Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі
(канец XVIII - пачатак XX ст.)
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 496с.
Мінск 2015
3 Likowski Е. Dzieje kosciola unickiego na Litwie i Rusi w XVIII i XIX wieku uw^zane glownie ze wzgl^du na przyczynyjego upadku. S. 130.
4 Religious persecution in Poland II The Catholic Magazine. 1839. -Nov. Vol. VIII. P. 707-711.
что сне нзвестне в том же внде перейдет нз Аусбургской газеты н в другне заграннчные ведомостн немецкне н французскне»1. Таму ўзнікла патрэба падрыхтаваць новы, лепшы артыкул для публікацыі ва ўплывовых замежных органах друку.
Еўрапейскую грамадскую думку бударажыла эміграцыя з зямель былой Рэчы Паспалітай на чале з Адамам Чартарыйскім. Вельмі важнай была рэакцыя (а не маўчанне) папства на факт ліквідацыі уніі. А. Чартарыйскі дамогся, каб Рым выказаўся на гэты конт2. У сваёй прамове 22 лістапада 1839 г. Папа Рымскі Грыгорый XVI асудзіў епіскапаў-адступнікаў ад уніі і выказаў сімпатыі тым, хто застаўся ёй верным. Яго прамова завяршалася пагрозай божай кары «рускім епіскапам, якія здрадзілі уніі»3.
Рымская курыя пераклала папскую прамову на нямецкую, польскую, рускую мовы і пастаралася зрабіць яе шырокавядомай у Расіі. Але там схавалі ад народа гэтую рэакцыю Рыма. Каб не даць уніятам ніякай надзеі на дапамогу, цар не дапусціў у дзяржаву брэве Грыгорыя XVI. Ён забараніў цэнзуры друкаваць яго ў замежных газетах, што выдаваліся ў межах імперыі. He з’явілася яно і ў расійскай прэсе. У адказ на папскую падтрымку экс-уніятаў урад паслаў у замежныя газеты новыя рэлізы, якімі імкнуўся замаскіраваць праўду4.
Разам з тым, асцерагаючыся за лёс у імперыі рымска-каталіцкага касцёла, Папа Рымскі не асудзіў Мікалая I і яго антыўніяцкую палітыку. Міжнародная грамадскасць не дапамагла беларускай уніяцкай царкве ў крытычны для яе момант, хоць меў месца аддалены па часе рэзананс на падзеі 1839 г. У 1842— 1843 гг. у Еўропе з’явіліся першыя працы, прысвечаныя ліквідацыі уніі і пераследу яе абаронцаў.
Пра неадпаведнасць карціны ліквідацыі уніі, створанай царскай прапагандай і грамадскай думкай, засведчыў гісторык М. Каяловіч. У 1862 г. ён, вядомы ўжо гістарычнымі даследаваннямі па гэтым прадмеце, чалавек ва ўсіх адносінах добранадзейны5, выконваў даручэнне імператара Аляксандра II скласці гістарычную запіску аб уз’яднанні ўніятаў. У расійскім грамадстве, а тым больш у замежным, як пісаў тады М. Каяловіч у сваім плане гэтай гістарычнай запіскі, усе абставіны ўз’яднання уніі вельмі скажоныя, распаўсюджана ўяўленне, быццам бы яно было справай сваволля і гвалту. Аўтар выказваў дакор рускаму ўраду і ўсім «двнгателям воссоедннення»6.
Уступленне на трон Аляксандра II дало мясцоваму сялянству і шляхце спадзяванне на адмену ўказаў Мікалая I адносна іх веры. У 1856-1860 гг. па тэрыторыі Беларусі пракацілася хваля легалізацыі тайных вызнаўцаў уніі,
1 ДАРФ. Ф. 109. I экспедыцыя. 1839 год. Спр. 303. Арк. 10.
2 Zywczynski М. Emigracja polska і Kuria rzymska wobec upadku unii w Rosji w r. 1839 // Ateneum. 1939.-№ 2. S. 183-196.
3 БАН Літвы. Аддзел рукапісаў. Ф. 273. Спр. 1405. Арк. 2-4.
4 Lencyk W. The Eastern Catholic Church and Czar Nicholas I. P. 137.
5 РДГА. Ф. 1282. Bon. 2. Cnp. 2022. Арк. 1, 8.
6 Тамсама. Арк. 31.
