поспеху тады так і не мела4.
    Справа пераводу ўніятаў натыкалася на ўсё большы супраціў, народныя выступленні станавіліся больш моцнымі. Так, у м. Мікулін Бабінавіцкага павета місіянеры ўгаварылі сялян (2118 чалавек) далучыцца да праваслаўя. Але калі збіраліся пераасвяціць царкву, пачаўся бунт. На званіцы забілі ў набат, схавалі ключы ад царквы, каб сарваць пераасвячэнне. Калі камандзіраваныя царкву апячаталі, сяляне ўзламалі пячатку і сталі слухаць вячэрню ўніяцкага святара. Пасланцы епіскапа Афанасія так «нй с чем оттуда уехалй, й в другйе места, йз-за созданйя явных препятствйй й бунтов, ехать <...> для склоненйя унйатов <.. .> не осмелйваются»5.
    У 1795 г. сталі праваслаўнымі абедзве царквы мястэчка Любавічы Аршанскага павета. Але ўжо на другі дзень раніцай мяшчане «со страшнымн
    1 Цыт. па: Рункевнч С. Нсторня Мннской архнепнскопнн (1793-1832 гг.) с подробным опнсаннем хода воссоедннення западнорусскнх унматов с православной церковью в 1794-1796 гг. С. 255.
    2 РДГА. Ф. 823. Воп. 2. Спр. 1301. Арк. 1.
    3 Нстннное повествованне, нлн Жнзнь Гаврннла Добрыннна, нм самнм пясанная в Могнлеве іі в Внтебске. 1752-1823. СПб„ 1872. С. 298.
    4 Тамсама. С. 301-302.
    5 Горючко П. С. йз нсторнн возсоедннення уннатов в Белорусснн 1795-1805 годов. С. 21-23.
    угрозамн» прагналі са сваёй царквы новага святара, які вёў у ёй богаслужэнне1. Афанасій дакладваў Св. Сіноду, што гэтыя «бунты» выклікаюць сярод уніятаў рознымі хітрымі спосабамі каталіцкае духавенства, шляхта і адміністрацыя маёнткаў. Нешта падобнае адбылося і з Куляшоўскай царквой Клімавіцкага павета, прыхаджане якой нібыта выказалі дабраахвотнае жаданне далучыцца да пануючай веры і нават пісьмова прасілі асвяціць іх храм. Але калі туды прыбыў праваслаўны святар, яго да асвячэння не дапусцілі2.
    Хваля супраціву далучэнню да праваслаўя суправаджалася яшчэ адной праблемай для ўладных структур у справе ажыццяўлення акцыі «ўз’яднання» адмоўнае стаўленне да яго з боку ўніяцкага шараговага духавенства. Так, далучэнне ўніяцкіх святароў у Мінскай губерні назіралася вельмі рэдка. Мінскі, Ізяслаўскі і Брацлаўскі архіепіскап В. Садкоўскі спадзяваўся на далучэнне ўсіх святароў, чые прыходы сталі праваслаўнымі. Ён не чакаў, што лік «упорствуюіцйх» будзе такім вялікім: «Страшно было оставлять за собой нензбежнымн врагамн целые сотнн старых, опытных, сжнвшнхся co свонмн прнхожанамн свяіценннков»3. Каб выправіць сітуацыю, выклікалі 60 святароў са Смаленскай праваслаўнай епархіі. Яны прыбылі ў сярэдзіне лістапада 1795 г. і архіепіскап размеркаваў іх па вакантных прыходах4.
    А ўніяцкія святары, пазбаўленыя сваіх прыходаў за нязгоду разам з імі перайсці ў праваслаўе, заставаліся жыць у цяпер ужо праваслаўным асяроддзі. Падтрыманыя памешчыкамі і адміністрацыяй маёнткаў, яны праводзілі богаслужэнні, нават для новаправаслаўных, «соблазнялн нх в свой закон» і тым выклікалі ў прыходах хваляванне.
