• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    У 1836 г. сяляне маёнтка Рэчыца (Пінскі павет), «не наставленные» сваім святаром наконт чаканых змен у храме, прысунулі да сцяны пастаўлены пасярэдзіне алтара сталец і падрыхтаваныя для іканастаса рамы. Як заўсёды ў такіх выпадках рабілася, на месца «надзвычайнага здарэння» прыбывалі чыноўнікі і ад імя губернатара даводзілі сялян да розуму. 238 з 600 вяскоўцаў пасля адпаведнай апрацоўкі губернатарскімі пасланцамі «выказалі жаданне» далучыцца да праваслаўя і ўжо не супраціўляліся пераўладкаванню іх царквы. Астатнія засталіся вернымі уніі і яе каштоўнасцям. Свой пратэст новаўвядзенню яны выказалі дзеяннем разбурылі іканастас2.
    Шмат якія памешчыкі адмаўляліся выдзяляць сродкі на пераўладкаванне храмаў. У такіх выпадках на іх уздзейнічалі з дапамогай паліцыі4, праз прадвадзіцеляў дваранства4 або заводзілі судовыя справы. Напрыклад, памешчык Клаўдзій Мірскі адмовіўся пераабсталёўваць Узменскую ўніяцкую царкву (Дзісненскі павет), якая служыла яму хатняй капліцай. Ён не дазволіў знішчаць начынне, бо лічыў яго сваёй уласнасцю, не даў ключы самазваным новым гаспадарам, але вярнуў царкву ўніятам. Сваіх сялян ён пераконваў перайсці ў каталіцтва, што 272 чалавекі і зрабілі. На Мірскага завялі справу, якую прадставілі імператару. Выслаць у Вятку пад нагляд — такой была манаршая воля5.
    Яшчэ больш сурова абышліся з дваранінам Андрушкевічам, які 30 мая 1836 г. у царкве в. Гулі дэманстратыўна і своеасабліва выказаў пратэст супраць змены абрадаў. Яго аддалі пад суд, 9 месяцаў трымалі пад арыштам, спагналі ў казну грошы, якія пайшлі на разгляд яго справы, а самога пастанавілі аддаць у салдаты6.
    Уладкаванне іканастасаў сабатавала і само прыходскае ўніяцкае духавенства. Калі прайшоў год, прызначаны на ўладкаванне іканастасаў, ад пагроз на адрас святароў перайшлі да спраў: неслухаў падвяргалі духоўнаму суду7. Дзеля гэтага іх выклікалі, хоць з дапамогай паліцыі, у Жыровічы на расправу. Рэпрэсіі прымушалі іх раскаяцца і падпарадкавацца. Так, святар Рабунскай царквы, адбыўшы 17-дзённую эпітымію, іканастас усталяваў8.
    Незайздросным быў лёс пераасвячоных храмаў. У 1834 г. рэзка скарацілася наведванне сялянамі Голдаўскай царквы (Навагрудскі павет) пасля ўсталяван-
    1 НГАБГ. Ф. 2. Воп. 21. Спр. 327. Арк. 21-21 адв., 25-26 адв., 50 адв.
    2 РДГА. Ф. 824. Bon. 1. Спр. 36. Арк. 1, 2 адв., 5.
    3 Тамсама. Ф. 797. Воп. 7. Спр. 23236. Арк. 5, 22 адв., 25.
    4 ДГАЛ. Ф. 634. Bon. 1. Спр. 47. Арк. 386-387, 389.
    5 РДГА. Ф. 797. Воп. 7. Спр. 23161. Арк. 43-43 адв., 48-48 адв.
    6 ДГАЛ. Ф. 634. Bon. 1. Спр. 47. Арк. 233-233 адв.
    ’Тамсама. Ф. 605. Bon. I. -Спр. 2482. Арк. 9.
    8 Тамсама. Арк. 62 адв.
    ня ў ёй іканастаса многія пайшлі ў суседні Баброўскі храм, дзе захаваўся ранейшы інтэр’ер1. Як пісаў у 1837 г. штаб-афіцэр Куцынскі з Магілёва, пераасвячэнне царквы ў праваслаўную для ўніяцкага насельніцтва было раўназначна яе страце царкву адразу ж пераставалі наведваць. Непрыемная для іх перамена ў пастары рабіла яго зусім чужым яны бачылі ў ім хатняга ворага2. У далейшым яны праяўлялі абыякавасць да лёсу царквы, а шляхціцы сабатавалі яе рамонт і ўладкаванне, нягледзячы на строгія ўказы, якія пагражалі за гэта высылкай у вялікарасійскія губерні. Таму ў другой палове XIX ст. новаправаслаўныя храмы ўражвалі беднасцю, убоствам, трухлявасцю, нібы дажывалі свой век.
