• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Касцёльныя дэмаршы мелі сваё праяўленне і праз іншыя, яўна накіраваныя на пратэст, формы: сцэнічныя набажэнствы (прымеркаваныя да якой-небудзь падзеі і зладжаныя ў форме маленькай тэатральнай пастановы), спевы патрыятычных гімнаў. Часцей за ўсё ў касцёлах Беларусі гучаў гімн «Божа, які Польшчу!..». Адзін з членаў следчай камісіі, створанай у Мінску, назваў яго гімнам «о возвраіценйй вольностй Польше, всему народу Лйтовскому». «Гймн этот, — падкрэсліваў ён, — нмеет замечательное выраженяе: «дай всем равенство й одно названйе». Уже прйняты все меры, чтобы гймн этот был разучен всем народом во время предстояіднх 6 недель рождественского поста, <...> й чтобы, ежелн не во всех Православных, то по крайне мере во всех бывшчх Унйатскйх Церквях на первый день Рождества народ, называемый Россйю православной й древлерусской, грянул этот гймн дружно, повсеместно»3.
    Захавалася даволі шмат згадак пра тое, у якіх касцёлах Беларусі і калі адбываліся спевы патрыятычных гімнаў. 24 кастрычніка 1861 г. Мінскі губернатар у сваёй справаздачы да міністра ўнутраных спраў П. Валуева паведамляў: «Адчуваецца ўплыў апошніх Варшаўскіх падзей. Спевы ў касцёлах паўтараюцца з шалёным фанатызмам да такой ступені, што моладзь патушыла святло ў касцёле мінскіх бенедыкцінак, зняважала прыстава, які быў там у час службы. Знайсці вінаватых немагчыма»4.
    1 Гл.: Kurier Warszawski. 1861. -№ 58. 19 lutego 3 marca.
    2Яноўская B. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. С. 116-117.
    3 Цыт. па: Фірыновіч А. На стыку веры і палітыкі: касцёльныя дэмаршы 1861-1862 гг. у Расійскай імперыі // Історія релігій в Украіні. Львів, 2013. Кн. 1. С. 380.
    4 Bojownicy kaplani za sprawe kosciola i ojczyzny w latach 1861-1915. Sandomierz, 1936. S. 4.
    Аб тым, што адбывалася ў Віцебску ў сувязі з варшаўскімі падзеямі 1861 г., сведчыць ліст Полацкага архіепіскапа В. Лужынскага да обер-пракурора Св. Сінода графа А. Талстога. Урачыстая памінальная літургія і паніхіда адбываліся тут у падамініканскім касцёле. Пасля богаслужэння ксёндз Ваўчанскі абвясціў падпіску на ўсталяванне ў Віцебску помніка ў памяць пра загінуўшых. «Суднте, Ваше снятельство, самн, пісаў архіепіскап, что может пронсходнть в уездах й селах по-за глазамн начальства. Нбо в Внтебске всё пронсходнло на глазах майора свнты Его Велнчества г. Голынского н монх»1.
    Але нават па судовых дакументах цяжка высветліць у кожным выпадку тую непасрэдную ролю, што адыгрывалі ў гэтых акцыях ксяндзы. Так, у фондзе Мінскага павятовага суда Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі з 13 спраў аб касцёльных спевах (за верасень-лістапад 1861 г.) толькі 1 утрымлівае звесткі падобнага кшталту2. Праўда, і гэтыя звесткі не даюць дакладнага ўяўлення, што адбывалася ў кожным канкрэтным выпадку. Разам з тым яны дазваляюць устанавіць два асноўныя сцэнарыі, па якіх развіваліся падзеі імправізаваны і спецыяльна падрыхтаваны. Судзячы па архіўных дакументах, у беларускіх касцёлах пераважала першая (імправізаваная) мадэль арганізацыі спеваў. Звычайна пасля літургіі хтосьці з прысутных пачынаў спяваць патрыятычны гімн, а прысутныя на набажэнстве без папярэдняй дамовы падтрымлівалі гэтую ініцыятыву. У іншым выпадку спевы рыхтаваліся загадзя, маглі суправаджацца вулічным шэсцем групы людзей у нацыянальных касцюмах па дарозе да касцёла. Для налажвання перманентных спеваў існавалі нават вандроўныя групы запявал («загшсные певцы»), мэтай якіх было перамяшчэнне па павеце і правакацыя касцёльных акцый3.
