Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
Збой у падпісной кампаніі атрымаўся ў жніўні 1838 г. у Літоўскай епархіі, дзе справа дэўнізацыі ішла, здавалася, больш гладка. Цэнтрам супраціву тут стала Беластоцкая вобласць. Калі Брэсцкі епіскап Антоній Зубко стаў збіраць тут подпісы, пайшлі масавыя адмовы. Амаль усе яны прыйшліся на Бельскае благачынне. Ідэйнымі натхняльнікамі адмовы сталі паважаныя і любімыя прыхаджанамі святары Фаустын Гаворскі з Чыжэва, Антон Панькоўскі з Новабярозава і протаіерэй Антоній Сасноўскі з Кляшчэль чалавек высокаадукаваны, паважаны духавенствам, былы старшыня скасаванай Віленскай грэка-ўніяцкай кансісторыі. Адмовіліся даць падпіскі таксама Леў Казмянскі з Корніна, Іван Імшэнін з Вялікіх Грыневіч і іншыя7.
Больш за тое, 15 святароў з Беласточчыны падалі імператару просьбу, каб іх не прымушалі да праваслаўя. Гэта была не звычайная скарга, а юрыдычнымі
1 Рускн уніаты под панованем московскнм. Львов, 1882. С. 8-10.
2 Akta m^czenskie unji // Rocznik Towarzystwa Historyczno-Literackiego w Paryzu. Rok 1866. Paryz, 1867.-S. 118; Рускн уніаты под панованем московскнм. С. 14-15.
J Успаміны Рыгора Міцэвіча, пароха з Камянца, аб пераследзе ўнітаў // Ягелонская біблітэка. Аддзел рукапісаў. Спр. 4294. 52 арк.
4 РДГА. Ф. 797. Воп. 6. Спр. 23039.
5 Ягелонская бібліятэка. Аддзел рукапісаў. Спр. 5916. Сш. 2. Арк. 137.
6 Тамсама. Сш. 3. Арк. 19; Сш. 4. Арк. 103.
7 ДАРФ. Ф. 109. Сакрэтны аддзел. Воп. 2. Спр. 289. Арк. 2.
нормамі абгрунтаванае абвінавачванне, патрабаванне спыніць уціск іх веры. Фактычна імператара заклікалі загадаць духоўнаму і грамадзянскаму начальству прытрымлівацца дзеючага заканадаўства, якое гарантавала свабоду веравызнання. У чаканні станоўчага адказу са сталіцы завадатары адмовіліся ад падпісак і ўзбунтавалі сялян прыходаў Чыжэў і Новабярозаў1, так што для ўтаймавання хваляванняў у вёсках спатрэбіліся вайсковыя каманды2.
За «неподчнненне духовному начальству» ўсе «адмаўленцы» былі аддалены ад прыходаў. Але калі ў Чыжэў прыбыў для прыняцця прыхода благачынны Лапушынскі, па закліку звона ля царквы сабраўся натоўп сялян, каб бараніць свой храм і святара Ф. Гаворскага. На другі дзень у Чыжэў з’явіўся іншы благачынны, Кастыцэвіч, каб прымусіць Гаворскага следаваць у вызначаны яму Тараканскі манастыр. Па знаку, дадзенаму звонам, зноў вырас натоўп да 500 чалавек. Кастыцэвічу нічога не заставалася, як з Чыжэва ўдаліцца. Тады ён накіраваўся ў Новабярозаў дзеля высылкі святара Панькоўскага. Але і там сяляне абаранілі свайго настаяцеля. Кастыцэвіча яны прымусілі даць распіску, што больш у іх прыходзе не з’явіцца".
У бунтоўныя прыходы «с целью предостереження» ўвялі на пастой ваенныя каманды па роце салдат. Апазіцыйныя святары вымушаны былі самі з’явіцца ў Беласток4. У Беласток, Вільню і Пецярбург пайшло данясенне, што паміж уніятамі шэрага прыходаў Бельскага павета хваляванне, яго галоўныя віноўнікі уніяцкія святары, якія падбухторылі сваіх прыхаджан да супраціўлення духоўнай і паліцэйскай уладзе5.
Апошнім радыкальным крокам уніяцкага духавенства ў ратаванні уніі было ўжо ўпамянутае выступленне, якое атрымала ў літаратуры назву «Справа 111-ці». У сярэдзіне верасня 1838 г. у в. Царкоўня, што ў Дрысенскім павеце Віцебскай губерні, з’ехаліся і сышліся звыш сотні святароў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў. Там 16 верасня яны правялі несанкцыянаваны сход, на якім рашылі стаяць за унію. Арганізатарамі акцыі пратэсту былі асэсар Полацкай грэка-ўніяцкай кансісторыі Іван Ігнатовіч і святар Адам Тамкавід. Іван Ігнатовіч звярнуўся з пропаведдзю да народа, у якой пераконваў, каб цвёрда трымаліся сваёй уніяцкай веры. Зачыншчыкі, як праходзіць па дакументах Св. Сінода, хацелі ўзбунтаваць народ да супраціўлення6.
