• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Першая спроба аб’яднання антыўз’яднаўчага руху зыходзіла ад шляхты Віцебскай губерні. У снежні 1834 г. шляхта Віцебскай губерні, абураная дзеяннямі Полацкага праваслаўнага епіскапа Смарагда, на сваім сходзе вырашыла звярнуцца са скаргай на яго да імператара. Калі іх скарга лягла на стол міністра ўнутраных спраў, Смарагду давялося апраўдвацца і самому станавіцца ў позу абвінаваўцы. Ён скардзіўся на супраціўленне пераводу ўніятаў з боку віцебскага дваранства, памешчыкаў, арандатараў, адміністратараў маёнткаў. Сцвярджаў, што падтрымка судоў і паліцыі абнадзейвала іх на поспех у гэтай справе.
    Акт Віцебскага дваранскага сходу ў выглядзе «всеподданейшей просьбы на прчнужденне уннатов обрашаться к греко-росснйской церквн», як вынікае са спраў Трэцяга аддзялення імператарскай канцылярыі, быў паўсюдна распаўсюджаны ў простым народзе2. Акт гэты разам з пералікам шматлікіх фактаў жорсткіх пакаранняў за адмову ад перамены веры складаўся з 12 пунктаўабвінавачванняў на адрас Смарагда. Так, сцвярджалася, што сялян схілялі да перамены веры абяцаннем асаблівых даброт, аблягчэннем павіннасцей, нават надзеяй на вызваленне ад прыгону. Для лягчэйшага схілення сялян, адзначалася ў акце, ужываліся гарачыя напоі. Калі вернікі не згаджаліся, іх чакалі арышты, калодкі, жорсткае збіццё.
    Як гаварылася далей у скарзе віцебскай шляхты, прымусіўшы страхам і спакусай прыняць праваслаўе некалькіх сялян з вёскі (маёнтка, прыхода), і астатніх жыхароў запісвалі ў лік новадалучаных, а царкву неадкладна пераасвячалі ў праваслаўе. Нягледзячы на рашучую адмову некаторых вернікаў памяняць веру, іх залічвалі як новадалучаных, а начальству даносілі, што далучэнне адбылося па волі саміх жыхароў. Былі прыняты меры, каб скаргі на гэткі ўціск сумлення не даходзілі да ведама ўрада. Іх сачыніцеляў падвяргалі пераследу. Пераадолеўшы ўсе перашкоды, сяляне звярталіся да мясцовага духоўнага і грамадзянскага начальства з просьбай абараніць іх ад прымусу. За гэта іх мардавалі пагрозамі, следствам і нават турэмным зняволеннем. Гэтыя злоўжыванні вымушалі часам памешчыкаў заступацца за сваіх сялян, аднак іх просьбы амаль заўсёды заставаліся без сатысфакцыі. Саміх жа дваран
    1 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 7814. Арк. 17 адв., 380.
    2 ДАРФ Ф. 109. IV экспедыцыя. 1835 год. Спр. 83. Арк. 3-17.
    кожны раз імкнуліся ўблытаць у несправядліва выдуманыя справы аб стварэнні нібыта перашкод распаўсюджванню пануючай веры1.
    Час пацвердзіў слушнасць абвінавачванняў на адрас Смарагда, выказаных шляхтай Віцебшчыны. У 1862 г. гісторыку М. Каяловічу даручылі выканаць імператарскі заказ скласці гістарычную запіску аб уз’яднанні ўніятаў. У сваім плане запіскі ён прызнаваў, што неразважная паспешнасць епіскапаў Смарагда ў Полацку і Яўгенія ў Мінску мела «дурные последствня». Іх распараджэнні былі «неуместнымн, даже вреднымн во многнх отношеннях»2.
    Рашучым ідэйным праціўнікам царскай палітыкі добраўпарадкаванасці Беларусі як «страны нздревле русской» быў Полацкі павятовы прадвадзіцель дваранства Людвік Беліковіч. Ён, як вынікае з даклада Беларускага генералгубернатара на імя шэфа жандараў, пахіснуў гатоўнасць тысяч жыхароў Беларусі кінуць унію, рассейваючы па Беларусі і іншых заходніх губернях паміж дваранствам і людзьмі іншых саслоўяў розныя недарэчныя гаворкі. Па загадзе Мікалая I за антыўз’яднаўчай дзейнасцю Л. Беліковіча з вясны 1835 г. сачылі пільным жандарскім вокам з Пецярбурга. Уплыў і абсяг сваіх дзеянняў, як даносілі жандарскія агенты, ён распаўсюдзіў на Вільню і Мінск, куды ў 1835 г. неаднаразова ездзіў. «Там он заннмался, зафіксавана ў справах корпуса жандараў, распространеннем многнх вредных в полнтнческом отношеннн мыслей, <.. .> возбуждая к негодованню протнв правнтельства н как бы к возмушенмю». Далей адзначалася, што ён не абмяжоўваўся дзеяннем у Беларусі і Літве, але намагаўся і ў замежных землях узбудзіць непрыязнь да Расіі, дзеля чаго пасылаў за мяжу розныя артыкулы для друку ў газетах3.
