Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Вілейскі эксцэс. Гісторыя пераходу ў канцы 1834 пачатку 1835 г. у пануючую веру ўніятаў Вілейкі стала праблемай Мінска, Вільні і Пецярбурга4. 18 снежня 1834 г. духоўна-цывільная місія прыбыла ў Вілейку для пераводу ўніяцкага прыхода, які аб’ядноўваў больш за 2 тысячы гараджан і жыхароў навакольных вёсак, у праваслаўе. Сабралі людзей. Тыя слухалі ўважліва, згаджаліся з кожным словам. Але ніхто не згадзіўся змяніць сваю веру. Цэлы тыдзень угаворваў і пераконваў вернікаў Мінскі протаіерэй, але поспеху не меў. Пакрыўджаны на цёмны люд, на інтрыгі паноў, ён разам з місіянерамі пакінуў Вілейку.
Пасля гэтага па даручэнні Мінскага губернатара за ўгаворы ўзяўся Вілейскі гараднічы Дзяконскі. Раз’юшаны іх безвыніковасцю 27 снежня ён разам з паліцыяй уварваўся падчас набажэнства ва ўніяцкую царкву, разагнаў вернікаў, выгнаў святара, замкнуў храм. Ключ разам з царквой ён перадаў расійскім вайскоўцам, якія кватаравалі ў горадзе. Гвалт і незаконнасць гэтага наскоку зрабіў «вредное впечатленне <.. .> на умы» мясцовых жыхароў. А тут яшчэ ўніяцкі святар Савіцкі выказаў сваю рашучасць супрацьдзейнічаць збліжэнню
1 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 6799. Арк. 6 адв.
2 РДГА. Ф. 815. Воп. 16. Спр. 1043. Арк. 1-8 адв.
3 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 7800. Арк. 2 адв.
4 РДГА. Ф. 797. Воп. 6. Спр. 22974; ДГАЛ. Ф. 605. Bon. 1. Спр. 2315, 2516, 2972.
народа да праваслаўя. Учынак Вілейскага гараднічага быў асуджаны ў Вільні і Пецярбургу. Нават I. Сямашка звярнуўся да Віленскага губернатара з просьбай вярнуць уніятам іх царкву і пакараць заўзятага гараднічага1.
Каб прыкрыць сваё абуральнае беззаконне, Мінскі губернатар і Вілейскі гараднічы вырашылі стварыць ілюзію добраахвотнага жадання вілейцаў кінуць унію. У ход пайшлі паліцыя і ... гарэлка. «Разве несколько пьянйц по снльному наговору местного городнччего на сне согласйлчсь, — дакладваў епіскапу Іосіфу мясцовы благачынны, — что уже впоследствйй, й то насйльно, солдаты с заседателем, разьезжая по деревням, сгонялй народ в Вчлейку, где йх, напонв водкою, взялй подпйскй от 150 человек»-. Так з’явіліся першыя заявы аб жаданні кінуць унію і дэкларацыі адданасці новай веры. На адной з іх стаяла 60 крыжыкаў — сярод падпісантаў не было пісьменных. Прыходскага ўніяцкага святара Савіцкага, каб ён не падбухторваў народ, гараднічы прымусова выдаліў з горада пад канвоем салдат.
У сакавіку 1835 г. імператару і міністру ўнутраных спраў паспяшаліся адрапартаваць, што жыхары Вілейкі і тутэйшага казённага староства 2034 чалавекі «по йзьяленному ймй желанню возвратйлчсь йз унйй в православйе й что к утвержденйю йх в оном прнняты надлежаіцне меры». 16 сакавіка імператар Мікалай I уласнаручна напісаў на тым рапарце: «Слава Богу!»3. Гараднічага Дзяконскага, які прадэманстраваў «трыумф» пануючай веры ў Вілейцы, вырашылі не караць, бо «й незначйтельное гласное взысканйе сего чйновннка поколебало бы, по настояшнм обстоятельствам, прнсоеднненных йз унйй в йх образе мыслей»4. Праўда, і пазней вілейцаў гналі да споведзі пры дапамозе салдат і паліцыі. Відавочцы абураліся наконт «обіцего насйлчя протнву уннатов, тогда как все прочме веровсповеданйя под покровом Державы Всеавгустейшего нашего монарха наслаждаются безопасностью й спокойствнем»5.
Фармальна пераведзеныя ў пануючую веру, пазбаўленыя сваёй царквы, перададзенай у праваслаўнае ведамства, вілейскія экс-уніяты знайшлі спачуванне сярод сялян і духавенства суседніх прыходаў, дзе сачылі за падзеямі ў Вілейцы: Куранецкага, Вязынскага, Касуцкага, Нароцкага, Мыскага. 11 чэрвеня 1835 г. іх святары правялі ў Куранцы сход і на ім вырашылі ўзяць на сябе аказанне рэлігійных паслуг вілейцам, якія не па сваёй волі былі далучаны да чужой і ад таго яшчэ больш нямілай ім веры6. Аднак іх дзеянні былі кваліфікаваны ўладамі як злачынства. Усе святары паплаціліся за гэта сваімі пасадамі і былі выдалены з прыходаў7.