адказам на якую стала серыя карных аперацый1. Напрыклад, у 1856-1857 гг. сялян вёсак Дудаковічы Магілёўскай губерні і Дзярновічы Віцебскай губерні2 кіямі зноў загналі ў пануючую веру. Сенатар М. Шчарбінін, які кіраваў расправай, у сваёй справаздачы імператару раіў, каб на будучае ў выпадку новых праяўленняў уніі, не хістацца, хоць бы ўсіх вывозіць у Сібір, не спыняючыся перад найстражэйшымі сродкамі. Цар ухваліў сенатара і загадаў узяць прапанаваныя меры на ўзбраенне, падаўляючы без усякай міласэрнасці любую ўніяцкую мініфестацыю3. Праз месяц пасля дзярновіцкай экзекуцыі «отпалн в унню» больш за сто сялян м. Поразава Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Узброеная група салдат і паліцэйскіх, як паведаміў свету пра гэта здарэнне ў лонданскім «Колоколе» А. Герцэн, напала на вёску і без суда і следства вылупцавала ўсіх. Людзей секлі розгамі да таго часу, пакуль пакутнікі не згаджаліся прыняць прычасце ад праваслаўнага святара. Падзеі атрымалі міжнародны рэзананс інфармацыю пра расправу з уніятамі м. «Пороцево» Ваўкавыскага павета надрукавалі тады шмат якія замежныя газеты. У сувязі з тымі падзеямі рускі дэмакрат увёў ва ўжытак новае паняцце «секутее православне»4.
Такім чынам, на шляху ажыццяўлення палітыкі рэарганіцыі і ліквідацыі ўніяцкай царквы ўлады сустрэліся з вялікімі цяжкасцямі, выкліканымі праявамі рэлігійнага патрыятызму. У экстрэмальнай сітуацыі падаўлення іх веры, адзіным злачынствам якой было тое, што яна разыходзілася з праваслаўем, уніяцкая супольнасць (сялянства, духавенства, шляхта) кансалідавалася і мабілізавала сілы самазахавання. Найбольш паслядоўнымі барацьбітамі за унію былі шараговыя прыходскія святары і манахі-базыльяне. Духавенства, больш адукаванае, адданае сваёй справе, узначальвала сялянскія масы.
Адстойванне сялянствам сваёй веры атаясамлівалася ўладамі з народным бунтам. Хваляванні ва ўніяцкіх прыходах намагаліся пагасіць «вразумленнямн» сялян духавенствам, земскімі чыноўнікамі, губернатарам. У ход ішлі запужванні і пагрозы, матэрыяльныя пакаранні, турэмнае зняволенне. Калі гэта не дапамагала, супраціў уніятаў ламалі з дапамогай паліцыі і войска. Заўсёды ў такіх выпадках шукалі падбухторшчыкаў людзей больш высокага сацыяльнага статусу, рангу і адукацыі (землеўладальнікаў, адміністрацыю маёнткаў, грамадзянскае начальства, духавенства), якіх імкнуліся нейтралізаваць, аддаліць ад народа, пазбавіць уплыву на сялян шляхам паніжэння або зняцця з пасады, заменай добранадзейнымі людзьмі, часовым выдаленнем і дэпартацыяй.
Прычынай шматгадовага народнага супраціўлення дэўнізацыі бачыцца тое, што ва ўніяцтве вырасла і выхавалася дзесяць пакаленняў людзей. За два
1 Рукапісны аддзел Ягелонскай бібліятэкі ў Кракаве. Спр. 5813; Akta m^czenskie unji // RocznikTowarzystwa Historyczno-LiterackiegowParyzu.-R.ok 1866; Рускнуніаты под пановане.м московскнм.
2 Lencyk W. The Eastern Catholic Church and Czar Nicholas I. P. 17.
3 Рукапісны аддзел Бібліятэкі Асалінскіх у Вроцлаве. Спр. 6854 / II. Арк. 1064-1066.
4 Герцен A. Н. Секушее православне II Н. Герцен об атензме, релнгнн н церквп. М., 1976. С. 176-177.
з паловай стагоддзі народ паспеў прывязацца да веры, якая ў многім адпавядала яго нацыянальна-культурным памкненням і сацыяльнаму статусу. Выпрацаваныя ёю погляды, звычаі і схільнасці ў царкоўна-рэлігійным жыцці і культурна-побытавай сферы ўвайшлі ў свядомасць многіх пакаленняў, сталі іх патрэбай. У XIX ст. уніяцкая царква ўжо была традыцыйным рэлігійным інстытутам у Беларусі і трымалася на аўтарытэце духавенства і народным традыцыяналізме.