    Каб адхіліць уніятаў ад далучэння, Беліковіч разаслаў і ў іншыя губерні асобнікі складзенага на дваранскіх выбарах у Віцебску ў снежні 1834 г. акта пратэсту супраць дзеянняў Смарагда. Шмат садзейнічаў яму ў распаўсюджванні па Мінскай губерні гэтага пратэсту прадвадзіцель дваранства гэтай губерні Оштарп4. Меў Беліковіч уплывовых аднадумцаў і ў Вільні. Імі былі: граф Канстанцін Тышкевіч, барон Корф, Ромер, Шумскі саўдзельнікі шкодных у палітычных адносінах нарад. Вялікім праціўнікам палітыкі далучэння ўніятаў і наогул царскай палітыкі ў Беларусі быў буйны памешчык Мінскай губерні Канстанцін Тышкевіч, з якім Беліковіч сустракаўся ў Вільні5.
    Быў абвінавачаны па ўніяцкіх справах і памешчык Себежскага павета Віцебскай губерні Віктар Ульяноўскі. Полацкі праваслаўны епіскап Ісідор лічыў яго галоўным віноўнікам ва ўпартасці сялян маёнтка Далосце супраць прынятага імі праваслаўя. У 1836 г. гэтыя сяляне, 121 чалавек, запрацівіліся перадачы іх царквы ў праваслаўнае ведамства, ды так, што для іх уціхамірвання давялося ўжыць ваенную сілу. Ульяноўскага выслалі на пасяленне ў Смаленскую губерню. Дазвол на вяртанне далі толькі пасля ліквідацыі ўні-
    1 ДАРФ. Ф. 109. IV экспедыцыя. 1835 год. Спр. 83. Арк. 19-29.
    РДГА. Ф. 1282. Воп. 2. Спр. 2022. Арк. 31.
    3 ДАРФ. Ф. 109. IV экспедыцыя. 1835 год. Спр. 254. Арк. 1-1 адв.
    4Тамсама. -Арк. 5-5 адв., 12-13.
    5 Тамсама. Арк. 2 адв. 3.
    яцкай царквы1. Гэтак жа «за протнвленне в делах нашей веры» дэпартавалі ў Смаленскую губерню памешчыка Віцебскай губерні Корсака2. 18 лютага 1835 г. уніяцкая шляхта і сяляне Пустынскага прыхода (Мсціслаўскі павет) звярнуліся да мітрапаліта Булгака з пратэстам супраць змены абрадаў, нібы яны былі ўстаноўлены не абгрунтавана і неадказна3.
    Сярод прычын, паводле якіх далучэнне ўніятаў у Магілёўскай губерні не мела чаканага поспеху , мясцовыя ўлады ўбачылі сабатаж урадавай палітыкі мясцовай шляхтай, якая ішла на ўсялякія хітрыкі. Яна прадстаўляла ўніяцкім святарам розныя выгоды і дапамогі (забяспечвала сенакосамі, дровамі і іншымі жыццёвымі патрэбамі), і тыя не згаджаліся прыняць праваслаўе ўжо з-за боязі згубіць свае месцы і выгоды, якімі карысталіся. Праваслаўным жа святарам шляхта не аказвала ніякай дапамогі, што не давала ім магчымасці выконваць свае святарскія абавязкі з падобнай бескарыснасцю. 3-за гэтага, тыя, хто памяняў унію на праваслаўе, зведвалі вялікія нязручнасці5. Моцны ўплыў на грамадскія настроі ў губерні аказала пазбаўленне ў 1836 г. сваіх пасад начальнікаў у справе далучэння асабліва старанных6 (Беларускага генерал-губернатара М. Хаванскага, Віцебскага губернатара М. Шрэдэра, Полацкага праваслаўнага епіскапа Смарагда). Гэты факт зрабіў уражанне не толькі на сялян, але і на самых «благонадежных помеіцнков». Секвестрам маёнткаў, судамі, перасяленнямі ўраду ўдалося супакоіць бунтуючую шляхту.