    Выкрыць, калі ж ініцыятарам касцёльных спеваў станавіліся менавіта ксяндзы, было немагчыма па прычыне таго, што ўдзельнікі спеваў ніколі не сведчылі супраць іх. У сваю чаргу, і каталіцкія святары, як правіла, пацвярджалі «алібі» тых, каго абвінавачвалі ў спевах, сцвярджаючы, што гэтыя людзі менавіта ў той час знаходзіліся ў другім касцёле на службе. Іншае пытанне, ці маглі падобныя акцыі адбывацца ў касцёлах без ведама/падтрымкі ксяндзоў, няхай сабе нават і маўклівай? Разумеючы гэта, уладныя структуры таксама выпрацоўвалі сваю мадэль паводзін, дакладней, выкрыцця ролі ксяндзоў у пратэстных акцыях насельніцтва.
    Спевы ў некаторых касцёлах паўтараліся неаднаразова. Вось тады і ўзнікала на ўзроўні ўладных структур пытанне аб ролі ксяндза. Ды толькі высветліць гэта і па «свежых слядах» было зусім не проста. Механізм, як тое адбывалася, можна прасачыць па падобных акцыях у Навагрудскім касцёле. Захаваліся архіўныя дакументы аб акцыях, што адбыліся тут 3, 7 і 8 верасня 1861 г. I хаця ў ліку асноўных завадатараў называліся прозвішчы свецкіх асоб,
    1 Запнскн Васнлня Лужннского, архнепнскопа Полоцкого. Казань, 1885. С. 263-264.
    ■ НГАБ. — Ф. 159. Bon. 1. Спр. 6673-6674, 6676—6686.
    3 Фірыновіч А. На стыку веры і палітыкі: касцёльныя дэмаршы 1861-1862 гг. у Расійскай імперыі // Історія релігіТ в Украіні. Кн. 1. С. 381.
    а ксёндз нават і не ўспамінаўся, было прынята рашэнне на губернскім узроўні падвергнуць вікарнага ксяндза «должностной ответственностн <...> яко главного руководнтеля н подстрекателя». Але сведкі надзірацель Навагрудскай паліцыі Лаппа і паліцэйскія служкі Асіпоўскі і Анісенка пад прысягай паказалі, што ксёндз удзел у спевах не прымаў, а самі яны наогул не ведаюць слоў забароненага гімна1.
    Тое ж самае адбылося і ў Рэчыцкім фарным касцёле, спяванне патрыятычных гімнаў у якім было зафіксавана 1, 25 лістапада, а таксама 8 снежня 1861 г. Прычым у спевах бралі ўдзел вернікі, што прыязджалі з Гомельскага, Бабруйскага і іншых паветаў. Згодна з даносам Рэчыцкага гараднічага, на службе 8 снежня таксама прысутнічалі: павятовы прадвадзіцель дваранства Прозар, павятовы суддзя Гумінскі, сталаначальнік земскага суда, чыноўнік казначэйства. Цікава, што ў суд ніхто з іх не з’явіўся, назваўшы розныя на тое прычыны, па большасці сказаўшыся хворымі і прадставіўшы медыцынскія даведкі. Пры апытанні ж на месцы жыхарства ўсе яны паказалі, што самі не спявалі, а занятыя малітвамі, не чулі, ці спяваў хтосьці наогул. Што і гатовы паказаць пад прысягай. Усе іншыя сведкі пад прысягай паказалі, што названых асоб не бачылі, і не ведаюць, ці ўдзельнічалі яны ў спевах. Рашэнне паліцэйскага суда, што быў створаны пры Мінскім павятовым суддзе, было апраўдальным, у ім сцвярджалася, што дадзены данос не мае ніякіх абгрунтаванняў, бо сведкі не падцвердзілі2.
    Неаднаразова былі зафіксаваны спевы патрыятычных гімнаў і ў Мінскім бернардзінскім касцёле. 3 гэтай нагоды ксёндз Шукевіч знаходзіўся пад «негласным» наглядам паліцыі. 1 калі 31 ліпеня 1862 г. дзяжурны паліцмайстар заўважыў, што значная колькасць людзей рознага саслоўя большай часткай у польскіх нацыянальных касцюмах каля 11 гадзін раніцы накіроўвалася ў касцёл, то і ён разам з двума квартальнымі надзірацелямі зайшоў туды. Там яны «засталн свяіценннка провннцнала Шукевнча, отправляюіцего у большого алтаря обедню с пеннем, так называемую msza spiewana с музыкою, по окончаннн которой <...> Шукевнч с прнслужнваютнмн ему духовнымн, сойдя на ступенн алтаря, сталн на коленн с публнкою пропеть революцнонный гнмн «Boze cos Polsk^»3. Зразумела, што ў падобным варыянце пры наяўнасці трох сведак, духоўныя асобы не маглі не атрымаць спагнання. Тым больш, што і адбывалася гэтая акцыя 31 ліпеня як напамін пра здзейсненае ў гэты дзень злучэнне ВКЛ з Польшчай4.