1 РДГА. Ф. 797. Воп. 6. Спр. 22974. Арк. 1-1 адв., 7.
2 Тамсама. Арк. 11 адв.
3 Тамсама. Арк. 9.
4 Тамсама. Арк. 29 адв.
5 Тамсама. Арк. 11 адв.
6 ДГАЛ. Ф. 605. Bon. 1. Спр. 2315. Арк. 16, 25, 35, 39 адв., 42.
7 Тамсама. Арк. 9, 45.
Гарадок: з каламі за веру. 9 студзеня 1836 г. сабралі разам сялян з вёсак Гарадок, Гразь, Драздоўка, Каскова і Клюкіна Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. Прыбылі місіянеры, чыноўнік з Мсціслаўля і начальнік IV акругі корпуса жандараў падпалкоўнік Крыгельскі. На іх прапанову прыняць праваслаўе згадзіліся 412 чалавек. Праз 10 дзён місіянеры зноў прыбылі ў Гарадок, каб асвяціць царкву. Але група сялян, 21 чалавек, з каламі ў руках запатрабавала пакінуць іх царкву ў спакоі, не пусцілі туды аднавяскоўцаў, якія змянілі веру, адганяючы іх каламі. Пабілі царкоўнага старасту, якога абвінавацілі ў здрадзе. Ушчуванні духавенства і пагрозы грамадзянскага начальства не падзейнічалі, і тыя вымушаны былі пакінуць узбунтаваную вёску'.
За аднаўленне спакою ў Гарадкоўскім прыходзе ўзяўся Магілёўскі губернатар. Каб папярэдзіць новыя хваляванні, туды ўвялі вайсковую каманду2. Уніяцкага святара Сабалеўскага, які штодня склікаў сялян, уніятаў і праваслаўных, для ўнушэння ім шкодных парад, запёрлі ў камору пад ахову. Але новую камісію, якая 26 студзеня з’явілася ў Гарадок, сустрэў натоўп сялян, узброеных каламі. Пачалася сутычка. «Разьяренная толпа мужнков, рапартаваў вышэйшаму начальству падпалкоўнік Крыгельскі аб стратах сваёй каманды, бнла кольямн часовых н чем попало, нзбнлн унтер-офнцера, двух рядовых, нзломалн несколько штыков»3. Усіх удзельнікаў хваляванняў арыштавалі. Тых, хто двойчы, 19 і 26 студзеня, нападаў на царкву, аддалі пад суд. 3 Гарадка выдалілі святара Сабалеўскага. За ўладальнікам маёнтка быў устаноўлены паліцэйскі нагляд. Некалькі сялян, пераведзеных у праваслаўе, 28 студзеня напісалі просьбу, каб іх пакінулі ва ўніяцкай веры. Але рэпрэсіі зламалі вяскоўцаў. Каб пазбегнуць пакарання, 51 чалавек папрасіў прыняць іх у праваслаўе, што і было зроблена. Праўда, шчырасць іх жадання слушна ставілася пад сумнеў, хоць сяляне і пераконвалі, што пераходзяць «не нз страха, но по веленню свонх сердец»4.
Падобныя справы даюць падставу сцвярджаць, што распаўсюджванне пануючай веры з дапамогай паліцыі і салдат не дадавала ёй аўтарытэту і вяло да ўпартага супраціўлення ўніятаў. Важнае значэнне ў такіх выпадках мелі аўтарытэт і пазіцыя прыходскага святара. Тых з іх, якія не падпарадкоўваліся ўказу кансісторыі аб перадачы царквы ў праваслаўнае ведамства, нейтралізоўвалі выдаленнем з прыхода. А былыя ўніяцкія вернікі працягвалі бараніць сваю веру пазбяганнем навязанай яму праваслаўнай абраднасці.
Шляхта на абароне уніі. Унія, як пісаў у канцы XIX ст. адзін з прыхільнікаў «воссоедннення», «в своей предсмертной агоннн <.. .> нашла себе горячнх заіцнтннков в среде ннтеллнгенцнн»5. На яе абарону выступіла шляхта -
1 РДГА. Ф. 797. Воп. 6. Спр. 23016. Арк. 3-5 адв.
2 Тамсама. Арк. 7, 19 адв.
3 Тамсама. Арк. 20.
4 Тамсама. Арк. 21, 28 адв., 33.
’ Фотннскпй О. Ноанн Красовскнй уннатскнй архнепнскоп Полоцкнй н Луцкнй. Почаев, 1894.-С. 2.