    Антыарганная кампанія як памылка «ўз’яднання». У 1829 г. было забаронена ўстанаўліваць у цэрквах арганы як неўласцівыя грэчаскаму абраду богаслужэння3. Антыарганная кампанія, якая распачалася ў 1833 г., выклікала вялікія нараканні ў свецкіх і духоўных колах Беларусі. Амаль усё духавенства Віцебскай губерні (мястэчак Юхновічы, Тадулін, Сероцін, Ушачы і інш.) не толькі не выкараняла гэты чужы Усходняй царкве звычай, але «нарочііто» абзаводзілася новымі музычнымі інструментамі. Таму генерал-губернатар М. Хаванскі запатрабаваў ад Беларускай кансісторыі музыку ў храмах забараніць, а неслухаў пакараць4.
    Замест «теплых молнтв всевышнему по случаю запечатання органа» ў 1835 г. Себежскім дэканам «неблагодарные» сяляне м. Юхновічы «пронзнеслн велнкнй ропот, вопль н сожаленне». Яно і зразумела, арган быў устаноўлены іх стараннем і коштам, да яго музыкі яны прывыклі з маленства. Ад незадавальнення і тугі нечаканай перамены юхновіцкія сяляне нават «адарваліся» ад богаслужэння і перасталі наведваць царкву. Царква страціла свае даходы. Улічваючы такія настроі, святар П. Макавецкі самавольна распячатаў інструмент і вярнуў музыку ў храм, пераконваючы начальства, што са знішчэннем аргана царква застанецца глухой5.
    Пазбаўленне беларускіх уніятаў велічнай музыкі, сугучнай настрою набажэнства, стала адной з тых памылак «уз’яднання», якія схілілі частку насельніцтва да рыма-каталіцтва. Так, адышлі ад праваслаўя прыхаджане царквы м. Крывічы Вілейскага павета, «находя себе духовное утешенне в велнчественном костеле с громкогласным органом»6. Музыка для православного белоруса, як пісаў пазней адзін з мясцовых праваслаўных дзеячаў, «прнятная особенность его стародавней веры, упраздненная помнмо его волн н согласня»7.
    1 НГАБГ. Ф. 1. Воп. 27. Спр. 693. Арк. 1.
    2 ДАРФ. Ф. 109. -1 экспедыцыя. 1859 г. Спр. 264. Арк. 2.
    3 ЦДГАУ Ф. 201. Воп. 4. Спр. 2021.
    4 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 7815. Арк. 47-47 адв.
    5 РДГА. Ф. 823. Воп. 3. Спр. 1563. Арк. 2-6 адв.
    6йзвеков Н. Д. Нсторнческнй очерк состояння православной церквн в Лнтовской епархнн за время с 1839-1889 г. С. 381.
    7 Голос православного нз лнтовско-белорусского края // Церковный вестннк. 1906. № 35, 36, 39, 44, 47, 48.
    Вонкавыя змены ў храме з’яўленне іканастасаў, выдаленне арганаў, нязвыклыя рытуалы балюча ўздзейнічалі на народ. На іх фоне больш істотныя змены, якія, аднак, не кідаліся ў вочы, падпарадкаванне царквы Св. Сіноду і выхад з-пад папскай юрысдыкцыі, рашэнне Полацкага сабору такога ўздзеяння не мелі.
    Абарона ўніятамі сваіх сакральных каштоўнасцей (арганаў, кніг, скульптур, абрадаў і г. д.) абвяргае ўсталяваны ў навуцы і ўкаранёны ў грамадскую думку стэрэатып, што ўсе новаўвядзенні уніі, у тым ліку заходнехрысціянскага паходжання, з’яўляючыся прымусова навязанымі варожымі беларускаму народу вонкавымі і ўнутранымі сіламі, для яго чужародныя і непрымальныя. Тым больш недарэчнымі з’яўляюцца сцвярджэнні ліквідатараў уніі, што новыя элементы і вонкавыя атрыбуты культа сапсавалі, «нарушнлн благолепне» абраду і храма. У другой трэці XIX ст. новаправаслаўнае духавенства, нават з ліку начальніцкіх асоб, яўна выказвала шкадаванне аб харастве страчанай уніі1. Каштоўнасці, якія ўдалося зберагчы, працягвалі выкарыстоўвацца і шанавацца тайнымі прыхільнікамі ўніяцтва ў сярэдзіне другой палове XIX ст. Таму змагацца з уніяцкімі рэліквіямі ўладам давялося некалькі дзесяцігоддзяў.
