• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Дзясяткі ксяндзоў беларуска-літоўскіх епархій былі сасланы ў Сібір або ва ўнутраныя губерні Расіі, пазбаўлены сана, панеслі іншыя пакаранні. Напрыклад, ксёндз Горы-Горацкага земляробчага інстытута Аляксандр Манюшка, абвінавачаны ў папярэднім веданні аб падрыхтоўцы паўстання (праз споведзь студэнтаў) і неданясенні пра гэта, быў пазбаўлены сану, усіх правоў і маёмасці і сасланы ў Томскую губерню3. Падставай для такога суровага прысуду сталі яго ўхілістыя і расцягнутыя адказы на пытанні следства, асабліва пра асвячэнне зброі і спевы абуральных гімнаў. Да гэтага дадаліся паказанні аднаго са сведкаў, што ён сам чуў «пройзнесенную Монюшкой на белорусском наречйй проповедь»4. Прызнанне ж ксяндза, што аб пачатку паўстання ён даведаўся падчас споведзі, але не паспеў данесці да начальства, былі кваліфікаваны, што ён спавядаў мяцежнікаў3.
    Ксёндз Іосіф Пісанка (Ігуменскі павет) быў асуджаны за «служенйе мятежннкам молебна, прнсоеднненне к йх шайке <.„> н участіій в наказанйй мятежнйкамй свяіценнйка Малевйча розгамй». Прынятае рашэнне гучала наступным чынам: «лйшйть духовного сана й всех прав состоянйя, сослать в каторжную работу в крепостях Сйбйрй на восемь лет, ймуіцество же, какое у него окажется, йлй впоследствйй может прйнадлежать по праву наследства, конфйсковать в казну»6.
    19 жніўня 1864 г. начальнікам губерняў было накіравана распараджэнне генерал-губернатара М. Мураўёва, у якім адзначалася: «Нмея ввйду, что йз чйсла лйц Рймско-католйческого духовенства вверенного мне Края, большая часть прннймала деятельное участйе в мятеже, за что многне йз нйх уже сосланы в отдаленные губернйй й столько же йх еіце содержнтся под арестом
    1 Наша вера. 1998. № 2. С. 48.
    2 Аддзел рукапісаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (Санкт-Пецярбург) (далей АР РНБ). Ф. 629. Спр. 186. Арк. 1, 12, 23, 26, 38, 52.
    3 Цітовіч С. Р. 1863 год у Горы-Горках быўшай Магілёўскай губерні. -Мінск, 1929. С. 311.
    4 НГАБ. Ф. 2001. Воп. 2. Спр. 62. Арк. 81.
    5 Тамсама. Арк. 81 адв.
    6 Тамсама. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 1616. Арк. 2-2 адв.
    с.. _> я полагаю справедлнвым все этн расходы обратнть на Рнмско-католнческое духовенство».
    «Справядлівасць» заключалася ў тым, што ўсе судовыя расходы і расходы па высылцы былі ўскладзены не проста на рымска-каталіцкае духавенства, а на каталіцкі касцёл у цэлым. Бо зборы ўзымаліся не толькі з прадстаўнікоў духавенства, як фізічных асоб, а і з нерухомасці, што належала кляштарам і касцёлам. Так, у спісе рымска-каталіцкага духавенства па Віцебскай губерні быў пазначаны 101 чалавек са штатным гадавым утрыманнем 32 480 руб. Сума спагнання склала 6395 руб. 3 кап. Полацкі дамініканскі кляштар, нерухомасць якога была ацэнена ў 1540 руб., павінен быў унесці 307 руб. 3 капл Грамадзянскія ўлады забаранілі таксама епархіяльнаму начальству адпраўляць ксяндзам, высланым за «полнтнческне проступкн» іх штатнае ўтрыманне3.
    Падвергліся пакаранню і навучэнцы Мінскай духоўнай рымска-каталіцкай семінарыі. У сувязі з тым, што значная іх колькасць аж да жніўня-верасня не вярнулася з калядных вакацый, яны былі западозраны ў далучэнні да паўстанння. У выніку частка з іх была проста звольнена «згодна з іх просьбай», частка адпраўлена ў манастыры, частка пераведзена ў Цяльшэўскую семінарыю4. А ў хуткім часе была некананічна скасавана як Мінская рымска-каталіцкая епархія, так і Мінская семінарыя.