    У адказ на забараняльныя меры ўдзельнікі пратэстных акцый выкарыстоўвалі розныя ахоўныя метады (іншыя мелодыі, асобныя патрыятычныя радкі ў рэлігійных песнях, выкананне ў цемры і г. д.). Стандартнай з’яўлялася сітуацыя, калі «взамен запреіценного гнмна, поются на тот же голос другне
    1 НГАБ. Ф. 159. Bon. 1. Спр. 6677. Арк. 33.
    2 Тамсама. Спр. 6686. Арк. 2, 85.
    3 Тамсама. Арк. 1-1 адв.
    4 Революцнонный подье.м в Лнтве н Белорусснн в 1861-1862 гг. С. 550.
    условные песнй йлй молйтвы <.. .> Прй том случается, что когда однй на голос запреіценного гчмна, поют песнь к Богородйце, другне на тот же голос поют запреіценный гймн»1. А гэта ўжо сведчыла аб іншай, больш высокай ступені правядзення пратэстных акцый, бо патрабавала гуртавання людзей, папярэдняй падрыхтоўкі і дамоўленасці паміж дзеючымі асобамі. Але і на гэтым этапе аб ролі каталіцкіх святароў можна толькі здагадвацца.
    Яшчэ цяжэй устанавіць ролю каталіцкіх святароў у тых акцыях рымскакаталіцкіх вернікаў, што адбываліся па-за сценамі касцёла: усталяванні крыжоў з патрыятычнай сімволікай, распаўсюджванні «рэлігійна-рэвалюцыйных знакаў» і інш. Таму цяжка адназначна пагадзіцца з катэгарычнай высновай польскага даследчыка С. Ланеца, што калі частка іерархаў мела нейтральныя адносіны з расійскім урадам, то ніжэйшае духавенства асабіста ўдзельнічала ў паўстанні2. Супярэчанне выклікаюць і спробы раставіць акцэнты ўдзелу каталіцкага духавенства ў паўстанні аўтарамі дакументальнага зборніка «Революцйонный подьем в Лйтве й Белоруссйй в 1861-1862 гг.»: «...большая часть нйзшего й среднего католйческого духовенства, поддержнвая польское нацнонально-освободйтельное двнженйе, огранйчйвалась содействйем манйфестацчям й т. п. <...> Определенная часть духовенства, прнмыкая к партйй белых, участвовала в ее деятельностй до начала восстанйя й йногда оказывала помошь повстанцам. Наконец, значйтельная часть среднего католйческого духовенства, а также его верхч епйскопы Вшіенской, Жемайтййской й другнх епархйй содействовалй царскйм властям в подавленйй крестьянского й вообше революцйонного двйженйя»3.
    Як бачым, нягледзячы на несупадзенне высноў у першым і другім выпадку, іх аб’ядноўвае адзінства падыходу ацэнка праяўлення адносін да паўстання (няхай і ў розных формах) па катэгорыях духавенства. Хоць на самай справе, думаецца, усё было больш складана і неадназначна. Несумненна адно, 1863 год паставіў перад усім каталіцкім духавенствам Беларусі і Літвы пытанне: чый бок падтрымаць, урада ці паўстанцаў. I, лічу, ёсць падставы сцвярджаць, што большасць прадстаўнікоў каталіцкага кліра выбірала бок паўстанцаў. Іншая справа ў якіх формах праяўляўся гэты выбар. I яшчэ якія звесткі засталіся пра гэта, каб сучасныя аўтары мелі магчымасць аб’ектыўна яго ацаніць.
    Актыўны ўдзельнік паўстання 1863 г. Ф. Ражанскі ў сваіх успамінах сярод членаў Гродзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, створанай К. Каліноўскім і В. Урублеўскім у 1861 г., назваў ксяндзоў Гінтаўта, Яна Зарыжскага і Ігнацыя Казлоўскага4. Але шматгадовыя спробы высветліць канкрэтную