Царкаўнянскі сход выпрацаваў петыцыю-просьбу да імператара аб абароне і дапамозе. Уніяцкія святары прасілі назаўсёды пакінуць духавенства і прыхаджан паветаў, чые прадстаўнікі падпісалі петыцыю, у уніі. Імператар выдаў загад: знайсці вінаватых у складанні гэтай дзёрзкай просьбы і зрабіць падрабязнае прадстаўленне. Ён даручыў епіскапу I. Сямашку ехаць у Полацк, каб
'ДАРФ. Ф. 109. IV экспедыцыя. 1838 год. Воп. 178. Спр. 212. Арк. 6 адв. 21.
2 ДГАЛ. Ф. 378. Агульны аддзел. 1838 год. Спр. 1383.
3 ДАРФ. Ф. 109. IV аддзел. 1838 год. Спр. 212. Арк. 16 адв. 17.
4 Тамсама. Арк. 6.
5 Тамсама. Арк. 6 адв.
6 РДГА. Ф. 797. Воп. 7. Спр. 23446. Арк. 43 адв.
там унікнуць у сапраўдныя прычыны гэтага беспарадку і прыняць меры да выпраўлення яго. Туды ж, згодна з імператарскім загадам, быў накіраваны і чыноўнік па асобых даручэннях Св. Сінода В. Скрыпіцын1.
Усе ўдзельнікі царкаўнянскага сходу і падачы петыцыі імператару былі пакараныя. Прыцягнулі да адказнасці 29 падпісантаў. Арганізатараў гэтай акцыі пратэсту Івана Ігнатовіча і Адама Тамкавіда адправілі пад нагляд у (часовы) Курскі манастыр2 найбольш вядомы «перавыхаваўчы» цэнтр, спецыяльна адкрыты ў 1833 г. для ўніяцкіх духоўных, якія па сваім мысленні не павінны былі заставацца ў заходніх губернях3.
Пецярбург імкнуўся пераканаць свет, што ўсё робіцца з добрай волі ўніятаў, а тут гэтыя акцыі пратэсту: Царкоўня, Беласток. Яны выклікалі пры двары эфект выбухнуўшай бомбы, бо ставілі рэалізацыю «благодетельных вндов правнтельства» пад сур’ёзную пагрозу. Да таго ж восенню 1838 г. пайшло па высокіх інстанцыях (у Св. Сінод і Міністэрства ўнутраных спраў) сакрэтнае данясенне Літоўскага епіскапа, што памешчыкі Беларусі супрацьдзейнічаюць уніяцкай справе, а асаблівую небяспеку для яе ўяўляюць прадвадзіцелі віцебскага, магілёўскага і полацкага дваранства4. Усё гэта разам з аўтарытэтнай заявай В. Скрыпіцына, што Беларусь да ліквідацыі ўніяцкай царквы гатова, а прамаруджванне можа разбурыць так старанна падрыхтаваную справу, прыспешыла санкцыю афіцыйнага Пецярбурга на ўсеагульную канверсію ўніятаў.
Пасля Полацкага сабору. Міжнародны рэзананс. Рашэнне Полацкага царкоўнага сабору некалькі месяцаў хавалі ад народа урад і царкоўныя ўлады баяліся выбуху бунтаў. Для прадухілення хваляванняў імператар распарадзіўся накіраваць на тэрыторыю Беларусі 29-ы казацкі полк, які ішоў з Фінляндыі на Дон, і прыбыў на месца прызначэння ў сярэдзіне сакавіка. У красавіку пачалося абвяшчэнне саборнага Акта яго даводзілі да ведама добранадзейных святароў, якіх па адным выклікалі ў кансісторыю. I толькі ў сярэдзіне мая ў галоўных гарадах пачаліся ўрачыстыя набажэнствы з нагоды уз’яднання, у якіх удзельнічала былое ўніяцкае і праваслаўнае духавенства.
Ліквідацыя ўніяцкай царквы стала нібы дэтанатарам выбуху, які аднак не скалануў дзяржаву, улады яго папярэдзілі. Былі нейтралізаваны ўсе актыўныя сілы, што сталі на абарону уніі (шляхта, духавенства). Напярэдадні ліквідацыі ўніяцкай царквы яна была ізалявана ад кіруючага цэнтра ў Рыме былі перарваны яе кантакты з папствам. Замежнаму духавенству забаранілі ўмешвацца ў справы царквы.