    Адказ на пытанне, чаму такімі строгімі былі царскія ўлады адносна рымска-каталіцкага духавенства так званага паўночна-заходняга краю, мы знаходзім у працах як дасавецкіх, так і сучасных расійскіх даследчыкаў, якія ў большасці сваёй засталіся на старых імперскіх пазіцыях. У XIX ст. Васіль Ратч, апраўдваючы меры Мураўёва, указваў на іх адзіную мэту: «русскую землю очнстнть от всего польского наноса, нстребять, йскореннть всё, что ннтеллнгенцня польская, русской жнзнн враждебная, нсподволь успела вдавнть крамольного в русскую почву н которая в теченне пятн веков терзала русскую землю. Народ русскйіг, шляхетство ополяченное, новый костёл новое знамя для мятежной борьбы протйв русской жйзнй»5. У пачатку XXI ст. у работах расійскіх даследчыкаў гучыць тая ж перакананасць, што ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Расія вярнула сабе адарваныя Полынчай землі, што належалі Русі (пры гэтым тэрміны Русь — Масковія — Расія ў разуменні аўтара сінонімы) з часоў Уладзіміра Святога і Яраслава Мудрага. Да гэтых зямель аўтар адносіць «правобережную Укранну, за нсключеннем Галнцнн н Карпатской Русн, Волынь, Белоруссню, Лнтву н часть Латвнн»6. А ў якасці апраўдання жорсткіх мер Аляксандра II да паўстанцаў 1863-1864 гг. падаецца, як
    1	НГАБ. Ф. 1430. Bon. 1. Спр. 31644. Арк. 2.
    2	Тамсама. Арк. 3, 4 адв.
    3	Тамсама. Ф. 1781. Воп. 32. Спр. 143. Арк. 1 адв.
    4	Тамсама. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 9421. Арк. 1-6.
    5	Ратч В. Сведеняя о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной Россяя. С. 239.
    6	Бухарян Н. Н. Россяяско-польскне отношення: 90-е годы XX в. начало XXI в. М„ 2007. С. 9.
    і раней, думка: «Созданне Польшн в граннцах 1772 г. было бы катастрофой для Росснн»1.
    Да рэпрэсіўных мер, што прымяняліся да каталіцкай царквы, адносілася і закрыццё касцёлаў і кляштараў. За 1864-1867 гг. па Віленскай і Гродзенскай губернях было скасавана 140 касцёлаў2. У Ашмянскім дэканаце ў канцы 1866 г. дзейнічала толькі 9 касцёлаў і капліц, у той час як у 1864 г. іх было 17. У Гродзенскім дэканаце з 25 касцёлаў і капліц засталося 11, Лідскім 13 з 20, Кобрынскім 2 з 7, Слонімскім 5 з ЗЗ3.
    Яшчэ больш рашучыя меры прымяняліся да кляштараў. Скасаванне рымска-каталіцкіх манастыроў пачалося ў Расійскай імперыі яшчэ ў першай палове XIX ст. 30 чэрвеня 1818 г. выйшла була Папы Пія VII аб закрыцці манастыроў са штатам менш за 8 чалавек. Рабілася гэта ў мэтах паляпшэння дабрабыту белага духавенства. Але пасля паўстання 1830-1831 гг. на гэтую пастанову пачалі спасылацца, выкарыстоўваючы яе ў палітычных мэтах. Прычым малалікасць штатаў стваралася штучна, шляхам забароны папаўняць іх новымі насельнікамі. Паўстанне 1863—1864 гг. спарадзіла новыя палітычныя захады: у чэрвені 1864 г. генерал-губернатар атрымаў права скасоўваць кляштары, што прымалі ўдзел у паўстанні; a 2 красавіка 1866 г. усе мужчынскія і жаночыя кляштары, якія былі прызнаныя асабліва шкоднымі па палітычных меркаваннях4. Механізм дзеяння гэтых «прававых» актаў прадэманструем на прыкладзе жаночага дамініканскага кляштара г. Навагрудка, пры якім дзейнічаў касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Калі пачалі выкрываць прыналежнасць манахаў да антыўрадававых дзеянняў, кляштар быў падвергнуты самаму пільнаму вобыску. Ваенны начальнік г. Навагрудка ў рапарце Мінскаму губернатару ад 24 ліпеня 1864 г. дакладаў, што нічога падазронага там не выяўлена і што «во все время мятежа нн в какнх предосуднтельных поступках ннкто нз жнвушнх в монастыре не замечен»5. Але гэта не дапамагло: у хуткім часе і кляштар, і касцёл былі скасаваны.