    Абарона ўніятамі сваіх сакральных рэліквій. Як ужо адзначалася, з 1834 г. пачалося рэфармаванне ўніяцкай царквы ў духу яе збліжэння з рускай праваслаўнай царквой увядзенне маскоўскіх богаслужэбных кніг, аднаўленне ўсходняга абраду, усталяванне іканастасаў і знішчэнне ўніяцкай атрыбутыкі. Гэта павінна было аблегчыць будучае зліццё канфесій. Рэакцыя ўніятаў на змены ў многім вызначалася пазіцыяй святара. Людзі слухаліся яго, калі ён свядома і добраахвотна прымаў праваслаўе і пераконваў сваю паству ў неабходнасці змен у храме, у форме і змесце набажэнства, пры ўмове, што не былі з ім у канфліктных адносінах. Але прыхаджане апазіцыйна настроенага святара бурна рэагавалі на ўсялякія спробы злому традыцый.
    У абарону ўніяцкай кнігі. Уніяцкая кніга карысталася павагай у духавенства і вернікаў. Таму ўвядзенне новых служэбнікаў, змест якіх разыходзіўся з традыцыйным, збянтэжыла духавенства і народ, устрывожыла наконт мэт рэформы. Між іншым, нават у імператарскім акружэнні з трывогай ставіліся да замены ўніяцкіх кніг. Так, міністр унутраных спраў Д. Блудаў асцерагаўся, што супраціў можа выйсці з-пад кантролю урада7. Але I. Сямашка даказаў яму неабходнасць такога кроку і ўзяў на сябе адказнасць.
    1 РДГА. Ф. 797. Воп. 7. Спр. 23363. Арк. 10, 18, 37, 40.
    2 Тамсама. Арк. 28.
    J НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 7815. Арк. 109-109 адв.
    4 ДАРФ. Ф. 109. I экспедыцыя. 1837 год. Спр. 86. Арк. 3-8 адв.
    5 Тамсама. Арк. 1 адв. 2.
    6 Тамсама. Арк. 4 адв.
    7 Кнпрнановнч Г. Я. Жязнь РІоснфа Семашкн, мнтрополнта лнтовского н вкленского н воссоеднненне западно-русскнх уннатов с православною церковню в 1839 г. С. 79.
    Першы прыклад непрыняцця служэбніка Маскоўскай сінадальнай друкарні даў святар з Любчы Адам Плаўскі. Ураджэнец Брэстчыны, магістр багаслоўя, выпускнік Галоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце, дзе вучыўся разам з Восіпам Каяловічам (бацькам гісторыка М. Каяловіча) і Іосіфам Сямашкам, А. Плаўскі разам з В. Каяловічам занялі прынцыпова адрозную ад I. Сямашкі пазіцыю адносна лёсу ўніяцкай царквы, сталі на абарону яе сакральных каштоўнасцей.
    У верасні 1834 г. прыходскі святар А. Плаўскі і епіскап I. Сямашка сустрэліся ў Навагрудку, куды з’ехаліся 57 мясцовых святароў. Ад іх імя Навагрудскі благачынны Ян Гамаліцкі прадставіў епіскапу ініцыяванае А. Плаўскім пісьмовае прашэнне вызваліць іх ад ужывання ў набажэнстве гэтага служэбніка. У прашэнні падкрэслівалася, што абрады, прылады і начынне ўніяцкай царквы, неабходнае для літургіі, устаноўлены Брэсцкім і Замойскім саборамі, зыходзячы больш з нацыянальных звычаяў, а не са старых абрадаў царградскіх. I яны, святары, пад прысягай абавязаліся гэтыя абрады захоўваць. Зварот да епіскапа завяршаўся словамі: «Гэтыя пажаданні, аб’яўленыя аднагалосна, падпісаны кожным уласнай рукой»1.
    За гэта I. Сямашка зрабіў строгую вымову благачыннаму. Прыгразіў, што вышле яго ў манастыр і пазбавіць прыхода, калі той праз тры дні не прадставіць пісьмовага адрачэння ўсіх святароў ад свайго прашэння і не выдасць завадатараў. Пад моцным ціскам імёны завадатараў былі раскрыты і святары падпісаліся пад патрабаванай ад іх паперай2. Тых, хто адмовіўся адклікаць свой подпіс, на год саслалі ў манастыр «на пакуту»3.
    У манастырскім заключэнні А. Плаўскі напісаў трактат у абарону уніі і ўніяцкай кнігі. Перакладзены на розныя мовы, гэты твор неаднаразова перавыдаваўся на працягу XIX ст. за мяжой4. Яго аўтара, у адносінах да якога, як палічыў іерарх, патрэбны «более действнтельныя средства обуздання н нсправлення», адхілілі ад Любчанскага прыхода і разам з сям’ёй пад канвоем паліцыі адправілі дзячком у Магілёўскую губерню «на бедный прнход», а пазней выслалі ў Смаленскую губерню3.