Пецярбург хвалявала, што скажа Еўропа. Царкаўнянскі пратэст і «збой» на Беласточчыне выклікалі пры двары эфект выбуху бомбы не толькі тым, што ставілі рашэнне ўніяцкага пытання пад сур’ёзную пагрозу, але іх рэзанансам
1 РДГА. Ф. 797. Воп. 7. Спр. 23446. Арк. 32, 39, 61, 138 б.
2НГАБ.-Ф. 1297.-Воп. І.-Спр. 10716.-Арк. 22адв„ 45.
3 Тамсама. Спр. 11116. Арк. 78.
4РДГА. Ф. 797. Воп. 7. Спр. 23222. Арк. 6-11.
у імперыі і магчымым рэзанансам у свеце. Таму з уніяй рашылі хутчэй пакончыць, каб «не оскверннлн» (не дыскрэдытавалі) уніяты сваім супраціўленнем «благодетельные внды правнтельства». Як успамінаў пазней паплечнік I. Сямашкі М. Сушкоў, асцерагаліся «не разозлнть Европу», каб «не ополчнлнсь на нас заграннчные всех цветов журналы»1.
У той жа час лідары антыўз’яднаўчага руху імкнуліся данесці да міжнароднай супольнасці інфармацыю пра пераслед сваёй царквы ў Расійскай імперыі. Аўтарытэтны і ўплывовы прадвадзіцель полацкага дваранства Людвік Беліковіч, адзін з арганізатараў руху супраціўлення ў заходніх губернях, па данясенні жандарскіх агентаў III аддзялення, у распаўсюджванні многіх шкодных у палітычных адносінах думак не абмяжоўваўся дзеяннем у Беларусі і Літве, а намагаўся і ў замежных землях узбудзіць непрыязнь да Расіі і дзеля гэтага пасылаў за мяжу розныя артыкулы для надрукавання ў газетах2.
Такім чынам, нягледзячы на ўсялякія перашкоды, інфармацыя пра пераслед уніятаў усё ж прасочвалася ў свет. Яе змясцілі ў 1839 г. англійскія, французскія, нямецкія газеты3. Лонданскі часопіс «The Catholic Magazine» ў лістападзе 1839 г. адазваўся на ліквідацыю уніі рэзкім артыкулам «Religious persecution in Poland». У ім сярод фактаў жорсткага абыходжання з уніятамі апісана расправа з 54 прыходскімі святарамі з Навагрудчыны, якія ў 1834 г. сваёй «пачцівай, але цвёрдай петыцыяй» адмовіліся выкарыстоўваць Літургікон, надрукаваны ў Маскве. Усе, хто адмовіўся адклікаць свой подпіс пад петыцыяй, былі пакараны турэмным зняволеннем, высылкай у Сібір. Згадвалася, што адзін са святароў, Плюскі (Pluski; згаданы вышэй Адам Плаўскі), выступіў з рэзкай крытыкай палітыкі замены богаслужэбных кніг і абверг усе аргументы на карысць увядзення маскоўскага Літургікона. За гэта ў яго канфіскавалі ўсю маёмасць, а самаго з 6 дзецьмі выслалі ў «пустыні Масковіі»4.
Са свайго боку, расійскі ўрад выкарыстаў еўрапейскія сродкі масавай інфармацыі, каб супакоіць еўрапейскую грамадскую думку і навязаць свой пункт погляду на «ўз’яднанне» ўніятаў. Клопатам пра адпаведны міжнародны рэзананс вакол факта ліквідацыі уніі быў выкліканы падрыхтаваны па заданні III аддзялення і змешчаны ў замежнай прэсе артыкул з адказам «Многочясленным недоброжелателям Росснн» і расійскай трактоўкай падзей. Але ён не даў жаданага эфекту. Як паведамляў у 1839 г. обер-пракурор Св. Сінода шэфу корпуса жандараў генералу А. Бенкендорфу, нямецкамоўны пераклад гэтага артыкула, змешчаны ў аўсбургскай газеце «Allgemeine Zeitung», зроблены з некаторымі пропускамі і скажэннямі арыгінала, «так что чнтателн не могут получнть полного понятня о правнльностн н законностн событня, н нет сомнення,
1 Сушков Н. В. Воспомннання о мнтрополнте Лнтовском а Внленском Носафе а об уннчтоженаа унаа в Россаа. М., 1869. С. 8.
2 ДАРФ. Ф. 109. IV экспедыцыя. 1835 год. Спр. 254. Арк. 1-1 адв.