• Газеты, часопісы і г.д.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі

    (канец XVIII - пачатак XX ст.)

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 496с.
    Мінск 2015
    226.43 МБ
    Пасля Навагрудка, дзе прагучаў першы моцны пратэст супраць рэформы6, хваляванні святароў супраць увядзення кніг маскоўскага друку пракаціліся па ўсёй Беларусі. Свае сакральныя каштоўнасці яны баранілі з дапамогай групавых і аднаасобных просьбаў-петыцый на адрас вышэйшых улад. У канцы 1835 г. себежскае (17 чалавек), лепельскае (18 чалавек), чашніцкае, бешанко-
    1 Цыт. па: Лаўрэш Л. Л. Жыццё святара Адама Плаўскага // Актуальныя праблемы гістарычнай навукі і адукацыі. Гродна, 2014. С. 57-59.
    2Кнпрнановнч Г. Я. Жнзнь Носнфа Семашкн, мнтрополнталнтовского н внленского н воссоедпненне западно-русскнх уннатов с православною церковню в 1839 г. — С. 82.
    3 НГАБ. Ф. 1297.-Воп. І.-Спр. 7815.-Арк. 117.
    4 Кнпрнановнч Г. Я. Жязнь Носнфа Семашкн, мнтрополнта лнтовского н внленского н воссоеднненне западно-русскнх уннатов с православною церковню в 1839 г. — С. 96.
    5 Загшскн Носнфа Мятрополнта Лнтовского. Т. 3. С. 166-167, 583.
    6 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 7815. Арк. 117; Lencyk W. The Eastern Catholic Church and Czar Nicholas I. P. 62, 65-66.
    віцкае і дрысенскае духавенства адмовілася прыняць прысланыя кнігі і заявіла пісьмовыя пратэсты. Святары Докшыцка-Барысаўскага дэканата на сходзе ў Докшыцах у кастрычніку 1835 г. заявілі аб сваёй адмове прыняць служэбнікі маскоўскага друку1. Шмат якія прыходскія святары, як пісаў у красавіку 1836 г. Аршанскі епіскап Васілій, тады «дерзновенно входнлн с нелепымн обьявленнямн в Белорусскую конснсторню протнву снх служебннков»2. Салідарнасць са святарамі праяўляла чыноўніцтва мясцовага паходжання.
    Свабоды сваёй веры і захавання яе адрознення ад праваслаўя патрабавалі ў імператара 40 святароў Клецка. 3 петыцыяй на царскае імя звярнуліся 10 ліпеня 1835 г. святары і вернікі з Любавіч. Яны прасілі даць рэлігійную свабоду і не ідэнтыфікаваць іх з расіянамі. Гэту петыцыю падпісалі 120 чалавек3. У 1835 г. была паслана петыцыя з Ушач. Вяскоўцы заявілі прыбыўшай камісіі, што яны не хочуць іншай веры, акрамя сваёй, і захаваюць яе, нават калі ў іх забяруць святароў. Ніяк не хацелі развітвацца, хоць на двары ўжо стаяла лета 1837 г., са старымі служэбнікамі многія святары Вілейскага дэканата4. Аляксандр Забела са Свіслачы (Ваўкавыскі дэканат) толькі пасля 12-дзённай эпітыміі ў Жыровічах, згадзіўся служыць па служэбніку маскоўскага друку5.
    У такіх умовах Міністэрства ўнутраных спраў запатрабавала пакласці канец беспарадкам, калі «нет возможностн нскореннть сне злоупотребленне без решнтельного отобрання нз уннатскнх церквей старых кннг». Уніяцкія служэбнікі канфіскоўвалі і звазілі ў Полацк і Жыровічы6. Але ў час чарговай рэвізіі Полацкі архіепіскап В. Лужынскі не знайшоў ні ў адной з 16 наведаных ім цэркваў маскоўскіх служэбнікаў і пераканаўся, што ўсе святары так і не развітваліся са старадрукамі, а новыя байкаціравалі. Каб прымусіць духавенства падпарадкавацца, В. Лужынскі асабіста праводзіў рэвізію цэркваў і, знаходзячы непарадкі ў дакументах, фінансавых справаздачах, кнігазборах, пагражаў святару адлучэннем ад прыхода, a то і судом кансісторыі. Ён унушаў, што выкарыстанне старых кніг робіцца злачынствам7.
    Але супрацьстаянне працягвалася. У чэрвені 1838 г. у в. Сожыцы Сенненскага павета Магілёўскай губерні адбыліся моцныя хваляванні сялян з-за знявагі ўніяцкай кнігі. Уніяцкі благачынны Васютовіч, выконваючы волю начальства аб замене служэбнікаў, у прысутнасці прыхаджан выразаў з кнігі 48 лістоў, «змест якіх не адпавядаў духу ўсходняй царквы». Гэта выклікала гоман і засмучэнне ў народзе. Назаўтра група сялян, сабраўшыся ў храме, завязалі званы, каб тыя не склікалі сялян на набажэнства, зачынілі царкву
    1 НГАБ. Ф. 1416. Воп. 2. Спр. 7900. Арк. 15 адв., 28 адв. 33; Ф. 3245. Воп. 2. Спр. 468. Арк. 15 адв., 28 адв., 33-34.