людзі адукаваныя, сацыяльна актыўныя, найбольш апазіцыйнае тады саслоўе, доля якой сярод уніяцкага насельніцтва ўсходу Беларусі была большай, чым на захадзе. Гэтым фактарам можна растлумачыць болыпую моц і маштабнасць антыўз’яднаўчага руху ў Беларускай епархіі як па колькасці барацьбітоў, так і па ўдзеле ў ім людзей таленавітых і ўплывовых1. Яны, як правіла, тайна стымулявалі і падтрымлівалі сялян, гараджан і духавенства ў іх супраціве палітыцы дэўнізацыі; фарміраваннем адпаведнай грамадскай думкі, рассейваннем чутак, бясплатнай раздачай хлеба і рознымі льготамі ўмацоўвалі іх у сваёй веры. Удзелам «вераадступнікаў» і «хрыстапрадаўцаў» былі насмешкі, папрокі, праклёны, пагрозы, эканамічныя санкцыі, а бывала, і фізічнае пакаранне. Прыклад з буйнай шляхты брала дробнапамесная2.
У 1833 г. шляхціч Тамашэўскі такім чынам высмеяў святара з Ліёзнаў, які хваліўся, што лёгка схіліў да перамены веры дзесяць сялян: «Попыталнсь бы Папу Рнмского уговорнть н другнх, поумнее мужнков <.. .>; а обраіцать чар3 камн внна мужнков это в самом деле вегць немудреная н очень нетрудная» . У Барысаўскім павеце, нягледзячы на поспехі ў распаўсюджванні праваслаўя (у 1834 г. да яго далучылі каля 6 тыс. чалавек), адбываліся «весьма непрнятные случан, ясно доказываюіцне сопротнвленне ксендзов, помеіцнков, арендаторов н другнх нз лнц рнмско-католнческого веронсповедання»4. Пра здарэнне ў чэрвені 1834 г. у в. Сяльцы Барысаўскага павета Мінскай губерні былі праінфармаваны імператар, міністр юстыцыі, шэф жандараў. Падчас літургіі мясцовыя шляхцічы зайшлі ў праваслаўную царкву і пачалі насміхацца з новаправаслаўных, а потым зачынілі іх у храме. Тыя доўгі час не маглі выйсці, пакуль ім не адкрыў дзверы выпадковы падарожны. Імператарскі ўказ з гэтай нагоды абавязваў губернатараў не пакідаць без пакарання ніводнага антыправаслаўнага выпаду5.
Група інтэлігенцыі г. Лепеля (Віцебская губерня) ратавала унію сваімі спосабамі, ствараючы негатыўную грамадскую думку вакол яе ліквідатараў. Радыкальнасцю вылучаўся сакратар павятовага суда тытулярны саветнік Плісоўскі. Ён заклікаў духавенства ўдзельнічаць у хваляваннях далучаных сялян, абяцаючы за гэта падзяку шляхты; знеслаўляў адступнікаў і пагражаў ім карай божай і людской6. У жніўні 1834 г. пры актыўным садзеянні мясцовага гараднічага жыхароў Лепеля далучылі да праваслаўя. Праз два дні, у ноч з 24 на 25 жніўня, па горадзе былі раскіданы ўлёткі з заклікам да насельніцтва захоўваць вернасць уніі і з пагрозай шыбеніцай мясцовым «уз’яднальнікам». Пачалося следства. У напісанні і распаўсюджванні ўлётак былі западозраны
1 Кнпрнановнч Г. Я. Жнзнь РІоснфа Семашкн, мптрополнта лнтовского н внленского н воссоеднненне западно-русскнхунватов с православною церковню в 1839 г. Внльна, 1893. -С. 126.
2НГАБ.-Ф. 1297.-Воп. 1. Спр. 9196. Арк. 3-5.
3 Тамсама. Спр. 6768. Арк. 1 адв.
4 Тамсама. Спр. 7766. Арк. 1 адв. 2.
3 Тамсама. Арк. 1-6.
6 Тамсама. Спр. 7814. Арк. 15, 17 адв., 332, 340-341 адв., 352, 380.
шляхцічы Мікалай і Восіп Сіпкаў, Людвіг Барцэвіч, за якімі быў устаноўлены сакрэтны паліцэйскі нагляд'.
Супраціў «уз’яднанню» меў характар стыхійных лакальных раздробленых выступленняў, якія ўспыхвалі то тут, то там і гэтак жа паасобку гасіліся мясцовымі ўладамі. Тыя хваляванні не зліліся ў адзін суцэльны кіруемы рух толькі ў такім выпадку ён мог мець нейкі поспех. Аднак зусім рэальнай была магчымасць арганізаванага супраціву, узначаленага шляхтай. У 1834-1838 гг. неаднаразова прадпрымаліся спробы каардынацыі антыўз’яднаўчага руху ў межах асобных паветаў, губерняў, нават усёй тэрыторыі Беларусі і былога Вялікага Княства Літоўскага.