    Новы кірунак канфесійнай палітыкі прывёў да практычна поўнага закрыцця рымска-каталіцкіх кляштараў у беларуска-літоўскіх губернях. Калі яшчэ ў 1864 г. на тэрыторыі 6 губерняў (Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Ковенскай) іх было: 16 мужчынскіх штатных і 5 заштатных; 12 жаночых штатных і 4 заштатных, то ў пачатку XX ст. засталося ўсяго 8 штатных (3 мужчынскіх і 5 жаночых). Пасля закрыцця манастыра манахі маглі залічвацца да касцёлаў у дапамогу настаяцелям з выплатай ім утрымання 40 руб. у год (да таго часу, пакуль яны не былі залічаны на штатныя месцы). Тым, хто не жадаў заставацца ў Расійскай імперыі, дазвалялася выехаць
    1 Шнрокоград А. Б. Польша: Непрнмнрнмое соседство. М., 2008. С. 307.
    2 Wazynski A. Litwa pod wzgledem przesladowania w niej rzymsko-katolickiego kosciola. Poznan, 1897. S. 12-53.
    3 ДГАЛ. Ф. 604. Bon. 5. Cnp. 397. Арк. 31-37; Bon. 1. Cnp. 4839. Арк. 21-33; Cnp. 4872. Арк. 1-2.
    4 РДГА. Ф. 821. Bon. 10. Cnp. 32. Арк. 2.
    5 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Cnp. 1688. Арк. 27 адв., 34.
    за мяжу з выдачай бясплатных пашпартоў, 25 руб. прагонных грошай і прызначэннем пажыццёвай пенсіі: манахам 100 руб., манахіням 40 руб. у год. На ўтрыманне па-манастырскіх касцёлаў (іх засталося 39 пасля скасавання манастыроў) вылучалася 8886 руб. 55 кап. у год1.
    Такі ж лёс напаткаў і рымска-каталіцкія царкоўныя брацтвы, якія Віленскі генерал-губернатар Мураўёў назваў шкоднымі з пункту погляду распаўсюджання лацінска-польскай прапаганды. Падвёўшы заканадаўчы падмурак брацтвы беларуска-літоўскіх губерняў былі прызнаны не законнымі усе яны былі афіцыйна закрыты. Выключэнне склала толькі брацтва Св. Марціна пры царкве Св. Анны ў Вільні2.
    У пасляпаўстанцкі перыяд паводзіны каталіцкага духавенства таксама не былі аднароднымі, прычым як на ўзроўні епіскапата, так і на парафіяльным. I калі адны адпраўляліся на шыбельніцу, або ў Сібір на катаргу, то іншыя атрымлівалі медалі за ўдзел у падаўленні паўстання, насаджалі рускую мову ў касцёлах, пераходзілі разам са сваімі вернікамі ў праваслаўе. Так, за 50 гадоў пасля паўстання толькі адзін Віленскі епіскап (Францыск Аўдзіевіч, 1890-1895) пакінуў Віленскую кафедру ў сувязі са смерцю. Усе ж астатнія за дэманстрацыю сваёй негатыўнай пазіцыі ў ажыццяўленні канфесійнай палітыкі ўрада ў дачыненні да рымска-каталіцкай царквы прызнаваліся свецкай уладай «нецярпімымі» і адхіляліся ад пасады3. Негатыўныя адносіны да ўвядзення рускай мовы ў дадатковае набажэнства і казанні сталі падставай для некананічнага скасавання ўладамі Мінскай епархіі (1869 г.).
    Пра неаднародныя паводзіны рымска-каталіцкага духавенства пасля паўстання сведчыць работа расійскага чыноўніка А. Старажэнкі з нагоды асвячэння рымска-каталіцкага касцёла ў Ляхавічах у праваслаўную царкву. Апяваючы як героя былога настаяцеля ляхавіцкага касцёла, іераманаха бенедыкцінскага ордэна Ансельма Гірдвойна, які далучыўся да праваслаўя разам з вернікамі яго парафіі, аўтар заўважае: «он не сделался подобно многнм нз свонх товаршцей-папнстов, жертвою лжнвых внушеннй свонх наставннков, ярых папнстов, прозелнтов н полонлстов»4. Адначасна аўтар адзначае, што ў так званым паўночна-заходнім краі да гэтага часу яшчэ сустракаюцца людзі, якія «без зазрення совестн порнцают все достойное похвалы, еслн оно протнвно ннтересам полыцйзны». I падае цікавы прыклад. Пры падрыхтоўцы да выдання рубрыцэлі на 1867 г. у склад Мінскага рымска-каталіцкага духавенства былі ўключаны 15 ксяндзоў, высланых у 1863-1864 гг. за ўдзел у паўстанні. Прычым 3 з іх былі пазбаўлены сану, правоў маёмасці і сасланы на катаргу. У той жа час Гірдвойн быў выключаны са спісаў3.