    2 РДГА. Ф. 797. Воп. 6. Спр. 23015. Арк. 21 адв.
    3 Lencyk W. The Eastern Catholic Church and Czar Nicholas I. P. 71.
    4 ДГАЛ. Ф. 605. Bon. 1. -Cnp. 2147. Арк. 244.
    5 Тамсама. Арк. 117.
    6 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 7815. Арк. 137-137 адв., 147-149, 163 адв.. 167-168 адв., 199 адв., 202 адв. 203, 212 адв., 222.
    73аппскн Васнлня Лужннского, архнепнскопа полоцкого. С. 109, 111, 118, 120, 122-123, 125-126, 147.
    і забралі ад яе ключы. Пяць дзён, з 19 па 24 чэрвеня, духавенства дарэмна пераконвала сялян адкрыць храм і выслухаць абедню. У адказ яны з грубасцю і нейкай упэўненасцю ў сапраўднасці сваёй справы адмовілі1. 5 ліпеня, калі ў Сожыцы прыбыў земскі спраўнік Кругоўскі, ахоўваць царкву збегліся больш за 300 чалавек. Толькі пасля таго, як стражнік запалохаў непазбежным пакараннем, сяляне перадалі яму ключы ад царквы, два старыя служэбнікі, а таксама петыцыю за 167 подпісамі з просьбай, каб літургію служылі паранейшаму і каб вярнулі ім вырваныя лісты2. Складальнікі петыцыі патрабавалі суда над благачынным, а сабе святара, якому яны давяраюць.
    Сорак дзён працягвалася супрацьстаянне. Сожыцкія сяляне склалі адозву да мясцовага духавенства з заклікам не здраджваць уніяцкай веры і Папу Рымскаму. Адозву чыталі па цэрквах, вымусілі свайго святара В. Квяткоўскага прынесці прысягу на вернасць уніі3. Мясцовыя ўлады запрасілі санкцыі Пецярбурга на расправу з сожыцкімі бунтаўшчыкамі4. З’яўленне ў вёсцы паліцыі зрабіла сялян больш згаворлівымі. Вынік быў звычайны: сожыцкіх складальнікаў петыцыі аддалі пад суд5. Гэты інцыдэнт у невялікай беларускай вёсцы выклікаў пярэпалах у Віцебску, Вільні, Пецярбургу там баяліся, што дадзены прыклад знойдзе сабе многіх пераймальнікаў. Мясцовыя ўлады намагаліся пагасіць канфлікт, інакш, як паведамляў падпалкоўнік корпуса жандараў Куцынскі, памешчыкі могуць страціць многіх сялян праз ссылку6.
    У 1838 г. 111 святароў Беларускай епархіі звярнуліся з прашэннем да цара аб захаванні уніі і ўладкаванні друкарняў для выдання ўніяцкіх набажэнскіх кніг. Яны прапаноўвалі самі выдаткаваць грошы на гэтыя патрэбы7. Але нават шлях лаяльных просьбаў на карысць уніі быў не прымальны для царызму. Улады тлумачылі такога роду заявы і пратэсты нечымі «інтрыгамі», шукалі зачыншчыкаў. Падпісантаў прымушалі замаўчаць высылкай, дэпартацыяй, зняволеннем. Пад цяжарам рэпрэсій святары і прыхаджане адзін за адным пачыналі здавацца і выяўляць сваю пакорнасць уладам. Пісьмовыя пратэсты поспеху не прынеслі.
    Пратэсты супраць змены інтэр'ера храмаў. У 1835 г. Полацкі епіскап паведамляў Беларускаму генерал-губернатару аб грэбаванні ўсходняй абраднасцю віцебскага духавенства, невыкананні пастановы магілёўскім святарствам8; Віленскаму генерал-губернатару аб перашкодах з боку духавенства Мінскай губерні9.
    1 РДГА. Ф. 797. Воп. 7. Спр. 23410. Арк. 2-2 адв.
    2 Тамсама. Арк. 2 адв. 3.
    3 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 10700. Арк. 2 адв. 4, 12 адв., 49-50, 55.
    4ДАРФ.-Ф. 109. IV экспедыцыя. 1838 год. Спр. 165.-Арк. 7.
    5 РДГА. Ф. 797. Воп. 7. Спр. 23410. Арк. 18.
    6 ДАРФ. Ф. 109. IV экспедыцыя. 1838 год. Спр. 165. Арк. 1-7.