«Уз’яднанне» не толькі мяняла рэлігію, але і парушала звычайную размераную хаду сялянскага жыцця: цягнула за сабой адмену яго свят, абрадаў, рытуалаў; абярнулася асабістымі і сацыяльна-грамадскімі драмамі, узбударажыла народ. Так доўга выхаваныя пад уплывам уніяцтва, вернікі не маглі раптоўна кінуць ранейшыя сімпатыі, змяніць звычкі і хутка прывыкнуць да каштоўнасцей, што ім навязваліся. Асабліва нялёгка было пераадолець гэты царкоўна-гістарычны рубеж старэйшаму пакаленню і тым вернікам, якія лічылі ўніяцтва сваёй верай і не бачылі патрэбы яе мяняць. Зламаць гэту агромністую культурную сілу і рэлігійную традыцыю, пранізаўшую многія сферы людскога жыцця, было нялёгка, нават цяжэй, чым задушыць паўстанне. Менавіта таму на іх знішчэнне і была накіравана ўся сістэма царскай улады: суд, Св. Сінод, Сенат, мясцовая адміністрацыя, паліцыя. Часам у ход ішло войска.
Ва ўніяцкай упартасці адыгрывалі ролю не адны рэлігійныя перакананні, але і нацыянальны аспект. Супраціў пераводу ў праваслаўе, зробленага шляхам этнічнага зліцця беларусаў з расіянамі, трэба разглядаць як барацьбу за захаванне свайго нацыянальнага аблічча, якое падтрымлівала унія. Рэлігійна афарбаваны мясцовы лжэпатрыятызм, як назваў яго спадвіжнік I. Сямашкі М. Сушкоў, перашкаджаў усталяванню «русскнх начал» у Беларусі.
3.4. Канфесійны фактар у паўстанні 1863-1864 гг.
Каталіцкае духавенства: непасрэдныя ўдзельнікі або ідэйныя натхняльнікі паўстання? Паўстанне 1863-1864 гг. у першую чаргу закранула дзве асноўныя хрысціянскія канфесіі Беларусі праваслаўную і каталіцкую. Ацэнка ролі каталіцкага духавенства, хоць і разыходзіцца ў катэгарычнасці асноўных высноў і асэнсаванні асобных аспектаў, больш-менш адназначная па сваёй сутнасці: значная частка духавенства была на баку паўстанцаў. I з гэтым трэба пагадзіцца. Асэнсаванне ж канкрэтнага праяўлення гэтай пазіцыі, яе грамадзянскага і канфесійнага складнікаў, патрабуе, на нашу думку, болып дэталёвага разгляду наступных аспектаў: а) удзел каталіцкіх святароў у пратэстных акцыях насельніцтва напярэдадні паўстання; б) пазіцыя вышэйшага рымскакаталіцкага духавенства; в) непасрэдны ўдзел ксяндзоў і манахаў у паўстанцкіх атрадах; г) грамадзянская пазіцыя ў пасляпаўстанцкі перыяд.
Пратэстныя антыўрадавыя акцыі ў папярэдні (маніфестацыйны, згодна польскай гістарыяграфіі) перыяд паўстання пачаліся ў касцёлах беларуска-літоўскіх губерняў пад уплывам падзей, што адбыліся ў Варшаве 27 лютага
1861 г., або, як іх афіцыйна называлі расійскія чыноўнікі, «беспарадкаў у Варшаве». Тады, у час разгону дэманстрацыі, загінула некалькі чалавек. Дзень іх пахавання, 2 сакавіка 1861 г.1, і стаў пачаткам касцёльных дэмаршаў, у якіх перапляліся рэлігійныя і палітычныя матывы, і якія з Варшавы распаўсюдзіліся на ўсход, у кірунку беларуска-літоўскіх губерняў. У касцёлах Беларусі, як і ў іншых месцах Расійскай імперыі, служылі паніхіды па забітых у Варшаве, многія католікі насілі жалобнае адзенне са спецыяльнымі знакамі. I хоць нашэнне жалобнага адзення па памерлых ці загінуўшых справа звычайная, масавае выкарыстанне гэтага звычаю ў пачатку 1860-х гадоў успрымалася як дэманстрацыя негатыўных адносін да расійскіх улад, жалоба па Айчыне Рэчы Паспалітай, надзея на яе адраджэнне. Звесткі аб паніхідах і нашэнні жалобнага адзення паступалі з усіх куткоў Беларусі. Улады забаранялі нашэнне сімвалаў жалобы і іншых «рэвалюцыйных» адзнак. Але жадаемых вынікаў гэтыя забароны не прыносілі2. Справа ў тым, што жалобныя набажэнствы адбываліся па рэлігійных канонах рымска-каталіцкай царквы і выкрыць сакрытую сутнасць падзеі, яе пратэстны падтэкст было даволі цяжка паліцэйскім чыноўнікам праваслаўнага веравызнання. Тыя ж, хто належаў да каталіцкага веравызнання, як правіла, знаходзілі розныя падставы для адмаўлення чакаемага ад іх сведчання.