    «Адмаўленцы». Арганізаваны ў 1837 г. збор падпісаў з духавенства аб згодзе далучыцца да праваслаўя, калі на тое будзе высачайшая воля, вёўся шляхам пагроз, шантажу, прымусу. Так, Лепельскі благачынны падманам вырваў у Івана Катырла з Хоціна такую распіску і адаслаў яе епіскапу В. Лужынскаму. Але праз некалькі дзён уладыка атрымаў ад хоцінскага святара «дерзкое заявленне»: не лічыць распіску сапраўднай, «бо я ні пад якім відам працівіцца не магу сумленню майму і не пакіну веры па жыццё маё»2.
    Супраць «адмаўленцаў» даць подпіс адступніцтва пачаліся рэпрэсіі. Дзевяць святароў Палескага дэканата на чале з Фадзеем Плескацэвічам (Вялікарытская царква) і Іосіфам Паўловічам (Пажэжынская царква) у сакавіку 1838 г. падалі свайму дэкану пратэст супраць вымаганых з іх падпісак аб згодзе далучыцца да праваслаўя. «Сопротнвленне распоряженмям духовного начальства», так ацанілі іх дэмарш у Літоўскай кансісторыі. Апазіцыйным святарам забаранілі свяшчэннадзейства і адправілі ў Жыровічы на эпітымію. Шмат было і іншых захадаў, каб прымусіць іх з’явіцца ў кансісторыю са «слёзным „3 раскаяннем» і павіннан .
    Манахі-базыльяне Лыскаўскага манастыра, што ў Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні, адмовіліся змяніць абрады і кінуць унію. Яны тлумачылі вяскоўцам, што набліжаецца час выпрабаванняў, і заклікалі трымацца сваёй веры. Настаяцель пасля богаслужэння прынёс перад прыхаджанамі прысягу на вернасць уніі. У храме панаваў агульны настрой нібыта падрыхтоўкі да смерці. Некаторыя плакалі. Базыльяне прасілі I. Сямашку, калі ён прыехаў
    1 Мнловндов А. Заслугн графа М. Н. Муравьева для православной церквн в Северо-Западном крае. С. 42.
    2НГАБ.-Ф. 1297.-Воп. І.-Спр. 11262.-Арк. 2-4 адв.
    3 ДГАЛ. Ф. 605. Bon. 1. Спр. 3444. Арк. 5-5 адв.
    у Лыскава, каб пакінуў іх у спакоі1. Калі перагаворы аб дачы падпісак закончыліся беспаспяхова, пачаліся здзекі. Манахаў трымалі ў хляве, мучылі голадам. Потым выслалі ў Тараканскі базыльянскі манастыр (Пружанскі павет), які «прымаў» на пакуту ўпартых уніяцкіх духоўных. Адзін з рэпрэсіраваных, святар Бараноўскі напісаў пра гэтыя пакуты і злоўжыванні цару і знайшоў спосаб перадаць яму сваю скаргу. Ад’ютант генерал-губернатара, якога прыслалі праверыць скаргу, даў вязням 6 месяцаў на прыняцце праваслаўя, прыгразіўшы, што не пашкадуе розгаў і сам знішчыць іх, бо цар ліквідаваў унію. Пасля гэтага пачаліся яшчэ большыя ганенні, катаванні2.
    Чатырнаццаць гадоў адпакутаваў манастырскім вязнем Рыгор Міцэвіч з Камянца адзін з 593 святароў, якія адмовіліся даць пісьмовую згоду кінуць унію. Ён быў рэпрэсаваны за адмову прыняць сінадальны служэбнік3.
    У 1837 г. пасля адмовы прыняць новыя абрады і даць «подпнску на православне», пачаліся шматгадовыя хаджэнні па пакутах настаяцеля базыльянскага Ануфрэйскага манастыра з-пад Віцебска Іллі Андрушкевіча. У лістападзе 1836 г. абвінавачаны ў «предосуднтельной» перапісцы базыльянскі настаяцель быў ізаляваны4. Яго апрацоўвалі, але так і не змаглі дамагчыся падпіскі 3 епіскапы: Васіль Лужынскі, Іосіф Сямашка і Антоній Зубко. Многія гады яго перасылалі з аднаго манастыра ў другі. У кожным яго прымалі нібы на жыхарства. Пераконвалі і, не атрымаўшы «подпнскн на православне», згодна з прадпісаннем I. Сямашкі, з тытулам «неблагонадежного» высылалі ў наступны манастыр5. За першыя 3 гады няволі яго прагналі праз 11 былых базыльянскіх кляштараў Беларусі і Украіны: Тадулін, Жыровічы, Быцень, Таракань, Любар і інш. Жыццёвымі спадарожнікамі нязломнага іераманаха сталі дарогі, холад, голад, абразы6.