    3 красавіка 1796 г. обер-пракурор Св. Сінода А. Мусін-Пушкін загадаў тэрмінова выдаліць уніяцкіх святароў ад стаўшых праваслаўнымі прыходаў, забараніць ім жыць у тых вёсках і адправіць да ўніяцкага Полацкага архіепіскапа I. Лісоўскага для размяшчэння па іншых прыходах5. Выдаленне з прыхода было суровым пакараннем для святара, бо несла побач з рэлігійнымі значныя маральныя і матэрыяльныя выдаткі. Уніяцкі прыход па большай частцы перадаваўся ў спадчыну. Святар быў звязаны з ім родавымі паданнямі, маёмасцю. Каб не пазбавіцца наседжанага месца, шмат хто з духавенства згаджаўся перайсці ў праваслаўе. Адданыя ж уніі адстойвалі сябе ўсімі спосабамі. У 1801 г. толькі ў Мінскай губерні застаўшыхся без прыходаў было 103 уніяцкія святары6. Яны пераўтварыліся ў небяспечны каталізатар народнага незадавальнення: хадзілі па вёсках, несучы людзям сваю крыўду і абурэнне, заклікалі іх моцна трымацца сваёй веры. Дзейнасць гэтых свята-
    1 РДГА. Ф. 796. Воп. 79. Спр. 628. Арк. 46 адв. 47.
    2 Тамсама. Арк. 46.
    3 Цыт. па: Рункевнч С. йсторня Мвнской архнепнскопнм (1793-1832 гг.) с подробным опнсаннем хода воссоедннення западнорусскнх уннатов с православной церковью в 1794-1796 гг. С. 213-214.
    4Тамсама. С. 250.
    5 Горючко П. С. Різ нсторнн возсоеднненая уннатов в Белорусснн 1795-1805 годов. С. 31.
    6 НГАБ. Ф. 3245. Воп. 2. Спр. 3. Арк. 7, 10, 25 адв.
    Распіска манахінь базыльянскага манастыра
    роў набыла пагрозлівыя маштабы для дзяржаўнай рэлігійнай палітыкі ў заходніх губернях. Так, у Слуцкі суд паступіла справа святара Я. Касперскага, які ў сакавіку 1796 г. пасылаў па сваім прыходзе дзяка з указамі-заклікамі трымацца веры бацькоў. Дзякуючы гэтым дзеянням у унію вярнуліся сяляне в. Пукова. Мяцежнага святара ў гэты час трымалі пад вартай у калодках1. За ўніяцкую ўпартасць у 1796 г. былі накіраваны на разборку да мітрапаліта чатыры святары з Барысава2. Новаправаслаўная в. Падгацце (Пінская акруга) у 1797 г. прыняла да сябе ўніяцкага святара Чарнякоўскага, сілай адабраўшы ў праваслаўнага святара ключы ад царквы. Таму сельскай паліцыі Мінскай губерні было загадана неаслабна сачыць, каб уніяцкіх свяшчэннікаў у новаправаслаўных вёсках не толькі на суткі, але нават на гадзіну не дапускаць, бо ім, маўляў, болей няма там аніякай справы, як толькі «совратать
    1 РДГА. Ф. 823. Воп. 2. Спр. 2925. Арк. 1.
    2 Тамсама. Спр. 2880. Арк. 1-2.
    простолюдйнов с правого путй», а калі з’явяцца, арыштоўваць1. Але яшчэ і ў пачатку новага стагоддзя дарэмна намагаліся духоўныя і свецкія ўлады «остановчть разврашенне прнсоеднненного народа непрнсоеднненнымн унч2 атскймй свяшенннкамн» .
    Спробы вырашэння «ўніяцкага пытання» палітычнымі мепіадамі і іх крах. Рэўнізацыя. Імператарскі загад ад 28 ліпеня 1797 г. аб наданні свабоды веравызнання новаправаслаўным, якія ўхіляліся ад выканання праваслаўных абрадаў, выклікаў масавы ўсплеск руху вяртання ва ўніяцкую веру. Вось, напрыклад, як гэта адбывалася на паўночна-ўсходняй частцы Беларусі. Яшчэ ў 1794 г., згодна з рэскрыптам Кацярыны II, сяляне з пагостаў Лаўдэра, Буншыж і Брадайжскага прыхода Люцынскага павета, а таксама пагоста Сойна Себежскага павета былі падзелены на тых, хто пажадаў прыняць пануючую веру, і тых, хто адмовіўся пакінуць унію. Першыя былі пераведзены ў праваслаўе. Але, калі прыйшоў час пераасвячэння вясковых цэркваў, пачаліся збоі. Мясцовыя чыноўнікі, якім праўленне Полацкага намесніцтва прадпісала ехаць у пагосты «для отобранйя й освяіценйя церквей», не спяшаліся рабіць гэта. Ішлі гады, а да пагостаў яны так і не даехалі, цэрквы «н поднесь не отобралй», „	■ -з
    уніяцкіх святароў з весак не выдалілі .