    7 Шавельскнй Г. Последнее возсоеднненне с православною церковню уннатов Белорусской епархнн (1833-1839 гг.). С. 285.
    8 НГАБ. Ф. 1297. Bon. 1. Спр. 7815. Арк. 95, 96 адв. 99.
    9 Тамсама. Спр. 370. Арк. 39.
    Востра адрэагаваў на змены і клір Літоўскай епархіі. Рэзка выступіў супраць рэформы настаяцель Віленскага базыльянскага манастыра, буйнейшага ўніяцкага цэнтра краю, іераманах В. Басяцкі, за што трапіў у лік нядобранадзейных1. Святар Любішчыцкай царквы (Слонімскі павет), нягледзячы на прымус, пад рознымі зачэпкамі адмаўляўся пераабсталёўваць сваю царкву і будаваць іканастас. Адукаваны, «фанатнческн преданный своему обряду <...> н любнмый чернью» астрынскі святар В. Жэромскі смела працівіўся епіскапу, пры ўсіх яго пагрозах, што датычыла новага ўладкавання царквы. А гэтая «чэрнь» прыхаджане Ракавіч і Астрына (Лідскі павет), дзе духавенства было больш адукаванае, моцна гневалася з нагоды любых перамен у храме2. Калі вернікі словам і справай выказвалі сваё негатыўнае стаўленне да парушэння традыцыйнага царкоўнага інтэр’ера, то святары рабілі гэта, як правіла, больш асцярожна і абачліва, бо за непадпарадкаванне начальству іх пазбаўлялі прыхода. Так, святар Дзярэчынскай царквы Гродзенскага павета Павел Жалязоўскі на патрабаванне разбіць каменныя прастолы, прадаць званочкі, знішчыць лаўкі і цыборый адказаў: «Не я збудаваў не мне і знішчаць»3.
    Увядзенне іканастасаў у Гродзенскай губерні зацягнулася з-за супраціву духавенства і насельніцтва, у сувязі з чым ад чыноўнікаў і паліцыі патрабавалі «особенной в оном заботлнвостн»4. Мясцовым уладам прыйшлося аказаць націск на святароў, прыхаджан і ўладальнікаў. Спосабам злому непакорных святароў былі эпітымія ў Жыровічах, утрымліванне там у голадзе і холадзе, паніжэнне ў пасадзе, выдаленне з прыхода. Самых упартых высылалі ў расійскія губерні5.
    Восенню 1836 г. кіраўніцтва Літоўскай епархіі ўсур’ёз узялося за ўкараненне новых парадкаў, дзеля гэтага начальства заручылася адпаведным указам Мікалая I ад 26 верасня 1836 г. Цяпер пярэчыць і супраціўляцца было цяжэй палітыка рэфармавання царкоўнага жыцця зыходзіла ад вышэйшай дзяржаўнай улады. Тым не менш не выконваў імператарскі ўказ святар Сцяпуржынскі з Маламажэйкава (Лідскі дэканат)6. Ухіляліся ад новых абрадаў і, адпаведна, ад пакоры вышэйшай уладзе 4 святары Ратненскага дэканата, некаторыя святары Гродзенскага дэканата7. Аляксандр Забела са Свіслачы (Ваўкавыскі дэканат) стаў больш згаворлівым толькі пасля 12-дзённай эпітыміі ў Жыровічах8. Святары Ізабелінскай, Свіслацкай, Дабравольскай, Ляўкоўскай, Ляўшоўскай, Яцвезскай, Мсцібоўскай і Зельчынскай цэркваў Ваўкавыскага павета адмаўляліся дэкарыраваць свае храмы праваслаўнымі абразамі, спасылаючыся
    1 РДГА. Ф. 797. Воп. 6. Спр. 22996. Арк. 15, 46.
    2 НГАБГ. Ф. 1. Воп. 27. Спр. 695.-Арк. 5.
    3 ДГАЛ. Ф. 605. Bon. 1. Спр. 2713. Арк. 32.
    4 НГАБГ. Ф. 1. Bon. 1. Спр. 1747. -Арк. 5-5 адв., 120-121; Воп. 21. Спр. 605. Арк. 11.
    5 Марозава С. Дэпартацыя як сродак вырашэння рэлігійных праблем (XVII-XIX ст.) // Дэпартацыя як сацыяльная праблема. Брэст, 1997. С. 10-12.
    6ДГАЛ.-Ф. 605.-Воп. І.-Спр. 2147.-Арк. 108.
    7 Тамсама. Арк. 249.
    8 Тамсама. Арк. 117.
    на адсутнасць сродкаў і жывапісцаў1. «Самым вредным свяшенннком» аказаўся Антон Самовіч, які не прымаў ад памешчыкаў грошы на іканастас, выконваў богаслужэнні па-ранейшаму ды распаўсюджваў чуткі, што пераўладкаванне царквы гэта выдумка губернатара.